Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
42.45 МБ
Жэнька стараўся. У яго ўсё атрымлівалася: фарбы роўна клаліся на шурпаты аркуш. Набіраючы чарговы раз фарбу, ён адчуў раптам выбліск нянавісці. Абярнуўся і пабачыў злы погляд Мікіты. I ўсё зразумеў — у Мікіты на аркушы былі нейкія брудныя плямы. Хлапчукі неадрыўна глядзелі ў вочы адзін аднаму некалькі імгненняў, а потым нечакана Мікіта пхнуў руку Жэнькі з заціснутым пэндзлем.
Пэндзлем Жэнька мазануў проста па празрыстым стале.
Мікіта зласліва засмяяўся — не ўголас, вядома.
«Чаму яму не звіпіць званок? — разгублена падумаў Жэнька, гледзячы на пляму фарбы на сваім стале,— Учынак Мікіты няправільны ж?» Але новая думка раптам завалодала ім. Ён не мог пакуль яшчэ зразумець усяго сэнсу яе, але думка забілася ў галаве нечаканым адкрыццём: фарба...
— Што ты такі ўзбуджаны сёння? — спытала мама, калі вярнулася з працы і яны разам з усімі ішлі ў Страўню.— У цябе ўсё атрымалася ў школе?
— Так, мама, усё атрымалася,— адказаў Жэнька.— Мне спадабалася маляваць фарбамі. Я магу імі маляваць дома?
— Я спытаю Настаўніка, ці можна табе фарбы дадому,— паабяцала мама.— Думаю, табе дазволяць, калі твой малюнак быў удалым.
— Мой малюнак быў лепшым,без гонару адказаў Жэнька.
Мусіць, мама вырашыла, што Жэнька ўзбуджаны менавіта з-за поспехаў у маляванні.
3
— А кім ты хочаш стаць?
— Мая мама рабочая, а тата — інжынер,— адказала Ліна.— Яны хочуць, каб я вырасла і стала вучоным інжынерам. А ты кім будзеш?
— ІІе ведаю,— паціснуў плячыма Жэнька,— Тата кажа, што я павінен стаць кіраўніком.
— Ты станеш рабочым і будзеш працаваць у шахце! — пачуўся рэзкі выкрык.
Гэта Мікіта нечакана апынуўся перад Лінай і Жэнькам, якія стаялі, трымаючы адно аднаго за руку.
— I адыдзі ад яе! — з пагрозай дадаў Мікіта.— Яна — мая будучая жонка. Мы падыходзім паводле генаў — так сказаў мне тата, а ён працуе ў сектары Шлюбаў!
— Ідзі сам адсюль! — адчайна, але са страхам, вымавіла Ліна.— Мама казала мне, што мне прызначаць мужа, калі мы станем дарослымі.
— Маўчыіхадзі сюды,— Мікіта схапіўдзяўчынку за руку і пацягнуў да сябе.
— Адпусці яе! — Жэнька адпусціў руку Ліны, a яго кулачкі міжволі сашчахМІліся.
— Хлюпік! Пайшоў вон! Яна — мая!
Што здарылася і як гэта здарылася — Жэнька і сам не зразумеў. Але ў наступны момант яго сціснуты кулак урэзаўся проста ў пульхныя вусны Мікіты.
I тут жа зазвінеў званок, другі, потым тата паслаў свой выбліск гнеўнага асуджэння, захвалявалася мама.
А Мікіта стаяў усміхаўся крыва і яхідна, на боль нават не звяртаў увагі:
— Атрымаў два званкі? Ты яіпчэ не тое атрымаеш! Я табе яшчэ пакажу...
Але Ліну ён адпусціў і дзяўчынка са страхам і жалем глядзела на Жэньку: атрымаць два званкі, такіх гучных і працяглых за адзін дзень — гэта страшна.
— Ты ўсё зразумеў? — перад дзецьмі паўстаў Настаўнік.
— Так, Настаўнік,— адказаў Жэнька.
— Табе засталося тры званкі. Пасля іх ты будзеш выгнаны з школы. I гэта значыць, што тваё месца — шахты Далёкай Мяжы.
— Я ведаю гэта, Настаў-нік...
...Тата крычаў. Вельмі злосна і доўга. Мама маўчала. Жэнька адчуваў яе жаль, страх і яшчэ нейкае дзіўнае, незразумелае, ледзь улоўнае пачуццё. Гэта было падобна да... ціхай радасці і яшчэ да нечага незразумелага, дарослага — гонар.
...Фарбы мама прынесла праз тры дні — Жэньку дазволілі дома маляваць партрэт Першага Кіраўніка. Ён спяшаўся ў той дзень дадому не застаўся гуляць у двары школы. Толькі папрасіў Ліну каб яна потым прыйшла да яго.
Мама і тата, вядома, адчуваюць яго хваляванне. Ну і што, хай... Ён будзе маляваць...
Жэнька ўсе гэтыя гадзіны памятаў той момант, як пад мазком пэндзля празрысты стол у класе перастаў быць празрыстым. Гэта так проста і так нечакана: фарба зрабіла празрыстае — каляровым. I не празрыстым...
Ён расставіў на сваім стале фарбы, потым прыцягнуў крэсла. I стаў маляваць. Жэнька маляваў
акно. Яго вельмі проста маляваць — трэба толькі зафарбаваць усё тое, што не акно.
I ў першую чаргу — тую сцяну, за якой яму крывіць рожы Мікіта. Тут акно будзе вельмі маленькае, каб толькі ледзь-ледзь бачыць вуліцу. Акно вялікае будзе там, дзе Ліна. А ў сцяне, што дзеліць ягоны пакой з пакоем дарослых, акна не будзе: Жэнька не хоча бачыць, як мама і тата абдымаюцца і цалуюцца ў ложку.
Скончылася сіняя фарба, ён адкаркаваў зялёную, потым памаранцавую і блакітную, жоўтую і чорную. Якой незвычайнай рабілася сцяна! Як раптам утулыіа стала ў ягоным пакойчыку, хай і не было ў ім дзвярэй, толькі тры сцяны, хай была празрыстая столь!
Жэнька не зразумеў, чаму не званок зазвінеў, a раптам завыла сірэна. 3-за яго, ёы адчуў гэта. 3-за яго завыла сірэна?! Ён, Жэнька, зрабіў нешта надзвычайнае. Бо па дробязях сірэна не гучыць ніколі.
А потым перад хатай пачуўся шум — гэта пад’ехалі ахоўнікі ў сваіх шаломах. Яны ў маўклівай разгубленасці спыніліся перад іх домам і ва ўсе вочы глядзелі на амаль непразрыстыя рознакаляровыя сцены Жэнькінага пакоя. Потым з’явіліся мама, тата, з імі нейкі дзіўны чалавек з абручом на галаве. Па тым, як яго баяліся, Жэнька зразумеў, што гэта — нехта з кіраўнікоў.
Жэнька стаяў пасярод свайго пакоя з рознакаляровымі сценамі і намаляванымі вокнамі і разгублена ўсміхаўся: калі яны так здзіўлены яго адкрыццём, чаму ж яны не радуюцца? Няўжо яны не бачаць, як цудоўна будзе, калі сцены ўсіх дамоў у горадзе размаляваць у розныя колеры?
Чаму так спалохалася мама? Чаму гатовы выбухнуць ад злосці і адчаю бацька? Чаму тата крычыць,
каб ён станавіўся ў кут і глядзеў сабе пад ногі? I навошта ў дом цягнуць агідны доўгі шланг... Чаму ліецца вада? Чаму так зацята маўчыць мама, а ў іх доме гаспадараць чужыя людзі?
Вартаўнікі адмылі сцены дома, і яны ізноў зазіхацелі сваёй празрыстасцю.
— ...Навошта ты гэта зрабіў, сынок?
— Што ты лашчышся з ім! — не стаў далей стрымліваць сваю злосць бацька.— Ты падчас цяжарнасці атрымала два папярэджанні за свае сюсюканні! Табе забаранілі нараджаць другое дзіця з-за твайго залішняга мацярынскага інстынкту! Ты сапсавала яго сваёй ласкай! Ён павінен расці мужчынам, а ты!..
— Навошта ты гэта зрабіў сынок? — усё гэтак жа далікатна, нібы не чуючы крыку бацькі, перапытала мама.
— Я хацеў тут пацалаваць Ліну,— прызнаўся Жэнька.
— Дурненькі,— з палёгкай засмяялася мама,— Але ж яе можна пацалаваць пры ўсіх. Мы ж казалі табе, што ніхто не хавае сваіх пачуццяў Ты хочаш пацалаваць дзяўчынку? Пацалуй яе. Які сэнс хаваць дзеянні, калі ўсе мы адчуваем адзін аднаго, калі нам вядомыя пачуцці?
— Ну і хай адчуваюць... Я не хачу пры ўсіх... рабіць. Я хачу, каб толькі яна і я,— Жэнька амаль плакаў. Чаму мама не разумее яго!?
— Гэтага нельга! Ты разумееш? Нельга гэтага рабіць! — чаканячы кожнаеслова, строга загаварыў бацька,— У нашым грамадстве ўсе ўсё робяць адкрыта, пры ўсіх. Бо мы — адзінае цэлае. Мы — Купал. Мы — адзіны народ. Наша грамадства — незвычайна датклівы арганізм з-за сваіх памераў. Кожнаму з нас вядома ўсё пра ўсіх: пачуцці і справы. I толькі дзякуючы гэтаму мы жывём, дзякуючы гэ-
таму выжылі. Ты з-за сваёй неразумнасці здзейсніў адно з самых страшных злачынстваў — утойванне! За гэта караюць адным: Трубой Смерці.
Мама здрыганулася.
— He, не, што ты кажаш, ён жа зусім дзіця!
— Заўтра Кіраўнікі вынесуць сваё рашэнне! — цвёрда адказаў бацька.
Мама раптам напружылася, адказала хоць і ціха, але так цвёрда, што бацька разгублена замаўчаў
Я не аддам сына!
— Яго ніхто не забірае,— урэшце хмыкнуў ён,— Лле тое, што яму не быць сярод кіраўнікоў — факт! Яшчэ што выкіне — і пойдзе на Далёкую Мяжу. Рабочым! У шахту!
Жэнька ведаў што такое Далёкая Мяжа — яе відаць, калі залезці на пляекаты дах дома. Там дымяць трубы. Там здабываюць вугаль і нафту, высяцца чорныя горы. Там шмат рабочых, але сярод іх ёсць асобная група — злачынцы. Яны правініліся нерад горадам, і таму там і жывуць, пазбаўленыя права заводзіць сям’ю і мець дзяцей.
4
Жэнька ведаў і пра Трубу Смерці. Яна вельмі далёка, але іх аднойчы вазілі туды — паказаць, бо ўсе грамадзяне Купала, нават самыя маленькія, павінныя ўсё ведаць.
Гэта быЛо адно з тых месцаў перыметра, дзе заканчваўся Купал. Труба і была трубой — тунэль на той бок Купала. Туды, у вечную Цемру, адпраўлялі памерлых. Л яшчэ — найстарэйшых жыхароў горада, калі тыя не паміралі ў час. Бо гораду няма куды расці, таму Кіраўнікам трэба строга глядзець, каб у горадзе заўсёды была роўная колькас'ць жыхароў. Калі хтосьці са старых не паміраў да нараджэння
чарговага дзіцяці, яго ўсё адно адпраўлялі за Купал. Гэта сурова, але так трэба.
А яшчэ ў Цемру адпраўлялі самых небяспечных злачынцаў Гэта тых, хто займаўся ўтойваннем. Бацька казаў што калісьці даўно такія былі. Але ўжо шмат гадоў як грамадства цалкам ачысцілася ад такой брыдоты. I вось — Жэнька вырашыў зрабіць непразрыстымі сцены свайго пакоя...
Але назаўтра Жэнька адчуў сярод сваіх пакаранняў толькі тыя два званкі за сутычку з Мікітам. Яго не пакаралі за размаляваныя сцены! Бацька быў вельмі рады, і мама была побач, толькі чамусьці стараныа хавала лёгкую незразумелую трывогу.
Труба Смерці... Чаму Жэньку так цягнула да яе, ён не мог зразумець. У першы раз, калі пабачыў нешта ўнутры яго тузанулася, быццам гэтае нешта пабачыла знаёмае, прывіталася... Ды не сама труба, празрыстая, як і ўсё пад Купалам, вабіла... Там, унізе, дзе труба заходзіла пад Купал, калыхалася чорнае полымя. Яно здавалася жывым, заварожвала сваімі павольнымі рухамі.
Яно нібыта чакала нечага згары, запрашала...
Хоць, як казалі, гэта Цемра імкнецца сюды, ды канструкцыя самой Трубы, узнятай на вышыню пад кутом, перашкаджае, не пускае.
Бацька апавядаў што напачатку трубы не было — быў просты іунэль, і жыхарам Купала даводзілася часта мяняць заслонку — Цемра адтуль раз’ядала яе. Тады навукоўцы прыдумалі спосаб і высока ўзнялі трубу. А Цемра не можа ўздымацца ўгару. I яшчэ Цемра спрабуе прабіцца побач з Трубой — таму высока і шырока вакол Трубы, з гэтага боку Купал пакрыты спецыяльнымі панэлямі з вельмі трывалага матэрыялу. Пэтыя пліты не празрыстыя, яны чорныя... Як тая Цемра.
...У той дзень пісалі вялікую Кантрольную Работу па гісторыі Купала. Жэнька напісаў яе вельмі хутка, бо столькі ведаў! ён надакучваў бацьку па вечарах сваімі пытаннямі. I цяпер без хвілінаў роздуму запісваў як шмат-шмат гадоў таму Першы Кіраўнік іх народа загадаў навукоўцам будаваць Купал, бо з усіх бакоў стала набліжацца Цемра. Навукоўцы працавалі нястомна многія гады, але паспелі пабудаваць Купал і запаліць у ім Сонца. Праўда, адбылося непапраўнае: Сонца ўспыхнула з сілай, большай за разлічаную, і ўсе навукоўцы тады загінулі. I ніхто не ведае, як працуюць Купал і Сонца.