Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
42.45 МБ
— Я таксама не магу,— адказаў ён шчыра.
Жанчына нібы чакала такога адказу менавіта ад Антося, зрабіла некалькі крокаў наперад (хоць раней гэта было адразу, побач), стала ля кіроўцы.
— Спыніцеся і адчыніце дзверы. Я выйду!
Салон быццам уздрыгнуў. Жанчына-лекар прайшла паперад.
— Які сэнс? Вы што, не зразумелі, што прыпынак — гэта наша поўнае знікненне? Вы не бачылі хіба, як мы распускаемся?
— Дык чаго мне баяцца? Чаго? — закрычала жанчына з хударлявым тварам,— Я ж — мёртвая!
Як можна баяцца яшчэ адной смерці?! Спыніце! Кіроўца! Мне ўсё адно. Калі ёсць магчымасць зрабіць хоць крок некуды — я абавязаная яго зрабіць. Я не магу паміраць проста так!
— Ён не будзе спыняцца! — катэгарычна запратэставала лекар,— У нас усіх — аднолькавы лёс. I прыміце свой так, як і трэба — як свой крыж — і нясіце яго.
— Калі смерць такая, маёй дачушцы, як мне, як нам усім, не ехаць аўтобусам, ёй цэлую вечнасць, бясконца, пакутаваць ад болю, лежачы пад кропельніцай! Завошта ж ёй будзе такая смерць? Бог наш — міласэрны ці кат бессардэчны? Што вы яго малявалі чалавекалюбцам?.. Пусціце мяне! Кіроўца! Адчыніце дзверы! Я скочу на хаду, калі вы так баіцеся! Я буду біць вокны! Спыніцеся!
— Разаб’ецеся! — данеслася папераджальпа аднекуль з салона.
Жанчына нервова засмяялася з папярэджання:
— Мёртвы баіцца разбіцца! Кіроўца! Спыняйцеся!
— Дурніца, чым ты можаш дапамагчы жывому калі сама мёртвая! Што гэта дасць?
— Кіроўца! He спыпяйцеся! Невядома што здарыцца можа!
— Яна з глузду з’ехала, а нам потым разлічвайся з-за яе!
— Кіроўца! Прытармазіце да таго часу, як і paHeft, калі пачнецца свяціцца абшыўка аўтобуса! — толькі з яму зразумелай прычыны ўладна загадаў нечакана для самога сябе Антось.— Потым зноў сабе паедзеце. Адчыніце дзверы. Мы скочым удваіх...
Кіроўца нічога не адказаў але толькі зірнуў аднекуль згары здалёк — ад свайго крэсла на Антося і жанчыну, пералучыў рычаг. Зялёнае месіва за акном стала разбівацца на асобныя плямы.
Антось уважна сачыў за падлогай. Калі праз яе стала ўгадвацца шаша, ён сказаў:
— Адчыняйце дзверы...
— Мяне пачакайце! — пачуўся голас аднекуль ззаду.
Антось азірнуўся — з глыбіні салона, ужо так далёка ад іх, з месца ўзняўся хлопчык-інвалід.
— Куды ж ты, унучак? — з болем спытала яго бабуля.
— Баб, тут жа я магу на сваіх нагах! — весела і пераканаўча загаварыў хлопчык,— Дык пусці мяне пабегаць — я ж ніколі не бегаў...
— Бяжы, унучак любы,— бабуля ўзнялася з крэсла, выпусціла хлопчыка і перахрысціла яго ў спіну.— Бяжы, родненькі,— і ўпала ў крэсла, а слёзы пакаціліся з яе вачэй, хоць старая ўсміхалася.
Хлопчык дабег да Антося і жанчыны, якія стаялі ля адчыненых дзвярэй. Мабыць, час яшчэ скараціўся, бо нічога не было відаць, адно адчувалася велізарная хуткасць аўтобуса. Адразу за парогам нібыта ўзнікала сцяна — цвёрдая, аб якую абавязкова разаб’ешся.
Жах сціснуў сэрца Антося.
— Спыніцеся, дурні! — аднекуль здалёк закрычаў дзелавы мужчына,— Яшчэ некалькі хвіліп патрываць — і мы дакладна будзем ведаць праўду! Там жа — немінучая пагібель! Вы проста знікніце, як знікаў аўтобус! Час вернецца ў нуль — і мы вернемся назад! Як вам гэтага не зразумець? Спыніцеся!
Антось завагаўся. Тыя ж ваганні ён пабачыў на твары жанчыны. Але потым ягопы позірк спыніўся на хлопчыку — і Антось рангуча ўзяў яго за руку, працягнуў другую жанчыне:
— Давайце скочым разам. Мы і насамрэч мёртвыя. Двойчы не паміраюць... Ну, на лік тры: адзін, два, тры!..
3 паведамленняў у СМІ:
«Пярун патрапіў у аўтобус. Трагедыя адбылася на трасе аб 11.25. Магутны разрад маланкі патрапіў у пасажырскі аўтобус. Відавочцы бачылі, як той літаральна асвяціўся блакітным гюлымем, потым з’ехаў на поўнай хуткасці з трасы і тройчы перакуліўся. 3 18 пасажыраў аўтобуса і яго кіроўцы ў жывых засталося толькі трое пасажыраў: мужчына, жанчына і хлопчык 10-ці гадоў якіх невядомым чынам выкінула з аўтобуса — іх целы былі знойдзеныя ў некалькіх метрах побач. Цяпер яны ў рэанімацыі. Медыкі кажуць пра іх цяжкі, але ўстойлівы стан».
Я РАЗМАЛЮЮ ДЛЯ ЦЯБЕ НЕБА
Амаль казка
1
Мама — гэта нешта вялікае, пяшчотна-цёплае, з лёгкай незразумелай журбінкай. Яію гатовае ўсё выслухаць, усё зразумець, усё прабачыць. Гэта вялікае пастаянна ахутвае Жэньку, яму лёгка і ўтульна, калі ён адчувае гэта ахутванне.
Тата — гэта нешта рэзка-вуглаватае, строгае і іірамое, як іх дом, цвёрдае, халоднае. Яно заўсёды насцярожанае, гатовае паправіць, асудзіць і нават накрычаць. Але яно моцнае, яно надзейнае, яно абяцае абарону...
А яшчэ ёсць кплівае, яхіднае, якое адно і чакае моманту, каб пакрыўдзіць і зняважыць,— гэта Мікіта.
I яшчэ... Пра гэта Жэнька нікому не кажа, нават маме, хоць яна іншы раз мякка стукаецца да яго, спрабуе знайсці і зразумець сярод усіх яго пачуццяў і адчуваішяў і гэты маленькі пухнаты камочак чагосьці дрыгатліва далікатнага, што хочацца схаваць ад усіх, абараніць, зрабіць нешта добрае-добрае, каб яму, камочку, стала весела і радасна.
Гэта калі Жэнька нікога не бачыць, а толькі адчувае.
А калі бачыць, тады мама — вельмі прыгожая жанчына. Жэнька ведае, чаму мама прыгожая: у яе добры генетычны патэнцыял — так усе кажуць. I таму ёй дазволілі нараджаць. Жэнька не разумее, што гэта такое, але яму і не трэба гэтага. Ён проста любіць глядзець на маму, але крадком. Празрыстае адзенне не хавае ейнага цела. Жэнька чамусьці бянтэжыцца гэтай адкрытасці, хоць мама толькі смяецца. А тата злуецца, кажа на Жэньку, што ён — мамчын сынок.
Тата — высокі і моцны мужчына. Калі Жэнька вырасце, ён павінен быць такім прыгожым, як мама, і дужым, як тата. Бо ён — прадаўжальнік роду.
Праўда, яго трэба яшчэ выхаваць як след, часта паўтарае тата. Інакш будзе дарма страчаны генетычны патэнцыял.
Калі Жэнька бачыць, тады той далікатны камячок становіцца проста Лінай. Дзяўчынкай з суседняга дома. Калі цямнее вялікае Сонца над галавой, а Купал з белага становіцца шэрым, ён любіць глядзець на Ліну праз празрыстыя сцены іх дамоў. У Ліны пакой такі ж, як і ў Жэнькі, у тым самым куце дома. Толькі паміж імі пакой дарослых, і яны часта засланяюць сабой Ліну. Добра было б, каб людзі, якія жывуць у празрыстых дамах і носяць празрыстую вопратку самі рабіліся празрыстымі. Калі ты захочаш.
А Мікіта — гэта хлопчык з дома праз вуліцу Яго таксама Жэнька часта бачыць. Як толькі Жэнька глядзіць туды, Мікіта адразу крывіць на розны манер свой твар і паказвае яму, Жэньку, нейкія незразумелыя, дурныя жэсты. Мусіць, для яго неаднойчы ўжо гучаў званок. Хай яму будзе горш — калі часта звініць званок, тады ў цябе менш шанцаў стаць сапраўдным грамадзянінам Купала. Так кажа тата...
2
— ...I тады лепшыя сыны нашага народа вырашылі абараніць сябе і сваіх дзяцей ад немінучай смерці і стварылі Вялікі Купал і запалілі ў ім Сонца. I стаў Купал выратаваннем для іх, для ўсіх, хто верыў у Вялікі Шлях. А ўсё іншае — загінула ў страшнай Цемры. Тысячы людзей самааддана працуюць сёння, каб працягвалася жыццё — адзінае жыццё сярод Цемры. I вы ўсе, маленькія грамадзяне Купала, павінныя расці і вучыцца, каб змяніць потым сваіх бацькоў каб працягнуць вялікую справу жыцця...
Жэньку не цікава. Ён ужо ведае пра ўсё гэта — нешта апавядалі ў дзіцячым садку, а болыіі тлумачыў тата. Жэнька цяпер у школе. Ён адчувае спакой мамы за яго, тата і зусім пра яго не думае, калі працуе. Вакол Жэнькі — толькі Ліна. I Мікіта. A яшчэ — строгі Настаўнік. Ліна побач — яе можна крануць рукой. Жэнька баіцца, што яна адчуе яго, ён з усёй моцы спрабуе стрымаць у сабе моцнае пачуццё пяшчоты да яе, якое ўспыхнула невядома з якой нагоды. I яна адчула, забылася на голас Настаўніка, паглядзела на Жэньку і... усміхнулася. Жэнька адчуў кволую, асцярожную пяшчоту ў адказ. I ў тое ж імгненне ўсё запоўніла сабой злосць і пагроза — гэта Мікіта, ён сочыць, ён таксама адчувае іх пяшчоту адно да аднаго.
— Уважліва слухайце мяне! — грозна прамаўляе Настаўнік.
Зваротная пяшчота згасае, а злосць толькі ледзь прытухае...
Дрэнна, што ты не можаш адчуваць усяго Настаўніка, а толькі ягоную строгасць. Але нічога, яны хутка вырастуць. Калі ім будзе па 16 гадоў ім замест дзіцячага абруча на назе апрануць на рукі бранзалеты сапраўдных грамадзян. I тады Жэнька
будзе адчуваць не толькі маму тату і сваіх сяброў, але ўсіх-усіх жыхароў Купала. Усе іх пачуцці. I ўсе будуць адчуваць твае. Тата кажа, што гэта завецца поўным улучэннем у адзінае эмацыйнае поле. I гэта вельмі добра — калі ўсе людзі вакол адчуваюць адзін аднаго. Тады нельга задумаць ліхое. Бо калі нехта задумае ліхое, Купал загіне.
...Дома Жэнька маляваў толькі алоўкамі: свой горад, увесь празрысты, з аднолькавых празрыстых дамоў-каробак. Маляваць горад было сумна — ён увесь аднолькавы ўсюды, аднолькавыя вуліцы разбіваюць яго на аднолькавыя кварталы. Тата кажа, што такое ўладкаваіше горада аптымальнае. Што значыць — аптымальнае, Жэнька пакуль не разумее, але калі кажа тата — значыцца, так трэба.
Аднастайныя кварталы з празрыстых дамоў дзеляцца на чатыры вялікія часткі. У адной жывуць рабочыя, у другой — службоўцы, у трэцяй — інжынеры, у чацвёртай — ахоўнікі і кіраўнікі. У цэнтры горада — велізарны белы пляц. Такі роўны і бліскучы, як сцены дамоў. Толькі ён не празрысты, а белыбелы. Пасярод пляца ўзвышаецца велічны будынак Кіравання Купалам — высокі прастакутнік чорнага колеру.
Гэта адзіны ў Купале будынак, дзе сцены не празрыстыя. Толькі ў гэтых сценах ёсць прастакутныя праёмы — дзверы і вокны. Але і праз іх не відаць, што там, усярэдзіне. Бо гэтыя праёмы не празрыстыя, а белыя.
Перад гэтым будынкам усе адчуваюць глыбокую павагу. У гэтым будынку працуюць і жывуць найразумнейшыя грамадзяне Купала. Ад іх залежыць само Жыццё.
Жэнька павінен добра вучыцца — яго генетычны патэнцыял падыходзіць для кіраўніка. Так кажа тата.
Невялікі пляц ёсць у кожмым асобным квартале. Пасяродяго — вялікі празрысты дом з нрасторнымі заламі — гэтаСтраўні.Сюдыўсепрыходзяцьдвойчы ў дзень атрымліваць сваю порцыю Жыццёвай сілы.
...Сёння на ўроку малявалі фарбамі. Настаўнік павесіў на сцяне вялікі малюыак: гэта Першы Кіраўнік Купала, яго партрэты вісяць у кожным доме, толькі там яны невялікія.
— Вы павінныя паспрабаваць намаляваць партрэт Вялікага Першага Кіраўніка,— даў задашіе Настаўнік.— Галоўнае: дамагайцеся дакладнай перадачы мужнасці і розуму на ягоным твары, да дакладнага падабенства не імкніцеся.