Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
— Маўчаць! Неадкладна ў аддзел! Працаваць 24 гадзіны ў суткі! Паскорыць усё! I Іе адна, а ўсе чатыры
станцыі павінны быць гатовыя, і не праз 20, а праз 10 дзён!
Яўген пайшоў у аддзел.
Тут ужо ўсе аб усім ведалі — гэта адчувалася па засяроджанай іірацы і хвалі пікадаваішя.
Падчас кароткага абедзеннага перапынку Яўген адышоў з Анатолем убок ад усіх.
— Я вось задумаўся ў вольны час, чаму Трубу Смерці так дбайна ахоўваюць? — нібыта пра нейкую дробязь спытаў Яўген,— Што Вы на гэта скажаце?
— Скажу, што ў вас вельмі шмат вольнага часу— суха адказаў Анатоль.
— Можа, і так... I вось яшчэ пра што падумаў: запусцім мы станцыю, і што будзе з залатым горадам, калі...
Ён не паспеў дагаварыць, агаломшаны тым, як сказіўся твар старога інжынера, і якая хваля страху лінула ад яго.
— Маўчыце! Прашу вас!
Мінула імгненне — і ён ізноў стаў абыякавым і спакойным. Памаўчаў, мабыць, збіраючыся з думкамі. Урэшце загаварыў.
— Я доўга думаў пра гэта. Шукаў дакументы аб даследчых экспедыцыях у Цемру. Так, ні адна з іх не вярнулася. Ваш канцэнтратар — гэта была апошняя надзея. Я меў рацыю... Нішто не можа быць зменена...
— Экспедыцыі не вярталіся... Але хто сказаў што яны — гінулі? Я не веру,— суха адказаў Яўген.
— У што вы не верыце?
— Што экспедыцыі былі...
— Восьяк? Вы разумееце, што вы зараз сказалі? — Анатоль не змог і цяпер схаваць свайго хвалявання.
— Разумею... Дарэчы, сачыце за маім пальцам...— Яўген павольна выводзіў на роўнай паверхні сцяны
тыя самыя незразумелыя літары невядомай мовы, якія памяць дбайна захоўвала ўсе гады.
— Дзе... Дзе вы іх бачылі?
— У сне,— усміхнуўся Яўген,— Так сказаў мой Настаўнік.
— Ваш настаўнік... Мы сябравалі,— сцішана загаварыў Анатоль,— Яго перавялі ў Ыастаўнікі... калі ён занадта шмат часу стаў аддаваць пошукам.
— Але ж ён нешта знайшоў? — Яўген імкліва павярнуўся тварам у твар да Анатоля,— Ён прасіў мяне паверыць, толькі я не паверыў. Я бачыў па яго твары — ён ведае сэнс гэтых літараў!
— Гэта... паданне. Іх сямейнае паданне. Прабачце, яго я вам апавесці не магу. Я вам тут наказаў шмат лішняга... для сябе... Але мне мала застал я. Праз чатыры месяцы народзіцца тое жыццё, якое стане маім канцом...
— Так нельга! Нелыа! — закрычаў Яўген, і на іх сталі азірацца.
— А як — можна? — безнадзейна запытаў Анатоль.
Яўген не адказаў, пайшоў у аддзел.
10
Ніхто не адарваўся ад сваіх спраў калі празвінеў званок, што абвясціў канец рабочага часу. У аддзеле ўсе працавалі. I толькі Яўтен рашуча падняўся з-за свайго стала, адсунуўшы ўбок прыборы.
— Да сустрэчы, сябры,— незразумела сказаў ён і выйшаў.
Яго праводзілі агаломшанымі позіркамі.
Відавочна, навіна пра незразумелыя паводзіны Яўгена распаўсюдзілася вельмі хутка — ён адчуваў як вакол яго ўзрастае пачуццё здзіўлення і страху. А потым адчуў насцярожанасць ахоўнікаў, калі звярнуў на пляц, да будынка Кіравання. Яго спынілі.
Яўген моўчкі, амаль урачыста, нібы выконваў незвычайны рытуал, прысеў, паклаў левую руку з бранзалетам на гладкую пліту паверхні пляца. У правай яго руцэ была заціснутая важкая дэталь ад прыбора настройкі палёў.
Яўген размахнуўся і стукнуў той дэталлю па бранзалеце.
Разам з аскепкамі бранзалета, што стрэльнулі ў розныя бакі, у святым жаху кінуліся ад Яўгена ахоўнікі — яны ніколі яшчэ не бачылі такога надзвычайнага злачынства, амаль што святатацтва. Толькі іх старэйшы застаўся на сваім месцы, і Яўген адчуў, колькі радасці выклікаў ён сваім учынкам у гэтага служакі: арыштаваць за самае страшнае злачынства перад Купалам — што можа быць лепшым для кар’еры!
Яўген не супраціўляўся ніколькі арышту. Ён трымаўся годна і спакойна ўвесь час, пакуль складаліся пратаколы, запаўняліся незлічоныя паперы: дакладная справаздача пра кожнае здарэнне была жыццёва неабходнай для Купала, а тут — здарэнне не проста надзвычайнае, але выключнае...
Дзень пакарання смерцю быў прызначаны ў дзень арышту.
— Савет Кіравання не хоча смерці аднаму з найразумнейшых сваіх інжынераў— казаў Яўгену суддзя раніцай перад карай.— Скажу вам больш, як асобе не простай: Першы Кіраўнік жадае паказаць людзям сваю дабрыню і чалавекалюбства — мы збіраемся вас памілаваць. Але для гэтага вы павінны сапраўды прызнаць сваю віну, спаслаўшыся на кароткае вар’яцтва з-за напружанай працы. Апрача таго, вы мусіце апавесці, якім страшна самотным і чужым самі сабе сталі ў той момант, калі пазбавіліся бранзалета. Гэта ўсё, што ад вас патрабуецца. Вы вернецеся да сваёй работы, паколькі яна павінная
быць закончана. Праўда, жыць вы будзеце ў іншым месцы, і сям’ю вам завесці не дазволяць. Пакуль... Вам усё зразумела?
— Зразумела.
— Добра. Пасля вашага апошняга слова будзе зачытана рашэнне аб памілаванні.
Калі клетку з Яўгенам паднялі на пляцоўку перад Трубой Смерці, ён адшукаў сярод натоўпу маці. Яна плакала... Але твар яе быў напоўнены цёплым святлом любові і... надзеі. Ііобач з ёй стаяла Ліна з незвычайна сухімі вачыма.
Вяшчальнік чытаў прысуд суддзяў, а натоўп перад Яўгенам у страху сціскаўся: за апошнія сто гадоў здзейснена найстрашнейшае злачынства супраць Купала — спроба ўтойвання і наўмыснае знішчэнне эмацыйнага бранзалета.
Потым вяшчальнік сказаў што Яўген можа сказаць свае словы.
Яўген не змог бы выпрастацца ў сваёй клетцы, таму ён проста сеў, перакрыжаваўшы ногі, чым выклікаў гул здзіўлення.
— Людзі! Я — без бранзалета, я не адчуваю вас. I вы не адчуваеце мяне. Але я скажу вам словы, якія ўсе вы зразумееце. Якія адчуеце без бранзалетаў...
Натоўп унізе здрыгануўся і заціх. Цішыня дасягнула крышталёвай мяжы. I Яўген моцным, упэўненым голасам заспяваў:
Дзе неба найсіней, Пад ім злат-горад ёсць 3 празрыстай вострай брамаю I зорнай яскрынёй.
А ў горадзе тым сад.
Там красак не злічыць.
Звяры там ходзяць гожыя, Што нельга і ўявіць.
Адзін — агністы жаўтагрывы леў,
Другі — бушлівы шматвачысты вол. А яшчэ арол там — дзіва-птушка, Златакрылая і яснавокая...
Ён спяваў у поўнай цішыні, голас яго лунаў над людзьмі, а яны там, унізе, агаломшаныя застылі, і толькі вусны, так, вусны ў многіх ледзь-ледзь уздрыгвалі.
— Шпрыц! Рабіўпырск! — узарваў цішыню рэзкі загад.
Выканаўца прысуду за спінай Яўгена, вытарашчыўшы вільготныя вочы, стаяў нерухома, калені яго дробна трэсліся, з рукі выслізнуў і пакаціўся ўніз, у цемру Трубы шпрыц.
— Клетку пхай!
Суддзя падбег да лесвіцы, што вяла да пляцоўкі на Трубе Смерці, блытаючыся ў доўгім плашчы, стаў караскацца ўгару. За ім кінулася некалькі ахоўнікаў, палезлі следам.
I тут з натоўпу вырваўся дрыжачы дзявочы голас:
Дзе неба найсіней,
У наступны момант да яго далучыўся ўпэўнены голас жанчыны. I ўжо ў два жаночыя галасы прагучаў узнёсла канец радка:
...Там зорка ёсць адна.
Узмацняючыся шматкроць новымі галасамі з кожным словам, узнесліся да Купала другі радок, потым трэці і чацвёрты...
Яна з табой, анёле мой, 3 табой заужды яна. Хто любіць, той і люб. Хто светлы, той і свят. I ты за гэтай зоркаю Ў дзівосны крочыш сад.
Суддзя ўрэшце дасягнуў пляцоўкі і, люта аддзімаючыся і сапучы, пхнуў клетку ўніз, у чорнае жэрла трубы.
Натоўп здрыгануўся, быццам праз яго — ад кожнага да кожнага чалавека асобна — прайшоў электрычны разрад, імгненна наэлектрызаваўшы людзей, і яны, не ў стане ўправіцца з гэтай наэлектрызаванасцю, сталі ціснуцца адзін да аднаго і да лесвіцы, што вяла да Трубы. Натоўп перастаў быць натоўпам, стаў нечым адным, вялікім, рашучым, і адлегласць паміж гэтым нечым і лесвіцай няўмольна змяншалася...
ЗМЕСТ
Ксюхіна поле 3
Сертыфікат 67
Вартаунік, альбо Колцы Орды 123
Game begins! 137
На канале 146
Крама згубленых рэчаў 156
Аўтобус 162
Я размалюю для цябе неба 184
Гапееў, В. М.
Г19 Я размалюю для цябе неба: аповесць, п’еса, апавяданні: Рэальнасць, містыка, фантастыка / Валеры Гапееў,— Мінск ; Маст. літ., 2013 — 222 с.
ISBN 978-985-02-1377-8.
Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды сам-насам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення.
Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар...
УДК 821.161.3-31/-32
ББК 84(4Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
ГАПЕЕЎ Валеры Мікалаевіч
Я РАЗМАЛЮЮ ДЛЯ ЦЯБЕ НЕБА
Аповесць, п’еса, апавяданні Рэапьнасць, містыка, фантастыка
Рэдактар A. В. Спрынчан
Мастацкі рэдактар В. I. Сенчанка Тэхнічны рэдактар В. М. Максімовіч Стылістычныя рэдактары М. М. Адам, Л. Г. Ганчарэнка, М. У. Віцько
Падпісана да друку 28.08.2013Фармат 84х108732. Папера афсетная.
Гарнітура GaramondC. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 11,76. УЛІК.-ВЫД. арк. 9,08. Тыраж 2000 экз. Заказ 1650.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі
Рэспублікі Беларусь. ЛРІ № 02330/0494049 ад 03.02.2009.
Праспект Пераможцаў 11, 220004, Мінск. www.mastlit.by; e-mail:mail@mastlit.by
ААТ «Тнпографня «Победа». ЛП № 02330/492 ад 28.01.2013.
Вул. У. Таўлая, 11, 2223Ю, Маладзечна.