Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Аптось сплюнуў у думках — от жа, і тут нейкія камерцыйныя сакрэты. I вось няўжо гэтаму пуза-
таму трэба будзе ягоная аповесць пра духоўнае адраджэнне беларусаў? Ці той жанчыне, для якой 20 тысяч — не грошы?
...За акном стала нечакана цямнець — на неба напаўзала хмара, і аўтобус ехаў у гэтую хмару — Антось зірнуў наперад са свайго месца — было вельмі відовішчна: дарога ўздымалася ўгару, а там сустракалася з цёмна-фіялетавым, насычаным небам.
Яшчэ не дасягнулі вяршыні той гары, а дождж не лінуў, а суцэлыіай хваляй накрыў аўтобус. У салоне стала вусцішна. Кіроўца збавіў хуткасць, а пасажыры ўціскаліся ў крэслы пры кожнай бліскавіцы і ўдары грому. Толькі пад’ехалі пад высакавольтную лінію, што навісала над шашой, як стрэльнула так аглушальна, што кіроўца спуджана націснуў на тармазы, а аўтобус завіхляў.
I адразу пасля гэтага аглушальнага стрэлу наступіла цішыня — дождж скончыўся. Неба, лічы, імгненна праяснілася. Хмара знікла недзе ззаду, быццам мела рэзка акрэслены край.
— Заікам стаць можна,— прагучаў голас маладой дзяўчыны,— Ды не трымай мяне так, сінякі застануцца,— вызвалілася яна з абдымкаў хлопца.
Павесялелі і іншыя пасажыры. Хлопчык-інвалід стаў зноў глядзець у акно. Мажпая кабета выцягнула з-пад ног торбу і пачала разварочваць розныя кулькі, совала ў рукі свайго суседа хлеб, гурок, памідор і палову курынага азадка. Такі ж набор аказаўся і ў яе руках.
— Еш, не крывіся! — загадала яна мужчыне, як дзіцяці, а на твары таго не адбілася ніводнага пачуцця — толькі пакора ў выцвілых вачах і гатоўнасць з усім згадзіцца ва ўсёй паставе. Ён і не крывіўся ад пачатку, але, магчыма, такі выраз твару і падказваў жанчыне, што яе муж (ну, відавочна ж — муж) не хацеў есці.
Па-сапраўднаму пакутліва крывіўся твар толькі аднаго хлопца, што сядзеў амаль насупраць Антося, праз праход. Удар грому пабудзіў яго, ён з надзеяй было пацягнуўся да пляшкі з півам, засунутай у сеткавую кішэню сядушкі наперадзе, дастаў яе, адчуў пустую лёгкасць і злосна кінуў побач з сабой на сядзенне.
Паглядзеў па баках, сустрэўся позіркам з Антосем.
— Калі там спынімся? Гарыць усё...
— Хвілін праз 30,— падказаў Антось і дадаў, каб суцешыць хлопца: — Там станцыя вялікая, буфет ёсць.
—У-у-у,— прастагнаў хлопец і заплюшчыў вочы, адкінуў галаву.
Мінула хвілін дваццаць.
— Нешта ніяк да Рудакоў не даедзем,— з лёгкім хваляваннем сама сабе сказала бабуля, што сядзела побач з хлопчыкам-інвалідам.
Той неадрьгўна глядзеў у акно і нечакана гучна сказаў:
— Зараз нас абгоніць белы «Мерсэдэс», а насустрач будзе рухацца сіні «МАЗ» з сіняй фурай!
Многія пасажыры ад няма чаго рабіць павярнулі галовы напачатку на хлопчыка, потым — да акон.
Міма аўтобуса бязгучна праплыў белы «Мерсэдэс», потым з шумам мільгануў сіні «МАЗ» з вялікай фурай.
— Э-е-е,— павярнуўся да салона хударлявы і лысаваты малады чалавек, на каленях якога ляжаў улучаны ноўтбук,— Міма гэтага павароту мы праязджалі! Чорт... Зараз справа будзе бярозка са зламанай вяршыняй!
Бярозка з’явілася як здзек.
— Што такое? — раздаўся ўпэўнены асуджальны голас, якому хацелася падпарадкавацца і адказаць
на пытанне, хоць ты нічога і не абавязаны адказваць,— Што за... выбрыкі ў нас на трасе?
Гэта той самы дзелавы мужчына ажію ўзняўея ў сваім крэсле. Ён звяртаўся да кіроўцы, але, было бачна, гатовы быў шукаць вінаватага і сярод пасажыраў.
Яму ніхто не гіаспеў адказаць, бо адразу ж пачуўся перапужаны крык мажнай цёткі, якая нядаўна старанна абгрызала да чыстага курыныя КОСТКІ:
— А-а-а!
Адказам на ейны крык етала запытальная, з улоўным страхам, цішыня салона. He разгубіўся толькі ўпэўнены мужчына:
— Чаго вы крычыце? Што за прычына?
— Курыца... Во... — Жанчына падняла высока ўгару пакет са смажанай паловай курыцы.
— I штоўёйстрашнага? — ужо грозна перапытаў мужчына.
— Дык мы ж яе з’елі! А яна — во... Як і была...
— Што вы верзяце? Калі з’елі, дык адкуль ёй быць? Мо вы па пяць курэй бераце з сабой...
— Я адну брала,— замармытала жанчына,— I мы яе з’елі пятнаццаць хвілін таму.
Цііііыіія ў салоне напялася да звону.
— Кіроўца! — Пузаты павярнуўся наперад,— Па распарадку мы павінныя ўжо ад’язджаць з Рудакоў. Чаго мы ездзім сюды-туды!
— А я адкуль ведаю? — раздражнёна адказаў кіроўца,— Вы толькі заўважылі, а я ўжо тройчы адзін адрэзак еду. He зварочваю ж ііікуды...
Павісла маўчанне.
— Ёсць! — раздаўся пераможны крык лысаватага з ноўтбукам.
— Што ёець? — імкліва павярнуўся дзелавы мужчына да яго.
— Толькі што час на маніторы пераскочыў на 10 хвілін назад. Я зірнуў — мы едзем там, дзе і раней былі якраз 10 хвілін таму.
— Гэта як? — крыху разгубіўся мужчына.
— Я думаю, апошні ўдар перуна прыйшоўся на лінію перадач, узнікла моцнае электрамагнітнае поле і мы патрапілі ў колца прасторы-часу, якое якраз утварылася. I круцімся ў ім...
— Калі б мы ў колцы былі, то ад пачатку пачалі б размаўляць,— устрэў Антось, якому такое тлумачэнне здалося неверагодным,— Лухта нейкая...
— He абавязкова,—заўпарціўся ноўтбушнік.— Поле дзейнічае на фізічную мёртвую матэрыю. Вось час і пераскочыў курыца аднавілася...
— Ібензінужоколькічасунамесцы,— падтрымаў кіроўца.— I спідометр пераскочьгў...
— Так, спакойна, трэба разабрацца ва ўсім! — загадаў дзелавы мужчына, хоць ніхто і не збіраўся парушаць спакой салона, і загад гэты ён аддаў, відавочна, ад асабістай разгубленасці, каб супакоіцца самому.
— Гэта суд Божы! Час наш прыйшоў! — начуўся зычны, упэўнены голас аднекуль з сярэдзіны салона, а потым узнялася над усімі жанчына ў стракатай хустцы.
— Сядзьце, не палохайце людзей!
Голас належаў жанчыне гадоў 50, апранутай у адмысловы гарнітур. Жанчына прыўзнялася з месца, і Антось унутрана ўсцешыўся — уся постаць жанчыны, яе твар выпраменьвалі ўпэўненасць і спакой.
— Ад таго, што мы тут зараз будзем крычаць і палохаць адзін аднаго, лепш нікому не будзе,— строга загаварыла жанчына,— Кажу вам гэта, як лекар. Малады чалавек, што вы казалі пра тое закальцавапае поле? — Гэта было пытанне да лысаватага мужчыны з ноўтбукам.
— Я ўжо казаў... Думаю, прастора і час вакол нас звярнуліся ў колца. Мы вяртаемся нейкім чынам назад. I мабільнікі не працуюць, мой дакладна...
— I што будзе далей?
— He ведаю... Нешта павінна быць... Некалі скончыцца...
Хваляванне і напружанасць у салоне трохі зменшыліся. Пакуль ніякай пагрозы не было. А кожная дарога рана ці позна заканчваецца — у гэтым быў упэўнены кожны пасажыр. За адным дзеяннем ці з’явай надыходзяць іншыя, у наступстваў бываюць прычыны, а наступствы становяцца падставай для повых прычын. I ў тым, што ланцужок часова прыпыніўся, ніхто не бачыў асаблівай пагрозы.
Але прайшло паўгадзіны, і цыклічнасць карцінак пачала прыгнятаць.
— А мы не спознімся ў Мінск? Мы прыедзем у час? — звярнулася да Антося нервовая жанчына ззаду. У яе голасе выразна адчуваўся страх.
«Бач, хвалюецца з-за грошай»,— падумаў ён, a ўголас адказаў:
— Спадзяюся, прыедзем. Мне таксама сёння спазняцца нельга. I абавязкова трэба прыехаць...
I раптоўна нейкая неверагодная думка ўплішчылася ў галаву: а раптам ім вось так ехаць і ехаць, доўга, бясконца — і ніколі не прыехаць? Антось уважна глядзеў на пасажыраў і бачыў, што такія ж сумненні спакваля авалодвалі многімі, бо твары хмурнелі, неспакой выразна выяўляўся на іх.
Трэба было паспрабаваць нешта рабіць... Хоць нешта...
— Усё нічога, аднак варта падумаць і пра нашу фізіялогію,— загаварыў дзелавы мужчына, і адчулася, што гэтага голасу чакаюць усе, што чакаюць проста любога ўпэўненага голасу — салон імгненна ажывіўся.
— Вы пра «дзевачкі налева, хлопчыкі — направа»? — асцярожна пажартаваў нехта.
— I пра гэта таксама,— сур’ёзна заўважыў мужчына,— Я прапаную ўжо цяпер паспрабаваць спыніцца. Адчыніць дзверы, выйсці...
Нягледзячы на тое, што ў прапанове не было нічога незвычайнага, аднак насцярожанасць адбілася на тварах многіх пасажыраў. За акном — тое ж неба і сонца тое ж... Але ці тое ж усё іншае? Зямля ці цвёрдая? Паветрам ці можна дыхаць? 1 хоць сумневы былі проста смешнымі, але яны былі. Чаму б паветру не стаць шкляным і застылым, калі сам час закруціўся ў абаранак?
— Але спыняцца пакрысе! Вельмі паволыіа,— папярэдзіў-прапанаваў мужчына з ноўтбукам.— Мы не ведаем, якая там фізіка поля...
— А што можа быць? — нервова запытаўся нехта.
— He ведаю,— шчыра прызнаўся малады чалавек,— Мы патрапілі ў колца часу і рухаемся... Можа, мы тут толькі таму, піто рухаемся...
— Ну, тады я буду прытарможваць патрохі,— прыняў рашэнне кіроўца.
Аўтобус сцішаў ход надзвычай павольна, амаль незаўважна. Пасажыры ўпіліся позіркамі за вокны. Усё павольней і павольней рухаліся міма аўтобуса прыдарожныя кусты.
— Свеціцца! Сценка празрыстая! — пачуўся здзіўлены крык хлопчыка-інваліда.
У воклічах, якія імгненна запоўнілі салон пасля гэтага крыку, былі сабраныя разам і жах, і здзіўленне, і захапленне.
Было ад чаго: праз сценкі аўтобуса, яго падлоіу стала відаць шэрая стужка бяіучай дарогі.
— Газуй! Хуткасць давай! — закрычаў мужчына ў гарнітуры да кіроўцы, а той ужо і сам націснуў на газ, і матор узвыў ірвануў наперад аўтобус.
— Божачка, што ж будзе, Божачка, выратуй, спыні гэта,— мармытала ззаду Антося нервовая жанчына.
Некалькі хвілін прайшлі ў поўнай разгубленасці ад той навіны, што аўтобусу нельга спыняцца. Антось адчуў, як страх сціскае яго свядомасць — рабілася млосна ад думкі, што і нсамрэч ніколі не спыніцца іх аўтобусу. Ён стаў глядзець у акно, быццам там магла быць падказка.
— Нешта мы хутчэй ехаць сталі,— заўважыў Антось уголас, бо за акном кусты і дрэвы мільгалі надта ж часта,— Напужалі кіроўцу...
— Тут напужаешся,— адгукнуўся кіроўца са свайго месца,— калі пад сабой дарогу пабачыш... Дарэчы, я дарогу бачыў праз самога сябе... Хто-небудзь яшчэ гэта заўважыў?
— Я таксама празрыстым пачаў быў рабіцца,— падаў голас хлопчык-інвалід.— У мяне нага забалсла, гляджу — а праз яе відаць крэсла, а праз крэсла — дарогу...
— Як нага забалела, унучак? — спуджана выгукнула яго бабуля,— У цябе ж паралізавапыя ножкі, не могуць яны балець...
— Балела,— настойліва адказаў хлопчык.— I цяпер баліць...
Яго бабуля моўчкі затуліла рот рукой, глядзела на ногі ўііука, не адрываючыся.