Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
42.45 МБ
— Хочаш, цябе навучу рыбу лавіць?
— Праўда? — недаверліва скасіла на яго вочы Ксюха,— I што, злоўленая мая будзе?
— Дзівачка,— усміхнуўся Сяргей,— Вядома, твая.
— О! А калі пойдзем?
— Хоць гэтым вечарам. Як сонца пачне хіліцца — прыходзь.
— I ты мне вуду дасі? — усё яшчэ не верыла Ксюха.
— Ды не рукамі ж ты будзеш лавіць, дам,— адказаў Сяргей цвёрда, і Ксюха толькі лыпнула вачыма.
— Эх, шкада, я не твая дзеўка,— уздыхнула яна,— Ты харошы...
Сяргей толькі хмыкнуў пра сябе. Ён глядзеў на гэтае «поле» каноплі, і супраць ягонай волі недзе ў падсвядомасці жылі, варушыліся пачутыя ад Ксюхі словы: «Цётка прадае... Іут грошай — на год жыць... Буду Веньку прадаваць...»
Каіюплі вось тут, цяпер, набылі іншыя рысы: з наркотыка пакрысе рабіліся таварам. Так і павінна быць: ты наркаман, каноплі — наркотык, ты не наркаман, а гаспадар гэтых канопляў — яны тавар.
Дарагі тавар... Як там казала Ксюха? Пяць касякоў — долар. А на гэтым полі колькі ж можна назбіраць? На колькі касякоў? Гэтулькі грошай... Каму прадаць потым гэта дабро? To справа іншая. У паралельным «Ж» класе наркаманы ёсць. Гэта не для каго ні таямніца. У гэты клас сабралі пасля дзевяці з усіх паралельных, лічы, адных дэбілаў. Каму ў галаву такая ідэя прыйшла — невядома.
Пачалі фармаваць класы з рознымі ўхіламі — матэматычны, фізічны, філалагічны...
Добра, у класе Сяргея згаварыліся і ўсе запісаліся ў матэматычны. Ды яшчэ і класная — матэматык. To клас цалкам застаўся класам. А іншыя класы разбівалі, тусавалі вучняў... «Ж» клас — без ніякіх ухілаў. Ім абы скончыць школу. Карацей, адсеў з усіх класаў. Сяргей меў усе шанцы ў той клас патрапіць. Яму без розніцы, дзе давучвацца, бо асаблівых сяброў у класе не меў, але ж гэтае дзяленне на разумных і тупых... He па сабе стала, калі дырэктар сказала на класным сходзе, што трое з іх класа, і Сяргей у іх ліку, будуць пераведзеныя ў «Ж» клас. Маўляў навошта час губляць на вас, калі вам тыя веды ніколькі не трэба і вытворныя ды інтэгралы з дыферэнцыяламі для вас былі і застануцца граматай кітайскай?
Сяргей тады сказаў што наагул у школу больш у такім выпадку не пойдзе. I яшчэ двое — Арцём, худы, няскладны, з мянушкай Багамол, і Насця тое ж сказалі. Насці што — ёй хоць у дзявятым замуж можна было ісці: па габарытах сваіх ужо класную перагнала. Шапталіся і ўголас казалі, што яна са старшакласнікамі гуляе... А дырэктару толькі і трэба было тое пачуць — ідзіце, досыць з вамі вэшкацца. Але тут Юрыс быў умяшаўся: кажа, мы згодыыя трох з іншых класаў узяць, але нашых не чапайце. А пераведзяце, то: «Я чужых асабіста так зачмыру, збягуць праз тыдзень са школы, не тое што з класа!» Карацей, лямант не маленькі ўзняўся. Дырэктар ажно пабялела, мабыць, ніяк не чакала такога супраціву. Юрка Хаванскі яе амаль дабіў: «Ваша ідэя фармавання такіх класаў — гэта, пасутнасці, расізм!» Яму да лямпачкі быў лёс Сяргея, Насці і Арцёма, так, захацелася ў агульным тлуме пакрасавацца сваёй дасціпнасцю.
Класная ледзь супакоіла ўсіх. Дырэктар з чырвоным тварам выскачыла з аўдыторыі. Класная загадала ўсім сядзець бы мышам пад мятлой — і за ёй. Ціха сядзелі... Класная вярнулася, сказала: «Усе застаюцца. Пад маю асабістую адказнасць. Калі будуць тройкі ці двойкі за чвэрць у каго з траіх, ці Насця нас пакліча на вяселле да выпускнога балю...» Яна не дагаварыла, але ўсе зразумелі.
Такім чынам Сяргей не патрапіў у «Ж» клас. Трэба думаць, што ідэя з гэтым дзяленнем і дырэкцыі потым не падалася салодкай: той клас за год стаў літаральна некіруемым. Класная неяк прызналася, што лепш усе 24 гадзіны ў суткі будзе весці адзін урок у любым іншым класе, чым 45 хвілін — там. Было — адзін запаліў прама на ўроку, мог нехта і мацюка загнуць... А паспрабуй выкінь з класа, калі ты — жанчына маладая, а перад табой — дзяцюк, плечы куды шырэйшыя за твае клубы. Ды яшчэ пасміхаецца: «Не маеце права прымяняць фізічную сілу!» Трох хлопцаў з таго класа летась судзілі за сапраўднае рабаўніцтва: у падвыпіўшага мужыка адабралі грошы і мабільнік, збілі нагамі, нос зламалі... Пару хлопцаў з 11 «Ж» Сяргей неяк заўважыў на дыскатэцы з вытарашчанымі вачыма, зрэнкі шырока расплюшчаныя, смяяліся, як дурні, з паднятага пальца. Тады і даведаўся, што так выглядаюць укураныя. Хлопцы былі абое на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх... Ім і можна будзе прапанаваць каноплі...
Ксюха, падварушыўшы сваю «здабычу», заплюшчыла вочы — драмала, здаецца.
— Ну, я пайшоў— Сяргей узняўся з зямлі,— Хадзем лепш грыбы шукаць...
— Ну іх, не ем грыбоў,— не расплюшчваючы вачэй, адказала Ксюха.
— Дурніца, яныжсмачныя,— якмаломудзіцёнку даводзіў Сяргей,— Лічы — мяса.
— Ха! Былі б яны смачныя ды карысныя, ды яшчэ як мяса. іх бы ваўкі даўію паелі.
— Ваўкі смажыць грыбоў не ўмеюць,— хутчэй самому сабе адказаў Сяргей,— To прыходзь, як павечарэе.
— Ага,— кіўнула Ксюха,— Ты толькі не нрагаварыся там...
— Трэба мне...
7
— Уй, паплавок пацягнула, пацягнула!
У гэтым Ксюхіным крыку былі і спалох, і радасць дзіцяці, і захапленне: трэба ж, паплавок яс вуды ажыў, нябачная рыбіна павольна, але рашуча цягнула пад вадой прынаду.
— To цягні сама! Падсякай! — уладна загадаў Сяргей, які стаяў за тры крокі ад Ксюхі.
Яна падсекла. Так шмарганула, што плотка літаральна выстралілася з вады, пераляцела на лёсцы дугой цераз галаву, умякнулася ў траву. А Ксюха ўжо хапіла рыбіну ў свае рукі і падскоквала, прысядала, круцілася на месцы:
— Злавіла, злавіла!
«Ну чыста рытуальны дзікунскі танец»,— з усмешкай падумаў Сяргей, падыходзячы.
— Во, глядзі, глядзі, якая вялікая! — крычала радасна Ксюха.
— I праўда, немаленькая,— пахваліў Сяргей як малое дзіця, бо што тут было хваліць — звычайная гілотка. Але столькі шчаслівых чорцікаў скакала ў зусім дзіцячых цяпер вачах дзяўчыны, што не падзяліць з ёй яе радасць — лічы, што абакрасці.
— Віншую! Малайчына! 3 першай рыбінай.
Сяргей зняў плотку з гачка, кінуў у вядзерца з вадой, хутка начапіў прынаду на гачык.
— Цяпер сама закідвай. Вучыся, вучыся. He буду ж я за цябе штораз закідваць.
Ксюха вучылася на дзіва хутка: кемлівая. Але галоўнае — яна імкнулася паўтарыць адзін у адзін кожны рух Сяргея.
Можа, на пяты раз у яе атрымалася хораша. Паплавок лёг туды, куды яна і цэліла. Тварык яе яшчэ пры закідзе быў сур’ёзна-засяроджаным, яна ажно вусны прыкусіла і цяпер, як толькі паплавок знерухомеў, прысела, памятаючы наказ Сяргея: «Не стаяць, рыба цябе бачыць». Увага нс толькі вачэй, а ўсяго яе цела, здавалася. была скіраваная на паплавок.
Пакуль Сяргей дапамагаў дзяўчыне, у самога пачапілася плотка і зацягнула наплавок далёка ў чарот. Сяргей асцярожна выцягваў рыбіну адтуль, каб не зачапіцца за што. Плотка яго была куды большай за тую, што вышмаргнула з вады Ксюха, але Сяргею не захацелася хваліцца ёй. Яшчэ настрой у рыбачкі знікне...
Пакуль чапляў прынаду на свой гачок, пачуў кароткі ўсплёск. Азірнуўся цераз плячо — Ксюха акуратна даставала з вады яшчэ адну плотку. Падышоў, яна ўжо сама зняла рыбіну з гачка.
— Гэта болыпая,— стрымана сказала яна.
А самую яе — гэта так было відаць па вачах — ажно распірала ад удачы. I не столькі ад злоўленай плоткі, колькі ад таго, што ў яе ўсё атрымліваецца, як паказвас Сяргей.
— Ды большая, большая,— Сяргей сам не змог стрымаць радасці ад таго, што ў Ксюхі ўсё так добра складваецца, ён амаль механічна працягнуў руку і лёгка ўскудлаціў валасы на галаве дзяўчыны: — Малайчына!
Але не паспеў дагаварыць, як Ксюха ўмомант сцялася падягонай рукой, наспружынілася. Зірнула
4 Зак. 1650
41
з-пад ілба загнаным у кут звярком. Спагадлівая ўсмешка яшчэ заставалася на вуснах разгубленага Сяргея, а з вачэй Ксюхі знікала, знікла звярыная насцярожанасць, яна расслабілася, усміхнулася з палёгкай.
— Дзякуй... Я яшчэ буду лавіць?
— Вядома, дзівачка,— ідзі, лаві! Навічкам шанцуе — сёння ўся рыба твая.
Ксюхаўсміхнулася — шырока,зудзячнасцю.Ужо спрытна начапіла чарвяка і паспяшалася закінуць. Сяргей пайшоў да сваёй вуды. Нейкае незразумелае пачуццё поўніла яго, не давала засяродзіцца на рыбалцы. Сумесь жалю, радасці, хвалявання — і ўсё ад аднаго таго кранання да валасоў дзяўчыны, ад аднаго яе позірку, яе ўсмешкі...
Брала неблага, і Сяргей цешыўся гэтаму, але не таму, што болей паловіць сам,— таму, што разпораз Ксюха рэзка падсякала, і чарговая плотка апыналася ў яе зграбных руках.
«Гэткая здольная. I спрытная,— падумалася Сяргею,— Яе б апрануць па-чалавечы».
Яны рыбачылі, а ўжо і сонца амаль што схавалася, толькі самы крайчык дыска свяціўся развітальна, ужо і браць стала рэдка. Ксюха закідвала, прысядала і назірала за паплаўком з тым самым засяроджаннем, з якім рабіла гэта напачатку.
— Збірайся, пойдзем ужо,— пагукаў Сяргей,— Пакінь у рэчцы назаўтра рыбы.
— Вось яшчэ адну — і ідзем, добра? — папрасілася Ксюха.— Ну самую маленькую, вось такую,— яна ледзь-лезь развяла нальцы на руцэ.
Сяргей усміхнуўся ў адказ, зматаў сваю вуду.
— Вось, апошняя! — Ксюха радасна ўзняла ўгару вудзільна, на гачку вільготна паблісквала плотка. Хутка зняла рыбіну, укінула ў вядзерца, апусціла туды руку: — Ого, колькі рыбін! А ёй, наемся!
I нечакана спахмурнела, прысела ля вядзерца. Сяргей падышоў, хутка зматаў яе вуду.
— Чаго нос павесіла?
Ксюха маўчала.
— Ну, што маўчыш?
— А куды мне рыбу несці? — Ксюха ўзняла на Сяргея вочы, разгубленыя ад паўсталай для яе праблемы,— Зараз да цёткі занясу, яна засмажыць і сажруць з зэкам. Зранку пахмяліліся, у іюлудзень зноў пілі, потым спалі. А ў хаце хлеба няма. Чакаюць, калі хто купляць каноплі прыйдзе... I сама я смажыць не ўмею.
— Так, задачка,— Сяргей раздумваў адно імгненне,— Хадзем да маёй бабы. Там пасмажым тваю рыбу, маю. Навучышся заадно. Там і паясі.
— А можна? — недаверліва спыталася Ксюха.
— Можна,— хмыкнуў Сяргей,— Я кажу — значыцца можна.
— А баба не пагоніць?
— За што?
— А што я рыбу ў цябе тады пакрала?
— Яна не ведае.
— Ты не сказаў? — Ксюхіны вочы акругліліся ад здзіўлення.
— He, вядома ж. Навошта было казаць?
— Ты — харошы! — Ксюха радасна падскочыла.— Клас, ты не закладваеш!
— Дзівачка ты,— буркнуў Сяргей, зніякавеўшы ад такой пахвальбы.— Хадзем.
Скрэбці рыбу ля лаўкі ім дапамагала баба Каця. Управіліся хутка, пасля смажылі рыбу абіралі бульбу, якую баба потым паставіла варыцца на газу. Калі сцямнела, Сяргей улучыў пераноску — яна вісела скручаная ў лазні. Так некалі рабіў бацька, калі заседжваўся тут з сябрамі да позняй ночы. I вячэралі тут жа.