Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
— Добра,— адказаў Сяргей.
Гэтая навіна пра спінінг адгукнулася прыемным хваляваннем: бач, не забыўся дзядзька. Недзе каля трох гадзін, калі гарачыня пачала спадаць, Сяргей са спінінгам пашыбаваў на рэчку. Добра, піто шлях не такі блізкі — можна многае перадумаць за гэтыя паўгадзіны. Тут лёгка думаецца, менавіта не марыцца, а думаецца. Мо рытмічны крок не дае думцы разагнацца і ўзляцець летуценнем, ператварыцца ў фантазію.
Што зменіць гэтая экспертыза ў іх сям’і? Ну, няхай скажуць, што бацька — сапраўды яго бацька. I што? Стане бацька іншым? Трэба пераконваць маці, каб разводзілася... А як яе пераканаць? Апошні раз яна прыязджала, дык быццам і весялейшая была, не надта засмучаная. ІІяўжо прычына ўсіх бедаў у сям’і — ён, Сяргей? Калі яыа столькі гадоў жыве, трывае, мабыць, ёсць нешта, што трымае яе ў іх трохпакаёўцы...
3 гэтымі думкамі Сяргей і надышоў да ракі. Удалечыні, уніз па рацэ былі відаць постаці рыбакоў. Бліжэйшы быў са спінінгам.
3 лёгкім трымценнем у руках (не ўмее ж добра!) Сяргей зрабіў першы закід. Няўдалы — блясна ўпала зусім блізка і не ў тым месцы. Выкруціў закінуў яшчэ раз. Ужо лепш...
Дваццаты ці то трыццаты ўжо закід — і ніякага выніку. Сяргей на колькі крокаў падымаўся ўгару па плыні, абіраючы чыстыя месцы. He падабалася такая рыбалка. Акунёў ці плотак ужо нашморгаў бы колькі...
Урэшце ірванула. I так, што Сяргей не паспеў разблакаваць катушку, лёска напялася, і, баючыся, што яна вось-вось лопне, Сяргей подбегам памкнуўся берагам, за рыбінай, якая, нябачная, уладна цягнула лёску. Саўладаў з хваляваннем, прыпыніўся ў зручным месцы, адпусціў катушку, але прытарможваў, не даваў раскручвацца вольна. Калі напятасць аслабела, паспрабаваў намотваць лёску на катушку. Атрымалася... Зноў трошкі адпусціў, калі адчуў на другім канцы моцнае супраціўленне і штуршкі. Такім чынам ён валэндаўся з чвэрць гадзіны. Урэшце штуршкі спыніліся, нацяжэнне зменшылася, і Сяргей падкручваў, падцягваў да сябе рыбіну. Пабачыў шчупака ў цёмнай вадзе і амаль што расчараваўся: шчупак быў усяго ў локаць даўжынёй. Няўжо гэта ён мог ірваць спінінг з рук? Але калі выцягнуў рыбіну на бераг — гіаверыў. Шчупак быў тоўсты, з вялізнай галавой, можа, на трэць цела і зубастай пашчай. Добра, што дзядзька разам са спінінгам перадаў і торбачку з рознымі прынадамі рыбацкімі. Былі там і кшталту медыцынскіх інструментаў, падобныя да нажніцаў. Адны ўсунуў шчупаку ў пашчу, разявіў зафіксаваў, другім захапіў і хоць з цяжкасцю, але вызваліў блясну.
He, зусім не маленькі шчупак! Уга, які добры! Сяргея ахапіў азарт. Прайшоў на ранейшае месца, дзе ўзяў першы шчупак, зноў пачаў кідаць спінінг.
I ўжо на пятым закідзе адчуў штуршок — ёсць! Цяпер Сяргей быў куды спакайнейшы і вывуджваў шчупака, стоячы на адным месцы, не бегаючы берагам. Гэты шчупак быў куды меншы, але Сяргей не засмуціўся. Хутка вызваліў блясну — і зноў пачаў закідваць.
Пасля чацвёртага шчупака, мо такога ж, як і першы, больш не брала. Сонца ўжо кранулася чырвоным краем зямлі. «Досыць на сёння. I так пашанцавала, аж да «не бывае». Гэткі ўлоў!»
6
Лес сустрэў цішынёй і прахалодай. Кеды на нагах намоклі ў роснай траве, ісці было не вельмі прыемна. Але тут, у лесе, расы не было, і Сяргей перастаў звяртаць на такую дробязь увагу: цяпер галоўнае — грыбы. Гэтыя мясціны ён ведаў добра — штолета бываў тут. Збіраць грыбы Сяргей любіў. I найболып тады, калі хадзіў па іх адзін. Баба Каця хутка заўважыла ягонае жаданне быць у лесе аднаму то не набівалася ў спадарожнікі. Адно, што апавядала пра мясціны, у кожнай з якіх былі свае назвы, як да якой прайсці, чым кожнае месца бывае багатым і ў якую пару.
Звечара яшчэ баба Каця «праводзіла інструктаж»;
— У Махавым ля маладога бярэзніку мусяць быць абабкі, у Доўгім, там, дзе лес рэдкі, спусцішся пад горкі — піукай маладых грыбоў. Лісічкі патрапяцца. У Казлова нічога не будзе, хіба пройдзеш праз яго, зірнеш — і ідзі пад Старыну: там светла і вільгаці стае, павінныя парасці каласавічкі...
Каласавічкі — баравікі першыя, якія з’яўляюцца акурат той парой, калі каласуе — выходзіць у колас — жыта.
Ужо гадзіны тры блукаў нетаропка Сяргей лесам. Кошык быў напоўнены на тры чвэрці — аднымі баравікамі.
Лес супакойваў насычаў нетаропкасцю, упэўненасцю ў сабе.
«Пасяліцца б тут ды жыць,— разважаў Сяргей,— 3 голаду памерці лес не дасць. Жылі ж сабе дзікія плямёны... Які сэнс было выбірацца з лесу? Тут жа так усё проста: здабывай ежу ды адпачывай. Ніхто табе нічога не вінен, і ты нікому нічога не вінен. Сапраўдная воля...»
ІІаведаўшы ўсе названыя бабай Кацяй у яе «інструктажы» мясціны, Сяргей углыбіўся далёка ў лес — стары, густы і змрочны. Высокі падлесак не даваў вольна ісці, але Сяргей, абмінаючы зараснікі, проста ішоў наперад.
ГІечакана пасвятлела — паказалася невялікая паляна, залітая сонечным святлом. На самой паляне ўзвышаўся зараснік нейкай высокай расліны, падобнай да крапівы. I цягнула незвычайным пахам: вострым, казытлівым, ні да чаго ранейшага не падобным. На краю паляны з аднаго кораня раслі ажно чатыры бярозы, ад іх невялікім клінам уразаўся ў паляну густы зараснік з маладзенькіх светлых бярозак. Да чатырох бярозак так і цягнула падысці і прысесці. Сяргей не стаў супраціўляцца свайму жаданню.
Абапёршыся спінай аб камель адной з чатырох бяроз, сядзела дзяўчына і нешта засяроджана рабіла. Хударлявыя лапаткі пад лінялай саколкай рытмічна варушыліся. Па гэтай некалі блакітнай саколцы ды па хударлявасці Сяргей пазнаў дзяўчыну — Ксюха. Наступны крок Сяргей зрабіў смялей, адумысна, каб не спужаць дзяўчыну.
Але яна спужалася. I так, што Сяргей спужаўся сам.
3 Зак. 1650
33
Адначасна з хрустам пад нагой Сяргея дзяўчына рэзка азірнулася, сцялася — і ў наступнае імгненне адпушчанай спружынай, не ўстаючы адразу на ногі, а так, на кукішках, зрабіла два імклівых скачкі наперад. Потым азірнулася, кінулася назад, схапіла пакет з нечым шэра-зялёным, скруціла — і стрымгалоў шуснула ў зараснік маладых бярозак.
Сяргей застыў. Яго скаланула: дзяўчо ў гэтыя імгненні было не проста падобным да перапалоханага знянацку звярка — Ксюха ўвасобілася ў звярка ці, правільней, на кароткія секунды страціла ўсё нажытае чалавечае, цывілізаванае, выпусціўшы на волю найгалаўнейшы інстынкт жывога — самазахавання.
Няўжо ён, Сяргей, такі страшны, што мог так напалохаць дзяўчыну? Ці мо яна падумала, што яе зараз будуць біць за крадзеж тых няшчасных смажаных плотак і кавалка хлеба?
Сяргей прысеў ля камлёў бяроз побач з тым месцам, дзе сядзела дзяўчына. Адчуў як стаміліся ногі. Добра так пасядзець, так добра... Толькі пах... Што так пахне? Перавёў позірк на паляну з зараснікамі «крапівы», далей — на маладыя бярозкі.
I пабачыў вочы. Ксюха вызірала з-за лістоты, быццам невялікі злосны звярок: напасці не можа, бо слабейшая, а прагнаць са свайго месца госця неабходна...
— Дурніца, вылазь, чаго баішся? — няголасна гукнуў Сяргей,— He злую я за тую рыбу.
— Ты адзін? — асцярожна спытала Ксюха.
— Адзін.
Ксюха выйшла з зарасніку, раптоўна асмялеўшы, з газетным скруткам. Уселася на сваё месца, разаслала газеціну У ёй — падсохлыя лісце і суквецці. Разраўняла акуратна на газеце — відавочна, для сушкі.
— Ты не глядзі, што я худая, так магу... I вочы павыдзіраю!
— Ды на ляд ты мне трэба,— адмахнуўся Сяргей.— Што тут робіш адна?
— Ато не бачыш? — здзівілася Ксюха,— Каноплі сушу. Збіраю і сушу.
— Каноплі?
Сяргей устаў падышоў да бліжэйшай расліны, сарваў суквецце, расцёр у руках, паднёс да носа. Шыбануў востры пах. Пах, які ні з чым больш не зблытаеш. Дык вось як пахнуць каноплі... Прысеў зноў.
— Ты што — нарык? — са знявагай спытаў Ксюху.
— Не-а,— адказала тая,— Так, іншы раз, калі наб’юць ці сумна так стане, што плакаць хочацца.
— А на што збіраеш столькі?
— Прадам. Веньку прадам. He будзе чапляцца. Шмат насушу... Венька мяне паважаць будзе...
— I пачым прадаваць будзеш? — насмешліва спытаў Сяргей.
— Пяць касякоў — долар,— упэўнена адказала Ксюха.— Чула, цётка так казала.
— Касяк — гэта што?
— Вой, ты зусім цёмны,— скрывілася, як ад кіслага, Ксюха,— Касяк — гэта касяк. Каб паліць...
— Зразумела, светлая...
— Толькі ты не кажы нікому — мяне заб’юць, калі цётка даведаецца. Гэта ж яна са сваім зэкам тут садзіла...
— Садзілі тут каноплі? — не паверыў Сяргей, бо вельмі ж мала паляна была падобная да поля.
— А ты думаў яна тут сама нарасла? Ага...
— А ты сама як гэтае поле знайшла?
— За цёткай была крадком следам пайшла. Увечары прыйшлі чацвёра, цётка ім прадала і кажа:
«Болып няма, заўтра прыйдзеце». Яна зранку ў лес — а я за ёй. Там,— Ксюха махнула ў бок маладога бярэзніку,— сабранае сушыцца пад гілёнкай. Але я там не бяру, бо здагадаецца. Сама збіраю во і сушу.
— I багата назбірала ўжо?
— He... I Іе дужа... Баюся памногу. Як цётка сюды сходзіць — я за ёй. А хочаш, давай папалім!
— He хачу.
— А ты паліў?
— He, не паліў.
— Цю, дурань,— насмешліва працягнула Ксюха,— To ж такі кайф.
— I які кайф?
— Ну кайф проста... — Ксюха зморшчыла лоб у намаганні падабраць словы.— Хораша, як папаліш. Увесь свет харошы-харошы, людзі добрыя і смешныя. I смяяцца хочацца, вееела-весела. Добра так — нічога дрэннага не існуе, не памятаеш яго... Кайф... Толькі потым есці так хочацца! — Ксюха засмяялася,— Гэта я ў цябе рыбу пакрала спецыяльна, бо папаліць збіралася.
— Ну, і які сэнс у тваёй наркаце? — скептычна заўважыў Сяргей.— Пяць хвілін радасці, іюўныя нагавіцы гадасці. Я б паліў і паліў, каб хоць малснькія праблемы знікалі. Хіба ж знікае нешта, калі на яго забудзеш? Кайф знайшла яшчэ. Кайф сапраўдны — гэта калі над табой вісіць нешта, галавы не дае ўзняць — а потым ты яго скідаеш урэшце. A то не кайф, а дурніца сапраўдная.
— Ты — дурны і нічога не разумееш,— упэўнена адказала Ксюха,— Як пакаштуеш, то потым і кажы!
— Які сэнс дзярмо ў рот несці, калі і так вядома, што яно — дзярмо? — хмыкнуў Сяргей.
— Ты мяне не выхоўвай! Стае ў мяпе выхавальнікаў! — агрызнулася Ксюха.
— На ляд ты мне трэба,— стомлена і абыякава адказаў Сяргей,— У мяне сваіх клопатаў стае.
— Цю, якія ў цябе клопаты? Кватэра ёсць, маці, баба, бацька. Рыбу лавіць умееш, смажыць...
Сяргей памаўчаў колькі часу — не было яму што адказаць. Дастаў цыгарэты, запаліў.