• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

    Я размалюю для цябе неба

    Валеры Гапееў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 222с.
    Мінск 2013
    42.45 МБ
    — Чувак, чо, лаўкі шкада?
    У голасе Венькі была прапанова міру і адначасна — папярэджанне, што тут баязліўцаў няма.
    — Ты вушы мыў? — пайшоў на абвастрэнне сітуацыі Сяргей, бо не збіраўся ніколькі «сябраваць» з гэтым нарыкам. Тое, што Венька — наркаман, казалі ягоныя вочы: крыху пукатыя, з чырвонымі павекамі. Пра гэтыя прыкметы не аднойчы казалі ў школе на розных лекцыях ды акцыях.— Я спытаў цябе: хто цябе сюды клікаў? — з пагрозай паўтарыў пытанне Сяргей.
    — Во, Ксюха паклікала,— паблажліва адказаў Венька, паслінявіў край паперчыны, згорнутай у трубку.— Харэ гнаць, сядай, касяк вялікі, на траіх хопіць.
    — А ён не ўмее,— захіхікала Ксюха.— Навучы яго, Вень.
    Сяргея перамкнула.
    — I не збіраюся вучыцца. Пайшоў адсюль. I хуценька.
    — Нарываешся, чувак,— спакойна адказаў хлопец, але ўстаў з лаўкі.— Хадзем, Ксюха.
    Ксюха з гатоўнасцю падхапілася з месца.
    Венька прыпыніўся ў кроку насупраць Сяргея, змерыў насмешлівым позіркам:
    — He па паняццях жывеш... Сустрэнемся яшчэ, чувачок.
    — У адным месцы бачыў я твае паняцці. Падарунак паабяцаць? — Сяргей сціснуў кулакі і ледзьледзь памкнуўся наперад.
    — Мы табе падарункаў наробім. He панясеш...
    — Шчэ тут пастаіш момант і гаўкнеш хоць слова — цябе адсюль панясуць.
    Венька толькі выскаліўся, але адказваць не стаў: зразумеў, што Сяргей не жартуе.
    — Ксюха! — бы сабаку, павабіў за сабой Венька дзяўчыну, загадаў: — Вядзі да цёткі...
    Яны пайшлі, а Сяргей яшчэ колькі часу стаяў, застыўшы на адным месцы. У гэтыя хвіліны ён адчуваў сябе не проста абкрадзеным. Быццам нехта нахабны, брудны, залез у ягонае жыццё, насвінячыў там. Утаптаў у свой бруд усё светлае і добрае.
    «Няблага пачаўся дзень...» — прамовіў Сяргей свае думкі там, на трасе, калі за добрыя грошы прадаў той кошык баравікоў. Маці некалі даводзіла яму, што ўсё дрэннае, што спаткае нас у жыцці,— тое не пакаранне за нейкі ўчынак, а перасцярога. Ты нешта не тое зрабіў не так рабіў, не па-людску — вось і атрымлівай ды радуйся, што так, а не горай.
    Сяргей паверыў бы ў гэтую «тэорыю», але дзе і што сёння ці ўчора ён зрабіў няправільна? Сёння — краў каноплі на тым полі? Дык гэта ж не ў людзей дабро красці! He хлеб ён краў!
    Толькі нечага не выходзілі з галавы тыя ранішнія баравікі на ягоным шляху, нібыта некім адумысна расстаўленыя, абы толькі не дайшоў ён да таго Ксюхінага поля...
    А як добра ўсміхалася ў сне Ксюха на палку ў старой лазні і як агідна хіхікала сёння...
    9
    — Сынок, што ж ты ўдумаў? — Сяргей першы раз бачыў такі позірк маці. I Іе, і раней яна глядзела на яго і з маленнем, і са здзіўленнем. Алс цяпер яна хоць і сказала «сынок», ды звярталася быццам да іншага чалавека. Бо быў у ейных вачах страх.
    Маці прыехала ўвечары. Сяргей адразу сказаў ёй нра тое, пгго збіраецца праз суд даведацца, хто яго сапраўдны бацька.
    — Што ты маўчыш, сынок?
    — Я не хачу, каб мяне называлі байструком,— адказаў ціха, але цвёрда.
    — Ты не байструк, Божачка. Што ты хочаш ад п’янага чалавека? Ён бацька твой...
    — Чаго ён мянс так ненавідзіць? Чаму ты ніколі не заступаешся, калі ён мяне байструком называе?
    — Бо не трэба п’янаму пярэчыць.
    — А цвярозы ён лепшы?
    — Сыночак, трэба вучыцца прабачаць. Тады і нам даруюцца нашыя грахі.
    — У чым я грэшны? У тым, што жыву?
    — Вой, сыночак, усе мы грэшныя.
    — Я табе сказаў: не хачу, каб мяне называлі байструком.
    — Я ж кажу табе, сынок: ніякі ты не байструк. I бацька твой гэта ведае. To я вінаватая, неданасіла цябе.
    — Ну і выдатна! Я яму цвярозаму тое заключэнне экспертаў у пысу суну, каб падавіўся!
    — Сяргей, Сяргей! — Голас маці стаў суворым.— Нельга так! Ён бацька твой!
    — А яму можна,— насмешліва адказаў Сяргей,— Ён мягіе для таго і нарадзіў каб выхоўваць тым газавым шлангам, абзываць, кпіць... Досыць з мяне! Я табе хацеў сказаць, прасіць хацеў каб кідала ты яго, каб сюды, да бабы пераехалі жыць разам. Я што, не бачыў як ён з цябе здзекуецца? Чаго ты трываеш?
    — Я трываю, бо гэта мой крыж,— ціха адказала маці.— Ты гэтага пакуль не зразумееш.
    — Ага, куды мне!
    Тут баба Каця выйшла з сянец:
    — Ты свой крыж нясі, ды пра дзяцей думай. Казала я табе — кідай, не будзе жыцця. Дык во цяпер ужо і сын просіць. Гэты чалавекам вырас, Бог дапамог насуперак усяму. А як у малодшага скалечыць душу? Крыж гэта яе! To нсчага на дзяцей яго ўзвальваць.
    — Мама, не лезь у маё жыццё!
    — He лезу! — узвілася раптам баба. — Во колькі гадоў не лезу — і ўііук да мяне жыць прыйшоў, у сваёй хацс яму месца няма. Сама як цень ходзіш, забылася ўжо, як смяяцца.
    На ўсё воля Божая,— ціха, але непахісна прагаварыла маці.
    — Во, Лідка, во, дзіця,— з болсм працягнула баба Каця.— Ты душу сваю супакоіш, а дзеці? Ты думала пра іх?
    — I дзяцей Бог не пакіне.
    — Гэта які Бог дазволіў маткам дзяцей на яго скідваць?! — з адчаем спытала бабуля,— To хай дарослых да сябе такіх прыбірае! — выгукнула са злосцю.
    — Ды досыць вам,— Сяргей памкнуўся пайсці да лазні.
    — Сын, пастой,— папрасіла-загадала маці,— He рабі нічога, не збірайся на дурную справу.
    — Якую справу, Сяргейка? — спуджана спытала баба Каця,— Што ты збіраешся рабіць?
    Сяргей прыпыніўся і, робячы націск на кожным слове, сказаў:
    — Я хачу, каб суд правёў экспертызу. Я хачу ведаць і я буду дакладна ведаць, ці бацька мне мой бацька.
    — Я ж сказала табе! — умольна выгукнула маці.— Хочаш, я на калені перад табой стану, перад абразамі паклянуся?
    — Вой, Сярожанька, што ж ты ўдумаў унучак родненькі! — ці не загаласіла баба,— Хто ж гэта бачыў такое...
    — He трэба мне клясціся,— ледзь стрымліваючы свой адчай, загаварыў Сяргей.
    Яго душыла крыўда: як жа так, гэтая экспертыза толькі на радасць маці, яна ж кажа, што бацька Сяргея — яго цяперашні бацька. Ды хіба не трэба раз і назаўсёды заляпіць п'яны бацькаў рот сапраўднай паперкай з пячаткай, каб на ўсё астатняе жыццё заціх, каб дакараў сябе, колькі жыў...
    — Чаго ты баішся, мама? Няхай ён баіцца, няхай яму будзе сорамна!
    — На ўсё воля Божая,— зноў завучана адказала маці.
    — Ну, калі на ўсё ягоная воля — то і на мяне таксама! — нечаканая знаходка акрыліла Сяргея,— Будзе воля Бога, як ты кажаш, будзе і экспертыза. He дазволіць Бог — не будзе.
    Маці замаўчала, яна, па ўсім, разгубілася ад адказу сына. Але калі загаварыла, Сяргей зніякавеў: ён ніяк не чакаў пачуць цяпер у голасе маці металічныя ноткі і нават адразу не змог асэнсаваць тое, што пачуў:
    — Апрача Божай волі ёсць воля бацькоў. I дзеці не могуць ісці супраць іх волі, як людзі не могуць ісці супраць волі Божай. Калі такое адбываецца, Бог адварочваецца ад людзей, а бацькі — ад дзяцей.
    Сказала — і пайшла з двара, на вуліцу: нечакана ўпэўненай хадой, падкрэслена выпрастаная, са сціснутымі вуснамі.
    Сяргей пайшоў туды, куды збіраўся — да лазні, развесіць прасоленую рыбу на прасушку.
    Баба Каця прыйшла следам.
    — Сяргейка, патлумач мне, што ты ўдумаў га?
    Прысела на лаўку, знясіленая ад гаворкі, ад дзённых турбот. Пакрыты глыбокімі зморшчынамі твар свяціўся дабрынёй, а ў куточках выцвілых вачэй блішчэлі слязінкі.
    — Ды нічога такога, баб, неперажывай,— адказаў Сяргей, не перапыняючы работы — нанізваў рыбу на тонкую драціну,— Ён кажа на мяне — «байструк». Усе шаснаццаць гадоў абвінавачвае маці ў нечым. Вось... А я цяпер дарослы, магу сам. Карацей, цяпер суд можа правесці генетычную экспертызу і дакладна сказаць: я бацькаў сын ці байструк.
    — Гэта паводле крыві? — нечакана зацікаўлена спытала баба Каця.
    — Паводле крыві, баб. Ёсць у кожнага чалавека гэтак званы генетычны код. У родных людзей ён падобны. Усе справы.
    — А мо не трэба, унучак? Што ж бацька тады скажа?
    — Мне ўсё адно, што ён скажа.
    — Дык сорам жа які... Дзе ж такое бачна, каб сын праз суд жывога бацьку шукаў? — заківала ў скрусе галавой бабуля.— Да чаго свет дайшоў...
    — Хай яму сорамна будзе. Я ў тую кватэру ўсё адно такім не вярнуся. He выганіш, то ў цябе во жыць буду.
    — Як жа мне цябе выганяць? Што ты кажаш такое? Я і хату на цябе ўжо адпісала.
    — Гэта як — адпісала? — прыпыніўся Сяргей.
    — Во памру, то хата твая будзе. Згодна дакументаў Ніхто не забярэ... Унучак, не сарамі маці. У горадзе казаць стануць. Нашто, каб імя яе паласкалі і тваё?
    — Баб, дык жа калі Бог супраць, то выправіць,— паспрабаваў аджартавацца Сяргей.
    — Бог людзям не забараняе нічога...
    — Во як? Дык нашто ён тады трэба? — шчыра здзівіўся Сяргей.
    — Бог чалавека стварыў і волю яму даў.
    — Якая ж у мяне можа быць воля, калі. як ёсць Бог, то ёсць лёс, дзе ўсё прадвызначана?
    — Так, лёс ёсць. I Богу ўсё ведама.
    — Баб, не можа так быць: альбо воля, альбо лёс, Богам вызначаны.
    — Не,унучак,— цярплівасталатлумачыцьбаба.— Отглядзі — яблыня. Камельуяеадзін, адалей — тры сукі вялікія, ад кожнага сука яшчэ галіны, ад тых галін — яшчэ галіны. От то і ёсць твой лёс, Богам дадзены: абірай, якой галінаю да сонца выбірацца. Бог табе не стане нідзе замінаць. Але ён ведае, чым кожная галінка заканчваецца, чым твой шлях абраны скончыцца.
    — Во як? — Сяргей агаломшана глядзеў на яблынюЛ і праўда, вось не прыйдзі я да цябе — усё б іначай было. He пайдзі тады на рыбалку — і... Слухай, баб. дык твой Бог глядзіць. ведае — і што робіць? Нічога? На ляд людзям такі Бог?
    — Бог не толькі глядзіць, унучак,— не пакрыўдзілася баба.— Ён нам падказвае, перасцерагае, вучыць... Трэба толькі яго навуку бачыць, слухацца ягоных падказак. Бог як бацька добры для дзяцей сваіх: любіць і церпіць, калі паўшчувае, калі па азад-
    ку шлёпне. А калі адракаюцца ад яго дзеці, перастаюць слухаць, то і Бог ад іх адварочваецца. Але ж некалі за ўсё нам плаціць, за ўсё адказваць... To ты падумай, унучак: са злосцю ды нянавісцю ў сэрцы добрыя справы не робяцца.
    10
    Сонца яшчэ толькі ўздымалася. Сяргей нрыхапіў спінінг і сцяжынкаю паспяшаўся да ракі. Нешта сёння было халаднавата. I неба ў аблоках, толькі на ўсходзе чыстае, але і туды напаўзаюць ірваныя паскі бялявых хмурынак.
    План на сённяшні дзень быў простым: цяпер во — рыбалка, потым у лес. Пашанцуе, то прынясе грыбоў. He — збярэ яшчэ паўмеха каноплі. 3 таго Ксюхінага поля яе можна вазамі вазіць...
    He патэлефанаваў учора хлопцам... Ну і няхай, ён не абавязаны ўрэшце ім адпачынак ладзіць. Раз ён нікому не патрэбен, то і яму ніхто тут не здаўся. Во ўвечары Ксюха прыйдзе, пойдуць зноў плотак лавіць. Мо ўжо з’едзе гэты Венька адсюль. У бабы Каці трэба спытаць коўдру якую ды пад голаў што — іііяхайсабеКсюханачуеспакойнаўлазенцы.