Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Ксюха ела гэтым разам на дзіва спакойна, акуратна. «Цяпер не баіцца, што болып не дадуць»,— вырашыў Сяргей. Яшчэ болып здзівіўся, калі Ксюха першая перастала есці.
— Во, аянаелася,— засмяялася,— Вачымабяшчэ ела, так смачна, а ўжо не лезе.
— To возьмеш з сабой ды падагрэеш уранку,— параіла баба Каця.
— Ага, вазьму,— хутка пагадзілася Ксюха, нібыта чакала такой прапановы, і вочы хітравата бліснулі.
Баба прынесла мяіпэчак, склала ў яго ўсю смажаную рыбу, якая засталася, дадала два кавалкі хлеба. Калі Ксюха пайшла, Сяргей адправіў бабу адпачываць: сказаў, што сам прыбярэ і перамые посуд. Баба не ўпарцілася. I Іасля таго, як управіўся, Сяргей зноў прыйшоў за столік пад лазняй. Была ўжо іюч.
Сяргей сядзеў, глядзеў на зорнае неба, на ражок месяца, які здаваўся такім адзінокім у вялікімвялікім небе. I раптоўна адчуў сябе такім жа самотным ва ўсім свеце. Колькі часу, лічы, дарэмна, цягае з сабой мабілыіік — ніхто яму не тэлефанаваў апрача двух ці трох разоў — маці. Ды і сам каму ён тэлефанаваў? Хіба што таму прадпрымальніку. Так добра цяпер тут, такі быў добры вечар — і няма з кім падзяліцца гэтым ціхім шчасцем. Хіба што баба ды гэтае дзяўчо... Хутчэй бы ў меншага брата заканчваўся лагср (маці аддала яго ажію на дзве змены). Сяргей бы навучыў і яго лавіць рыбу, разам бы хадзілі па грыбы. Можа, Юрысу патэлефанаваць? Няхай бы прыехалі з Лёшкам на рыбалку, дні на два. Начаваць жа ёсць дзе, хата вялікая. Зранку патэлефанаваць трэба. Абавязкова...
Ужо збіраўся ісці ў хату, як у лазні пачулася (ці здалося?) нейкае шаргаценне. Прыслухаўся — так і ёсць, нешта там варушылася.
«Вожык залез,— падумаў Сяргей,— Дзверы ж прыадчыненыя. Вызваліць трэба небараку, там па-
рог высокі, сам не выберацца». Зайшоў у лазню, пасвяціў запальнічкай. ІІа падлозе нічога не было відаць. Прыўзняў запальнічку вышэй — на чорным ад часу і пары палку спала Ксюха, падклаўшы пад голаў дзве свае далоні. Здавалася — яна ўсміхалася нечаму ў сне. Мяшэчак з рыбай і хлебам ляжаў побач з ёй.
Нешта комам падступіла да горла. Сяргей выйшаў ціха ў прымылыйк, пасвяціў сабе — недзе тут павінен вісець вялікі махровы ручнік... Вось ён. Зняў, вярнуўся ў парыльню і, у поўнай цемры ўгадваючы цела на палку, прыкрыў ручніком дзяўчыну. To цяпер цёпла, а пад раніцу будзе золка.
Ціха выйшаў, асцярожна, каб не зарыпелі, прычыніўшы дзверы.
Засынаючы, нечакана ўспомніў той дотык да галавы дзяўчыны. Мяккія ў Ксюхі валасы. I цёплыя.
8
Баба Каця пабудзіла Сяргея, як ён і прасіў— калі сонца прыўзнялася над лесам. Сяргей узяў кошык, пачакаў момант, калі баба выйшла за хлеў і хутка нрыхапіў падрыхтаваны з вечара вялікі цэлафанавы мяшок. У лесе ён скіраваўся напрасткі да таго самага Ксюхінага поля. He спяшаўся, але ішоў шпарка. Надта не зіркаў па баках, але ж вось цікава — грыбы, маладыя баравікі, проста лезлі сёння пад ногі. Нібы нехта ўладны, усёмагутны грыбы з тых патаемных мясцін сабраў ды расставіў на шляху Сяргея. Можа, каб дарога была даўжэйшая, можа, каб перадумаў Сяргей, не хадзіў на Ксюхіна поле, каб збіраў баравікі, а не тыя каноплі.
<•1 Іічога, і баравікоў назбіраю, калі такая ўдача, і канопляў...» — думаўСяргей над гэтым незвычайным
ураджаем баравікоў на ягоным шляху. Тут не хочаш, а пачнеш думаць над нечым ірэальным: во адзін маладзенькі баравічок ледзь уратаваўся ад красоўкі: яшчэ б імгненне, і Сяргей бы яго проста расціснуў, бо затуліўся каласавічок старым лістком. Гэты зрэзаў а вока ўжо другі прыкмеціла — на колькі крокаў убок. Падышоў, а там ужо два, другі яшчэ лявей ад першага. Зрэзаў, у кошык паклаў азірнуўся звыкла — яшчэ адзін вабіць чорна-брунатнай шапачкай, за ім ужо трэба наагул назад вяртацца...
«Гэтыя зрэжу і пайду прама,— вырашаў штораз Сяргей.— Зраблю справу — пахаджу па грыбах». Але як пройдзеш міма чарговага прыгажуна! Два крокі ўбок ступіць не цяжка. Ды і не ўцячэ тое поле...
Вось і яно ўрэшце. Сяргей пастаяў збоку ў густым кустоўі, прыслухаўся: нідзе нічога не чуваць. Асцярожна прабраўся ў зараснік маладога бярэзніку. Пабачыў там вытаптаную паляну. Пасярод яе на разасланай дзяружыне ляжалі тоўстым слоем сарваныя каноплі. Відавочна — учора сарваныя, толькі прывялі.
Сяргей стаў абходзіць паляну. Велічыня яе ўразіла: яна была не круглай, а вузкай і выцягнутай. Адзін кансц яе пачынаўся ад тых чатырох бярозак, а другі спускаўся ў невялікае, высахлае цяпер балотца. I Сяргей пераканаўся, што менавіта тут каноплі сеялі спецыяльна, бо болей ад бяроз яны раслі ўжо не асобнымі купкамі, а суцэльнай сцяной. Трава на зямлі была сухая і жорсткая, без расы, чаплялася за ногі.
«Сапраўдная плантацыя...»,— падумаў Сяргей, адставіў убок кошык, разгарнуў мяшок. Збіраў каноплі спакойна, не баючыся, што яго тут нехта пабачыць: месца не грыбное, выпадковыя людзі сюды не зазірнуць. А гаспадары поля былі ўчора — бач, нарыхтавалі сушыцца...
Праз гадзіну рукі яго сталі рудавата-зялёнымі. Ад моцнага дурманлівага паху не было паратунку. Нават галава пачала балець. I мяшок запоўніўся амаль напалову.
«Досыць на сёння»,— вырашыў Сяргей. Трэба дыхнуць на чыстым паветры. Месца для сушкі канопляў Сяргей прыгледзеў яшчэ раней. Шырокай паскай сінеў сярод бяроз і асін гушчар ельніку. Грыбы там ніхто шукаць не будзе — зямля ўсланая ігліцай, сухая, ды і прабрацца праз калючы зараснік — не вялікае задавальненне. Сяргей літаральна на кукішках поўз, цягнучы за сабой мяшок. Кошык з грыбамі пакінуў пад першай елкай. У сярэдзіне гэтай густой паласы ельніку трапляліся невялікія прагаліны. Але Сяргей абраў для сябе невысокую разлапістую елку. Падпоўз пад яе, нажом разрэзаў мяшок. На адной яго палове разраўняў змяты свой «збор», другой паловай мяшка прыкрыў. Вось так будзе добра. I дождж пойдзе — не страшна. Адламаў яшчэ некалькі сухіх галінак елкі, кінуў згары — не так у вочы кідацца будзе выпадковаму грыбніку, які адважыцца сюды палезці.
Ён і сам не ведаў дакладна, навошта яму тыя каноплі. Але той факт, што яны каштуюць грошы, стрэмкай сядзеў у ягонай свядомасці, і не было моцы пазбавіцца гэтага пачуцця: вось жа, грошы — рукамі бяры, чаго ты міма ходзіш? Сяргей разумеў усю рызыкоўнасць справы, ведаў, што пераступае мяжу закона, што можа ўсё гэта скончыцца непрыемна, але як далёка быў той закон, тыя правілы ад гэтага лесу, ад гэтай паляны! Тут жа нікога! Нікога няма... Ён яшчэ і сам не ўяўляў дакладна, што будзе рабіць з гэтай насушанай канопляй, але пакідаў на потым тыя думкі. Ёсць магчымасць — рабі...
...Доўга хадзіў потым па грыбах, ногі збіў. Нібыта ў зямлю пахаваліся тыя грыбы, якія гадзіны тры таму проста самі лезлі пад ногі. Ледзь дабраў да поўнага.
3 кошыкам адразу рушыў на трасу. Там ужо стаялі колькі чалавек — таксама прадавалі грыбы і чарніцы.
Сяргей стаў воддаль, за імі, каб не казалі, што забег наперад. Паставіў кошык на зямлю, дастаў цыгарэты. Падносячы запальнічку, адчуў, які востры пах ідзе ад ягоных рук. «Памыць трэба хутчэй. I самому памыцца. Прасмярдзеў дрэнню...»
He паспеў падпаліць, як мякка прашамацелі колы аўто побач. Азірнуўся: жанчына-пасажыр з пярэдняй сядушкі дзівілася на яго кошык з захапленнем.
— He перабраныя? — спытала яна.
— He, толькі з лесу,— адказаў Сяргей, схаваў цыгарэту ў кішэню.
Жанчына выйпіла, прысела ля кошыка, брала па чарзе баравічкі, аглядала.
— Бач, якія ладныя, чысценькія. Вадзім, вазьмі з багажніка наш кошык!
Кіроўца прынёс свой кошык — на выставу з такім, а не ў грыбы. Спытаў, колькі Сяргей хоча за грыбы.
— Ну не важыў... Першы раз прадаю...
— Эх ты, не выйдзе з цябе камерсант,— усміхнулася жанчына.— Вадзім, учора на рынку за прыблізна такі кошык колькі пыталі?
Мужчына адказаў дастаў партманет і адлічыў грошы, працягнуў Сяргею.
— Бяры, грыбнік.
— Дзякуй, шчаслівай дарогі! — Сяргей стрымаў сваю радасць: ён разлічваў на суму ўдвая меншую.
Настрой быў цудоўны — гэтак добра пачаўся дзень!
Хата была прымкнёная — баба Каця таксама падалася ў лес. Управіла сваю гаспадарку: восем курэй і чародка гусей — і пайшла. 3 сабой у яе два кошыкі, адзін простакутны. 3 лыка, вядома. яго баба носіць за плячыма. Туды — грыбы. I другі, таксама з лыка. Зручная ручка, але ёсць і лямкі закінуць за плечы ці, калі на плячах месца ўжо занятае, павесіць сабе на грудзі. To для ягад. У кошыкаў свая назва: вярэмькі. Чаму вярэнькі, невядома. Але цікава...
Сяргей знайпюў ключ у схованцы, пра якую ведаў. Стаў адчыняць дзверы, як з агарода, з боку лазенькі, пачуўся кароткі. нейкі ненатуральны смяшок: «Хі-хі». «Ксюха? — здагадка ўзнікла сама сабой,— Ну, зараз папытаюся, як спалася на голых дошках».
Напіўся вады (во чаго хацелася яшчэ ў лесе), пайшоў у агарод.
Першае, што кінулася ў вочы: закіданы рэшткамі смажанай рыбы — галовамі, косткамі, крошкамі і кавалкамі хлеба стол. Літаральна так, як бывала тут уранні пасля бацькавых «пасядзелак». I першая думка апякла: тут бацька.
Але то быў не бацька. Хлопец, даўганогі, у адных шортах, загарэлы да чарнаты, з на дзіва белымі, коратка падстрыжанымі валасамі, засяроджана нешта рабіў на сваіх каленях. Побач на лаўцы сядзела Ксюха і заварожана, ну, зусім як на ўчарашні паплавок, глядзела на рукі хлопца. Сваім прыродным пачуццём маленькага звярка яна адчула прысутнасць трэцяга — Сяргея — і ўскінула на яго кароткі цікаўны позірк: ёсць для яе небяспека ці не.
— О, Сяргей прыйшоў! — У яе вачах ужо была толькі непасрэдная радасць і больш — ніякіх
пачуццяў— А мы з Венькам касяк набіваем, зараз будзем каштаваць, ці добрая...
Хлопец — Вепька — з-пад ілба назіраў за Сяргеем. У позірку нічога добрага не было, толькі насцярожанасць.
Сяргей стаяў збянтэжаны ад пабачанага. Злосць гарачай хваляй уздымалася ў ім аднекуль знізу і спакваля насычала цягліцы цела пругкасцю і сілай ад лытак ног да кулакоў.
Хто ён такі? Якое ён мае права сядзець тут, і не проста сядзець, а есці, свінячачы за яго, Сяргеевым сталом? Хто дазволіў яму тут паліць наркату? I яшчэ адно вярэдзіла, ад чаго было балюча: учора Ксюха так аддана глядзела на яго, Сяргея, учора яна тут была такая шчаслівая ад простых і зразумелых рэчаў. А сёння яна есць вачыма гэтага Веньку глядзіць на яго, сядзіць ля яго, як... служка ля гаспадара.
— Цябе сюды хто клікаў? — са спакоем, у якім адчуваўся выклік, звярнуўся Сяргей да Венькі.