Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
4
Сяргей прыехаў у горад рана, яшчэ давялося чакаць, пакуль адчыніцца гандлёвы шапік прадпрымальніка, якому ён прывёз рыбу. Заплацілі яму няблага, ад навіны пра акунёў прадпрымальнік пацёр рукі:
— Лаві, хлопча! Тут у суседа ўжо шчупачкі ёсць — так што і іх чакаю. Самая гарачыня пайшла, піва бяруць... He лянуйся, будзе табе капейка.
Сяргей паабяцаў і шчупакоў радуючыся свайму «бізнесу»,— на руках была добрая сума, не трэба ў бабы прасіць. Зараз во вырашыць справы, патэлефануе Юрысу — пап’юць піва. Бо Юрысу грошай на піва не дадуць...
Адышоўся ад шапіка і стаў разгублены: а куды цяпер? У які суд? Горад не праясніў пытанне, a
наадварот, сваёй велічынёй, мітуслівасцю, гаманой толькі прынёс больш разгубленасці. He, у вёсцы ўсё куды прасцей... Куды ісці?
Дадому? Ключы ў яго ёсць — маці прывезла. Бацькі дома няма, маці таксама будзе на працы, малодшы брат — у лагеры. Зайсці?
Сеў у аўтобус. Пакуль ехаў, бяздумна гледзячы ў акно, выйсце знайшлося: у яго ж ёсць знаёмы міліцыянер! Ён дакладна падкажа! Толькі б заспець яго дома...
Пашанцавала дык пашанцавала — Сяргей ішоў у свой двор, а насустрач яму — участковы, малады яшчэ мужчына.
— Дзень добры, Віктар Іванавіч,— павітаўся Сяргей, прыпыніўся, паказваючы, што хоча спытацца нешта.
— Здарова, Сяргей! — малады лейтэнант працягнуў руку— Надакучыў горад? Збег у вёску?
— Ды ведаеце ж бацьку,— не стаў крывіць Сяргей,— Так усім спакайней.
— Яно так,— сумна згадзіўся ўчастковы.— He хацеў казаць, ды ты хлопец разумны: спакойна ў вас апошнія дні, і бацька твой асабліва не напіваецца. От як...
— Мне маці казала,— адказаў Сяргей,— Спытаць хачу... Ёсць у вас хвілін дзесяць?
— Пытай, знойдзем час.
— Карацей, мне ў суд трэба... Хачу даведацца, хто мой бацька насамрэч.
— Вось гэта справа,— агаломшана сказаў лейтэнапт, зпяў фуражку з галавы,— Першы раз у маёй практыцы такое. Як я разумею, папытацца наўпрост сэнсу не будзе?
— У тым і справа,— адказаў Сяргей.— Бацька мяне за сына не лічыць. Мама маўчыць. Ды... не магу я ў яе спытаць.
— Зразумела... Адзінае табе магу сказаць дакладна: маеш права. Але з заканадаўствам не ведаю як. Табе-то шаснаццаць ёсць, але ж наўрад ці прыме суд ад цябе такую заяву. Трэба будзе неяк паіншаму... Другое: гэта будзе каштаваць вялікіх грошай. У кожным выпадку трэба табе да адвакатаў у юрыдычную кансультацыю. 3 пашпартам і грашыма, тысяч дваццаць ці болып. Там табе усё дакладна патлумачаць. Вось так, Сяргей. На ўсё трэба грошы...
— Ды я ўжо ведаю гэтае правіла. Дзякуй. Пайду па пашпарт...
— Юрыдычная кансультацыя бліжэйшая ведаеш дзе?
— Ведаю, неяк праходзіў міма.
— Ну, поспехаў хлопец,— участковы паціснуў руку Сяргея на развітанне,— Калі што — звяртайся. Ведаеш жа, дзе жыву?
— Ведаю,— Сяргей паціснуў руку ў адказ і нечакана для сябе спытаў: — Там у бабулі... у вёсцы прытон сапраўдны... Нарыкі... Ведаеце?
— Ведаем мы, хлопча, пра гэты прытон,— уздыхнуў участковы,— Але так проста яго разагнаць — ніякага сэнсу, у іншым месцы збяруцца. Ды і яшчэ шмат нюансаў... Ты сам асцярожней там...
— У мяне яшчэ дах не паехаў, каб за наркатой бегаць,— з крыўдай у голасе адказаў Сяргей.
— Я не пра тое,— сур’ёзна заўважыў участковы.— У вёсцы, лічы, адны старыя, а наркаманы, калі ломка ў іх, на што заўгодна здольныя. Лепш два разы ўцячы, чым адзін раз быць збітым ці наагул з дзіркай у жываце. Вось я пра што.
— Дзякуй, я пакуль нікога не сустракаў. Рэчка — бабулін дом — уся мая дарога.
— Ну, бывай здаровы. Глядзі там... На ўсялякі выпадак, запішы нумар майго мабілыііка. Ну, надарыцца што якое...
— Ага, дзякуй.
Сяргей запісаў у мабільнік нумар участковага, і яны разышліся.
Сяргей заходзіў у сваю кватэру з неспадзяваным хваляваннем — нібы ў чужую без ведама гаспадароў. I кватэра, у якой ён пражыў свае шаснаццаць гадоў, у ягоную адсутнасць за два месяцы набыла нейкі чужы выгляд, незнаёмыя пахі. Як быццам нічога не змянілася — тая ж ідэальная чысціня (маці надта ж сачыла за гэтым), тыя ж рэчы, тыя ж сцены.
Але нешта было іншым. I гэта нешта нібыта казала Сяргею, што ён тут болей не гаспадар, што кватэра не прымае яго, гоніць. Ён агледзеўся яшчэ раз і зразумеў, чаму кватэра стала не яго. Тут не было ягоных рэчаў. У вітальні — ні ягонага адзення, ні хоць чаго з абутку. Вось пантофлі бацькі, маці, брата, Сяргеевых няма. Нічога з ягонай вопраткі няма на вешалцы.
Усё як быццам правільна — маці ж прывезла яму яго адзенне і рэчы. 3 усяго, што ягонае ў гэтай кватэры,— тое, што цяпер на ім...
«К чорту! Скажу маці. няхай разводзіцца, і паедзем да бабулі жыць. Хай хоць задавіцца тут адзін. Чаго яна трывае? Што нам тут губляць? 3 вёскі ў горад можна і на працу ездзіць, і ў школу. Я ж езджу...»
Сяргей не стаў затрымлівацца ў кватэры — толькі знайшоў свой пашпарт (у тумбачцы маці ў спачывальні). Было крыху сорамна корпацца ў гэтай тумбачцы, як і ніякавата было наагул заходзіць у спальню бацькоў.
...Было — ён даўно, малым, убег у спачывальню позна ўвечары, перапужаны ўдарамі грому і маланкай за акном свайго пакоя. Ён пабачыў... не памятае, што ён пабачыў. У адзін ічомант перад ім апынуўся раз’юшаны шырокі твар бацькі, які быў яшчэ страшней за гром на вуліцы. Бацька балюча схапіў
яго за вуха і літаральна зацягнуў назад, у дзіцячы пакой. «Цыц, байструк!» — шыпеў бацька ў адказ на ціхае падвыванне Сяргея ад болю. «Цыц, кажу! Кладзіся, і каб ніколі больш блізка не падыходзіў да дзвярэй спачывальні! Зразумеў смаркач? Блізка каб не падыходзіў!»
Сяргей тады накрьгўся з галавой, рукамі яшчэ заціснуў вушы — і так доўга ляжаў, давячыся слязьмі страху і крыўды. I маці тады не падышла, не суцешыла...
Да юрыдычнай кансультацыі Сяргей дабраўся хутка. Пачакаў хвілін пятнаццаць у чарзе, нервова кранаючы грошы ў кішэні, якія атрымаў за рыбу: ці хопіць?
Маладзенькая дзяўчына-адвакат з кірпатым тварам і вялікім жыватом — цяжарная — здзіўлена зірнула на Сяргея, калі ён назваў ёй прычыну свайго прыходу Але адно пацікавілася, ці ёсць у Сяргея трыццаць тысяч заплаціць за яе паслугі.
— Ёсць,— хрыпата адказаў Сяргей і падумаў, што піва з Юрысам сёння не пап’е. Нічога, іышым разам...
Раптоўна ён зразумеў, што ўчорашняе імпульсіўнае жаданне яго набывае рысы сапраўднай справы. Ці слушна ён робіць? Навошта гэта? А калі ён даведаецца праўду? Любую? Што далей? Будзе ад гэтага лепш ці горш? Але адмахнуўся ад гэтых пытанняў: задумаў зрабіць — рабі! Што будзе — тое і з’ясі. Бо не рабіць — нічога не ведаць. Грошай вось толькі шкада — адразу ўсе аддаць толькі за пытанне...
— Вы, малады чалавек, ведаеце, што суд у дадзеным выпадку прызначыць правядзеыне экспертызы, але аплачваць яе давядзецца вам? — ветла спытала адвакат, назвала суму.
— Ведаю... У мяне... ёсць грошы на гэта,— адказаў Сяргей, хоць унутры ад пачутай лічбы нешта абарвалася.
— Добра. Што вы жадаеце даведацца: ці з’яўляецца нейкі грамадзянін вашым бацькам, ці нешта іншае?
— Хто з дваіх мой бацька...
— Вось як... Але ж адзін запісаны ў пашпарце вашым бацькам, так?
— Я... не ведаю, ці бацька ён насамрэч.
— Зразумела... На жаль, вам давядзецца пачакаць. Выбачайце, але для падачы такой заявы ад свайго імя трэба мець васямнаццаць поўных гадоў, быць паводле закону паўналетнім.
— Чакаць?— разгубіўся Сяргей, бо ніяк не думаў што справа, якая зрушылася з месца і магла быць вырашана ў бліжэйшы час, спатыкнецца на, здавалася, роўным месцы.
— Так, вам трэба чакаць,— мякка адказала адвакат і тут жа падказала выйсце: — Альбо з заявай можа выступіць іншы чалавек. Гэта можа быць вашая маці, ваш бацька...
— А... нехта чужы? — вырвалася ў Сяргея.
— Чужы? Можа і чужы, калі ён пераканае суд у неабходнасці правядзення такой экспертызы, у сур’ёзных падставах...
Адвакат нечакана змянілася тварам — з сухога афіцыйнага ён стаў зусім мяккім, спагадлівым, і спытала:
— А маці... не хоча?
— He ведаю,— ледзь чутна адказаў Сяргей. Толькі цяпер ён успомніў што не падумаў пра тое, як паставіцца маці да ягонага рашэння. Трэба яе ўгаварыць...
— To паразмаўляй з маці... Ідзі, грошы плаціць не трэба,— сказала адвакат, спачувальна зірнула, і Сяргей не стрываў яе чысты позірк цёплых вачэй — хутка адвёў у бок свае вочы.
Была і невялікая радасць ад таго, што засталіся грошы ў кішэні, але ўсё накрывала нечаканая про-
рва перашкоды: трэба чакаць. А можа, не чакаць? Спытаць маці? Ці... дзядзьку Толіка?
Сяргей і сам не заўважыў як, раздумваючы над сваёй праблемай, патрапіў бы на аўтамаце, на аўтастанцыю. Забыўся на Юрыса і піва. Нічога, цяпер не той настрой...
Вяртаючыся сцяжынкай ад аўтобуснага прыпынку да бабулінай хаты, Сяргей са здзіўленнем нібыта паглядваў на сябе згары: нічога сабе ён задумаў справу! Але разам з захапленнем ад сваіх дзеянняў (вось жа змог!) было і адчуванне ненатуралыіасці ўсяго, што адбывалася з ім. Бо для яго, 16-гадовага, натуральнымі былі рыбалка і продаж сушанай рыбы, «бізнес» на грыбах, якім займаюцца ягоныя аднагодкі, хто не лянуецца і не лічыць ганебным для сябе пастаяць з кошыкам ля трасы. Але не вызначэнне сапраўднага бацькі...
Аднак Сяргей вырашыў — і ведаў што будзе доўжыць справу да той кропкі, пакуль або будзе вынік, або ўпрэцца ў такую сцяну, якую, упэўніцца, не пераадолее. Так было з маленства.
5
Баба Каця — простая вясковая баба. А вось жа разумее, пра што можна пытацца, пра што — не. Сказаў Сяргей, што ў горад трэба, бачыла, як рыбу браў з сабой — ні словам не абмовілася. Вось цяпер прыехаў — баба дома, перабірае грыбы. Бач ты, набрала невялікі кошык баравічкоў! Невялікія, крамяныя.
— Ну, як з’ездзіў? — спыталася.
— Добра,— адказаў Сяргей, прысеў побач, узяў не ўтрымаўся, грыб у рукі,— Прыгожы які.
— Ага, сама прадаваць такія. А за рыбу добра плацяць?
— He вельмі,— адказаў Сяргей, у думках дзівячыся бабінай празорлівасці: бач ты, пра ўсё здагадалася.
— А за грыбы вой добра даюць,— падзялілася баба навіной,— Суседка панесла кошычак, то адразу і забралі. Мала хто грыбы носіць, ды іх і не багата шчэ, каласавічкі... От, перабяру, думаю, што рабіць...
— Як — што? — усміхнуўся Сяргей,— Бульбу з грыбамі рабі, баб! Лета вялікае, хопіць яшчэ і на трасу.
— I тое праўда,— уздыхнула баба Каця,— У Бога дзён многа... Толік прыходзіў, сусед. Раней у яго адпачынак пачаўся. Прынёс табе вуду нейкую, у сенцах стаіць. Казаў вы збіраліся сёння на рэчку, а яму справа пілыіая ў горадзе...