• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

    Я размалюю для цябе неба

    Валеры Гапееў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 222с.
    Мінск 2013
    42.45 МБ
    He было ні злосці, ні прыкрасці: няхай наядаецца. Без страху нечым плаціць.
    3
    — Ета ж Алены-нябожчыцы дачка,— тлумачыла баба Каця Сяргею, калі ён апавёў пра дзіўны «візіт дамы» на іх агарод,— Бацька піў, маці піла, то і дочкі той самаю сцежкаю... Алена маладзейшая была, замуж выйшла, нарадзіла во дзіця на гора. Муж яе моцна біў. Казалі, у горадзе пад цягнік кінулася. А старэйшая, Зіна, доўга ў дзеўках сядзела... Чапляліся да яе розныя, на месяц-другіПотым распісалася з адным. От, было ліха на вёску... У нейкую ноч увесь мак на агародах павыдзіралі. I я маку шмат садзіла. 3 ім пірагі заўсёды пякла. A то ж набрыдзь гэтая яго павыдзірала. Пайшлі бабы да яго сварыцца, а там іх — кагал цэлы, маладыя, a вочы — бы шкляныя, такія страшныя... Участковы быў прыехаў, то разагнаў тое кодла. Ды ненадоўга... Збіраліся па начах, на агародах людскіх шнырылі, усё той мак шукалі. To нам міліцыя забараніла яго сеяць. А адзін год міліцыя прыехала, дык на пляцы адным, там старая Ганна жыла, каноплі знайшла.
    Ірвалі яе, потым палілі — нс прадыхнуць было. Ды Зінка са сваім усё адно недзе тыя каноплі вырошчваюць — як ноч, так і цяпіуцца да іх аднекуль гэтыя, з вачыма шклянымі. I грошы мае Зінка, каб штодзень піць... Прытон тама,— сумна закончыла баба Каця і нечакана з падрывам папрасіла: — To ўнучак родненькі, толькі ж ты з імі не знайся, не хадзі туды! I дзеўку гэтую накарміў, ды гані! Бо звядзе, вой звядзе...
    — Ды ну цябе, баб! — псіхануў Сяргей.— Я што табе — нарык? Ці ў мяне галавы ўжо няма? He збіраюся я ні паліць, ні калоцца.
    — To і добра, унучак, то і добра,— заспяшала баба.— Там жа такія маладыя, здаровыя, толькі жыццё пачынаецца, а ў вачах ужо ні розуму, ні жадання. Пустыя вочы...
    — Што, ты па вачах чалавека вызначаеш? — спытаў Сяргей, абы каб перавесці размову на іншую тэму.
    — А то як жа іыачай,— упэўнена адказала баба Каця.— Глядзі чалавеку ў вочы — усё зразумееш. Што ў чалавека ўсярэдзіне — тое ў вачах...
    Сонца пачало хіліцца да захаду — Сяргей зноў пачаў збірацца на рыбалку. Пайшоў на сваё ранішняе месца.
    Бралася куды слабей, затое акуні былі большыя, так ірваліся пры падсечках, што Сяргей стаў пабойвацца за лёску — ён жа пачапіў старую, якую яшчэ год таму набывала маці. Сонца пляскатым яскрава-чырвоным дыскам павольна апускалася да зямлі, павялічваючыся ў памерах і губляючы свой бляск, набрыняла барвовасцю. У гэтым відовішчы было нешта страшнаватае: здавалася, што сонца, крануўшыся зямлі, наагул пачарнее.
    За спінай пачулася шорганне — нехта ііпоў Сяргей няспешна азірнуўся — і ёкнула ўсярэдзіне:
    да затокі набліжаўся сусед бабы Каці — дзядзька Толік.
    Ён здаля яшчэ пазнаў Сяргея — шырокая ўсмешка на твары і ўзнятая ў прывітанні правая рука.
    Падышоў прыветна ўсміхаючыся, працягнуў руку:
    — Ну, здароў быў, зямляк. А я іду і думаю: хто гэта на нашым месцы рыбачыць?
    — Добры вечар,— Сяргей паціснуў працягнутую руку і адчуў на сваёй моцны мужчынскі поціск. Яго раптоўна ўсхвалявалі словы дзядзькі — «наша месца».
    — Ну як тут сёння? — дзядзька прысеў запаліў, не спяшаючыся размотваць вуды.
    — Нармалёва,— адказаў Сяргей,— Раніцай дык не паспяваў закідваць: акунь браў туды пад чарот — плотка. Язёў колькі... I цяпер не блага — за гадзіну во дзясятак падняў— Сяргей кіўнуў на вядзерца.
    — Малайца... — Дзядзька запусціў руку ў вядзерца, дастаў акуня,— Бач, прыгажун які... Ну, дарэмна я тады спінінг не ўзяў. Ат, заўтра на зорцы ранішняй прыйдзем. Прыйдзем?
    — Прыйду,— махнуў галавой у адказ Сяргей і ў гэты момант падсек — вялікі, мо найбольшы са злоўленых, акунь ірваўся на лёсцы.
    — Ах ты... — Дзядзька патушыў цыгарэту, устаў на ногі.— Чаго ж я сяджу, калі ты маіх акунёў цягаеш?
    Сяргей толькі ўсміхнуўся. Дзядзька закінуў вуды, адышоўшы крокаў на пяць ад Сяргея. I адразу ў яго стала брать, падсек — і невялікая плотка засерабрылася ў промнях заходзячага сонца.
    — 3 пачынам! — павіншаваў Сяргей з усмешкай.
    — Ага! — весела адказаў дзядзька і хапіўся за другую вуду, падсек — і выцягнуў ладнага акуня,— От,
    адразу пара! Ну, жаніцеся,— ён зачэрпнуў вады ў цэлафанавы мяшэчак, пусціў туды рыбін.
    Недзе з гадзіну рыбачылі моўчкі. Калі сонца схавалася цалкам і ад ракі пацягнула сырой прахалодай, дзядзька гукнуў Сяргея:
    — Ну што, збіраемся!
    — Ды ўжо,— згадзіўся Сяргей, зрабіў закід і запаліў.
    Дзядзька падышоў да яго з ужо складзенымі вудамі і мяшэчкам з рыбай — няблага нашморгаў. Прысеў побач, запаліў сам.
    — Даўно паліш? — спытаў Сяргея.
    — He, паўгода,— адказаўтой.
    — Значыцца, з шаснаццаці гадоў?
    — Ага,— кіўнуў Сяргей.— Бо я маці паабяцаў, што да шаснаццаці паліць не буду.
    — Стрымаў слова, значыцца... Як там маці? Як сам?
    — Фігова,— шчыра адказаў Сяргей, бо адчуў сур’ёзную шчырасць у пытанні.— Я ў бабы яшчэ ад траўня жыву. 3 бацькам пасварыўся. На вечар не пускаў п’яны, кінуўся з гумавым шлангам біцца. Ну... Я той шланг выхапіў яму руку закруціў таўхануў. Ён жа п’яны... упаў. А мамка... Маўчыць і маўчыць. Трывае. Бацька накідваецца штодзень, пачынае правы качаць.
    — Дык што ж ты адну маці там кінуў? — лёгка ўпікнуў дзядзька Сяргея.
    — Калі я там — там куды страшней. Ненавідзіць ён мяне. 3-за мяне і скандалы.
    Дзядзька маўчаў у адказ. Маўчаў і Сяргей, назіраючы за паплаўком, які павольна выпісваў невялікія кругі — моладзь гулялася з паплаўком...
    Дзядзька запаліў другую цыгарэту.
    Сяргей вырашыў, што мае права спытаць — і спытаў не стаў пакідаць пытанне ў глыбіні
    свядомасці, бо даўно ўжо зразумеў простае правіла: супалі жаданне і магчымасць — то пытай і рабі. Адкладзеш, потым адно з адным доўга разам не збягуцца.
    — Дзядзь Толь, мяне бацька байструком абзывае,— пачаў Сяргей, не паварочваючы галавы да мужчыны, скіраваўшы позірк на паплавок,— А маці, не памятаю, каб заступілася калі,— маўчыць. Баба на днях апавяла мне... што вы з маці збіраліся ажаніцца. Ну, і пра тое, што біліся з бацькам, і што бацька лічыць мяне не сваім сынам, а... вашым. Дзе праўда?
    Пакуль Сяргей выгаворваў сваё доўгае пытанне, дзядзька пілыіа ўглядаўся ў плынь ракі. Ён маўчаў хвілін колькі, іютым спытаў:
    — А трэба праўда?
    — Мне — трэба,— цвёрда адказаў Сяргей,— Вы жывіце сабе, як хочацца вам, а мяне хлуснёй няма чаго цяпер грузіць.
    — Што ж, маеш рацыю... — Дзядзька сарваў травіну, пажаваў выкінуў, зноў палез па цыгарэты. Але запальваць не стаў круціў у руках цыгарэту з запалыіічкай,— Што ж, маеш рацыю,— паўтарыў сам сабе.— I маеш права ведаць. Але... ёсць у жыцці чалавека моманты, калі ён сказаць не можа. Ну, з розных там прычынаў. Верыш?
    — Чаму не веру? Веру,— кіўнуў Сяргей.
    — Вось. Так атрымалася ў жыцці, што не магу я табе ні слова на тваё пытанне адказаць. He крыўдуй — але не магу.
    — Зразумела,— з лёгкай горыччу адказаў Capreft.— Вам у свае дарослыя гульні гуляць даражэй.
    — To не гульні,— стаў апраўдвацца дзядзька.— Зрэшты, ты сам усё можаш даведацца. Без усялякіх падказак. Дакладна і беспярэчна.
    — Гэта як? — здзівіўся Сяргей.
    — Як любы дарослы чалавек. Для простых смяротных ісціна апошняй інстанцыі — суд.
    — He ўцяміў,— адказаў Сяргей, але прадчуванне незразумелай пакуль перспектывы захапіла яго.— Вы пра які суд?
    — ІІапачатку дамовімся,— дзядзька Толік усё ж запаліў, зацягнуўся колькі разоў глыбока.— Вось пра што дамовімся: я табе не падказваю, што трэба рабіць. Я табе толькі апавядаю, як можна зрабіць... Ёсць такая навука, генетыка, чуў?
    — He дурны...
    — Ну, выбачай. Суд сёння можа скарыстоўваць генетычную экспертызу для доказу таго, з’яўляецца той ці іншы чалавек родным для іншага ці не з’яўляецца.
    — I што мне рабіць? Ісці ў суд?
    — Я не кажу табе, што трэба рабіць,— дзядзька зрабіў націск на «трэба»,— ты можаш сёння, як грамадзянін, звярнуцца з заявай у суд, дзе просіш дакладнага адказу на пытанне: гэты грамадзянін мой бацька ці не мой. Суд па тваёй заяве прызначае правядзенне экспертызы.
    — Так проста? — з сумневам запытаўся Сяргей, бо выглядала ўсё на словах дзядзькі на дзіва лёгка.
    — He, хлопча, не так проста,— дзядзька вытрымаў паўзу.— Грошы трэба. I яшчэ там будуць пытанні...
    — Шмат грошай?
    — He ведаю дакладна,— шчыра адказаў дзядзька.— Адно магу сказаць — не маленькія.
    — Зразумелая цяпер гэтая прастата,— горка ўсміхнуўся Сяргей,— Усё ўжыцці проста, калі грошай нямерана.
    — Ну, не ўсе пытанні і грошы вырашаюць,— асцярожна запярэчыў дзядзька.
    — Ага, лекцыя па выхавашіі патрыятызму,— пакрывіўся Сяргей.— Ну, можа, скажаце, якія праблемы не вырашаюць грошы?
    — За грошы не купіш шчасця.
    — Ага! Так і ведаў. Я іншае ведаю дакладна: без грошай шчасця можа сёння і не быць.
    — Твая праўда,— згадзіўся дзядзька,— У кожнага шчасце сваё. А калі сур’ёзна, то за грошы купіш слугу і прастытутку, але не сябра і каханне.
    — А як яны мне і не трэба? — насмешліва спытаў Сяргей,— Калі мне неабходныя менавіта служка і прастытутка?
    — Аднойчы і я так падумаў— ціха адказаў дзядзька.— Гады прайшлі — і я зразумеў што нечага вельмі патрэбнага і каштоўнага пазбаўлены. Пераказваць не буду — кожны сам вызначае свае каштоўнасці ў жыцці. Але я цвёрда перакананы: людзі без сяброўства і кахання — не цалкам людзі.
    — Ну, няхай і так,— Сяргей рэзка падняўся, забраў вуды і рыбу і шпарка пайшоў сцяжынкаю ад ракі. Яго душыла крыўда.
    — Чакай,— паклікаў дзядзька,— Ды чакай жа, кажу, будзь мужчынам!
    Сяргей прыпыніўся, павярнуўся і моўчкі чакаў. Дзядзька таксама падхапіў вуды, мяшэчак з рыбай і падышоў да яго.
    — Я пра сябе гаварыў, а не пра цябе,— пачаў ён.— I сяброўства, і каханне з намі не нараджаюцца. I да кожнага кожнае ў свой час прыходзіць. Потым: адна справа жыць без сябра, іншая — сябрам нікому не быць. Розніцу бачыш?
    — Бачу,— ціха адказаў Сяргей, адчуўшы ніякаватасць за сваю псіхаванасць.
    — Вось і добра... Ты, як што вырашыш рабіць, калі будуць якія цяжкасці там... ну з грашыма, то звяртайся — я пазычу... надоўга.
    — Дзякуй, разбяруся сам,— мякка адмовіўся Сяргей.— Лета вялікае.
    — Але ж і грошы не маленькія,— заўважыў дзядзька Толік і перавёў размову на іншае: — Заўтра
    зранку прыйдзеш? Я спінінг вазьму. Шчупак ужо, бачна, на паляванне выйшаў.
    — He, заўтра не прыйду,— адмоўна крутнуў галавой Сяргей,— Мне ў горад трэба.
    — Ну, трэба, то едзь...
    Яшчэ хвіліну назад Сяргей збіраўся менавіта на рыбалку зранку — дурнем трэба быць, каб прапускаць, калі так бярэ. Але раптоўна, услед за пытаннем дзядзькі пра ранішнюю рыбалку, узнікла рашэнне: ехаць у горад. Трэба ехаць у горад. Завезці сушаную рыбу прадпрымалыііку, сказаць, што будзе праз тры-чатыры дні дзясяткі тры добрых акунёў. I вырашыць пытанне з судом, з генетычнай экспертызай. Словы дзядзькі пра яе не выходзілі з галавы. Сяргею здавалася, што, як толькі ён патрапіць у горад, усё незразумелае для яго знікне, складзецца дакладны план. А будзе план — тады будзе прасцей...