Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Усе стаяць, збянтэжаныя глядзяць на дырэктара.
В о л ь г а Фёдараўна (усхвалявана, стрым/ііваючы сябе). Жэнечка... ты ўзяла гэты аркуш з майго стала?
Ж э н ь к а. Дык ён жа прыгожы, баба!
Вольга Фёдараўна маўчыць, паўза цягнецца.
В о л ь г а Ф ё д a р а ў н а. Ты, унучачка, аддай мі іе назад гэты аркуш, я табе шмат іншых дам, добра?
Ж э п ь к a. А цукерку?
Вольга Фёдараўна. Ага, і цукерку. I праўда, пап’ем зараз гарбаты... з цукеркамі і печывам... Таццяна Івапаўна, улучыце, калі ласка, там імбрык...
Паўза.
Вольга Фёдараўна (павольна, абвёўшы позіркам усіх). Цяпер я ведаю, што вас не купіць ні воранаў, ні сарокін, ні гусеў... (Спакойна, без эмоцый дзярэ сертыфікат адзін, другі і трэці раз)
Гасне святло, потым адразу ж запальваецца. У цэнтры стаіць Ромка з гітарай, вакол яго ўся каманда, абняўшыся за плечы, з адгіаго боку — Вольга Фёдараўна з унучкай Жэнькай, з другога — Таццяна Іванаўна.
Ромка (спявае, яму падпяваюць, урачыставелічна).
Затрымай над вачыма руку, Каб не зведаць ад сонца пакут.
У выглядванні хмар, што абклалі абшар, Каб не зведаць ад сонца пакут.
I трывай, покуль сілы, трывай. Хай не глянецца за небакрай, Дый і іе сціхне ў ілжы За штуршок да мяжы Тое, што мне ніхто не казаў.
Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт, Што табе заўтра трэба, што табе як сваё? Раніцай свежы позірк ці вечаровы змрок? Дай мнс руку і пойдзем. Ціха, за крокам крок.
Заслона
ВАРТАУНІК, альбо Колцы Одры
Амаль фантастыка
ПРАЛОГ
У мяне цяпер адзін занятак: завесці генератар, адлучыць яго пасля васьмі гадзін працы і даць ноўтбуку разрадзіць свае акумулятары. Потым я ізноў заводжу генератар. 1 так штодня. Ужо некалькі месяцаў. У мяне адна мэта, адзін сэнс, і ўсё маё жыццё ў гэтым ноўтбуку, які пе можа быць спынены.
...Ілля Калінін, вялікі, нават трохі няўклюдны, за трыбунай пачуваўся няўтульна. Ён паводле напісанага падзякаваў Нобелеўскі камітэт за прэмію і потым, чырванеючы і заікаючыся, нечакана для ўсіх дадаў:
— Я ведаю, вы ўсё ўжо назвалі... Але я... вось, я жадаю... прашу вас зваць гэтае... адкрыццё не колцамі Калініпа, а колцамі... Одры. Вельмі прашу.
У зале прашамацеў ветрык здзіўлення, потым пачуліся нечыя хліпкія воплескі, а ўжо авацыя ўслед — пасля таго, калі задуменны сум на твары старшыні змяніўся проста-такі прамяністай усмешкай. Здаецца, толькі ён адзін памятаў што такое Одры.
I яшчэ ведаў я. Праўда, гэта было не што такое, а хто такая...
1. КОЛЦЫ ОДРЫ
...Толькі я адзін з нашай групы бываў у гасцях у Іллі. У першы свой прыход я і пазнаёміўся з Одры Хэпбёрн.
Напачатку трохі асалапеў, але не ад самой галаграмы, а ад гэтай жанчыны. У ёй было нешта незразумелае, няўлоўнае. Так і хочацца сказаць — незямное, але, стоячы перад ёй, усведамляў — яна самая што ні на ёсць зямная, яна — найсапраўднейшая. Калі першая разгубленасць прайшла, я зразумеў, што рабіла Одры найсапраўднейшай: у ёй усё было цудоўна, і гэтае цудоўнае не было штучным. Нашыя жанчыны яшчэ да 15 гадоў мадэлявалі свае пысачкі, бюсты, тулавы, ногі, рукі, валасы, пазногці, вушы, словам — усё. Ідзеш вуліцаю — і раптам ловіш сябе на думцы, што ідзеш па велізарнай краме сярод шпацыруючых вялікіх лялек.
Одры Хэпбёрн... Каралсва прыгажосці ўсіх часоў і народаў. Ледзь раскосыя, вялікія, выразныя вочы з туманам, рэзка акрэслены, акуратны, правілыіай формы нос, невялікі рот з пачуццёвымі вуснамі, прыгожыя роўныя зубы — выпраменьвалі цеплыню натуральнасці. Нават з халоднай галаграмы.
— Вось чаму ты на нашых дзяўчат увагі не звяртаеш... — з разуменнем працягнуў я.
— Яны яшчэ і дурніцы да таго ж,— абыякава адказаў Ілля, абышоў галаграму, стаў ля стала.
У гэтым было нешта — ён не прайшоў скрозь галаграму, а абмінуў яе...
— Л чаго ты яе не ажывіш? — спытаў я,— Напэўна ж, у цябе дадзеных досыць. У нашым аддзеле но-
вая версія электроннай галавы ёсць, больш паловы лагічных адказаў...
— Не,— рэзка спыніў мяне Ілля,— Гэта... блюзнерства. Лепей, зоймемся справай...
Так, нас чакала справа. Учора ля аўтамата з кавай ён падышоў да мяне:
— Ты ў механіцы моцны... Разумееш, мне трэба колцы... 3 электрамагнітамі... I такая сістэма кіравання, якая дазваляла б улучаць магніты па чарзе. Каб па крузс бег згустак магнітнага поля. Разумееш?
— He складана,— адказаў я,— 3 якой хуткасцю каб бег?
— 3 хуткасцю святла... I хутчэй...
I вось сёння мы ўзяліся за працу. 3 улікам магчымасці элементнай базы нашае колца атрымалася болып за 10 метраў у дыяметры — яго мы майстравалі на лецішчы Іллі, проста пад адкрытым небам. Пасля ўлучэння яно засвяцілася ўсярэдзіне блакітнаватым святлом і — нічога болып. Ніякія прыборы нічога не рэгістравалі. Проста святло. I котка, ахвярпа кінутая ўнутр колца, толькі прынюхвалася лянотна...
Потым я рабіў яшчэ адно колца, і яшчэ адію. Паводле формулаў Іллі мяняў кірунак і хуткасць магнітнага згустка, фазнасць, палярызацыю хваль поля кожнага колца... I аднойчы наш піражок з трох колцаў успыхнуў унутры... чорным святлом. Ілля кінуў туды камень — камень знік. Котку мы ггашкадавалі, і яе кідаць не сталі.
Так Ілля адкрыў выхад у гіперпрастору. На колцы накінуліся некалькі інстытутаў і акадэмій — вывучалі, спрачаліся, эксперыментавалі. Разабраліся з эфектам тунэлю, што стваралі колцы — у ім прастора сціскалася да неверагодна малых памераў. Прадмет, што трапляў у тунэль, сам па
сабе набываў хуткасць у мільёны разоў болыпую за хуткасць святла.
Сістэму колцаў звалі колцамі Калініна, пакуль вось цяпер, на ўручэнні Нобелеўскай прэміі ён не даў ёй іншае імя — колцы Одры.
2. ЦЕНЬ ОДРЫ
Потым Ілля прыйшоў да мяне.
— Машына часу... яна магчымая. Дапаможаш зрабіць?
— Чаго ж не зрабіць? Апавядай,— ніколькі не здзівіўся я.
— Любая хваля не гасіцца да нуля. Яыа жыве вечна. Так?
— Ага, так,— не стаў я аспрэчваць фізічныя пасіулаты.
— Вось... Я цяпер крыкну — ты пачуеш. А калі ты ў любы ад мяне бок адбяжыш з хуткасцю вышэй за хуткасць гуку, то пачуеш гэты крык яшчэ раз. Потым яшчэ можна адбегчы — і зноў пачуць...
— Стоп,— спыніў я Іллю,— Хочаш Одры з мінулага выкрасці?
Ілля пачырванеў.
— Мінулае ёсць, але яно... нематэрыяльнае. Мы з табой стаім вось тут — і кожную секунду ўся інфармацыя пра нас нясецца ў космас. Мінулае існуе... як кіно. Калі цяпер паляцець на хуткасці вышэй за хуткасць святла ў любы бок — можна паглядзець малюнак нашай з табой гутаркі. Галоўнае — прыняць усе хвалі. Далей паляцім — старэй зловім малюнак. Вось...
Я майстраваў паводле накідаў Іллі прыймач. Ён задаў такія параметры адчувалыіасці і такі дыяпазоі і хваль, што гэта ў прынцыпе не магло праца-
ваць. Але ў мяне атрымаўся ў выніку сканер на дыскрэтным дыяпазоне. 3 зададзенай адчувальнасцю. Ілля да таго часу прымайстраваў свой ноўтбук да колцаў — ён распрацаваў сістэму кіравання, якая, ён спадзяваўся, будзе працаваць.
Ідэя была вельмі простай: мы робім прыймач, наладжваем яго так, каб ён улучыўся ў пэўны момант. Колцы Одры заносяць наш прыймач неверагодна куды, так далёка, куды электрамагнітныя хвалі ад нас яшчэ не дайшлі. Там прыймач спыняецца, улучаецца і фіксуе тое, што прыходзіць. Потым мы яго вяртаем назад, разганяючы колцы ў зваротны бок.
Усё спрацавала — і сістэма кіравання Іллі, і нашыя колцы, і мой прыймач.
Праз гадзіну мы глядзелі чорна-белы фільм пра нас саміх, якія рыхтавалі да адпраўкі прыёмнік.
Потым Ілля сказаў, што мы едзем у Англію. Разам з нашымі колцамі. I новым прыймачам, які я павінен зрабіць за тыдзень. Я зрабіў.
...Мы спыніліся на беразе нейкае ракі — сюды Ілля цягнуў мяне з такой зацятасцю і такой упэўненасцю, быццам нарадзіўся тут і рос да паўналецця.
— Тут...
У гэтым месцы рака рабіла плаўны выгін, дробячыся на водмелі на мільёны невялікіх бліскавакхваль. Вербы ля берага нізка апускалі свае галіны, здалёк яны здаваліся заслонай сцэны. Сама сцэна — гэта бераг, што збягаў да вады золатам пяску.
Тут быў спектакль, тут ішло дзіўнае дзейства! Ледзь калыхаліся пад ветрам галіны вербаў — вось, толькі што там, за імі, схавалася прыма. Варта толькі гучна і шчыра крыкнуць «Біс!» — яна выйдзе на паўторны паклон...
Мы замерлі, аглушаныя цішынёй і адчуваннем чарадзейства.
— Яна... была тут,— прахрыпеў Ілля, потым адкашляўся,— Одры Хэпбёрн была тут, на гэтым беразе. Вербы... тады былі іншыя вербы, гэта выраслі ўжо новыя. Гэтае месца ахоўваецца таемна... Тымі, хто любіць Одры.
3. УСМЕШКА ОДРЫ
Увесь дзень пайшоў на падрыхтоўку і праверку, наладку, рэгуляванне. Да ночы мы ўсталявалі прыймач у цэнтр колцаў. Ілля запусціў праграму і потым хвіліны дзве стаяў тупа сузіраючы экран манітора.
— He атрымліваецца? — гэтак жа тупа спытаў я.
— Баюся...— шэптам адказаў Ілля,— Я всдаю яе толькі паводле кінафільмаў паводле роляў. А тут... На гэтым беразе яна была адна. Яна была сама сабой. Яна пісала потым, што была шчаслівая тут. I пісала пра гэтыя вербы, іх галіны, што як заслона тэатральнай сцэны. Я баюся пабачыць... Баюся пабачыць зусім не тое, што чакаю.
— Ты марыш пра рамантычную русалку, а тут мы ўгледзім з табой нейкую цётку? Добра, я першы пагляджу а потым табе пакажу,— гераічна прапанаваў я.
— He, разам паглядзім,— асуджана адказаў Ілля і націснуў на «энтэр» ноўтбука.
Прыймач знік ва ўзніклым чорным тунэлі. Ён з’явіцца тут праз восем гадзін — і павінен прынесці нам запіс таго, што было тут, на гэтым беразе, 247 гадоў таму.
Спалі мы не больш за тры гадзіны. Потым пілі каву, маўчалі. Віднела. Я вывернуў змесціва свайго заплечніка, пачаў збіраць лазеры.
— Рэта навошта? — здзіўлена запытаўся Ілля.
— А, глядзець, дык глядзець,— адмахнуўся я,— Кіно адразу глядзець будзем. Галаграфічнае. Чаго нам у манітор вытарашчвацца ўдвух.
Расставіў лазеры. Стала зусім светла.
Колцы сталі, тунэль знік. ІІрыймач быў халодны і вільготны навобмацак. Я падлучыў яго да ноўтбука. Ілля ў гэты час безуважна глядзеў туды — на заслону вярбовых галінак. Я падышоў да яго, сеў no634 — мы цяпер дзелім усё на дваіх (бо і прэмію Нобелеўскую Ілля чэсна падзяліў напалам).
Улучыліся лазеры. Жудасныя перашкоды — цёмная сцяна незразумела чаго. Потым сістэма наладзілася, і на месцы цяперашніх вербаў у паветры намаляваліся іншыя. Вымалеваўся іншы бераг, крышку — але іншы. Рака іншая.