Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Андрэй (пакутліва праглынае сліну). Так, яго сайт.
Л ё ш ы к. Апошняя старонка, якую ты глядзеў — рэкламны ролік пра сертыфікат, які можа выдаваць фірма сваім пастаянным кліентам? Хутчэй!
Андрэй. Так...
Л ё ш ы к. Ім павярніся цяпер і скажы: я пабачыў сертыфікат на старонцы сайта фірмы Воранава на сваім мабільным! Кажы, хутчэй! (Разварочвае Андрэя да ўсіх, але той падае на канапу, абхоплівае галаву рукамі і зацгхае.)
Паўза, гнятлівая. Усе глядзяць на Лёшыка.
Вольга Фёдараўна. Грушык... Э-э-е, Аляксей, што гэта было?
Л ё ш ы к. Ды нічога асабліва, псіхаэмацыйная атака з арсеналу супрацоўнікаў ФБР. Да суседкі жаніх з Амерыкі прыязджаў навучыў. Вынік дадат-
ны: кліент раскалоўся і прызнаўся, што сертыфікат змог намаляваць таму, што за хвіліну да свайго нібыта прызнання бачыў яго ў сеціве. А лічбу пра пяцьдзясят мільёнаў я таксама запомніў, хоць там казалася пра пяць тысяч еўра.
Вольга Фёдараўна. Ну, я хоць і не на «ты» з камп’ютарам, але пра сайт зразумела. Я не пра гэта пытаюся. Што ты хацеў гэтым сказаць мне і сябрам?
Л ё ш ы к. Сябрам? Ды вы што, Вольга Фёдараўна?! Якія ж гэта сябры? Як я магу называць сябрамі людзей, якія імкнуцца скрасці ў мяне адзін-адзіны шанц?
I р ы н а. Ты пра што, Лёшык....
Вольга Фёдараўна^вынраўляе). Аляксей...
I р ы н а. Ты пра што, Аляксей? Хто ў цябе што крадзе?
Л ё ш ы к. Вы ўсе тут: ты, Тамара, Сяргей, Ромка і во — нават Андрэй з аднаго са мной атрада вераб’іных крадзеце ў мяне славу.
Вольга Фёдараўна. Божа... Аляксей, не муч мяне. Ідзі прынясі гэты сертыфікат, я зараз пастаўлю імбрык, у мяне тут цукеркі і печыва, спецыяльна прынесла, пасядзім, пасмяемся, пап’ем гарбаты.
Лёшык (спуджана). Вой, толькі не трэба пра ежу... Мой страўнік... Андрэй!
А н д р э й. Што?
Л ё ш ы к. Пытанне, хутка: колькі рознай хімічнай гадасці ўваходзіць у такі сертыфікат, які выдае Воранаў?
' А н д р э й. Ды... не ведаю. Фарбы там шмат... Свінец зноў жа — цяжкі метал.
Л ё ш ы к. Вось, Вольга Фёдараўна: якая гарбата, якое печыва? Мой страўііік не можа перастрававаць пакуль адзін-адзіны сертыфікат! (Падае на KaHany і трымаецца за жывопг.)
В о л ь г а Фёдараўна (устае). Што?
Iрына. Ты... ты з’еў сертыфікат?
С я р г е й (амаль з захагіленнем і адчаем). I Іу, я ж казаў — ён можа! Ён такое можа!
Л ё ш ы к (устае). Усё, спазм прайшоў. Ага, Вольга Фёдараўна, я з’еў сертыфікат. I вось уявіце, як тое было мне рабіць, які ж ён нясмачны, а часу зусім мала было, вада з-пад крана агідная... А яны ўсе вырашылі адабраць у мяне славу! I гэта сябры?
Вольга Фёдараўна. Так. Досыць, Грушык! Досыць! He рабі з мяне клоўна!
Л ё ш ы к (сумна, недзе з адчаем, недзе са сцёбам). Клоўн, Вольга Фёдараўна, не можа рабіць клоўнамі іншых.
Вольга Фёдараўна. He зразумела.
Л ё ш ы к. Дык што іуг незразумелага? Клоўн — я. Я — Лёшык Грушык, блазан і ачомак. Гэта ж з мяне ржуць, як коні. Гэта я зрываю ўрокі сваімі прыдуркаватымі пытаннямі, гэта з-за мяне маладзенькія настаўніцы баяцца ісці ў наш клас. Ад мяне можна чакаць нейкае падколкі, гэта я сцябаюся над харошымі і пасгіяховымі, гэта я смяшу, смяшу, смяшу... I ўсе смяюцца. I мяне не ўспрымаюць іншым — я толькі блазан. Я нікому не сябар, хто з клоўнам сябраваць будзе? Вось, нават Андруха, хоць мы з ім з аднаго атрада вераб’іных, не захацеў дзяліцца са мной сакрэтам мабільным, давялося падглядваць.
Т а ц ц я н a I в а н а ў н a (не можа стрымацца, перабівае). Лёшы... Аляксей, Лёша, ну навошта ты так кажаш? Ты ж ведаеш, што ад цябе на палову залежыць поспех каманды.
Л ё ш ы к. Гэта вы праўду кажаце, Таццяна Іванаўна. У каманды ад мяне карысці, як ад будніка раніцай. Праўда ж, не? Найхутчэйшая рэакцыя! Вось мяне і ўзялі. Была б хуткая ў некага
іншага — узялі 6 іншага. Вой. Выбачайце, Вольга Фёдараўна! Нешта я тут разнюніўся зусім. Дык вось, афіцыйна вам заяўляю, што я ўзяў і з’еў сертыфікат. Чаму? Бо хачу праславіцца! Вось вы ўяўляеце: у якой яшчэ школе будзе вучань, які з’еў грашовы сертыфікат на пяцьдзясят мільёнаў, a? He будзе! A ў нас ужо ёсць! Ды пра мяне ўсе газеты напішуць, яіпчэ і тэлебачанне прыедзе. Ромка, гад! Будзь хоць адзін раз чалавекам, апавядзі брату ўсё як ёсць — я дам яму эксклюзіўнае інтэрв’ю, прадасць ва ўсе газеты — сто мільёнаў заробіце! Гэта ж сапраўдны геройскі ўчынак! Ды не перажывайце вы так, Вольга Фёдараўна! Я ж — блазан, які з мяне попыт? Ды і з атэстатам у мяне праблем няма — які ёсць, такі і будзе. А слава — застанецца. Прыеду праз дзесяць гадоў на сустрэчу, а ўсе вакол: о, гэта той самы, што сертыфікат з’еў!.. Вось адзінаццаць гадоў прабыў у школе, і хіба хоць які-небудзь учынак зрабіў каб загюмніўся людзям, каб, называючы маё імя, не ўсміхаліся паблажліва, а сказалі хоць слова адно сур’ёзнае? Каб сказалі — Аляксей, а не Лёшык... Вось, цяпер будзе ўчынак: я з’еў сертыфікат на пяцьдзясят мільёнаў.
Та м а р а. Навошта табе такая слава? Слава Герастрата...
Л ё іп ы к. Ну, не скажы, не скажы, Тамара. Герастрат ён што знішчыў? Прыгажосць! Во, дзякуючы вам я столькі ўсяго ведаць стаў, аж самому страшна. Вось, там прыгажосць. А грошы ёсць што? Правільна, зло! Я знішчыў крышку зла! Крышку, але знішчыў! Ды якая розніца! Вы ўсе — зоркі. У вас веды, дасціпнасць, аналітычны склад розуму. Вы гонар школы. А я што? Я блазан. Я ўсе адзінаццаць гадоў у школе — Лёшык, нікчэмнасць смешная, клоўн. Я — толькі маленькая, незаўважная тэхнічная частка вашай каманды цяпер, я — самы
несур’ёзны чалавек, у якога ў галаве адно жартачкі ды падколкі. Вось, Ірына, калі б я раптам сказаў што кахаю цябе ад пятага класа, ты б вочы вылупіла, праўда?
I р ы н а (агаломшаная). Ты? Мяне? Ты... кахаеш?
Л ё ш ы к. Вось, што і трэба было давесці... Ты, Ромка, смяяўся, што я з катом трэніруюся, яшчэ прыпеўку прыдумаў... А ты ведаеш, я дома прыладу зрабіў быў, месяц трэніраваўся перад тым, як прыйсці да вас і папрасіцца ў каманду. Хацеў... Хацеў з вамі быць... У камандзе... Стаць такім, як нехта з вас. А застаўся... Лёшыкам, блазнам... Кнопачнікам толькі... Мы выйграем фінал, ну калі дазволіць гуляць нам Вольга Фёдараўна. У мяне ж унутры энергіі на пяцьдзясят мільёнаў, усе кнопкі выйграю! Але далей... далей шукайце сабе іншага кнопачніка. Спрытных хлопцаў стае, ды і ахвотных будзе навалам.
Ірына. Ну гэта ж няпраўда! Навошта ты так кажаш! Я... ведаю цябе іншага! Ты ведаеш, што кажаш няпраўду! Хлопцы, ну скажыце яму! Хіба ён не выцягнуў нас на паўфінале? Лёша, гэта нс ты, ты не еў гэты сертыфікат! Я... Я не буду капітанам без цябе!
Л ё ш ы к (засаромеўся). Ды... чаго ты так... He трэба перажываць. Ну падумеш, клоўн трошкі расслабіўся...
А н д р э й. Ты столькі пытанняў для нас напрыдумляў столькі фактаў цікавых пазнаходзіў... Як цікава трэніроўкі праходзяць... Які ты блазан?
С я р г е й. Лёшык, досыць гнаць! Так, Лёшык, не падабаецца — скажы, буду клікаць па-іншаму. Каманда без цябе — не каманда! I ты гэта ведаеш. Што ты, як дзяўчына, просішся на кампліменты? Хочаш, каб цябе пашкадавалі? Зараз, выйдзем, я табе скажу пару слоў. Разнюніўся.
Р о м ка (да Сяргея). Я вось думаю, можа тыя самыя хімічныя рэчывы ў сертыфікаце падзейнічалі на работу яго мозга?
Лёшык (абмацвае галаву). He, не можа быць, Ромка. Уздзейнічаць можна толькі на тое, што ёсць.
Та м а р а. Лёшка, што ты нясеш? Колькі разоў твае смешачкі літаральна ратавалі нас ад спрэчак і скандалаў? 3 табой весела ж заўсёды, ты самыя вострыя моманты згладзіш жартам, няўжо ты не разумееш? Ну... ставіліся так... называлі...
Таццяна Іванаўна. Дарэчы, маладыя настаўніцы і напраўду вельмі баяцца ісці ў ваш клас, Аляксей. Я вось таксама баялася. Але толькі першы месяц. Затое потым як хто вяртаецца з усмешкай вясёлай на твары, усе ў настаўніцкай ведаюць — быў урок у вашым класе. А ўсміхацца не так часта нам даводзіцца. Дарэмна ты так на сябе. I жарты твае звычайна да месца, і дасціпныя. I Вольга Фёдараўна можа сказаць...
Вольга Фёдараўна. Ну вось што, Грушык... Аляксей Грушык. Той самы рэдкі выпадак, калі я табе гатова паверыць. Толькі ведаеш, наўрад ці атрымаецца ў цябе праславіцца. Нешта мяне зусім не радуе перспектыва быць дырэктарам школы, у якой вучань з’еў сертыфікат на пяцьдзясят мільёнаў. Я пакуль не ведаю, што як будзе і што будзе, але высновы я мушу зрабіць і я іх зраблю. Андрэй слушна сказаў што кожны чалавек у першую чаргу кіруецца сваім асабістым «я», але ў тым і справа, што гэтае «я» вельмі і вельмі залежыць ад выхавання нашага, ад таго, якімі мы выраслі... (3 чыста жаночым хваляваннем) Жывот не баліць?
Л ё ш ы к. Ды не, Вольга Фёдараўна. Страўнік у мяне можа цвікі перастравоўваць. Што яму нейкіх пяцьдзясят мільёнаў...
Вольга Фёдараўна. Ага, і праўда, што тыя пяцьдзясят мільёнаў. Так... Ніяк я не чакала, што мне давядзецца рашаць такую задачу. Ідзіце дахаты... Ідзіце...
Усе ўстаюць, каб ісці. У гэты момант адчыняюцца дзверы, нечая рука прытрымлівае Жэнечку, якая заходзіць, несучы ў руках некалькі папяровых самалётаў.
Жэнька. Баба Воля, глядзі, якія ў мяне самалёты! I я хачу гарбаты! 3 цукеркамі!
Вольга Фёдараўна. Добра, Жэнечка, добра... пакладзі свае самалёты, зараз пойдзем дадому... Там пап’ем гарбаты.
С я р г е й (?ірыўздымаецца з месца насустрач дзяўчынцы, прысядае перад ёй). Ну, Жэнечка, пакажы мне, што ў цябе за самалёты? Ух ты, сама рабіла? Якія прыгожыя!
Ж э н ь к а. Сама. У садку навучылася.
С я р г е й (бярэ адзін-другі самалётурукі). Ух ты, якія ж хвайныя самалёты... О! А які гэты прыгожы!
Ж э н ь к а. Гэта пасажырскі! Толькі ён дрэнна лётае...
С я р г е й (разгарнуў крылы самалёта). Цікава, цікава... О, які ў цябе каштоўны самалёт. I чаму гэты самалёт можа дрэнна лётаць, калі ён сертыфікаваны... Бачыш, тут і літары прыгожыя, прыгожа намалявана... Давай-ка мы зірнем, можа, унутры ў самалёце нейкая няспраўнасць? (Разгортваеўвесь самалёт.) He, няма няспраўнасці... Во, толькі подпіс: Воранаў. Пячатка. Пяцьдзясят мільёнаў. (Устае / паказвае дырэктару, якая ўздымаецца з крэсла, а потым усім сябрам разгорнуты цалкам самалёт, які быў зроблены з сертыфіката.)
Л ё ш ы к (устае, абхоплівае галаву рукамі). А-а-а! Усё. Я не перажыву! Дзіця скрала ў мяне сусветную славу! (Падае на канапу.)
Сяргей гэтым часам перадае дырэктару сертыфікат. Тая ўсхвалявана прымае яго, разглядае.