Я размалюю для цябе неба
Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
Та м а р а. Чым ты дакажаш?
С я р г е й. Батанік, ты рызыкуеш, ведаеш гэта?
А н д р э й. Ведаю, разумею.
Вольга Фёдараўна. Цішэй усе. Сяргей, без пагроз, не забывайся, дзе знаходзішся. Кажы, Андрэй.
А н д р э й. Напачатку Тамара... Тамара, ты ж трымала ў руках сертыфікат? Як была напісаная там сума і якая сума там стаяла? Ты ж павінная была ўпэўніцца, што гэта менавіта сертыфікат...
Тамара. Андрэй, што ты хочаш ад мяне? Я не памятаю!
Андрэй. Вось... Суму немагчыма было не пабачыць. Немагчыма ўзяць сертыфікат і не памятаць, як ён выглядаў. Значыцца, Тамара ў руках сертыфікат не трымала. Далей... Ірына сказала, што выкінула шматкі за акно... Але толькі ў класах можна адчыніць форткі акон ці само акно, а ўсе класы, апрача нашага, зачыненыя. 3 калідора такое немагчыма было зрабіць. А стаяць і драць сертыфікат у кабінеце дырэктара вельмі ж рызыкоўна. I Ірына таксама не скажа, якая сума была на сертыфікаце, як была напісаная. Так, Ірына?
I р ы н а (з роспаччу). I Іе скажу.
Андрэй. I Ромка не скажа, а ён перад тым, як перадаваць брату сертыфікат, тым болып павінен быў бы пераканацца, што гэта менавіта ён. Ды і не ў тым справа. Праз акно перадаць сертыфікат магчыма толькі з нашага класа, а тут вецер такі — яшчэ падхопіць ды панясе на дах ці куды далёка. Значыцца, перадаць яго можна было толькі з рук у рукі. Я... іуг пяць хвілін далі кожпаму, дык я схадзіў уніз і спытаў у вахцёра, ці выходзіў хто з нашых. Нікога не было. I ніхто не заходзіў у школу. Вось...
Сяргей. Андрэй, я цябе адразу папярэджваю: я не збіраўся разглядваць нулікі і ўнікаць у тэкст сертыфіката...
Андрэй (вінавата ўсміхаецца). Гэта няважна ў дачыненні да цябе. Сяргей, у прыбіральні ў школе немагчыма спаліць паперыну, каб не засталося паху, ды яшчэ такую фарбаваную, як сертыфікат. Смуроду было б на ўвесь паверх. А я таксама ў прыбіральню хадзіў... Нічога ў прыбіральні ты не паліў. і не паліў пават, і на вуліцу ты не выходзіў. Ты сказаў, нібыта паліць, але гэта больш каб Таццяну Іванаўну пацвеліць.
С я р г е й. Ты зараз дагаворышся.
Вольга Фёдараўна (да Сяргея). Сяргей, я прасіла не забывацца. Што за пагрозы?
А н д р э й. Як бы там ні было, але ж праўда важней. I зусім яна нікога не забівае. Праўда толькі на першы погляд, у першыя дні страшная. А потым — лягчэй, я ведаю. Я колькі разоў маці малым падманваў, пакуль гэта зразумеў.
Вольга Фёдараўна. Чакай, чакай, Андрэй. Мне нецікава слухаць пра тое, хто не браў. Ты скажы мне, хто мог узяць.
А н д р э й. Узяць было не праблемай. I Таццяна Іванаўна магла ўзяць.
1 р ы н а. Ты што, з глузду з’ехаў?
С я р г е й. Ну ты, батанік, дагаварыўся.
Вольга Фёдараўна. Ціха!
Та ц ця н a I в а н аўн а. Ты, Андрэй, мяне абвінавачваеш?
Андрэй. Ды не, Таццяна Іванаўна, не абвінавачваю. Я кажу, што вы маглі ўзяць, але ж вам яго няма куды было дзець... У вас торбачка, вунь ляжыць, зусім маленькая. Вы, я заўважыў, вельмі акуратная, не станеце складваць дакумент у некалькі столак. A кабінет інфарматыкі зачынены на некалькі замкоў і там ключ заядае, хвілін пяць патраціць трэба... I Іе, вы не бралі.
Та ццян a I ва наўн а. Ну дзякуй, суцешыў...
В о л ь г а Ф ё д a р а ў н а. Выдатна, выдатна...
С я р г е й (пра сябе, гапасна). Шэрлак Холмс недароблены... пагаворым.
Андрэй. Волыа Фёдараўна, дазвольце мне аркуш паперы?
Вольга Фёдараўна працягвае яму паперу. Андрэй нешта малюе на аркушы, піша, потым працягвае дырэктару.
Так выглядаў сертыфікат, Вольга Фёдараўна? I сума там не ў тысячах еўра, а ў беларускіх рублях, у мільёнах. Здаецца, пяцьдзясят. Так?
Вольга Фёдараўна (разгублена). Так... Але што гэта значыць?
А н д р э й. ГЬта значыць, што толькі я адзін ведаю, як выглядаў сертыфікат. I значыцца, сертыфікат узяў я.
С я р г е й. Ну ты даеш...
Р о м к а. Вось дык маеш...
I р ы н а. Андрэй, а твой залаты медаль? Ты падумаў? Божа...
Т а м а р а. Вось табе і ціхі сціплы хлопчык...
Вольга Фёдараўна. Ну і выдатна. (Адчайна.) Хоць дакладна буду ведаць — хто! Можа, патлумачыш, навошта? У цябе таксама цётка? Ці маці працуе ў Воранава? Ці дзядзька на радыё «Свабода»? Ці так гонар каманды хацелася абараніць? Выйграць у імя чаго?
Андрэй (вінавата). He, Вольга Фёдараўна. Я проста не хацеў прадавацца двойчы. Я ведаю, як гэта агідна, калі прадаешся. Я не хацеў каб гэта адчулі ўсе мае сябры.
Вольга Фёдараўна. Пастой, пастой... Гэта як — не хацеў прадавацца двойчы?
Андрэй. Бо мяне Воранаў ужо купіў адзін раз. 3 усімі маімі пачуццямі і адчуваннямі. Узяў і купіў.
Сяргей. Ты што, засланец, шпіён у нашай камандзе?
Р о м к a. I Іу, выкладвай, Андруха!
Андрэй. He буду выкладваць. Вы не следчыя. Досыць таго, што ведаеце.
I р ы н а. Андрэй... так несправядліва. Калі ты зрабіў гэта дзеля нас, як ты кажаш, то дзе... доказ? Можа, у цябе нейкія іншыя планы, асабістыя...
А н д р э й. Ведаеш, Ірына, чалавекам заўсёды кіруе толькі яго самалюбства. Гэтае ахвяраванне дзеля ўсіх сабой — лухта. У першую чаргу чалавек думае пра сябе. Так, іншым разам і ахвяруе сабой.
Але галоўная прычына — ён сам. Дык вось, у мяне... вельмі асабістая прычына.
С я р г е й. He будзеш казаць?
А н д р э й. He.
Вольга Фёдараўна. Hi мне, ні міліцыі?
I р ы н а. Вы будзеце выклікаць міліцыю?
Вольга Фёдараўна. А што загадаеш рабіць?
Андрэй. А што міліцыянер? Яму галоўнае — прызнанне, а не прычына ўчынку.
Лёшык (гучна, так нечакана для ўсіх, што ўсе нібыта першы раз бачаць яго). Ведаю я тваю прычыну. He прызнаешся сам — я скажу. Пры ўсіх. (ІІабачаўшы, што на яго ўсе глядзяць з нямым здзіўленнем, падскоквае з месца.) Ну і што вы ўсе на мяне глядзіце так, быццам гэта не я, а вось гэты Ba3011 кветкавы загаварыў? Я — не мэбля! Оле-оле-оле! Я-не-мэбля! Я Лёшык, памятаеце? Ваш кіюпачнік. Хоць дурны, затое спрытны. Ну, успомнілі? Ірына, я — Лёшык. Ну, чаго ты так дзівішся, Сяргей? Во, бачу, успомнілі... Малайцы! Андрэй! Будзепі казаць, ці мне?
Андрэй (упарта, зняўшы акуляры). Ніхто нічога не ведае. Апрача мяне і самога Воранава.
Л ё ш ы к. I мяне. Я быў асабістым сакратаром Воранава. Ну, у тым жыцці. I ён мне ўсё апавёў.
Андрэй (пачынае сумнявацца). Ты... нічога не можаш ведаць.
Л ё ш ы к. Затое я магу бачыць. I бачыў. Мабілыіік у цябе хвайны. А я літаральна хварэю на мабільнікі. Ну, отштозробіш. Купіўсабетакікруты — гляджу, аў цябе яшчэ круцей! IІесправядліва, зіюў мяне абышлі.
А н д р э й. Ты... бачыў? Фота?
Л ё ш ы к. Яго толькі дурань не мог пабачыць... а, ну во яшчэ такі закаханы летуценнік, як Ромка. Ты занадта доўга дзівіўся на фотаздымак.
I р ы н а. На які здымак? Пра што вы?
Тамaра. Здаецца, я пачынаю разумець... Андрэй, гэта здымак — дачкі Воранава?
Андрэй (сцішана, сарамліва). Так. Лёшык бачыў Анжэлу.
ІІекаторы час усе маўчаць, Андрэй аглядвае ўсіх, разумее, што яму трэба апавядаць.
Мы ж жылі ў адным двары, хадзілі ў адзін садок. Всльмі сябравалі. I цяпер... сябруем. Крадком, праз сеціва. (3 нечаканым адчайным выклікам, у бок Тамары.) I ніякая яна не пустая лялька! Вы б ведалі, як ёй жыць, калі ўсё за яе вырашаюць: дзс вучыцца, з кім сядзець за партай, якое насіць адзенне, a галоўнае — з кім сябраваць! Думаеце, ёй лёгка? У чацвёртым класе... мы любілі збірацца разам у яе на кватэры. Я дык штодня прыходзіў. У яе шмат было чаго цікавага. Камп’ютар новы, фільмы розныя, гульні. Мы малявалі... яна цудоўна малюе. Але бацькі запісалі яе ў музычную школу, яшчэ — на танцы... Вось... Аднойчы я прыйшоў, а Воранаў адчыніў дзверы, не пусціў мяне, а сам выйшаў на лесвічную пляцоўку. Дастаў з партманета дзесяць долараў і сказаў, што гэта мне, але каб я болып да іх не прыходзіў...
I р ы н а (з жалем). Ты ўзяў?
А н д р э й. Я разгубіўся. Я ж малы зусім быў. A тут — ажно дзесяць долараў. Воранаў яшчэ нешта гаварыў, я ўжо не памятаю. Пайшоў а я стаю, трымаю гэтыя долары і мне так было агідна! Прыйшоў дадому, толькі потым успомніў што долары ў руцэ сціснутыя. Мама пабачыла, напужалася. А я сказаў, што знайшоў. Так яны ў мяне і ляжаць. Па сёння. Вось... я больш не буду прадавацца. Пайсці з каманды я не магу, але прадавацца не буду. I потым... Для Анжэлы так будзе лепш. Яе там узненавідзелі. Калі мы зліем гульню, ёй будзе вельмі цяжка...
Вольга Фёдараўна (пасля паўзы). Добра. Андрэй, нясі сертыфікат — і ідзіце дадому. Заўтра збяромея. Таццяна Іванаўна вам патэлефануе, у які час. У мяне ад вас галава баліць.
А н д р э й. Няма... сертыфіката.
Вольга Фёдараўна. Я бачу, што няма. Дык прынясі. Хуценька.
А н д р э й (разгублены стаіць). He магу...
Вольга Фёдараўна. Андрэй, ты — адзін з двух нашых патэнцыйных медалістаў. Ты ўяўляеш сабе, што цябе чакае, калі сертыфікат не будзе праз пяць хвілін на стале? Што ты мне зараз прапануеш рабіць?
Андрэй маўчыць, трэ шкельцы акуляраў. Паўза зацягваецца.
Л ё іп ы к (устае, гіляскае Андрэя па ялячы, цісне так, што той мусіць сесці). Андрэй нраўду кажа, Вольга Фёдараўна. He можа ён прынесці сертыфікат.
Вольга Фёдараўна (моршчыцца). О, Божа, Грушык, а ты што хочаш сказаць?
Лёшык (сур’ёзна напачатку, потым пачынае з сарказмам). Неяк у шостым класе я бацьку быў выказаў: што гэта за прозвішча ў мяне такое — Грушык? Хай бы Груша хоць, a то — Грушык. Прозвішча Груіпык. Ая сам — Лёшык. Праўда, клёва? Настаўнікі кажуць — Грушык. Аднакласнікі — Лёшык. I толькі адзін чалавек сёння, тут, назваў мяне двойчы імем Аляксей. Маім імем! Мне яго мама дала! Заўважылі? He заўважылі, бо я гэта сам сябе так называў. Аляксей я, ведаеце, не? He Лёшык, не Групіык. Аляксей мяне клічуць. Вой, выбачайце, Вольга Фёдараўна, даруйце, калі ласка, дарагія аднакласнікі... Пераходжу да тэмы. Андрэй, устань!
Андрэй падхопліваецца спалохана.
Андрэй, як сябар сябру, кажы: ты пераканаў Вольгу Фёдараўну, што ні Ірына, ні Сяргей, ні Тамара, ні Ромка, ні Таццяна Іванаўна не бралі сертыфікат?
А н д р э й. Я... Я пераканаў.
Л ё ш ы к. Выдатна. Ты намаляваў на аркушыку паперы, як выглядаў сертыфікат?
А н д р э й. Я... намаляваў
Л ё ш ы к (настойліва, эмацыянальна, як сапраўдны следчы). А цяпер кажы сам, каб я не правяраў кажы хутка, у вочы мне глядзі, у вочы, і памятай, што мы з табой з атрада вераб’іных класа птушкі! Кажы: які апошні сайт на сваім тэлефоне ты наведаў пакуль ауг ішлі прызнанні тваіх сяброў у няздзейсненых злачынствах? Кажы хутка, у вочы. глядзі, у вочы, сам праверу, Андрэй! Маўчыш? Падказваю: гэта быў сайт фірмы Воранава?