Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
42.45 МБ
Ро м ка. Oro! I праўда, кот дапамог.
Л ё ш ы к (усміхаецца). А ты думаў!
Р о м к а. Працягнем.
Яшчэ два-тры разы трэніруюцца.
Заходзяць 1 р ы н a, А н д р э й, Та м a р a, С я р г е й.
I p ы н a. O, малайцы якія, трэніруюцца. (Заўважае на руцэ Лёшыка драпіны, усхвалявана.) Што гэта ў цябе?
Л ё ш ы к (мнецца). Так, дробязь... Усё нармальна.
Ромка. Наш Лёшык засвоіў новую методыку трэніровак...
Сяргей. Яшчэ неставала... Пазаўтра — фіпал, досыць эксперыментаў.
Лёшык. Ну, вы мяне не вучыце. А тэхніка не мной прыдумана. 3 жывёламі трэніравацца. У іх, ведаеш, рэакцыя якая? Кот б’е лапай — міргнуць не паспяваеш.
Та м а р а. Ваў, ты ката ў трэнеры запісаў?
Р о м к а (грае на гітары, спявае як частушку).
Лёшык Тому не цалуе Кажа: потым, потым, Том. Яна йдзе, а ён на кухні Трэніруецца з катом.
Лёшык (б’е левай рукой па патыліцы Ромку, ускоквае верхам на крэсла, ногі на сядзенні, сам — на спінцы, зычна камандуе). Дамы і спадары! Лэдзі і джэнтльмены! Сябры і сяброўкі! Таварышы і таварышыні! Мы пачынаем фінальную гульню!
Усе хутка сядаюць за стол, кладуць рукі на стол.
Л ё ш ы к (аглядае пілыіа ўсіх). Пытанне такое...
I р ы н а. Дзе ты іх адшукваеш?
Л ё ш ы к. Кот падказвае. Слухаем... Ага! Каралеўскі штандар над Букінгемскім палацам у Лондане ніколі не бывае прыспушчаны, нават пры смерці манарха. Бо краіна заўсёды з манархам — маецца ж нашчадак. Увага, пытанне: у сувязі з якой падзеяй была парушана гэта традыцыя ў мінулым стагоддзі? Дзынь!
Яшчэ перэд «дзынь» Ірына ставіць на стол сціснуты кулак з паднятым пальцам. Лёшык уважна пазірае на яе, усміхаецца.
Л ё ш ы к. Так, будзем лічыць, што я выйграў кнопку. Адказ?
I р ы н а (марудліва, відавочна, яна не ведае адказу). Адказваць на гэта пытанне буду я, капітан каманды Ірына Мікуліч. (Адначасова яна амаль умапьна пазірае на сваіх сяброў — у іх на тварах разгубленасць.) Мы лічым, што парушэнне дадзенай традыцыі адбылося ў сувязі...
Андрэй (нясмела). Са смерцю Уінстана Чэрчыля.
Усе глядзяць знізу ўверх на Лёшыка, які ківаецца з боку ў бок, паказваючы «не».
Л ё ш ы к. Як мы рады, як мы рады — каманда не ўзяла ачко! Правільны адказ: у сувязі са смерцю прынцэсы Дыяны.
Ся р гей. Чорт... Трэба запомніць, факт цікавы.
Ромка. У мяне заўвагі. Ірына, ты назвала сябе, але не назвала каманду, не назвала школу. Другое: трэба было гэтым разам паўтарыць пытанне. Так дзясятак лішніх секунд набяжыць. Вунь, Андрэй хоць няправільную версію даў.
I р ы н а. Усё слушна, нешта разгубілася. He сабралася як след. Добра. Лёшык, яшчэ пытанне будзе? Толькі без уступу давай.
Л ё ш ы к. О’кей. (Задумляецца.) Паважаныя гульцы! Як вы ведаеце, у нас у горадзе праходзіць першы чэмпіянат па брэйн-рынгу. Сёння — фінальная гульня. За некалькі дзён да фіналу ў гульні з’явіўся шчодры спонсар, і сёння каманда-пераможца атрымае 300 еўра, тыя, хто прайграюць — напалову менш. Увага, пытанне: з якога ляку гэтаму дзядзьку выкладаць такую суму?
Агульнае узрушэнне.
Д з е ц і. Што ты пляцеш? Праўда?
— Лёшык, кажы нармальна?
— 300 еўра ў фінале? Клас, добра на шасцярых дзеліцца.
— На семярых трэба дзяліць, Танечку не забудзьце.
— Лёшык, што за дзядзька?
Толькі Андрэй безуважна сядзіць за сталом, трымаючы кулак з паднятым вялікім пальцам.
Лёшык (ківаючыся на крэсле). Увага, адказвае Андрэй!
Усе сцішваюцца.
А н д р э й (хвалюецца, трохгзаікаючыся)РХзя№^ ка — Воранаў Міхась. Бізнесмен, гандляр, мае некалькі крам.
С я р г е й. Ты што, праўда?
Та м а р а (крывіцца) Гэтага не хапала.
I р ы н а. Андрэй, пе цягні! Гэта што, праўда? Адкуль ведаеш?
А н д р э й. Яны... Ён дом купіў... Побач з суседзямі нашымі. Мне цётка Аляўціна пераказвала. Яго дачка, Анжэла... цяпер капітан каманды нашых супернікаў.
С я р г е й. Вось жа гадства якое. Набыў месца!
Р о м к a. Ну а нам якая справа? Наша справа — выйграць. Дзе там Танечка, пачынаць пара.
Та м а р а. Як агідна... Ведаю я яго.
I р ы н а. Лёшык, ты адкуль ведаеш пра спонсарства?
Л ё ш ы к. У мяпе свая разведвальная агентура! (Мяняе тон) Кнопачнік іхні мне тэлефанаваў. Казаў, што хацеў адмовіцца ад фіналу. Я ўгаварыў.
С я р г е й. Дурань, трэба было, каб сыходзіў — за два дні яны кнопачніка не знайшлі б, мы б выйгралі без праблем.
I р ы н а. Чэсна трэба гуляць...
Заходзяць дырэктар Вольга Фёдараўна і Таццяна Іванаўна. Усе ўстаюць. Лёшык імкнецца хутка саскочыць з крэсла, але падае, падхопліваецца і трымаецца левай рукой за правую, паднёсшы яс блізка да твару.
Л ё ш ы к. А-а-а, дурная галава!
I р ы н а (усхопліваецца з месца). Што з рукой?
Л ё ш ы к (з крыўдай). От жа, не пра галаву папыталася, а пра нейкую руку.
Узрушэнне, да Лёшыка падыходзяць дырэктар і настаўніца.
Вольга Фёдараўна. Грушык, што такое? He можаш без сваіх нпукарстваў. Што з рукой?
Та ц ця н a I в а н а ў н а. Грушык, дзе баліць?
Усе заціхаюць, глядзяць на руку Лёшыка.
Л ё ш ы к (пакалыхвае сваёю рукой перад тварам, трагічна). He памірай, не памірай, мая залатая... He памірай... (Павальна складае пальцамі правай рукі фігу і паказвае сам сабе) О, ажыла, усё нармальна, можам трэніравацца! (Хутка сядае за стол, быццам нічога і не было, потым падымаецца, спахапіўшыся)
Вольга Фёдараўна. Ну, Грушык, некалі ты ў мяне атрымаеш... на грушы.
Ромка (падробяена пад Міронава, трагічна). Лёшык, беражы руку!
Вольга Фёдараўна (задумліва).Сядайце,сядайце... Так, дзеці... вы ўжо такія дарослыя, што і дзецьмі вас не назавеш. Але ж дзеці... Здаецца, толькі ўчора прыйшлі... Памятаю ж, якія банты былі на Ірыне, як адзін згубіўся, колькі было слёзак...
С я р г е й. Нешта вас, Вольга Фёдараўна, на сентыменталыіасць прабіла перад фіналам. Няйначай, нешта непрыемнае хочаце нам сказаць?
Вольга Фёдараўна. Я вось думаю, Сяргей, ці быў ты маленькім? Як ні ўспамінаю — усё ты нейкі задумлівы, у сябе паглыблены, дарослы зусім... Так, ёсць мне вам што сказаць. У вас наперадзе — яшчэ сотні перамог, вялікіх і малых. Тое, што вы дайшлі разам з Таццянай Іванаўнай да фіналу — гэта цудоўна. Гэта амаль перамога. Але так складваецца... так жыццё прадыктавала сёння, што гэты фінал вам трэба прайграць.
Павісае цішыня.
Ірына. Як капітан каманды... я маю права задаць пытанне?
Вольга Фёдараўна. Вядома ж, Ірыначка.
I р ы н а. Чаму?
Вольга Фёдараўна. Вой, Таццяна Іванаўна, паглядзіце, калі ласка, што там Жэнечка робіць? Пакінулі дзіця на бабу, а тут у бабы свае клопаты.
Таццяпа Іванаўна выходзіць.
Вольга Фёдараўна (сядае на крэсла, сумна). Я скажу наўпрост: калі вы прайграеце, то школа атрымае спонсарскую дапамогу на рамонт... Вы ж самі бачыце, якая яна ў нас. Вы атрымаеце мікраўтобус для экскурсіі...у Вільню. Вось такія справы. Я вас прашу зразумець мяне. Я прыняла гэтую прапанову.
С я р г е й. А нас не пыталіся? I хто гэты спонсар? I Ji не Воранаў Міхась?
Вол ьга Фёдараўна. Так... Адкуль ты ведаеш?
С я р г е й. He я, мы ведаем. Ведаем, што ён набыў месца капітана ў камандзе супернікаў для сваёй
дачкі. Ведаем, што прызавы фонд — 450 еўра ягоных грошай. Значыцца, ён і вас купіў? Я адмаўляюся ад гульні. (Устае, каб пайсці.)
Тамара (устае ўслед за Сяргеем). Я таксама адмаўляюся ад гулы-іі.
I р ы н а. Стойце, стойце! Гэта прасцей за ўсё — пайсці ўсім! (Да дырэктара.) Вольга Фёдараўна, як жа так? Вы нам зараз прапануеце... не, мне нават не верыцца, што вы нам прапануеце. Вы вучылі... вы вучылі быць нас заўсёды... вы казалі аб прынцыповасці-.
Сяргей (перабівае). Прынцыповасць — гэта ддя адказаў на ўроках. А ў жыцці — вось як яно. I Іас купляюць і прадаюць...
Вольга Ф ё д а р а ў 11 a. He трэба так. Насамрэч усё куды складаней. Всльмі цяжка ўсё адразу патлумачыць.
I р ы н а (хвалюецца, але цвёрда). Але тады мы не прымаем правілы. Мы будзем гуляць!
У гэты час заходзіць Таццяна Іванаўна.
Таццяна Іванаўна (да дырэктара). Усё нармальна, Жэнечка пайшла ўніз, у фае гуляецца. Я папрасіла вахцёрку, яна паназірае.
Вольга Фёдараўна. Дзякуй, Таццяна Іванаўна. Чулі?
Та ц ц я н a I в а н а ў н а. Чула. Ірына! Сяргей! TaMapa! Раман! Андрэй і ты, Лёшык! Я вас рыхтавала гэтулькі часу... Гэта і мая гульня, першая. Я толькі год у вашай школе, гэты поспех — мой першы педагагічны поспех. Але... так склалася.
I р ы н а (умольна). Ну, чаму так, Таццяна Іванаўна! Няўжо гэтыя грошы каштуюць так шмат? Ды мы аддамо прызавы фопд школе! Мы выйграем гэтыя 300 еўра!
Та ц ця н a I в а н аўн а. Я, мабыць, не маю права казаць, але я скажу. (Глядзіць на дырэктара, якая падперла шчаку рукой і задумалася) Размова ідзе не пра трыста, а пра пяць тысяч. Гэта адно. Пам перададзены сертыфікат. I мы можам скарыстацца ім толькі заўтра. Такая ўмова. Калі... Калі б Вольга Фёдараўна адмовілася ад сертыфіката, сёння ці заўтра кожнага з вас пачалі б купляць паасобку. Сяргей, вось ты, ведаю ж, не багацей. У цябе толькі маці, а яшчэ дзве сястрычкі. Ты адмовішся, калі заўтра да цябе звернецца Воранаў з прапановай зліць гульню і заплаціць, добра заплаціць?
С я р г е й. Я яго пашлю...
Таццяна Іванаўна. Гэта ты зараз кажаш вось так. Вось тут і цяпер. Але і гэта не галоўнае. Галоўнае тое, што такая ж прапанова, ён нам сказаў адразу, будзе да кожнага. Да кожнага з вас!
Ірына. Дык што, вы думаеце, што нехта з нас зліе гульню? Дык можа, скажаце адразу, хто?
В о л ь г а Ф ё д a р а ў н а (уздымае галаву уздыхае). Дзеці, дзеці... Дарослы свет — жорсткі свет. He ў тым справа, што нехта паквапіцца на грошы. А ў тым, што такія прапановы будуць кожнаму I кожны будзе ведаць, я буду ведаць, і Таццяна Івапаўна будзе ведаць, што вам кожнаму прапаноўвалі.
Ірына. Дык і няхай, няхай прапаноўвае! Пайшоў ён!
Лёпіык (незразумела). Ну, гэта яшчэ колькі ён прапануе. У мяне, ведаеце, ад пэўнай сумы неяк рэзка зніжаецца рэакцыя!
Ірын а. Лёшык! Ты калі-небудзь будзеш сур’ёзна гаварыць?
Л ё ш ы к. А я што? Я ўвесь — сур’ёзнасць і роздум... Атрымаць грошы не за тое, што робііп, a за тое, што не робіш... Як цікава... Я так яшчэ не зарабляў
С я р г е й (б’е далонню па стале). Гад! Ён жа нас не купіў, ён нас у пастку зачыніў!
Вольга Фёдараўна. Яне сумнявалася, што ты дойдзеш да гэтага без маёй падказкі.
Ірына і іншыя. Сяргей, што за пастка? Ты пра што кажаш? Што, і выйсця няма?