Я размалюю для цябе неба  Валеры Гапееў

Я размалюю для цябе неба

Валеры Гапееў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 222с.
Мінск 2013
42.45 МБ
Л ё in ы к (разгублена). Ды маўчу я, маўчу... А рот, гэта так, па звычцы... А вы дзверы зачынілі?
Вольга Фёд а раўн а. Якія дзверы?
Л ё ш ы к. Ну як — уваходныя. A то злодзей ірване зараз з сертыфікатам.
В о л ь г а Ф ё д a р а ў н а (са злосцю). Грушык, ты забываешся, калі можна жартаваць, а калі — нельга!
Вольга Ф ёд а р аўн а і Та ц ця н a I в а н аўн а выходзяць.
ДЗЕЯЗ
Ро м ка (напявае). Дай мне руку і пойдзем...
Тамара (затуляе далонню струны). He трэба цяпер... Адыдзем?
Устаюць, адыходзяць наперад сцэны. Святло гасне, асветлены толькі яны двое.
Т а м a р а. Ромка, чуеш... Як думаеш, хто мог узяць сертыфікат?
Р о м к а. Адкуль жа мне ведаць... Я нікога не бачыў...
Тамара. Я таксама нікога не бачыла на калідоры. Але нехта ж змог!
Р о м к а. Я вось падумаў... Калі б у мяне была нянавісць да Воранава, як у Сяргея, я узяў бы.
Та м а р а. Ты думаеш — Сяргей?! Адкуль у яго нянавісць?
Святлом пражэктара высвятляецца фігура Сяргея ў глыбіні сцэны: напружаная, кулакі сціснутыя.
Р о м к а. Мне Сяргей неяк абмовіўся, я зразумеў, што ў яго на гэтага Воранава зуб ёсць. Ну, ты Сяргея ведаеш, ён жа ўсё ў сабе носіць, не надта выкладвае свае праблемы перад іншымі. Думаю, Сяргей змог бы. Ён хлопец рэзкі. А ты, калі мяне клікала, нешта ж сказаць хацела? Ты думаеш, красці сертыфікат — выйсце?
Та м а р a. He думаю, што выйсце. Але ў такім становішчы... Я проста пільна глядзела на Ірыну. Яна гэтай гульнёй жыла літаральна. He ведаю, калі і спала. Я не кажу, што яна магла ўзяць, але ж... вось калі стаўлю сябе на ейнае месца — я змагла б... Мабыць, змагла...
Сядаюць на месца. Наперад сцэны выходзяць Сяргей і Ірына.
I р ы н а. Сяргей, я хачу спытаць... ты — самы сур’ёзны, я веру табе, я ўпэўнена ў табе... Як ты думаеш, хто мог узяць гэты чортаў сертыфікат?
С я р г е й. Лёшык.
Высвятляецца Лёшык, нечакана для ўсіх хмуры, засяроджаны.
I p ы н a. Ты што? Сур’ёзна?
C я p г e й. Так, сур’ёзна. На такую дурніцу ў яго розуму хопіць...
I р ы н а. Вось як... дурніца. Ведаеш, а мне неяк Тамара прызналася. Кажа, я ўпершыню спазнала нянавісць. Мне цікава стала, пытаюся ў яе: і хто гэта шчаслівы? А яна мне адказвае: Воранаў. Я яго, кажа ненавіджу. У Тамары ёсць, мне здаецца, прычыны, забраць той паганы сертыфікат.
Высвятляецца постаць Тамары, засяроджаная.
Сяргей і Ірына ідуць на месца, выходзяць наперад Лёшык і Андрэй.
Л ё ш ы к. Слухай, Андруха, ты ў гэтай кампаніі такі ж птах, як і я? Ну, цябе тут за арла не лічуць, хоць ты і не верабей... Гэта я верабей. А ты — дрозд. Але ж усё адно з атрада вераб’іных. Так?
А н д р э й (разгублена). Так. Яны з аднаго атрада...
Л ё ш ы к. Bo, а я табе пра што? To я ў цябе як певень у гусака і пытаю: (рэзка, асуджальна) ты ўзяў сертыфікат? У вочы глядзі, у вочы!
Андрэй (спалохана). Я не браў... He браў...
Лёшык (спакойна). Я так і думаў. А хто ўзяў? Варушы сваімі батанічнымі мазгамі. Яны ж у цябе працуюць як аналітычнае бюро пры ЦРУ. Хто?
А н д р э й (папраўляе акуляры, моршчыцца, марудліва, раздумліваючы). Калі ацэньваць сітуацыю з пункту гледзіпіча страты духоўных каштоўнасцей, то найболылую паразу атрымлівае Ірына.
Пражэктар высвятляе Ірыну,
Л ё ш ы к. Ну ты загнуў, Андруша. Я табе што, акадэмік ці ты на кафедры? Прасцей: чаму яна?
Андрэй. Бо яна — капітан. Гульню злівае не каманда — яна. Яна нікога не зможа вымусіць зліваць, значыцца, павінная будзе сама. Гэта будзе яе асабісты пройгрыш... А ты на каго думаеш?
Лёшык. Я? Андрэй, ты калі-небудзь заўважаў, каб я думаў?
Андрэй. Я ведаю... Ты думаеш па-іншаму... Але ты мог узяць.
Лёшык. Я? Чаму?
А н д р э й. Бо ты рызыковы.
Л ё ш ы к. А-а, дзякуй, я падумаў ты скажаш, што я дурны.
Андрэй. У дадзеным кантэксце гэтыя словы амаль сінонімы. (Спалохана замірае, глядзіць на Лёшыка.)
Лёшык. От чаго я цябе стукнуць не магу, а? Ведаеш?
А н д р э й (спалохана). He ведаю...
Л ё ш ы к. Бо ты кажаш заўсёды тое, што думаеш. А як можна сіукнуць за думку? А хто яшчэ мог узяць сертыфікат? Напруж мазгі?
А н д р э й. Я ўжо напружваў Усе.
Л ё ш ы к. Вядома ж! Я цябе пра прычыны пытаюся.
Андрэй. Я пра прычыны і кажу. Антыпатыя Тамары і Сяргея да Воранава заўважныя адразу, у Ромкі і мяне могуць быць схаваныя прычыны.
Л ё ш ы к. Ёк! Андруха, ты мог узяць сертыфікат?
А н д р э й (з гонарам напраўляе акуляры). Табе не абавязкова ведаць усё пра мяне.
Ідуць за стол.
I р ы н а. Што будзем рабіць?
Маўчанне ў адказ.
Ну, скажыце мне нешта. Мне ж зараз да Вольгі Фёдараўны ісці. Што я ёй скажу?
Л ё ш ы к. I Іу, пра надвор’е пагаворыце... Вуііь які вецер узняўся, мабыць, навальніца будзе...
I р ы н а (ама/іь істэрычна). Лёшык, колькі можна! Чаму ты ў самыя пакутлівыя для мяне хвіліны яшчэ імкнешся паздзекавацца з мяне? Няўжо так цяжка зразумець, што мне трэба цяпер не твае дурныя жартачкі, а рэальная дапамога словам?
Л ё ш ы к (ніякавее, нешта мямліць, потым гучна). Я не здзекуюся...
I р ы н а. Ат...
А іі д р э й. Тут я падумаў... Можна мне сказаць?
I р ы іі а. Вядома, Апдрэй, кажы.
А н д р э й. Я падумаў, прааналізаваў... Калі ніхто з нас сертыфікат не браў... Ну калі б нехта ўзяў, дык прызнаўся б цяпер... сярод сваіх... бо лічу, няма сэнсу хаваць, бо...
С я р г е й. Андрэй, канкрэтней, а? Ты не на гульні, дзе трэба цягнуць секунды.
А н д р э й. Прабачце... дык вось. Калі мы былі ўсе тут... I дырэктар была з намі... He было аднаго чалавека. Ён мог узяць.
I р ы н а (з неразуменнем). Ты пра каго, Андрэй?
С я р г е й (узрушана). Таццяна?
Андрэй (пасля кароткай паўзы). Таццяна Іванаўна хадзіла па просьбе Вольгі Фёдараўны ў яе кабінет.
1 ры н а. Ну ты выклаў версію!
Тамара. Як яна магла ўзяць, калі яна нас угаворвала зліць гулыію, пераконвала?
С я р г е й. Рацыя ёсць у словах Андрэя. Адкуль нам ведаць, хто там пра што думае? Казаць можна многае, а думаць зусім пра іншае.
Р о м к а (грае на гітары мелодыю пахавальнага марша, робіць гучны пройгрыш). Ведаеце што,
сябры мае? Нехта ўзяў сертыфікат. Ён яго ўзяў, не параіўся з іншымі. Цяпер маўчыць. А трэба адказваць. To не адной Ірыне зараз ісці да дырэктара, a ўсім. Разам. 1 там будзем казаць...
С я р г е й. Што казаць?
Ромка. Мабыць, праўду. Так будзе нармалыіа. Чэсна. Ісці ўсім.
Сяргей. Пармальная думка. Але... прапаную на пяць хвілін усім разысціся. Каб адзін другога не бачыў. I сустрэцца ў кабінеце дырэктара.
Та м а р a. А гэта дзеля чаго?
I р ы н а. Навошта, Сяргей?
Андрэй. Правілыіая прапанова наконт разысціся. Каб той. хто ўзяў сертыфікат, змог выцягнуць яго са схованкі і прынесці да дырэктара... Калі перадумае.
Л ёшык. Ая нікуды не пайду, я тут застануся.
С я р г е й. Чаму?
Л ё ш ы к. Дык... неяк сумна ісці ў туалет і нічога там не рабіць. Згодзен?
I р ы н а (убок, з жалем). Божа, што за клоўн...
Усе разыходзяцца. Лёшык ускоквае з нагамі на крэсла, сядае на спінку.
Л ё ш ы к (напявае, фстьшывіць, гучна, але з незразумелым адчаем). Што табе заўтра трэба, што табе як сваё?
ДЗЕЯ4
Дзсйныя асобы тыя ж, што і ў другой дзеі, Кабінет дырэктара.
Вольга Фёдараўна (задумліва). Ніяк не думала, ніяк не думала. Ну, няхай бы ўжо нехта сказаў:
не гуляю! Выходжу з каманды, калі такі прынцыповы. Гэта было б чэсна, гэта было б зразумела, гэта было б прымалыіа. Але красці? У мяне са стала? 30 гадоўя не замыкала кабінет, у мяне аркушыка паперы не знікла ніколі. А тут... He, пара мне на пенсію, пара. 3 гэтымі дзецьмі мне не працаваць. Я іх не разумею. I ў камандзе ж — дасціпныя, выхаваныя, разумныя. Што ўжо казаць пра іншых?
Таццяна Іванаўна. Дазвольце сказаць, Вольга Фёдараўна... Я яшчэ маладая, то мне, можа, лягчэй іх зразумець... Вось, я думаю, што той, хто ўзяў сертыфікат, ён зрабіў гэта... імпульсіўііа. Пад уздзеяннем эмоцый. He трэба спяшацца з міліцыяй, упэўнена, што ўсё мы вырашым. Вось прыйдзе зараз Ірына...
Вольга Фёдараўна. Нешта надта доўга яна ідзе...
Таццяна Іванаўна. To я пайду паклічу...
Адчыняюцца дзверы, на парозе застывае Лёшык, азірае ўважна кабінет.
Л ё ш ы к. Вось дык маеш... Я пайсмялейшы! Вольга Фёдараўна, прашу гэта залічыць!
В о л ь г а Ф ё д a р а ў н а. Я цябе, Грушык, не чакала.
Л ё ш ы к. Дык я з той пароды, што самі падаюць. Ну, Грушык жа... Ведаеце, яны, грушы, вось вісяць, вісяць, а потым раз! Мне адіюйчы ў дзеда ў вёсцы звалілася проста на галаву.
Вольга Фёдараўна (стамлена, з'едліва). Гэта было ўдзяцінстве?
Л ё ш ы к. А што, траўма цяпер выяўляецца? (Хапаецца за галаву, абмацвае яе.) Дык дазвольце зайсці?
В о л ь г а Ф ё д а р а ў н а. Дзе ваш капітан?
Л ё ш ы к. А гуляюць недзе ўсе. Думаюць. I, вось чуе маё сэрца, ломяць дзверы кабінета інфарматыкі. (Глядзіць уважна на Таццяну Іванаўну.)
Таццяна Іванаўна. Божа, што ты кажаш? Навошта ламаць дзверы майго кабінета?
Лёшык. Ну... Там жа сканер добры і прынтар. Навошта нам адзін сертыфікат, калі можна зрабіць два? Ці тры?
В о л ь г а Ф ё д а р а ў н а. Грушык, што адбываецца? (Устае пагрозліва з-за стала.)
Л ё ш ы к. Ды жартую я, жартую... (Хутка.) Мы вырашылі прыйсці да вас усс разам, каб... каб знайсці адказы на пытанні, мабыць. Так рашылі. Во, мяне ўжо Сяргей пхае.
Лёшык увальваецца ў кабінет, заходзіць С я р г е й.
С я р г е й. Ці можна, Вольга Фёдараўна?
Вольга Фёдараўна. Ну, калі вырашылі разам — заходзьце. Сядайце.
Заходзяць Лёшык і Сяргей за імі амаль адразу ўсе. Рассаджваюцца, хто дзе. Бліжэй да стала дырэктара — Ірына, далей Тамара, Сяргей. На канапе — Андрэй, Лёшык, Ромка з гітарай.
Л ё in ы к (раскідвае рукі на канапе). Слухайце, во праўду кажу: колькі часу глядзеў на гэтую канапу і думаў: во каб на ёй пасядзець! Гэткая яна мнс зручная падавалася! I каб яшчэ гарбаты з сочывам папіць...
С я р г е й (ціха). Зараз будзе... кава з какавай.
В о л ь г а Ф ё д a р а ў н а (азірае ўсіх пільным позіркам). Так, не чакала, ніяк не чакала. Але мяне радуе, што вы ўсе іірыйшлі. Значыцца, усё (падкрэслівае) вернецца на месца, забудзем гэтую прыкрасць, як кажа Таццяна Іванаўна, гэты эмацыйпы эпізод, і — будзем жыць далей. Бо жыц-
цё — кароткае. Вельмі кароткае. I калі яшчэ пачаць яго труціць такімі вось... недарэчнасцямі, то жыць часу не застаецца. Ірына, што вы вырашылі мне ўсе разам сказаць? I дзе сертыфікат?