Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

Ядвігіна Ш.

Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
90.21 МБ
ЯДВІГІН ш
ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Я
МІНСК
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
1976
Бел! Я 35
Укладанне кнігі, прадмова і каментарыі I. П. Чыгрына
70303-158
Я 100-76
М302(05)-76
С) Выдавгцтва «Мастацкая літаратура». 1976 г.

в
ЯДВ1Г1Н ш.
Яго сапраўднае прозвішча Антон Іванавіч Лявіцкі. Ен нарадзіўся 25 чэрвеня 1868 г. на Рагачоўшчыне, у маёнтку Добасня (за­раз Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці), у сям’і ўпраўляючага. Закончыў Мінскую гімназію. Нейкі час вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта,. але за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях з унТверсітэта быў выключаны. Пасля вяртання ў Бела­русь працаваў памочнікам аптэкара ў Радашковічах. Асноўную чист­ку свайго сталага жыцця ён правёў у фальварку Карпілаўка (каля Радашковіч)—займаўся гаспадаркай, тут напісаў свае асноўныя творы.
Ядвігін Ш. — адзін з першых нашых празаікаў. Заслуг! ў яго перад літаратурай немалый.
Вельмі высока творчасць Ядвігіна Ш. ставіў Максім Багдановіч. Па характары таленту ён лічыў яго чыстым байкапісцам. «Няма спрэчкі, што ў асобе Ядвігіна Ш.,— сцвярджаў М. Багдановіч у артыкуле «За тры гады», — мы маем аднаго з найлепшых баечнікаў нашых часоу...»1.
1 М. Б а г д а н о в і ч. 36. тв., т. II, Мінск, 1968, стар. 131—132.
Пісаў Ядвііін Ш. пераважна пра людзей працы. I цяперашняга чытача не можа не ўсхваляваць да глыбіні душы лёс, нанрыклад, Ганулькі і Адамкі, герояў апавядапня «Зарабляюць». У гэтым дво­ры праблема адчужанасці паміж людзьмі — асноўная праблема класавага грамадства — пастаўлена надзвычай востра. Сапраўды, хіба маглі яны, неспрактыкаваныя ў жыцці падлеткі, супрацьпаставіць сябе свету, дзе ўсё купляецца і гірадаецца, і захаваць за сабой права аставацца людзьмі?
Тамашыха — галоўная гераіня апавядання «Гаротная» — такая ж самая ахвяра эксплуататарскага грамадства. Розніца хіба толькі ў тым, што гэта чалавек сталага веку і жыве яна ў вёсцы. Чаго толькі не вынесла гэтая кабета на сваіх плячах! Былі тут і сірочае маленства, і цяжкая праца на чужых людзей, і зганьбаванае — за шчырасць і давер — дзявоцтва, і вымушанае — за ўдаўца і п’яніцу — замужжа, былі тут і холад, і заўсёдныя пястачы, і смерць — аднаго за другім — дзяцей...
«Задумалася Тамашыха. I ажио сама дзівілася, скуль можа брацца столькі бяды, столькі няшчасця, сколькі ўсцяж валілася на яе галаву. I за што? Грэшная? Мо яе грэх найважнейшы, найбольшы за ўсіх? Мо дзеля таго і пакутвае яна за ўсіх? Мо іншым затое лягчэй жывецца? Ой, бо ці ўсё ж яе жыццё не адна пакута? Не адпа бяда? Не адна нядоля?».
Прыгнятальнікаў і эксплуататараў пісьменнік называв павукамі і каршунамі. Яму ненавісны лад іх жыцця. Яго гнеў і трывога асабліва выразна выявіліся ў так званых байках у прозе («Вяселле», «Павук», «Рабы», «Падласенькі»). Toe, што йадобныя людзі ёсць на белым свеце, не дае пісьменніку спакою.
Ядвігін Ш. ■—вялікі чалавекалюб. Аднак увага да чалавека пра­цы ў яго творчасці ніколі не абмяжоўвалася пасіўным спачуваннем, бо пісьменнік добра разумеў прычыны несправядлівасці і жорсткасці існуючага ладу жыцця.
Творы Ядвігіна Ш. вызначаюцца высокімі мастацкімі якасцямі. Асабліва значных поспехаў пісьменнік дасягае ў байках у прозе. Творы гэтыя вылучаюцца сапраўднай глыбінёй вобразаў, цікавым сюжэтам, добрай, дакладнай моваю.
Мастацкі талент пісьменніка фарміраваўся над непасрэдным уплывай фальклору. Напрыклад, такія апавяданні, як «Вучоны бык», «Баба», «Што сказаў певень», «Хлеб» і некаторыя іншыя, з’яўляюцца апрацоўкамі народных сюжэтаў.
Ядвігін Ш. у большай ступені філосаф, мысліцель, чым жывапісец. Таму нават па самой прыродзе яго талент мог з найбольшай сілай праявіцца ў байках у прозе — творах, якія па спосабу абагульнення з’яў рэчаіснасці стаяць блізка да народных казак і анекдотаў.
Нельга не прызнаць, аднак, пэўных заслуг гэтага пісьменніка і
ў развіцці жанру пашага рэалістычпага апавядання. Возьмем хоць бы апавяданне «3 бальнічнага жыцця». Твор тэты невялікі памерам, але даволі густа населены людзьмі, і людзей гэтых мы, чытачы, выразна ўяўляем.
Паводзіны і ўчынкі герояў апавядання псіхалагічна апраўданы не толькі той сітуацыяй, у якую яны трапляюць, але і нечым больш значным, важным — іх грамадскім становішчам. Нават малаіндывідуалізаваная, у асноўпым лірыка-публіцыстычная характарыстыка цяжкахворага не здаецца вялікім недахопам твора. Усё ў апавяданні — і напружана-драматычпая пейзажная замалёўка, і моцнае, знешне стрыманае, але вельмі эмацыяналыіае лірычнае адступленне, і нескладаны сюжэт — дапамагае паказаць канкрэтнага чалавека, прадстаўніка канкрэтнага сацыяльнага асяроддзя.
У лепшых рэалістычных апавяданнях Ядвігіна Ш. характеры ка­пканы праўдзіва і перакапаўча. 3 часам усё больш увагі пісьменнік аддае абгрунтаванню ўнутранага жыцця герояў, апісанпю абставін, партрэтным характарыстыкам, малюнкам пейзажу. У пазнейшых апа­вяданнях пра сюжэт ужо можна гаварыць як пра сродак асэнсавання ўзаемаадносін герояў у нрацэсе сацыяльнай практыкі.
У байках у прозе Ядвігін Ш. праявіўся як сталы майстар, у рэалістычна-бытавым апавяданні як мастак ён сябе толькі шукау. Думаецца, аднак, што і гэтыя апошнія былі вельмі цікавай з’явай у беларускай прозе.
Toe самае трэба сказаць і пра раман «Золата». Сёння ў рамане, бадай, не цяжка знайсці тыя ці іншыя пралікі, тым больш што твор дайшоў да нас не цалкам. Не трэба, аднак, забываць, што «Зола­та» — адна з першых спроб у беларускай літаратуры вялікай эпічнай формы. Калі ў адносінах да жанру апавядання ўсё-такі можна сказаць, што ў Ядвігіна Ш. былі папярэднікі, то ў жанры рамана пісьменнік тэты папярэднікаў такіх, бясспрэчна, не меў.
Шлях творчага станаўлення і развіцця Ядвігіпа Ш. быў нялёгкі. Дастаткова сказаць, што часта нават лепшыя рэчы пісьменніка псуе суб’ектывізм («Шчаслівая»). Для некаторых жа наогул уласціва невыразнасць задумы, расплывістасць асноўнай думкі («Сіло»).
Першыя творы пісьменніка — апавяданні «Важная фіга», «За­морен! звер», «Пазыка», «3 маленькім білецікам» і некаторыя іншыя — не вызначаюцца навізной тэматыкі. Затое яны жанрава ўзбагачалі літаратуру, давалі ёй сродкі сатырычнага выкрыцця адмоўных з’яў у жыцці.
V Ядвігіна Ш. селянін адчувае сябе самастойнай творчай ciлай — ён ужо смяецца з самога сябе. I аб’ектыўна гэта быў вельмі важны, сапраўды новы паварот у мастацкім раскрыцці сялянскай тэмы. Творы свае Ядвігін Ш. адрасуе непасрэдна селяніну, каб разварушыць яго, абудзіць у ім чалавечае, падтрымаць веру ў сябе.
Пачатак літаратурнай творчасці Ядвігіна Ш. звязваецца з яго перакладам на беларускую мову апавядання У. Гаршына «Сігнал»
(асобнай кніжкай выйшла ў Маскве ў 1891 г.). Гэта быў час, калі на фарміраванне грамадска-палітычных ідэалаў моладзі асноўны ўплыў усе яшчэ аказвала народніцтва, бо ў Расп сацыял-дэмакратыя тады перажывала зародкавы, начатковы перыяд развіцця. 1 як пісьменнік, і як грамадзянін Ядвігін Ш. складваўся над самым непасрэдным уздзеяннем ідэй народніцтва. Паводле яго ўласнага сведчання, народшцтва зрабіла яю, маскоўскага студэнта-медыка, адным з актыўных удзелыіікаў студэнцкіх хваляванняў. Гэта яно, народ­шцтва, дапамагло юнаку з Мінскага зямляцтва ўпершыню прычасціцца роднай песняй, адчуць сваю нацыянальную прыналежнасць. Гэта яно, тое самае народніцтва, выкрасаючы ў душы першыя іскры нацыянальнага самаўсведамлення, павяло яго у родную вёску пазнаваць сапраўдны воблік свайго краю, вывучаць жыццё свайго народа ў самых розных праявах.
Пад уплывам народніцтва Ядвігін Ш. у сваіх творах прымушаў мужыка высмейваць свае недахопы — някемнасць, п янства і г. д.
Народніцкая тэорыя малых спраў, асабліва ва ўмовах Беларусі, многімі ўспрымалася тады як справа патрэбная, нават надзённая. 1 ўсё ж не гэта, як паказаў час, вызначала тады агульную тэндэнцыю руху беларускай вёскі ў будучышо.
Унершыню данашаніўскія творы Ядвй іна Ш. был! апублікаваны толькі пасля легалізацыі беларускага друкаванага слова і ў пэўным сэнсе яшчэ да сустрэчы з чытачом устарэлі. Не дзіва, што нават дакастрычніцкая крытыка сустрэла !х насцярожана — як рэчы, у якіх нібы беспадстаўна высмейваецца мужык.
Ядвігін Ш. не прызнаваў рэвалюцыйнага шляху вырашэння грамадскіх супярэчнасцей, у тым ліку і нацыянальных. «Тыя, хто рассейвае не яднанне, а раз’яднанне, не дружбу, а варожасць, не любоў, а нянавісць, тыя не ўсведамляюць ніякай адказнасці не толькі перад кім-небудзь, але, я ўпэўнены, і самі перад сабой»,— зусім шчыра пісаў ён у артикуле «Егаге humanum» у неспакойны 1905 год. На яго думку, адзіна прымальны спосаб вырашэння грамадскіх су­пярэчнасцей— маральна-этычнае самаўдасканаленне. Ен верыць у творчыя сілы чалавека. Розум — вось што робіць людзей людзьмі, І ўсе свае супярэчнасці чалавек павінен вырашаць толькі на грунце разумнай гуманнасці. Сцягам людскога агульнажыцця павінны быць любоў і дабрата да бліжняга. Каб быць добрым — неабходпа ўдасканальвацца. Шлях жа да ўдасканалення ляжыць праз асвету.
Супярэчнасці ў творчасці Ядвігіна Ш. вынікаюць перш за ўсё з супярэчнасцей яго светапогляду.
Пасля выдання асобнай кнігай перакладу гаршынаўскага «Сігналу» Ядвігін Ш. доўгі час на роднай мове, па зразумелых прычынах, друкавацца не мог, алё ад літаратуры цалкам не адышоў — супрацоўнічаў, асабліва актыўна ў 1905 г., у мясцовай рускай, часткова польскай прэсе (апав. «Мілка», «Мустафа», шэраг артыку6
лаў, фельетонаў). 3 першым уласным творам на беларускай мове ён змог выступіць толькі ў 1906 г. (апав. «Суд», «Наша доля», № 3). 3 гэтага часу і пачаўся яго самы актыўны ўдзел у развіцці белару­скай літаратуры. Пісьменнік устанавіў сувязі з многімі беларускімі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі, актыўна выступаў на старонках беларускага перыядычпага друку. Некаторы час быў загадчикам літаратурнага аддзела «Нашай Нівы». Усё гэта хоць нейкім чынам нс магло не аказаць уплыву на светаўспрыманне Ядвігіна Ш., на яго творчасць. Сапраўды, калі ў апавяданні «Суд» пісьменнік прапаведуе салідарызм на чиста чалавечай аснове, г. зн. выступав са сваіх старых ідэйна-творчых пазіцый, то ў «Жывым нябожчыку», напісаным вельмі тонка, з глыбокім упутраным болем і горыччу, ён, калі і не адыходзіць ад сваёй ранейшай філасофіі жыцця, то, ва ўсякім разе, ужо глыбока адчувае, што маладое пакаленне гэтай філасофіі не прымае. Адсюль і пазва твора (і героя) — «Жывы нябожчык».