Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
Вось з таго часу і налажылі ваўкі падатак на людзей: з каго авечку, з каго цялё, парасё, гусака і г. д. Апрача таго, карову сваю ўсё ж такі дояць! Не толькі малако дачыста сцягнуць, але ціснуць, ажно пакуль да крыві не дабяруцца, дый апрача таго кожны гэткі дачэсны гаспадар няўзнак — ціхачом, а хоць кавалачак і лыткі з беднай жывёлы ўрве.
Гэткім парадкам з даўнейшага спакойнага звера стаўся цяпер несуградны * гад прагавіты — воўк.
ВЛСІЛЬКІ
Васількі закрасавалі... Не, не закрасавалі!
Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Снег. Не закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі міганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе: не то ў думках, не то ў душы ці сэрцы? Не ведаю дзе. Міганулі васількі: васількі ў жыце... неба, як васількі... як васількі, вочкі... міганулі васількі і... счэзлі!..
У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі...
А калі паблекнуць васількі, паблекне неба, паблекне на душы, а па сэрцы ляжа холад; калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам сыпне шоран *; калі маеш штодзённы цёмны, горкі хлеб, — тады толькі ўспомніш, што гэта — ад васількоў, ад іх красы, бо... адкрасавалі васількі...
РАНЫ
Памяці С. Палуяна
Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя — гояцца, і па іх знаку няма. Большыя — гояцца, але па іх астаюцца рубцы.
Гэтак на целе.
Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя — гояцца; па іх астаюцца рубцы. Большыя — заўсёды крывавяцца.
Гэтак на сэрцы.
Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя — заўсёды крывавяцца. Большыя — залечвае толькі... смерць.
Гэтак на душы.
жывы нябожчык
Колькі гадоў мінула з таго часу — не ўспомню. I цяпер, і тады валасы мае былі белыя... толькі цяпер яны белыя, як той на згон зімы брудны, прырыжэўшы снег, а тады яны былі белыя, як добра вытрапаны лён. Вочы мае цяпер, як тая вада вапенная; тады былі, як васількі ў жыце. Так мне і прозвішча далі — Васілёк. (Хрышчонае імя маё — Максім.) Паненка мяне так празвала — Васільком... Добрая была паненка. Бывала, як толькі ўгледзе, што нябожчык татка мой, адкінуўшы полы бравэркі, хопіцца за паясніцу, каб адперазаць дзягу, дык зараз яна — паненка — цап мяне за руку ды набок, да сябе прыцягне. «Не бі, — кажа, — Мацей (бацьку майго Мацеем звалі), не 6І! Малы ён, хударлявы—каго тут біць?!» I бацька слухаў яе. Паненка, не ведаю за што, любіла мяне. «Вучыся, — бывала, кажа, — Васілёк, вучыся — пад старасць, як знойдзеш». Вучыла яна мяне чытаць І пісаць; страху да яе ніякага не меў, а не раз і з бядой сваей дзяліўся — бо маткі маёй ужо не было на гэтым свеце.
Гэтак ішлі гады за гадамі. 3 смаркача выцягнуўся я ўжо на ладнага дзецюка; чытаў — як рэпу грыз; як напішу —хоць хто прачытае, і шмат ужо пацехі з мяне меў мой бацька: памагу ў гаспадарцы (бацька мой вёў усю панскую гаспадарку), і дагледжу, і запішу.
Але... зрабілася нешта такое, чаго ніхто з нас не мог зразумець. Адной цёмнай ночкі разбудзіў мяне татка і кажа: «Расчухайся, Максім, і добра слухай, што я табе буду казаць: ты ўжо, дзякаваць богу, не маленькі, да гаспадаркі прылажыўся, парадкі тутэйшыя добра ведает, дык от што запамятай сабе добра: пан, паніч, Змітрок і я зараз едзем... куды — не пытайся І сам языка не распушчай! Глядзі, пакуль хаця адзін з нас каторы не вернецца сюды, — пільнуй І слухай паненкі, пільнуй двара
і гаспадаркі, пільнуй і глядзі панскага ўсяго дабра; чаго сам ведаць не будзеш — райся старога Тадора, — ён не здрадзе; глядзі на ўсё і пільнуй, як стары сабака будкі! Не паслухаеш бацькаўскага слова — вярнуся, — не пагляджу на твой мох пад носам, — дзве скуры спушчу... не вярнуся — з таго свету пракляну!..»
Бацька, сказаўшы тэта, глыбока ўздыхнуў, быццам пасля цяжкай работы; слёзы заблішчалі ў яго вачах; ён адвярнуўся ад мяне.
— Будзь здароў, сынку, — шапнуў ужо на парозе. -Няхай пан Езус мае над табой апеку. — Сказаў і выйшаў з хаты.
Я так спужаўся, што забыўся і языка: стаю, трасуся, нейкі жаль сціснуў сэрца. А слёзы так і падплываюць да вачэй...
3 таго часу не відзеў болей я бацькі свайго: прыйшлі весці, што недзе галаву злажыў сваю разам з папам і маладым панічом. Змітрок таксама прапаў без весці.
Я і Тодар так і асталіся жыць у двары пры паненцы.
Шлі гады за гадамі... Ужо і ў паненчыных валасах заблішчала серабро. Дзеля мяне •— жыццё было добрае: уся гаспадарка была на маіх руках і добра ручыла; пенсию браў добрую; яды — па вушы і пашанаванне меў. Не раз, бывала, паненка на гарбату, на вячэру клікне да сябе: сядзем, гаворым, раімся, а на астатак пад час доўгіх зімовых вечароў і ў карты — у дурня паіграем. Любіла паненка гэтага дурня, і не раз смеху мелі з яго — аж бакі ўрывалі.
Былі дзве дзяўчыны пры пакоях: Параска І Тэкля. Сядзем мы ў дурня гуляць з паненкай, а яна кліча гэтых дзяўчат І кажа: «Ну, Васілёк, калі ты прайграеш — то будзе дурань Тэклі, калі я — Параскі». Пачынаем гуляць, а дзяўчаты, вылупіўшы вочы, пільнуюць, каторая дурня возьме. Прайграю я —ну, кажу, Тэкля, узяла ты вялікага дурня! Прайграе паненка — ну, кажа, Парасачка, ты дурань!.. Перш ціха, пасля лічаць, каторая болыл
набрала дурняў; а пасля ўжо і сварка ў іх (а мы аж кіснем са смеху), потым бачым і слёзы, і давай яны нас прасіць, каб іграць кінулі, бо надта шмат дурняў набраліся!
Вось гэтак жылі мы... Меж працы і клопатаў мелі часам І смеху і жартаў трохі. Толькі гэта аднаго дня пад вечар прылятае, як шалёная, да мяне Тэкля ды як загалосе: «Па дохтара! Па дохтара! Паненка памірае!!»
Як я даставіў гэтага доктара — не помню... Шмат я іх пасля гэтага перацягаў, але, дай божа ім доўгі век, з таго свету вярнулі паненку... Але якую? — і не пазнаць! Ані яна складна што скажа, ані ў яе памяці, ані якой рупнасці да гаспадаркі... адна толькі ахвота асталася да дурня ў карты, І то без усялякіх даўнейшых жартаў... от толькі мы ўдваёх. I то—ігра, каб ігра, а то жалься божа! Нічога не помніць, толькі кідае картамі! Іншы раз у рабочы час пасылае па мяне ісці гуляць у карты. Як тут не паслухаць? Але бачу я, што ад гэтых гульняў гаспадарка пачынае кульгаць... Я І так, і сяк прабаваў выкручвацца — нічога не памагае! Так мне гэта надаела, што і сказаць не патраплю!
Добра не скажу, на каторым гаду паненчынай хваробы, у самую пятроўку, калі грукала і бліскала на небе, а на пожні сена, як шафран пахучае, раніцай разбілі, — прысылае паненка па мяне, каб зараз ішоў у дурня гуляць.
Не сцярпеў — грэшны я чалавек — узлаваўся. «Досыць,— кажу,— мяне дурнем рабіць! Не мая гаспадарка, а чужая! Здаць мне яе трэба — каб людзі не смяяліся,— не пайду! Скажы, што мяне не знайшоў».
— Паненка ўсю дворню пагоне шукаць,— кажа зафрасаваны * пасланец.
— Калі так, то скажы, што я памёр! — са злосці крыкнуў я.
Спацелы, змораны, сярдзіты — бо шмат сена не ўхапілі і разбітае замокла — вярнуўся дадому і толькі стаў
запісваць у кнігу работнікаў, як прыбягае Параска з крыкам: «Паненка ідзе тваё цела наведаць!» — «Што брэшаш?» — вылупіўшы вочы, пытаю. «Даліпан ідзе! Тэты дурны Апанас сказаў ёй, што ты памёр, і што мы ні наўгаварвалі — нікога не слухае: усіх гоне ад сябе...»
Што тут рабіць, думаю... злосць яшчэ горшая схапіла мяне: раз з гэтым скончыць! Выправіў Параску, высунуў сярод хаты тапчан, заслаў яго гунькай *, палажыў падушку і лёг, выцягнуўшыся, а сам з-пад вока паглядаю, што будзе.
Праўда: уходзе паненка сама адна; глянула па мяне, уздыхнула цяжка, на калены стала, перажагналася І давай пацеры гаварыць:
— За душачку змарлую... За душачку змарлую... — Забылася, відаць, як завуся, бо ўсё прамеж сябе шэпча: «Як жа яго? Як жа яго?»
Аяз тапчана падказваю: «Васілёк...» — «Не... не... не Васілёк... — забыўшыся, што з нябожчыкам спор вядзе, кажа паненка. — Гэта дзеля мяне ён Васілёк, а дзеля бога іначай... не ўспомню... але не Васілёк...»
— Максім, — ізноў падказваю з тапчана.
— Ага, ага, Максім, Максім, — узрадавалася паненка ды ізноў:—За душачку змарлую Максіма анёл панскі...— ды давай усе гэтыя пацеры адпраўляць...
I стыдна, і жутка мне неяк зрабілася, але І прыдумаць не магу, як з бяды вылезці! Устаць? — горш будзе: спужаць магу... Жутка, але то так жутка стала, што здалося, і напраўду ўжо я нябожчык, і першай прыйшла наведаць мяне тая, з каторай век свой пражыў І ад каторай век свой крыўды не зазнаў... Не то што жутка, але чую ўжо, як рукі і ногі халадзеюць, як бы паміраю... Тым часам паненка ўстала, перажагналася, падышла яшчэ бліжэй да мяне, пацалавала ў мой мокры ад поту, халодны лоб... «Хутка спаткаемся, Васілёчак»,—шапнула і... ціханька— на цыпачках — выйшла...
Не злез, a зваліўся я з тапчана... толькі гэта І помню.
Сонца высока ўжо ўзнялося, калі я прачнуўся і аж спужаўся, успомніўшы, што сена разбітае на пожні засталося; хацеў усхапіцца — куды там! Ані павярнуся... На шчасце, Тодар увайшоў... Я да яго: «Братка, родненькі, скажы, што са мной — устаць не магу — памажы... там сена разбітае счарнее...»—«Добра, добра,—кажа,— от з’еш перш, што я прынёс, ды выпі, тады аб сене пагаМ0НІМ...»
Ледзь на пяты дзень, калі ўжо я мог сядзець на ложку, даведаўся аб сене: звезлі яго... тры тыдні таму назад, а я праляжаў чатыры тыдні без памяці ў гарачцы...
Паненка? Паненку ў дзесяць дзён, як прыходзіла па мне — нябожчыку — пацеры гаварыць, адвезлі... на могілкі!..
Бедная, бедная мая ты панначка! Можа, там табе няма з кім і ў карты паіграць?..
Вечны табе пакой!
А я — нябожчык — жыву ды жыву...
3 таго часу ўжо не Васільком сталі мяне клікаць, а жывым нябожчыкам...
ЧОРТАВА ЛАСКА
На ўсю нашу вёску (а вёска —хат 60) не было набажнейшага чалавека за Пранука Агорчыка. Ніводнага свята, бывала, не прапусце, каб не схадзіў богу памаліцца; да споведзі не то што раз — а разы два-тры ў год дападзе; кут хатні — увесь абразамі залеплен; а што лаянкі, дык хоць бы як там яму дапякло,— ніколі ніякай ад яго не пачуеш! Аж дзіва, бо вядома: у нашай прастаце без чорта, паралюша ці яшчэ там як — абысціся трудна. Шапталі людзі, што наш Пранук не заўсягды гэтакі быў: слова, бывала, не скажа, каб брыдка не вылаяцца; але як і што там гэтак яго перарабіла—ніхто добра не ведаў. Маўчаў і я, бо абяцаўся да пары маўчаць,— але цяпер, калі ўжо пад зямлёй ляжыць Агорчык,— раскажу.
У цёплую, відную летнюю ночку паехалі мы аднаго разу з Прануком на начлег. Ніхто больш не прыехаў да нас,— спаць не было як класціся, дык сталі то аб тым, то аб сім гутарыць.