• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Я зрабіў, што мог, Хай другія зробяць лепш.
    НЕ УБИВАЙТЕ ИХ!! (стар. 359)
    Друкуецца па газ. «Белорусский вестник», 1905, 16 (29) красавіка, дзе ўпершыню апублікаваны.
    К БОРЬБЕ С ХОЛЕРОЮ (стар. 362)
    Друкуецца па газ. «Белорусский вестник», 1905, 18 (31) мая, дзе ўпершыню апублікаваны.
    ЧИНЫ И ЧИНИШКИ (стар. 365)
    Друкуецца па газ. «Белорусский вестник», 1905, 21 (3) мая, дзе ўпершыню апублікаваны.
    ЖМУРКИ (стар. 368)
    Друкуецца па газ. «Белорусский вестник», 1905, 28 (10) ліпеня, дзе ўпершыню апублікаваны.
    УСТАРЕВШАЯ АКСИОМА (стар. 371)
    Друкуецца па газ. «Белорусский вестник», 1905, 5 (18) кастрычніка, дзе ўпершыню апублікаваны.
    НАРЫС
    ПУТЕВЫЕ ЗАМЕТКИ ДРУГА МОЕГО (стар. 376)
    Друкуецца па газ. «Белорусский вестник», 1905, 3 (16) ліпеня, дзе ўпершыню апублікаваны.	'
    Ave Caesar imperator, Morituri te salutant!
    Няхай жыве імператар Цэзар!
    Ідучыя на смерць вітаюць цябе!
    БІЯГРАФІЯ А. ЛЯВІЦКАГА —ЯДВІГІНА Ш„ НАПІСАНАЯ ЯГО ДАЧКОЙ ВАНДАЙ ЛЯВ1ЦКАЙ
    Год нараджэння свайго бацькі я не ведаю — прыблізна 1868 (1869). Дакумантаў ніякіх у мяне няма. Радзіўся ў маёнтку Добасня (на Міпшчыпе ці Магілёўшчыне?), дзе мой дзед Іван Лявіцкі служыў ляснічым. Вучыўся Аптон Лявіцкі ў Мінскай гімназіі, пасля паступіў у Маскоўскі універсітэт на медыцынскі факультэт.
    Аднак жа вучыцца там прыйшлося нядоўга—студэнты Пятроўска-Разумоўскай акадэміі паднялі бунт, а іх падтрымалі студэнты-медыкі. Паліцыя загарнула «бунтаўшчыкоў» і загнала цэлым натоўпам у агульную камеру Бутырскай турмы.
    Дзе моладзь — там і песні. У камеры стала шумна і весела. Перш за ўсё заспявалі «Gaudeamus igitur», «Быстры, как волны...». А далей неяк знячэўку арганізаваліся трупы — адны спявалі рускія песні, другія — украінскія, там палякі зацягнулі «Варшавянку». I тут студэнты Мінскага і Віленскага зямлячаства пачуялі, што ў іх ёсць
    свае, беларускія песні... (Вот тут я пазнаў сябе беларусам,— расказваў мой бацька.)
    Паліцыя разабрала «вясёлых бунтаўшчыкоў» з «общей» — каго выпусцілі, каго пасадзілі. Лявіцкаму, як і другім, далі «одиночку», дзе ён прасядзеў некалькі месяцаў. Там ён пералажыў на беларускую мову «Сігнал» Гаршына, запісваў беларускія песні, якія ведаў.
    Вярнуцца ва універсітэт не прыйшлося — у дэканаце далі зразумець, іпто лепш не клапаціцца. Ды і абставіны злажыліся так, што прыйшлося запяцца хатнімі справамі. Цяжка хварэў бацька — Іван Лявіцкі — і памёр праз некалькі дзён, як вярнуўся сын. Бяда не ходзіць адна.
    Ускорасці пасля пахарон згарэў у Карпілаўцы дом. Прыйшлося быць гаспадаром. Аднак жа гаспадарыць было, як відаць, нявыгадна. Пабудаваўшы невялікую хатку з двух пакойчыкаў і вялікай кухні, аставіўшы на гаспадарцы маці, А. Л. здаў экзамен на памочніка аптэкара і стажыраваў у адной з мінскіх аптэк. Пасля стажыроўкі пераводзіцца на работу ў Радашковічы, каб быць бліжэй Карпілаўкі, дзе пачынае будову дома.
    Тут ён піша п’есу «Злодзей», якая была пастаўлена сіламі мясцовай інтэлігенцыі; на вечарах выступав з дэкламацыямі твораў Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча і сваіх.
    У 1894 годзе ажаніўся з Луцыяй Гнатоўскай, якая, скончыўшы ў Вільні школу кройкі і шьщця, займалася шытвом у Радашковічах.
    Яшчэ да жаніцьбы прыйшлося А. Л. аставіць работу ў аптэцы па слабасці лёгкіх, як сведчыла дадзенае яму медыцынскае заключэнне. Ліясцовыя землеўласнікі ўгаварылі яго прыняць на сябе загадванне крамай-кааперацыяй, якую адкрылі ў Радашковічах.
    Першыя гады на новым месцы ішло быццам усё добра, але пайшлі непаладкі. Кожны там лічыў сябе гаспадаром, тавар бралі ў крэдыт, грошы на зварот не было. Карацей кажучы, краму прыйшло­ся ліквідаваць, далажыўшы свае грошы.
    У Радашковічах быў доктар Ян Офенберг. Шмат пацыентаў было ў яго сярод памешчыкаў і местачковых багацеяў, а яшчэ болын сярод яўрэйскай беднаты Радашковіч і сялянства вёсак.
    Ноч, поўпач, дождж, мароз — пічога пе перашкаджала доктару
    паехаць ці пайсці да хворага. За дваццаць з лішнім вёрст у асеннюю гразь паехаў доктар да хворага,.. на карове.
    I вот доктар Оф. выязджае ў Мінск. На прашчальным вечары, які быў наладжаны грамадскасцю Радашковіч, выступал! з пра­шчальным! прамовамі ўдзячныя пацыенты.
    А.	Л. выступіў з такой кароценькай прамовай:
    «Чую прамовы я прашчальныя
    3 усіх старой і ўсё ад паноў, А я ад сэрца пажагнаю — Ад сэрца бедных мужыкоў.
    Прашчай жа! Зычу жыцця 100 гадоў, Грошы сто мяшкоў, Пекну жонку ! то скора, Патом дзетачак шасцёра».
    Таксама па-беларуску адказаў ! доктар.
    Усё гэта я ведаю з апавяданняў скупых і кароткіх майго бацькі і маці і бабупі Ольгі (па бацьку).
    Першае, што помню з жыцця ў Карпілаўцы: у вялікім светлым пакоі на ложку ляжыць цёця Эўця, сястра бацькі. У яе абвастрэнде туберкулёзу. Яе дзядзя Юльян вязе ў Варшаву. Прашчаюцца з ёю тата і мама. Плачуць. Мне сёмы год. Тата вучыць мяне чытаць папольску, па польскім буквары Промыка. Праз два тыдні я ўжо чытаю кніжку, пачынаю спісваць з кніжкі...
    Летам 1903 г. тата выязджае ў Вілыію. Там працуе ў нейкай рускай газеце. Помню яго апавяданне «Страшны сои» з жыццч маскоўскіх студэнтаў.
    Студэнт, каб пайсці на галёрку тэатра, пару дзён не абедае, перабіваецца вечарам «чайком без хлеба». Білет куплены, але новая бяда — бацінак «вышчарыў зубы», І зашыць самому не ўдаецца. Прыяцель-студэнт раіць напхнуць туды чорных анучак і замаляваць ваксай. Зроблена! Асцярожна кіруецца ў тэатр, але здрадлівыя анучы выпаўзаюць з бацінак І цягнуцца, як вужакі, ззаду...
    Студэнт ляжыць на ложку і доўга думае — ці гэта сон ці, можа, і праўда?..
    У часе пабудовы дома Карпілаўка была заложана ў банку. Банкаўскія выплаты прымушалі шукаць заработку на старане. Бяда толькі, што прагрэсіўныя газеты І мала плацілі і самі жылі нядоўга.
    3 Вільні тата прыехаў дамоў. Паслаў свае апавяданні, заметкі ў Мінскую прагрэсіўную газету (на жаль, ні назвы газеты, ні зместу яго работаў не помню). Яго пазвалі ў рэдакцыю. Тата паехаў у Мінск, прывёз нам гасцінцаў і грошы, але ўдача была нядоўгай — рэдактара пасадзілі, і газету закрылі...
    У Вільні выйшла «Наша Доля» — яе замяніла «Наша Ніва», і тата стаў нязменным яе супрацоўнікам, а пасля выехаў у Вільню, на работу ў рэдакцыю. У гэтым часе ён змясціў шмат сваіх твораў, якія былі перадрукаваны ў кніжках «Бярозка» і «Васількі». Тады выйшла маленькая кніжка «Дзед Завала».
    Калі, у якім годзе стаў у нас бываць Купала — не памятаю. Перш ён прыходзіў да нас браць кнігі — у нас была невялікая бібліятэка, галоўным чынам польскіх пісьменнікаў: Крашэўскага, Ажэшкі, Міцкевіча, Сянкевіча і др. Гэтай бібліятэкай карысталіся ўсе суседзі. Купала чытаў тату свае вершы і ўскорасці стаў друкаваць іх у «Н. Н.». Купала проста і часта прыходзіў да нас. 3 тэтам яны вялі доўгія гутаркі, спорылі, чыталі.
    У тэты была такая тэорыя. Ніколі не пасылай да друку тое, што толькі што напісаў. Дай яму «адлежацца» даўжэйшы час і тады пачынай яго чытаць. Тут і аднясешся крытычна, убачыш недахопы, выправіш стыль.
    Шмат у яго стале «адлежывалася» начатых і недакончаных ра­бот, запісаных тэм. Не заўсёды мог ён і сесці за свой пісьмовы стол. Зямля ў Карпілаўцы была пясчаная, камяністая — гаспадарка ніколі не была рэнтабельнай. Бацькоўскі доўг вісеў над намі цяжкай хмарай. Сям'я была шэсць чалавек—адзець, абуць трэба. Тата не ўмеў ні гараць, ні касіць і не мог па слабому здароўю. Наколькі мог, прыходзілася прыкладваць рукі і да гаспадаркі. У нас быў вялікі сад, і работа ў садзе патрабавала шмат часу. Гэта была асноўная ра­бота таты і наша — дзяцей, пачыналася яна ранняй вясной і канчалася ўвосень.
    Тата ніколі ні разу не ўдарыў нікога з нас, не ставіў «у вугал». Але мы баяліся яго аднаго незадаволенага погляду, а як це-
    шыліся яго кароткай і меткай пахвалай! Як ён любіў прыроду і як умеў паказаць яе хараство нам, прывіць любоў да роднага краю.
    Дваццаць вёрст было да Радашковіч, дзе быў бліжэйшы доктар. Але ўжо Оф. не было, яго замяняў такі, што не толькі на карове, а і на добрым кані не хацеў ехаць далёка. Ды хто тады з сялян прывозіў доктара!
    Веды аптэкара прыгадзіліся тату — і нас лячыў сам і шмат каго з дзяцей сялян адратаваў у эпідэміі воспы, шкарлятыны...
    У 1913—1914 гадах у Мінску сталі выходзіць два месячный журналы: сельскагаспадарчы — «Саха» і маладзёжны — «Лучынка». Тэхнічным рэдактарам быў тэта. Там адкрылася і беларуская кнігарня. (У 1914 г. мне давялося працаваць у гэтай кнігарні. Жылі мы з тэтам тут жа, пры кнігарні.) Ішла вайна. Увосень 1915 г. паявіліся ў Мінску бежанцы з Гродзеншчыны. На б. Віленскім рынку згрудзіліся жанчыны, дзеці, старыкі каля сваіх вазоў, на якіх былі нацягнутыя саматканыя посцілкі — зроблены цыганскія будкі. Разлажыўшы вогнішчы, яны варылі яду, седзячы ў гразі, дзеці плакалі.
    Трэба было чым скарэй аказаць дапамогу, пусціць людзей пад страху, даць жанчынам работу, дзецям школу.
    Усім гэтым занялося Бел. Т-ва помачы ахвярам ванны. Усе мы ўключыліся ў яго работу. Тату прыстаў удзел быць завед. швейнай майстэрняй. Работа аплачвалася добра, але тату прыходзілася пра­цаваць і ноч і дзень, недасыпаць. Ускорасці ён захварэў і лёг у бальніцу. Абвастрылася хвароба почак.
    Работа ў Таварыстве помачы ахвярам вайны разгортвалася. Авганізавалі сталовую. Вясной гэтага года падбавілася шмат новых сіл з беларускай свядомай маладзёжы. Арганізаваўся тэатр. У «Беларускай хатцы» арганізаваліся «суботнікі» — вечары, на якіх вы­ступал! з песнямі, дэкламацыямі, танцамі.
    Мне здаецца, што тата ўсюды прымаў удзел, як і ўсе, хто тады быў у Мінску.
    МОЙ ДАДАТАК1
    Я перапісала рукапіс с. п. Ванды Лявіцкай даслоўна. Усё, як было.
    Думаю, што пісала яна свае ўспаміны аб бацьку ўжо над канед жыцця2, таму мова гэтак розніцца ад мовы, якой гаварыў Ядвігін Ш. і ўрэшце і яна сама ў маладосці. Але гэта не важна.
    Важна тое, што Ванда Л. ад восені 1916 г. да рэвалюцыі жыла ў Ратамцы з дзецьмі Беларускага прытулку і таму шмат памылялася, апісваючы падзеі ў «Беларускім Таварыстве помачы ахвярам вайны».
    Перад усім у «Таварыстве помачы ахвярам вайны» не было ніякіх «швейных майстэрняў». Ядвігін у 1916 годзе сапраўды працаваў загадчыкам швальні, але існавала яна пры «Саюзе Гарадоў». 1 таму там «добра плацілі»... У Беларускім Таварыстве ўсе працавалі бясплатна, таму што аддавалі на працу толькі свой вольны час, а дзеля заробку кожны меў тую ці іншую працу. «Суботнікі» арганізаваліся ўжо ад восені 1915 г. У той жа час была адчыненая сталоўка «Беларуская Хатка». Гэта была тайная сталоўка, а апрача яе было яшчэ 2 бясплатныя для бежанцаў. Адна з іх кашэрная для яўрэяў, і гэтая апошняя была адчыненая па ініцыятыве Ядвігіна Ш. Сам ён як стары жыхар Мінска шмат памагаў у справах, звязаных з мясцовымі людзьмі і варункамі.