• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    — Дзядзенька,— пытаю, што гэта пра цябе людзі выдумляюць?
    — На тое людзі,— махнуўшы рукой, кажа Пранук.
    — Раскажы, дзядзенька! — стаў я прыставаць.— Родненькі, я нікому не скажу!— ды ў адну руку цмок, у другую...
    — Ну, добра ўжо, добра, раздабрухаўшыся, кажа стары.— Ідзі толькі коні перавяжы.
    Скокнуў я, агнём справіўся, прыбег, прысеў каля Пра­нука і аж трасуся з цікавасці. А ён пачаў баяць.
    — Быў я тады, як гэта зрабілася, за лесніка і жыў на адзіноце каля Чорнай Лужы. Жанаты ўжо быў і двое дзетак меў. Любіў сваю Агату так, як вы цяпер і не патрапіце: а дзетак? — прападаў за імі! Жылрся нішто. Дабытак меў: і свінку, і авечкі, і каня, тры каровы...
    Надумалі мы з жонкаіі каня прагандляваць: ціхават быў і дыхавіца прычапілася. Даў я такога-сякога зелля, каб не было знаку дыхавіцы, і павёў на кірмаш; там каню ўліў яшчэ кручкі са два гарэлкі, каб развейшы быў, і паставіў на рынак. Як слова сказаць, падбягае да майго каня нейкі чорны, хударлявы, малады яшчэ хлопец, чыста ў крамнае адзеты. Паглядзеў на каня, на мяне і пытае: «Колькі хочаш?»— «Пяцьдзесят», — кажу (а яму ўсёй цаны 30!)—«А шустры?» — ізноў пытаецца. «Як вецер!» — кажу. Ускочыў ён на каня, праехаўся (а конь, ведама, ап’янеўшы — ірвецца на ўсе бакі), пад’ехаў да мяне ды ізноў: «Браку ніякага няма?» — «Які брак? — кажу. — Няма!» — «Можа, уступіш хоць на барыш?» — пытае. «Не хачу, — кажу, — ні барыша і ўступаць не думаю». Так ён, не злазячы з каня, зараз шасць у кішэнь, дастаў грошы, адлічыў 50 рублёў, даў мне, зарагатау, па кані сцебануў і прапаў..
    Стаю, як дурны, і сам сабе не веру: за гэтакую падлу 50 рублёў! Вар’ят, думаю, нейкі — і пайшоў шукаць сабе каня. Прайшоў раз, другі рынак, бачу: стаіць чорны жарэбчык; падышоў, абгледзеў — аж вока рве: сыт, складзен, малады... «Можна папрабаваць?» — пытаю. «Чаму не,— кажа прадавец,— толькі чы ўседзіш?» «Э-э, дам рады», — думаю і, ускочыўшы па каня, пакаціў. Ну, хлопча, і конь жа быў: агонь, а не конь! Вярнуўся; торг у торг — перабіваю руку на 75 рублёў. Дастаю грошы плаціць... «Пачакай,— кажа прадавец,— конь не мой; гаспадар прыйдзе — яму і заплаціш, а то гатоў не паверыць». Аж якраз падбягае той самы чорны... Ну, думаю, можа, агледзеўся — будзе бяда! Тут ён да мяне: «Купіў майго коніка?» — «Купіў», — кажу. — «Маладзец! Але я не такі скупы, — кажа, — як ты: ідзём у карчму на ба­рыш, там і заплаціш».—«ГІайшлі». Чаго мы там не пілі?! 1 гарэлку, і піва, і віно,— І за ўсё ён сам плаце. «Ну,— кажа нарэшце, узяўшы за каня грошы,— годзе піць! Дзякую табе за кампанію і дзякую за коніка: заслугу,
    вялікую заслугу будзеш мець...» — «Перад кім?» -— здзівіўшыся, пытаю. «Перад чертам! — кажа. — Прадаў ты каня за здаровага, а ён і дыхавічны, і выпіць кручок, другі можа, — такіх мне і трэба! Удружыў ты мне! Так слухай жа: ласку за ласку: чаго толькі зажадаеш да дзевяці разоў, — помні — не болып дзевяці, — скажы: зараз тое споўніцца...» — «Згінь ты, прападзі, нячыстая сіла!— крыкнуў я,— чаго ты да мяне прычапіўся?!.» Зарагатала нешта... «Гэта раз!» — толькі пачуў я; гляджу — нікога няма!
    Кепска, думаю я; скарэй на воз; як па кані, так па кані, і не агледзеўся, калі да хаты прыляцеў, ды скарэй да жонкі: так і так, кажу, прыгода якая выйшла. «Дурань ты, — кажа Агата, — выпіў цераз меру; але маладзец, што каня добрага выгандляваў; кладзіся спаць!» Злосць нейкая мяне ўзяла, a і барыш разабраў: давай я крычаць: спаць?! выпіў многа?! Лжэш!! Капейкі на гарэлку не страціў — па грошах глянь! Нашто плаціць за гарэлку? Крыкну толькі: давай, чорт, гарэлкі! — і будзе гарэлка зараз!.. Але гарэлка на стале не паказвалася, і жонка стала кпіць з мяне. Аж тут убягае ў хату старшы сынок і пытае мяне: «Тата, тэта, чы гарэлку сюды несці?» — «Якую гарэлку?» — пытаю, вылупіўшы вочы. «Я ў драбінцы шукаў абаранкаў, — адказвае, — а знайшоў чатыры пляшкі гарэлкі». Здзівіўся я, бо помню, што не купляў. Збялела і жонка: «Можа, хто памыліўшыся ўлажыў пляшкі не ў свой воз? — кажа, гледзячы на мяне.— А можа, і праўда тут што нячыстае — цераз лад ужо з коньмі пашэнціла!.. Засні, Пранук, крыху; як схаладае, каровы выпусці, а я з’езджу з дзяцьмі да таткі: ён ста­ры — хітры, — можа, што параіць». — «Едзь», — кажу.
    Астаўшыся адзін, стаў я думаць: а ну ж і праўда, што ўсякае жаданне маё споўніцца? Дзевяць жаданняў! Праўда, два ўжо прапалі: чорта гэнага з карчмы выгнаў і гарэлкі пабраў: але яшчэ сем! Чаго ж, думаю, зажадаць? Зямелькі бы? Бо хоць у вёсцы і ёсць траціна, дык
    што ж гэта значыць? Валоку, дзве, а то і ўсе пяць! Будынкі мураваныя... Немаведама толькі, раздумляю, чы на кожны будынак пойдзе па аднаму жаданню, чы адно — на ўсе? А коні, коні! Якіх і ў пана няма — буду мець!.. Скаціну, свінней, зярна, — а грошы, грошы!.. Гэтую самую пустош, чуў, прадае пан; от адкупіць бы!.. Дай, думаю, прайдуся, пагляджу, як граніцу правясці, дзе запусціць, дзе ўздзерці, бо ўжо калі карыстаць з чорзавай ласкі, дык карыстаць!..
    Толькі гэта выйшаў я, гляджу: куры ў пшаніцы, свіння ў бульбе, авечкі найлепшы мурог дратуюць! От, ду­маю, бабскі дагляд! Узлаваўся, забыўся ўжо аб сваіх думках, хапіў нейкі сук ды, ціханька ззаду падкраўшыся, хлясь свінню па спіне (а свіння вялізная — пудоў 12, ды на апарасенні). Тая са страху не па сухапуцці, а цераз трасучую балоціну сморг—уцякаць! Але куды там— гэтакая туша! Як віш і асела, храпе, сапе ды ваду ўсё цямкае... Я і за вушы, я і за хвост, а яна ўсё глыбей едзе... Бачу: адзін не дам рады; можа, думаю, як дам ёй епакой, сама як выберацца. «Чорт цябе бяры, тапіся!»— крыкнуў я і бягу да авечак; па дарозе закруціў сукам над галавой ды пусціў ім у пшаніцу па курах. «Каб вас ястраб гэтак дзёр, як вы маю пшанічку дзерыцё!»—кажу і бягу далей. Авечкі, згледзеўшы мяне, ходу пад лес на дзірван! «Ну, і воўк вас зарэж! — закрычаў я. — Там шкоды не зробіце!..» Гляджу. як добрый падцёлкі, выскачылі два ваўкі, занял! авечкі і гоняць іх перад сабой у гушчар! «Ага — цю! Ага — цю!» — нарабіў я гвалту, а яны і не зважаюць: гоняць! $1 назад — ляту, як мага, да хаты па стрэльбу. Ажно бачу: на мяжы каля пшаніцы дзярэ ястраб кур, толькі пер’я ўгару ляцяць, а на балоnine свіння ўжо і сапці перастала, — толькі спіна відаць... Уляцеў я ў хату, схапіў з калка стрэльбу ды ў ногі, а тут калі трэснуся аб вушак лбом! — толькі ў вушах зазвінела. «Няхай цябе агонь!» — застагнаў я і паляцеў авечак бараніць. Дабягаю да лесу — чую: тра-
    шчыць нешта. Аглянуўся: гвалт! Хата гарыць! Кідаю стрэльбу аб зямлю, дзяру ва ўсе лапаткі кароў выганяць, бо хлеў пры самай хаце! Але куды там! Раве скаціна, аж на сцену лезе, а з хлева ані руш! Тузаўся я, тузаўся — хоць вас няхай павыцягваюць! — зароў я сам нема ды кінуўся цягаць з хаты, што напала... Каб хоць жонка ды дзеці дома былі: памаглі б... А тут і бэлькі трашчаць сталі... «Згіньце, прападзіце вы ўсе разам!» — як шалёны, крыкпуў я, выскачыў з хаты ды ізноў у хлеў. Аж тут пасярод яго ляжаць мае кароўкі: вочы вылупіла, языкі павынірала!.. Як непрытомны выскачыў на двор ды давай у адзін голас выць: «Гвалт! Ратуйце! Гвалт! Ратуйце! Гвалт!..» — аж пакуль не ахрып, не асунуўся, не абамлеў...
    Як праз сон стаў я разбіраць, што тут парабілася, ды як успомніў,— аж валасы дыбам сталі!! Гэта ж я сам усяму вінават! Сам! Гэта ж мае жаданні споўніліся!.. Гэта тая чортава ласка! Ласка чортава!! «Дзевяць жаданняў, казаў — дзевяць!»
    А колькі споўнілася? Стаў лічыць спачатку: чорта прагнаў, гарэлкі ўзяў, перавёў куры, свінню, авечак, кароў, хату спаліў і жонку з дзецьмі запрапасціў, — значыць, восем! Добрыя жаданні — няма чаго казаць! Скарыстаў! От дурань, от дурань! — стаў я сам сябе лаяць... Ыу, але яшчэ адно — дзевятае жаданне асталося! Каб тут не прамахнуцца... Чаго жадаць? Грошы! Што найбольш грошы! Усё адаб’ю!.. Але тут успомніў жонку з дзеткамі... Як жа з імі будзе? Іх за грошы не выкупіш!.. Такая схапіла мяне жаласць, што і сказаць не магу... Да­вай прасіцца: «Чарточак, міленькі, даражэнькі! Аддай жонку, дзетак, скаціну!..» Не, думаю, так нічога: жадан­не адно мусіць было, а тут іх шмат набярэцца... Круціў я мазгамі, круціў, аж злосць забрала, ды як крыкну:
    — Чорт лазаты! Аддай усё, што забраў у мяне! Аддай, рагаты, не то і рогі табе павыкручваю! Усё, што забраў,— гэта дзевятае і апошняе маё жаданне!..
    «...Пранук, Прапук! Расчухайся — устань, жарабца няма!..» Усхапіўся я, разглядаюся, як непрытомны, — бачу: жонка нада мной стаіць; хата цэлая; дзеткі, увесь дабытак на месцы — усё, як было, толькі, значыцца, жа­рабца не хватае. I ведаеш, хлопча: што нашукаліся, — як у ваду ўпаў!
    Чорт чертам! Праўда, слова здзяржаў: дзевяць жаданняў маіх споўнілася, але аб жарабцу гутаркі не было, і чы я, чы чорт у гэтым дзеле вінават — сам добра не разбяру. Вось з чаго лаянку кінуў.
    ДУБ-ДЗЯДУЛЯ
    Амаль не ўся вёска зайздросціла мне манго надзелу. Шнур быў, праўду кажучы, ані большы, ані выгаднейшы, ані зямліца на ім не лепшая, — можа, нават горшая, — бо пры канцы шнура была страшэнная тара, дзе апроч грэчкі ды ярыцы нічога не радзіла, але на самым верее гэтай тары рос такі дуб, што аж дзівіўся народ: веліч, таўсціня, а сукі так разрасліся, што, здавалася, свет бы пад сябе хацеў падгарнуць.
    3 давён-даўна ўсе звалі яго: Дуб-Дзядуля.
    Дык вот паслухайце, што мне пад гэтым дубам здарылася.
    Раз улетку, ад цёмнага напрацаваўшыся, што аж пог з мяне цурком каціў, губы пасмяглі, босыя ногі да крыві патрэскаліся, — зацягнуўся я неяк на тару да свайго дзядулі аддыхнуць у яго цяні. Толькі прылажыўся гэта я, уздыхнуў раз, другі і пачынаю драмаць... Ажно чую: не то над галавой, не то пад галавой нехта таксама два разы ўздыхнуў... Стаў я прыслухвацца: яшчэ і яшчэ ўздыхае, але так цяжка ўздыхае, што аж за сэрца бярэ, немаль * стогне... Перажагнацца хачу — рукі падняць не магу!.. Струхлеў я — ляжу, чакаю, што будзе. Аж тут нехта ў вуха маё шэпча:
    — Не бойся, не пужайся, дзіцятка ты маё, не пужайся: я гэтак дышу, я гэтак уздыхаю, я — твой дубочак старэнькі...
    — Божа моцны! Што ты, дзядулька, як жа гэта можа быць, каб дрэва ўздыхала ды гаварыла? — пытаю ўжо смялей.
    — Эх, дзіцятка, дзіцятка, — ізноў шэпча мне па ву­ха, — шмат чаго ты яшчэ не ведаеш, шмат чаго не разумееш, але люблю я цябе, шчыра люблю, як любіў тваіх бацькоў, дзядоў ды прадзедаў, бо не зазнаў ніколі крыўды ад вас, а толькі векі пашанасць меў... Пара прыхо-