Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
Як увесь свой нядоўгі век быў паслухмяны Сымов, так і ў гадзіну свайго канання астаўся паслухмяным... начальству: у дзевяць сканаў.
Служачы зняў з яго ўсю бялізну і, варочаючы з бока на бок цёплае яшчэ голае цела, палажыў тварам дагары, сцягнуў рукі на грудзі і, прыкрыўшы ўсяго посцілкай, занёс на месца грамніцу і пайшоў ізноў у свой кут драмаць...
Вецер гудзеў. Ліплі крывава-жоўтыя лісты кляніпы да памуцеўшых шыб бальніцы, як бы падгледзець хацелі, што там робіцца...
На акне, дзе быў крыж, стаялі абапал дзве васковыя свечкі, адна з іх непачынаная, другая крыху падгарэўшы, — увесь знак, уся нядоўгая памятка, што на свеце не стала аднаго чалавека.
ЗЛРАБЛЯЮЦЬ
Мамку — дык закапалі на могілках — пры горадзе; не на самых, праўда, могілках, але так — крышку збоку — за плотам, бо казалі, што яна неяк не зусім так, як трэба для могілак, памірала.
Татку не давялось убачыць. Ганулька — сястрычка, значыцца, мая, — казала, што як была маленькая, а мяне яшчэ на свеце зусім не было, — дык разы са два бачыла. Нішто, казала, хоць старэнькі, але добры быу: грошы, а то і цукеркаў, бывала, прыносіў і надта пекную пахучую адзежыну меў на сабе. Але я так і не бачыў яго: на пахавунак мамкі ён не прыйшоў. Чаму? Не ведаю.
Як мамку хавалі, мне было гадоў восем; Ганулька бралася пад чатырнаццаць.
Пры мамцы жылі мы ў пекным мураваным доме; дом быў вельмі высокі, але мы жылі зусім нізенька — быццам у зямлі. Так, бывала, смешна глядзець праз аконца; толькі ногі міг-міг, а то іншыя шлэп-шлэп, але толькі і відаць ногі, як бы людзям галоў і не трэба было...
Жыць было добра, спакойна, і гульні свае з Ганулькай мелі. Зімой, напрыклад, у вялікі мароз на акне (адно яно было ў нас) такія бывалі пекныя кветкі, што так І глядзеў бы цэлы дзень на іх, а Ганулька возьме вугольчык дый ім на сцяне такія самыя кветкі навядзе, — якраз такія самыя, толькі тыя былі белыя, а гэтыя чорныя... Або — іншым разам — з акна вада стане капаць,— вось якраз, як часта, бывала, з вачэй мамчыных: такая перш маленькая капелька, а пасля яна неяк пухне, пухне і зробіцца велізарная, бліскучая і... кап; а потым другая, трэцяя, але таксама памаленьку: кап... кап... кап... Толькі, помню я, раз мамчына капелька ўпала мне на твар, дык такая цёплая была, ажно гарачая, а тыя, што з акна капалі, дык іншым разам замярзалі ў
доўгія-доўгія сасулькі, тады мы з Ганулькай аддзіралі іх і гулялі ў крамніка, што цукеркі прадае.
Здаралася не раз, што есці надта хацелася, а мамка не прыносіла (мусіць, часу не мела), дык затое яна як пачне нам гаварыць, як пачне, а так умела пекна гаварыць: як птушачкі божыя — такія маленькія, бедненькія, а страхі над сабой не маюць, а мы маем; як іх вецер праймае, а да нас не дабіраецца; як яны галодныя спаць садзяцца;— і ўсё гэта так пекна, так жаласліва нагаворыць, што аж нам захочацца быць падобнымі да гэтых птушачак божых, каб І нам холадна было, каб і нам, як гзтыя божыя птушачкі, галоднымі класціся спаць у халодны кут. I кладзёмся. А мамка доўга яшчэ сядзіць і шые, шые, шые...
Спярша, як асталіся мы толькі ўдваёчку, — вельмі маркотна было... Стуліўшыся, — як каткі ў клубочкі, дрэмем, не раздзяваючыся ўсю ноч, хліпаючы ад часу да часу, на мамчыным ложку... Галоднымі не былі: хлеб яшчэ цягнуўся; два злоты ў мамчынай апратцы знайшлі. а як праелі іх, — Ганулька і кажа да мяне: «Ты, Адамка, не дурэй, сядзі ў хаце ды лемантар, як мамка наказывала, грызі, а я пайду грошы зарабляць і на сябе і на цябе». I праўда: заработкі яна дастала ўскорасці: то на пабягушкі, то падлогі мыць, то вады прынесці ці так што якое, — але зарабляла, І год за годам ішлі роўна, спакойна... Ганулька вырасла на сталую ўжо дзяўчыну, a І я, хоць тонкі і худы, але таксама ўверх выцягнуўся, і мы не раз ужо памеж сябе раіліся, каб убіцца мне да якога майстэрства, але... але зрабілася нешта такое, чаго мы самі не маглі зразумець: заработкі Ганульчыны неяк зразу ўрваліся...
Чаму? — не зразумеў я. Чуў толькі ад дворнічыхі, што такіх ганарыстых, як мая Ганулька, — паны не
любяць... Жыць стала цяжка: мала таго, што ціснуў голад, але і апрануць не было чаго, — сядзім цэлы дзень у хаце, як тыя мышы ў нары, і толькі, як добра сцямнее, Ганулька ў сваіх лахманах выпаўзала да адной старэнькай пані, каторая адна і асталася, што яшчэ мела літасць над намі, і то тое, то сёе перападала ад яе нам з яды. Але цягнуцца гэтак доўга не магло. Ганулька кідалася ўсюды, шукаючы працы, і змораная прыбягала позна вечарам дахаты, ламала свае ручкі і плакала, плакала... Гледзячы на яе, скавытаў і я з жалю, як тое шчанё...
— Адамка, — вярнуушыся знекуль, кажа да мяне Ганулька,— няма рады; каб адна я была — ведала б, што зрабіць, але цябе шкода! Ідзём разам на службу; нам дадуць апраткі, кватэру і есці, колькі захочам.
Я цешыўся, аж скакаў, і дзівіўся, што Ганулька была вельмі маркотная: амаль не ўсю ноч пракленчыла яна пры мамчыным ложку — малілася і плакала, плакала і малілася...
Назаўтра пайшлі мы па службу: гэта быў вялікі, пекны, чысты рэстаран. Далі мне чыстую цэлую адзежыну і паставілі за лёкая; Ганульку адзелі, як кралю якую, але работы не назначылі ніякай...
I служим мы. Штодня, а найбольш вечарам, находзяць дзесяткі і сотпі чыста і багата адзетых паноў, бяруць смачную, дарагую яду, купляюць заморскія водкі і віны, кідаюць грашыма, як трэскамі; п’юць, ядуць, крычаць на лекаёў —бо такіх, як я, ёсць тут яшчэ з пяток і такіх, як Ганулька, ёсць апроч яе тры. I ўсе яны нічога не робяць: ходзяць ад стала да стала, госці іх адны перад другімі просядь да сябе, кормяць, пояць ды яшчэ гасцінцы даюць...
Мая служба вельмі цяжкая, — найгорш, калі Ганулька — мая родная, каханйя сястрычка, седзячы пры адным стале з панамі, — крыкне: «Адам! Яшчэ бутэльку
віна!» Ляту, нясу, адпячатываю, неяк ногі і рукі мае трасуцца, і мест у шклянкі лію віно на белы, чысты абрус, бо не на віно гляджу; гляджу, як зачараваны, у сінія-сінія вочкі сваён Ганулькі, і хочацца мне крыкнуць на ўвесь тэты рэстаран, не — не рэстаран, а крыкнуць так, каб увесь свет пачуў: «Кідан, сястра, безработную службу! Кідай, дарагая мая!»
ЗЛРЛБІЎ
Хоць меў Сцёпка Тацюк траціну зямлі, і то зямлі добрай, меў жонку ■— Тацяну, да ўсяго дасужую, меў трох сынкоў, з-паміж каторых старшыя два былі ўжо ладнымі падросткамі і зараблялі не толькі на сябе, але і на хату, а ўсё ж ткі ў хаце жылося несамавіта: штодзённы недастатак! Нажывунь круп, затаўкі няма; згарусцяць затаўку,— якраз крупы скончыліся; і так усцяж!
Праўду кажучы, найбольш вінават быў гэтай бядзе сам Сцёпка: хоць любіў, каб яды было, як на Дзяды *, але хацеў, каб работы было, як у нядзелю. Людзі ўжо напрацуюцца, па колькі-то пракосаў пройдуць, а Сцёпка ўсё яшчэ соўгаецца ад хаты да хаты па вёсцы: то з адным пастаіць, пагутарыць; то з другім за глупства завядзецца — пасварыцца, — глядзі — ужо і поўдня блізка, і, хоць як не кідалася Сцёпкава Тацяна, нічога не памагала: жылося, як той казаў, дрэнна.
А Сцёпка не ад таго, каб жылося лепей, — чаму не? Але каб гэта лепей само як-небудзь скуль-небудзь звалілася, знайшлося. I хада Сцёпкі была такая, быццам усё шукаў гэтага лепей. Апусціў галаву, як той конь убоісты, уніз дый цягаецца, быццам чагось углядаючыся.
Многа ці мала гэтак шукаў Сцёпка сваёй долі, але вось адной неяк раніцы, пралайдачыўшы ўсю почку ў падгарадскім шынку і варочаючыся з пустой кішанёй І цяжкай галавой дахаты, здалося яму, што ткі знайшоў сваю долю. Стрымаўся раптам сярод дарогі і стаў з-пад лоба аглядацца, як бы баяўся, каб яго думак хто не падгледзеў ці не падслухаў... Потым, крута завярнуўшыся, скорым крокам памахаў у горад. Прайшоўшы на адну з вуліц, дзе стаяў знаёмы гарадавы (не раз чарку перакулівалі разам — усёй знаёмасці), стаў з ім шаптацца. Доўга, надставіўшы вуха і ківаючы галавой, слухаў па-
шаптушак Сцёпкавых гарадавы, пасля, кіўнуўшы пальцам, павёў яго ў паліцыю.
Там зара тэты самы гарадавы завёў Сцёпку ў камору, дзе сядзеў за сталом нейкі чыноўнік ці начальнік, а сам чмыхнуў адтуль. Жутка зразу зрабілася Сцёпку, мо ўжо і жалеў цяпер, што ажно сюды кінуўся шукаць сваёй долі, але неяк слова за слова (начальнік паказаўся Сцёпку вельмі прыступным чалавекам) і ўсё, што было ў думках Сцёпкі, вылажыў як мае быць.
...Выйшаў Сцёпка. Выйшаў, як бы пасля вялікай, цяжкай працы: спацелы, чырвоны як рак. У моцна затиснутым кулаку трымаў сярэбраны рубель... Але што цяпер знача Сцёпку тэты рубель? Ого! Сцёпка бо ведаў цяпер, як зарабляць рублі. Калі захоча — не аднаго будзе мець. Вось захацеў І будзе мець... як вам здаецца: што? Каня! Як мае быць каня — гаспадарскага каня. Трэба будзе толькі падысці на торг, выбраць любога, а пасля сеў І паехаў; аб цане і не пытай! Ёсць каму за яго плаціць!
Варочаючыся дадому, разважаў Сцёпка: сказаць жонцы ці не сказаць? Але ткі надумаў не гаварыць: нашто бабе ведаць? Яшчэ гатова разбрахаць па вёсцы, а гэтага нельга, бо і заработан можа ляснуць.
Па дарозе зноў зайшоў Сцёпка ў шыночак, знайшлася там знаёмая кампанія, а да таго быў рубель — было за што і пры чым пасядзець, дык ледзь уночы дацягнуўся дадому. I, увайшоўшы ў хату, намацаў палок і, рынуўшыся на яго, заснуў моцным, п’яным сном.
Сонейка ўжо высока паднялося, калі Сцёпка расчухаўся, злез з палка, моўчкі насунуў шапку і высунуўся за дзверы. Тацяна таксама быццам і не бачыла мужа — Hiводным словам не зачапіла яго. Яна добра ведала, што ніякае прычытванне не толькі не памагала, але яшчэ горш шкодзіла: Сцёпка, на злосць жонцы, кідаў тады ўсю работу і сцягваўся з дому на колькі дзён. Хліпаючы і ўціраючы пос хвартухом, Тацяна ямчэй толькі перастаўляла гаршкі; мацней ляскала вілкамі і чапялой у кача-
рэжніку і часцей куксала свайго малога Сымонку, кагоры круціўся каля спадніцы маткі.
Тым часам Сцёпка, выйшаўшы на двор, як сеў на прызбе, дык і не скрануўся, ажно пакуль жонка не клікнула палуднаваць. Па палудні пайшоў кратацца каля гаспадаркі і гэтак дацягнуў да вечара.
Ноч выдалася Сцёпку бесканечна доўгая. Доўгай і страшнай паказалася яна і Тацяне. Чаго ніколі даўней не бывала, кідаўся Сцёпка, як у гарачцы: то крычаў, каб каня яму запрагалі, то клікаў Юрку і Кастуся, то будзіў жонку, дапытваючыся, ці не чула, як сабакі брахалі і званочкі звінелі, і ледзь над рапіцай крыху супакоіўся. Назаўтра праз увесь дзень не выйшаў, як даўней бывала, на вуліцу, словам да нікога не адазваўся, толькі яшчэ больш згорбіўся, яшчэ ніжэй апусціў галаву ўніз, як бы баяўся, каб не заглянуў яму хто ў вочы.