• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Так прайшло трое сутак. На чацвёртыя — звечара, калі жонка з сынам ляглі ўжо спаць, Сцёпка, запаліўшы лучыну, толькі стаў лапці падшываць, як пачуў, адазваўся на вёсцы спярша адзін сабака, пасля другі, трэці... Твар Сцёпкі збялеў, рукі і ногі так сталі калаціцца, што ледзь падняўся, ледзь дайшоў да лучыны, вырваў яе з лучніка, кінуў вобземлю, затаптаў і, асунуўшыся на лаву, цяжка дыхаючы, стаў прыслухацца. Колькі гэтак сядзеў Сцёпка — сам не ведаў, і толькі, калі пачуў, як на вуліцы вёскі нешта затаркатала, затопалі конскія капыты, Сцёпка як бы ачнуўся. Праз сваё акно бачыў Тацюк, як замігацелі агні па хатах, потым стаў высыпаць народ на вуліцу і, як тыя пчолы ў вуллі, загудзеў. Пад акно Тацюковай хаты падбегла суседка — Мар’яна, забарабаніла па ім і, крыкнуўшы: «Юрку і Кастуся забралі... кніжкі нейкія знайшлі», — набегла далей. Сцёпка ані скрануўся...
    Мінуў тыдзень, другі, і выбраўся Сцёпка ў тарговы дзень у горад. Спярша падышоў да знаёмага гарадавога, але з ім аніяк не мог дайсці да ладу: буркне нешта пад
    нос ды адвернецца. Махнуў Сцёпка рукой і пайшоў да таго чыноўніка, у каторага спярша быў. Той, распытаўшыся, ці няма яшчэ якіх навін, сказаў Сцёпку прыйсці па каня на другі торг. Прыйшоў ён на другі торг — якра.з начальніка дома не застаў. За трэцім разам ■— часу таму не было. I гэтак як стаў хадзіць, дык ходзіць, а ўсё нічога не выходзе; ажно пакуль аднаго торгу не спаткаўся ён нос у нос з гэтым сваім начальнікам на рынку. Круціўся, праўда, спярша той, як уюн, але ўрэшце згадзіўся ісці каня купляць Сцёпку. Абышлі адзін, другі табун, пры трэцім начальнік, гутарачы з гаспадаромцыганом, нешта доўга замарудзіў, а пасля і кажа Сцёп­ку: «Выбірай каня, садзіся і едзь»,— а сам завярнуўся і пайшоў.
    Сцёпка абышоў гнядога — добры; паглядзеў у зубы буланаму — яшчэ лепшы, але найбольш спадабалася яму лысая кабыла: складная, сытая, ростам невялічка,— якраз на яго гаспадарку. Пакруціў яе ў адзін бок, пакруціў у другі. «Тэту можна?»— пытае цыгана. «Прабуй, якога хочаш», — адказвае той. Але што там Сцёпку было прабаваць? Абы скарэй дадому — пахваліцца! Ускочыў на кабылу, залопаў нагамі па баках лысай і, трушком з’ехаўшы з рынку, мінуў прыгараддзе і выехаў на сваю дарогу. Тут затуманіў люльку і толькі стаў надумвацца, што б тут сказаць у вёсцы: адкуль, за што нажыў гэткую жывёлу, ажно ззаду нехта калі храпне па карку Сцёпку, дык і не агледзеўся бядак, калі на зямлі апынуўся. Падняў галаву, глядзіць: цыган — гаспадар кабылы — стаіць над ім, крычыць, лае дый зноў складаецца пражыць. Усхапіўся Сцёпка, хацеў ужо даць цыгану здачы, але той давай нема раўці: «Злодзей! Злодзей!» Падбеглі людзі, і як ні растлумачваў ім Сцёпка, як ні кляўся, як ні прасіўся, нічога не памагло: кожны тоўк яго, як сабаку на чужым двары, — гэтак збітага звязалі і павялі назад у горад. Там здалі Сцёпку ў участак. Прабаваў і тут Сцёпка выкладаць сваю справу, як ён і не краў кабы-
    лы, як за яго маніўся заплаціць нейкі важны чыноўнік, але ніхто і слухаць не хацеў, а толькі кпілі і смяяліся з яго.
    На другі дзень выпрасіў-ткі Сцёпка, каб завялі яго да таго чыноўніка. Завясці завялі, але той і не дапусціў яго нават да сябе, і як ні артачыўся Сцёпка, а адтуль павялі яго ўжо проста ў турму і ўпхнулі паміж арыштантаў «да разбору дзела».
    Ліха яшчэ надало Сцёпку прызнацца перад сваімі новымі таварышамі, за што і як папаў сюды. Думаў Сцёпка іх разжаліць сваёй доляй, і тым часам — дзіва: злодзеі, разбойнікі і тыя адтрахнуліся ад яго. «Здраднік! ІОда! Гад!» — іначай і не адзываліся да Сцёпкі...
    Пакуль назначылі суд, Сцёпка адседзеў у турме ме­сяцы з чатыры; але, ці то яму той начальнік — зжаліўся — памог, ці як там было, выкруціўся-ткі неяк, небарака, з болыпай бяды і вярнуўся дадому.
    3 таго часу перастаў цягацца па вёсцы, бо абы толькі паказаўся — сталыя і малыя, мужчыны і бабы прыставалі да яго: «Сцёпка, Сцёпка, калі пойдзеш у заработкі?:>
    САБАЧЧА СЛУЖБА
    Чуў я (а мо І вы чулі) не раз, як іншыя кажуць: «Па­ганая тая служба — сабачча служба». Чуў -— і думаў сабе: што за такая служба? Сабацы — пэўне, што І сабачча служба, a і то не паганая, бо і сабака найлепшы прыяцель чалавека і найвярнейшы з яго служака гаспадара. Але каб службу чалавека назваць паганай, сабачай — ніколі неяк не мог я даць веры. Можа быць служ­ба цяжкая, вельмі цяжкая, але не паганая, бо ніякая праца не ганьбіць чалавека.
    Але неяк давялося мне раз быць у горадзе. Заначаваў у кума. Раніцай выйшлі на вуліцу, стаім каля бра­мы, гамонім... Ажно ляціць колькі падросткаў, адзін і сталы лынды распусціў, за імі дзеці — і ўсе цюкаюць, свішчуць! Дзе каторы спанатрыць якога беднага сабаку, то так уляжа за ім, што толькі пяты міргацяць... Гляджу, вочы вылупіўшы, дый нічога не разумею! Ажно бачу, сунецца воз — не воз, катух — не катух, быццам велізарная жалезная клетка; на клетцы гэтай сядзіць дзяцюк — коніка паганяе, двух абапал падросткаў таксама прычапілася на гэтай клетцы з вялікімі, як вуды, пугамі, а ў клетцы гэтай сабакі сядзяць — мусіць, з дзесятак які — І малых, і вялікіх — усялякай масці, дый ззаду клеткі бяжыць яшчэ адзін невялікі кудлаты сабака.
    — Што гэта, братка? —• пытаю кума.
    — Гіцлі,— кажа,— што ловяць валацугаў — сабак, а гэта грамада, што паперадзе з крыкам ляцела — от, людзі як людзі—заўсягды нешта добрае ў сэрцы сядзіць, дык і разганяюць сабак, каб не папаліся ў гіцлевы лапы.
    — А тэты ж — задні, — пытаю, — чаму на свабодзе?
    — Эгэ, — кажа кум, — ён самы важнейшы ў гіцляў: гэта правакатар. Бяжыць ён, значыцца, па вуліцы дый знаёмства заводзіць з сваім братам: угледзіць каторага, зараз да яго — з аднаго боку зайдзе — нюх, з другога —
    нюх, хвосцікам на ўсе бакі віль-віль, а тон ужо і рад новаму сваяку— і язык высалупіць. Тут і тыц і гіцлі на новага сябра з гэтымі пугамі дый у жалезную клетачку!.. А той кудлаты юда — як бы і нічога: хвост толькі зноў крапчэй падцісне, морду ўніз апусціць дый ізноў бяжыць далей, насцеражыўшы вушы, лыпаючы з-пад лоба вачмі, шукаць новай ахвяры...
    Ну, браткі, вось гэта служба дык служба: праўда, што паганая, мусіць, мала і сабак знойдзецца на такую службу!
    ЦЫРК
    Здаўна ўжо Андрэй Зорка выбіраўся ў губернскі горад да свайго сябрука — Міхалкі Гурчыка. Змалку яшчэ, памятаў добра Андрэй, як з Міхалкам у зрэбных кашулінках на вуліцы вёскі босымі ножкамі разам снег убівалі, бабы ляпілі; падкасаўшыся, разам скацінку ў поле ганялі, цэўкі і стрэлкі з вяршынак маладых сасонак выразалі, з вугальчыкаў па каменнях стралялі, дзецюкамі — за баронамі праз адзін шнур цягаліся, на ігрышчах у качарэжніку разам адстайвалі, ласа паглядаючы на гулякаў, а падцягнуліся яшчэ (аднагодкамі былі), ужо складна і да сахі браліся; толькі ў сілу сталі брацца, ажно і не агледзеліся, як скончылася іх сяброўства: Міхалку здалі ў салдаты, Андрэй-ільготнік астаўся дома гаспадарыць.
    Шмат з таго часу вады ўплыло, а сябрукі тыкеля разы са два спаткаліся. Першы раз — Міхалка прыязджаў на вяселле старшага брата (ox, і пагулялі ж тады!), а другі раз — ужо стражнікам. Стражнікам, бо Міхалка, скончыўшы службу ў войску, варочацца дадому не захацеў і астаўся па сваёй ахвоце стражнікам у горадзе.
    Не раз Міхалка слаў пісулькі да свайго сябрука Андрэя, просячы яго, каб ткі выбраўся даведацца свай­ка, бо мучыла, прызнаваўся гарадскі служака, яго нуда па сваіх.
    Вось урэшце і выбраўся Андрэй. Восень была; дарога дрэнная; ехаў Зорка дзень, ехаў ноч, а над раніцай ледзь дабраўся да мэты.
    Спаткаўшыся, сябрукі не маглі адзін з другога нацешыцца, успамінаючы даўно мінулае, пражытае. Праз увесь дзень цягаліся разам па горадзе, а Андрэй не мог надзівіцца тым усялякім навінам, аб якіх, седзячы ў вёс­ны, і не снілася чалавеку. Але Міхалка надумаў пака-
    5.	Зак. 182
    заць Андрэю яшчэ большыя дзівы і вечарам завёў яго ў цырк, I праўда: гэткае, што там давялося ўбачыць Зорку, у яго цеснай галаве і памясціцца не магло.
    Аграмадная будыніна. Агні гараць, быццам сонцы свецяць.
    Музыка рэжа ў велізарныя дуды. Народу — гібель. Пасярод будыніны — круг, высыпаны чыстым пяском. I вось на тэты круг выйшаў увесь у чорпым нейкі чалавек, сам чорны, як смоўж, з бізунамі пад пахай; за ім вы­сыпала грамада яго прыслужнікаў у бліскучых адзежыпах, і зараз жа на тэты самы круг віхром уляцеў табун, як малако, белых коней. Ляснуў бізуном гой чарнамазы (мусіць-то, камандзер?) адзін раз, і ўсе коні сталі дыбка, ляснуў другі раз — коні апусціліся па каленцы, і зноў засвісцеў бізун — і рынуліся ўсе коні берагам круга ў такую скочку, што, здавалася, жыватамі зямлю даставалі!
    Намуштраваўшы ўсяляк, што ажно пара з беднай жывёлы пайшла, камандзер махануў бізуном, прыслужнікі расступіліся, і ўвесь табун з такім самым імпэтам, як быў прыляцеў тады, счэзнуў быццам у нейкай браме, прыкрытай чырвоным сукном.
    А той смоўж зноў стаў ляскаць бізуном, і, як бач, вылецеў на круг сівы ў яблыкі жарабец, быццам з табурэтам мест сядла на спіне, на каторым стаяў маладзенькі хлопец.
    Музыка гудзела; бізун ляскаў, а падростак, стаючы на расшалелым капі, то прысядаў, то ўскакваў, то куляўся, кідаўся на ўсе бакі, ажно пакуль і ён, змораны, цяжка дыхаючы, пад свіст бізуна не счэз у той самай чырвонай браме.
    Ізноў музыка гудзела, ізноў ляскаў бізун, а на круг выляталі ўсё новыя і новыя то мужчыны, то дзяўчаты,— скакалі, круціліся, куляліся і гінулі за чырвоным сукном.
    Урэшце нагналі цэлую грамаду звяроў: і слапоў, і
    медзвядзёў, і сабак, і налпаў, і казлоў, і ваўкоў, і якіх там толькі не было! Усё гэта скакала, вешалася, качалася... А бізун свісцеў і ляскаў, ляскаў і свісцеў...
    Колькі гэтага было, •— Андрэй і ўспомніць не мог. Выйшаў з цырка, як здурнеўшы. Міхалка, будучы пэўны, што надта дагадзіў сябруку, стаў расхваліваць цырк і дапытваць Зорку, як яму спадабаліся гэтыя штукі, але. Зорка ішоў злосны, хмурны, адно толькі слова і адказваў: «Здзек! Здзек! Здзек!»
    Вярнуўшыся на кватэру, Міхалка стаў частаваць сябрука вячэрай, але той і не дакрануўся да яе. Лёг, скорчыўся, кажух на галаву нацягнуў і стараўся скарэй забыцца, заснуць...
    Перад вачамі Андрэя Зоркі гараць агні.... У вушах грыміць музыка, б’юць у бубны... У галаве ўсё круціцца, шуміць... На вялікі, насыпаны чыстым белым пяском круг выступав, як смоўж, чорны велізарны чалавек з грамадой у бліскучых адзежынах прыслужнікаў сваіх, і ўсе яны, як адзін, круцяць і ляскаюць доўгімі-доўгімі бізунамі...