Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
чырвана Падласы. Гледзячы на яго, Красуля неяк не так мыкнула, але Падласы прынадзеяў яе — другая, кажа, нарасце скура — не бядуй; а тым часам сынка падласенькага аддалі ў добрыя навукі.
Мінуў год, другі, і шле ліст за лістом бычачы сын, каб прыслаў бацька больш падмогі, бо за дзесятку быком, піша, не будзеш, але і чалавекам не станет. Замаркоціўся Падласы, бо, пашчупаўшы свае бакі, пераканаўся, што новая скура не расце. Рупны бацька давай нагаварваць жонку — Красульку: «Прадай, — кажа, — скуру, — сына чалавекам прычакаеш». — «Так-то так, — кажа Красуля, — для роднага сына і скуры не пашкадую, але хай прыедзе да нас, — глянем на яго, як ён на чалавека рыхтуецца». Добра. Паслалі ліст. Чакаюць дый чакаюць. Ажно адной начы, калі хлеў быў добра зачынены, нехта раз-другі стукнуў і, рохкаючы, пачаў ламаць вароты. Усхапіўся Падласы, расштурхаў Красулю, і адчынілі вароты... Глянулі і абамлелі: сын-то сын — і падласенькі, толькі морда свінячая, і не мычыць, а рохкаць стаў. Зараўлі з жалю Красуля і Падласы, але сынок скора іх усцешыў: «Гэта я, — кажа, — толькі так — да часу, а калі хочаце, каб саўсім стаўся чалавекам, то на навуку не адну, а тры скуры спусціце...»
РАБЫ
(Перароблена з каляды)
Нават і радзіўся не зусім так, як найбольш родзяцца, — прымерам у якім-колечы брудным кутку дый цэлай кучай; не, радзіўся, як і прыналежыць іхняму роду, у велізарных, аздобных мурах, на чыстай, як пярына, мяккай саломе і то адзін-адным.
Велізарная, тоўстая, сытая, павэжная матка яшчэ і не адсаплася добра, калі ўжо першы піск дзіцяці ўстрывожыў увесь свінарнік.
Па ўсіх загародках, каторыя пароблены былі абапал доўгага калідора і дзе жылі то далейшая, то бліжэйшая радня або хоць і зусім чужыя, але таксама з важнейшага роду, — пайшоў вялікі неспакой.
Рохкнуў першым, высунуўшы з саломы лыч, стары рабы кнур; за ім адазваліся ў суседніх загародках кармнякі; адтуль рохканне перадавалася і шырылася далей і далей, — яшчэ момант — і ўзняўся такі гармідар, што, хоць гэта была самая поўнач, ачнуўся пават вартаўнік, каторы смачна хроп на бруднай тухлай саломе ў цеснай баковачцы, прыбудаванай да свінарніка. Падняўся Mappin, працёр кулакамі вочы, пацягнуўся і, нашчупаўшы па ляжанцы сернікі, запаліў ліхтарню, адчыніў дзверы на калідор і стаў абходзіць па чародзі ўсе загарадкі, падымаючы агонь уверх. Натрапіўшы нарэшце на прычыну трывогі — радзіны, затрымаўся Марціп, абвёў ліхтарняй усю загарадку, зважна прыглядаючыся дый мармочучы нешта сабе над нос, сплюнуў, завярнуўся і пайшоў будзіць аканома.
Не рад, відаць, быў пан аканом а гэткай пары вылазіць з цёплай пасцелі; доўгі час круціў ён сваімі нашупыранымі, як у таракана, жоўтымі вусамі, але што ж ты зробіш: на тое служба! — устаў, апрануўся і пацягнуўся будзіць ахмістрыню *.
Падышоўшы пад акно, стаў спярша далікатна барабаніць па ім костачкай зложанага ў кручок пальца, пасля— ляпаць усёй пяцярнёй, урэшце, як пачаў пражыць кулаком у аконную раму, дык праз нейкія паўгадзінкі выпаўзла-такі з пярыны тоўстая, прысадзістая ахмістрыня і, даведаўшыся, у чым справа, валюхаючыся, як качка, пайшла ў пякарню, дзе сваімі пухлымі, чырвонымі кулакамі, як бач, падняла на ногі дзвёх дзевак — спадручніц сваіх, і гэтак грамадой сунуліся на месца важнага здарэння.
Віднець ужо пачынала, калі яшчэ агонь, мігочучы, пералятаў то з свінарніка ў пякарню, то з пякарні ў свінарнік; толькі днём, калі камісар * па дакладу аканома і ахмістрыні ўпісаў у кнігі, што гэткага то чысла, месяца і года ад такіх то бацькоў радзіўся рабы парсючок, ды занумараваў яго, — усе супакоіліся. Толькі дзеўкам праз нейкі яшчэ час трэба было насіць маладой матцы асобную, лепшую яду, ахмістрыні — выдаваць на тэты корм іншую прымешку, а Марціну — часцей змяняць падсцілку. Але ўскорасці ўсё наладзілася, і жыццё заплыло сваім звычаем.
Гадаваўся Рабы наўздзіў: і ў рост яго гнала і сыць брала непамерна; але бо, праўду кажучы, і яды яму было не набрацца: сваю мерку спітлюе дын пачынае сквірчэць •— усё яму падбаўляй ды падбаўляй, а чаго ўжо сам не ўбярэ, дык хоць выверив з пасудзіны, абы другі не пажывіўся. Калі ж, бывала, выпушчалі свінскую моладзь па волю — крыху пабрыкаць, ніводзін, як Рабы, не вышукае так скора слабейшага месца ў паркане і, хоць сам таўстават, а такі праз невялічкую шчыліну і то выціснецца з выгану ды першы ўб’ецца ў шкоду; але, калі прыйдзе які страх, першы і драпане адтуль, — дык ані калок, ані пуга ні разу не дакрануліся да яго далікатнага цела! Забяруцца, бывала, свінні ў сажалку пакупацца, —• усе павылазяць адтуль мурзатыя, укачаўшыся ў балота, а наш Рабы — хоць разам валяўся —■ выйдзе,
страхапецца, дзе паскрабецца і зноў чысты, гладкі, быццам і не быў там.
Час у выгодзе скора ляціць. Мінуў год, зляцеў другі, і не агледзеўся наш Рабы, як разбухаўся ўжо так, што і з хлева вылазіць не хоча; сядзіць на адным месцы і дзень і ноч, сапе, храпе, лыпае заплыўшымі салам маленькімі сваімі вочкамі дый цяжка ўздыхае, гледзячы на яду: змёў бы, здаецца, усё, а як прыйдзецца — лізне раз, другі, і хоць ты што — не лезе!
Гневаўся цяпер Рабы і на падрастаючую моладзь — падсвінкаў: лётаюць, пішчаць, крычаць, дурэюць ліха ведае чаго! От, сядзелі б, як сядзіць ён — спакойна, важна, і не перашкаджалі б іншым драмаць. Злаваў Рабы і на непарадкі, якія час ад часу бывалі ў свінарніку: находзяць нейкія людзі — і то хоць бы свае, а то чужыя; цягаюцца па загарадках, турбуюць такіх, як ён — Рабы, важных свінней; падымаецца, разумеецца, на ўсю будыніну такі страшэнны гармідар, штс ажно жутка слухаць. Але ўскорасці ўсё супакойвалася — супакойваўся І Рабы і толькі дзівіўся, нашто і каму патрэбны гэтыя здзекі.
Ажно прыйшлі ўрэшце гэтыя самыя людзі і да яго— Работа; прыйшлі зараня — яшчэ прыцемна, з ліхтарняй, святло каторай так і рэзала заспаныя вочы парсюка.
Стаў рохкаць нездаволены Рабы і ўжо думаў падняцна з гнязда, каб ткі добра напудзіць няпрошаных гасцей, калі пачуў, як нейкі велізарны цяжар прываліў яго, а заднія абедзве нагі быццам ушчаміліся. Гэткай знявагі не мог сцярпець Рабы і толькі што хацеў разінуцца ды крыкнуць так, каб ажно ўсе браты пачулі яго крыўду, як тут жа нейкая пятля моцна сцягнула і заціснула яму лыч. Цяпер ён мог толькі ўжо сквірчэць; а тым часам цяжары валіліся на яго з усіх старой, прыдушвалі яго, выкручвалі яму ногі, цягнулі за вушы... і раптам пачуў Рабы, як нешта халоднае, слізкае ўпіваецца яму ў грудзі... Задрыжэў Рабы са страху, а пасля і ад страшэннага болю, бо тое, што спярша выдалася яму халодным, цяпер пякло ў
грудзях. жывым агнём, ды разам бухпуў гэты агонь у галаву і разляцеўся па ўсім целе...
Што прыйдзецца расставацца калі-колечы з жыццём нават і свінскаму роду, аб гэтым Рабы чуў і ведаў, але аб смерці ніколі не думаў. «На гэта будзе часу, — пацяшаў сябе Рабы, — калі смерць стане падхадзіць». I вось цяпер зразумеў ён, што гэта смерць і не думала надыходзіць, а наляцела — наляцела так неўспадзеўкі, як толькі можа налятаць яна адна. I не аб гэтай смерці думаў ужо Рабы, бо ведаў добра, што яе ўсё роўна не міне: праз агнём праёжаны мозг віхрам пралятала ўсё мінулае яго жыццё. Стараўся Рабы ўспомпіць, што зрабіў ён праз час гэтага жыцця добрага і благога. Благога? Ці ж ёп каму зрабіў што благое? Не — гэтага не мог Рабы аб сабе сказаць. А добрага — што ж? — спяшаўся, слабеючы ўжо, успомніць бядак. Ага: праз усё сваё жыццё нікому благога нічога не зрабіў, ну І... смачна еў, смачна піў, смачна спаў. Ці ж мала яшчэ гэтага? I, з успакоіўшымся ўжо сумлением, апошні раз захроп Рабенькі і... даўся.
ДАЧЭСНЫЯ
3 добрым сваім старым знаёмым, каторы акуратна год у год з ласкі сваёй дзярэ з майго статка па адным старым баране і па двое маладых ягнятак падатку, сустрэціўся я нядаўна ў яловым гушчарку. Ен не быў галодны, а я — без стрэльбы — прычыны, як бачыце, важный, дзеля чаго маглі мы разгутарыцца паміж сабой пасуседску.
Слова за словам, дабраліся і да жыцця суседа — воўчага. Праўду ці не казаў мне сусед — самі разбірайце.
Бадай, усе ўжо чулі (таксама — праўду ці не), што даўней воўк быў найлепшым хатнім прыяцелем і вартаўніком і ў ніякія зладзействы і здзірствы не ўдаваўся, ажно пакуль не трапіў да нейкай паганай скупой гаспадынькі на службу. Дакучыла, відаць, ёй карміць хлебам звера, і вось аднаго разу, калі воўк, пасучы цэлую раніцу гаспадарскую стадніну, прыбег па снеданне дахаты, ведзьма тая, мест хлеба цёплага, кінула яму горача напалены камень. 3 голаду, не разшохаўшы добра, схапіў бедны ваўчок гарачы камень і так моцна апёкся, што і па сягонняшні дзень ляпа асталася чорнай. Вось з таго часу воўк з жалю і злосці кінуў сваю службу ў людзей.
Гэта старая гутарка, а цяпер паслухайце, што мой сусед баяў далей новага.
Адрокшыся службы, воўк пажаліўся сваім сябрукам. Папрабавалі тыя заступіцца за яго, але нічога не дабіліся. Пайшлі тады ваўкі грамадой з жальбай да цара свайго — ільва.
Леў, выслухаўшы справу, асудзіў так: «Лепш жывіце •у лесе, чым у такой хаце, дзе вам могуць здрадзіць, а як усё жывое без яды не можа абысціся, так і вы, не перабіраючы, што і чыё, хапайце і ешце; на прыпадак жа голаду дам вам даўгавечную карову, карміце і даглядайце яе толькі добра, а малака — яды хваце».
3 таго часу сталі ваўкі жыць у лесе, займацца рабункам, а да таго — даіць сваю карову і дзяліцца малаком.
Але час ад часу паміж згоднай даўней воўчай сям'і пачаліся звадкі, завялося шальмоўства; харчаваць карову ўсім разам прыходзілася, а як падойдзе дзяліцьба малака, дык адзін так набухаецца яго, што чуць адпаўзе, а іншы зусім з пустым жыватом пасунецца.
Каб як зарадзіць проціў гзткага ашукапства, склікалі р.аўкі сход, на каторым прызналі: на кожны дзень назначыць чароднага ваўка, каторы б даглядаў карову і ўдой увесь ад яе забіраў сабе,
Цешыліся ваўкі з такога мудрахітрага свайго пастанаўлення, але не доўга. Кожны воўк, як толькі падойдзе яго чародны дзень, разважае сам сабе: на якое ліха мне карміць тэту карову, калі з гэтага харчу прыбудзе малака не столькі мне, колькі заўтрашняму чароднаму, хай жа сабе той і важдаецца з ёй, а я што выдаю — то І маё.
Як сталі гэтак даглядаць сваю кароўку дачэсныя гаспадары, дык, калі не пажывяцца дзе на старане баранчыкам ці так чым-колечы, зубамі ляскаць прыходзіцца.