• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    маленькімі вочкамі, алс так всяк смешна, піто мы ўсс ў рогат. Ажио, людцы вы мае, як запішчыць гэта яна на нас, і хоць усяго не зразумелі, але лаянка зусім да на­тай падобна, толькі яшчэ крапчэйшая! «1ш ты, — кажа Рыгорка,— хоць заморская падла, а лаянкі тутэйшай скора навучылася». Дый яшчэ горш сталі рагатаць; а я, доўга не чакаючы, тыц ёй пад нос пугаўём. Браткі вы мае! Калі ўскочыць гэта яна, выхапіла нейкую дудачку ды як засвішча, — ужо на што Гаўрыла быў здатны да гэтага, а так бы не патрапіў! Але нядоўга мы дзіваваліся, бо, як бач, наляцела паліцыя — і за карак ды ў паліцыю. Там мы толькі даведаліся, што жулік нас падвёў, бо гэта не заморская налпа, а амаль не першы чалавек у горадзе, але, як людзі нам казалі, надта падобны да налпы. Даведаліся мы ў паліцыі яшчэ нечага, але ўжо не заморскага, а тутэйшага — лазовага куста; а мне за тое, што ткнуў пугаўём гэну звярыну, зрабілі гонар — лішніх пятнаццаць усыпалі...»
    ПЛЗЫКА
    Што пазыка не кожнаму ідзе на карысць, усякі хіба добра ведае на сваім уласным карку. Пазнаў гэта і мой карк, а нават не карк, а ногі.
    Было так: выбраўся я ў Вільню, а што неяк, не тут кажучы, саромеўся паказацца ў горадзе ў лапцях, дык пазычыў боты ў суседа. Прыйшоў у Вільню; цягнуўся ў Кальварыю. Аж тут на мосце, што зроблены цераз раку Вілію, — бачу: нейкія два падросткі цягаюцца за чубы.
    — Што вам, — кажу, — за ліха, абібокі вы гэткія, чаго вам не хватае, — гэта ж смех і грэх!
    — Дзядзенька, — кажуць яны, — дзярэмся — праўда, але дзярэмся з тваёй прычыны.
    «Вось, — думаю, — ліха падало: з-за мяне — Янкі з Гаротнікаў — у Вілыіі чубы трашчаць?!.» Аж дзіва: скуль яны могуць знаць мяне? Але на сэрцы зрабілася неяк добра: як бы ні было, а ўсё ж гонар.
    — Пакіньце, — кажу, — хлопчыкі, шкада мне вас, ды скажыце, у чым дзела?
    — Як жа ж, дзядзенька, во тэты гіцаль * кажа, што ў цябе шэсць пальцаў на назе, а я кажу, што пяць; ну, і ўзяліся за чупрыны.
    — А дзетачкі ж мае вы родныя, пакіньце цягацца,— кажу, — бо ў мяне і папраўдзе тыкеля * па пяць пальцаў на назе!
    — Не,— кажа старэйшы хлапец, — так табе, дзядзька, веры не дамо: скінь боты і пакажы.
    — Добра, — кажу, — хлопчыкі, супакойцеся — я вас пераканаю.
    Зышлі мы на бок; сцягнуў я бот, адкруціў анучыну, пералічылі яны мае пальцы — пяць!
    — Ага, — кажа той самы забіяка, — чаму ж ты, дзядзька, паказаў нам тыкеля правую пагу? А на левай то пэўне шэсць пальцаў!
    Хоць вас паляруш! Разуўся я і з лсвай нагі, пачаў анучу адкручваць,—калі глянь—ажно ўжо няма маіх чупрыннікаў; няма каму пальцаў лічыць! Але, дасцё веры, і на пальцы няма чаго нацягнуць, бо разам з імі паехалі і новыя пазычаныя богы!..
    3 МАЛЕНЬКІМ БІЛЕЦІКАМ
    Ці здарылася вам, браткі мае, ехаць на чыгунцы? Не? Ну і дзякуйце богу! Мне бо давялося раз,— няхай яна згарыць: чуць-чуць даехаў! А ехаць мусіў: у гарадской бальніцы ляжаў хворы ўнук — трэба было да яго дабрацца. Жонка адвезла на вакзал, добрыя людзі параілі, як і дзе купіць білет, нават улезці мне памаглі на гэту шалёную кабылу, згінь яна, прападзі!..
    Людцы мае! Колькі ж там народу, народу! I ўсе разам: і жыды, і мужыкі, і паны, і бабы разам паміж усіх сядзяць... Толькі гэта я зірк у адзін, у другі бок, аж тут калі зазвоняць, засвісцяць, загудзяць, ды гуруруру — вагоны, значыцца, крануліся; калі схіснуўся я, то, каб нейкі добры пан мяне не паддзяржаў, мусіць, і костачак я не сабраў бы сваіх.
    — Садзіся, ■—■ кажа да мяне, — старычок, ■— і сам пасунуўся крыху на зэдліку гэным. Сеў я, глянуў на яго — бачу — крапчэй ён за пана паказвае: па шапцы назнаў я, што чыноўнік нейкі, а каля яго дзве паненкі сядзяць, ну, але сказаў сесці, то і сяджу.
    Толькі гэта шалёная кабыла так неяк не то што тра­се, але калыша, каб на яе звод, што мне пачало млосна рабіцца. Дастаў я люльку, махоркай добра напхаў дый затуманіў — чую, палягчэла, адлягло; я тады другую і трэцюю. Бачу: нешта паненкі круціць носам пачалі І да­вай шаптацца з чыноўнікам. А той зараз да мяне:
    — Білет жа ты, старычок, маеш?
    — А як жа; грошы, — кажу, — заплаціў, вось і 61лет, — выймаючы з капшука, паказваю яму.
    — Ах, стары, стары, куды ж ты — кажа — забраўся з гэткім маленькім білецікам? Гэта ж ты штраф заплаціш! Глянь, які мой!
    Калі глянуў я на яго білет — праўда: у разоў 20 большы за мой ды і зусім не падобны! Я гэта, доўга не
    чакаўшы, цмок у адну руку, цмок у другую. «Паночку, — кажу, — ваша выскароддзе, пакажыце ж, дзе мне сесці?!» — «Хадзі, — кажа, — пакажу».
    Павёў ён мяне, адчыніў нейкія дзверцы. «Во, — ка­жа, — у цябе маленькі білецік, дык табе па закону і маленькае месца палагаецца».
    Падзякаваў я яму за раду і ўвагу на маю старасць. Праўда, крыху цеснавата, але для аднаго годзе; і зэдлік да сцяны прыбіты, толькі з велізарнай круглай дзіркай, але сядзець нішто — выгодна. Прычыніўшы крыху дзверы, затуманіў я люльку, пачаў думаць, як там унук мой маецца, што жонка дома парабляе, аж тут тыц да мяне нейкі барадаты жыд, але, праўда, зара назад папёр; толькі я гэта стаў напіхаць другую люльку, аж тут шась да мяне нейкая паня, але то не абы-якая паня — так чыста адзеўшыся, што я ўжо маніўся хоць у куточку пры ёй пастаяць, хай бы садзілася на зэдлік — неяк бы змясціліся, але і яна стук дзвярамі і пайшла. Божухна-бацюхна, думаю сабе, пыхкаючы люльку, гэткая то, відаць, багатая паня, а мусі таксама, як і я, бедны, з маленькім білецікам едзе. Не скончыў я яшчэ і другой люлькі, аж тут калі стаў да мяне сыпаць народ, — не раўнуючы, як на хрэсьбіны: усё скрыт ды скрыт дзвярамі, усялякага стану, і малых, і старых; а я сяджу сабе, як пан, — ведама, заплаціўшы грошы,— ды падміргваю ім, ды ўсміхаюся з іх зайздрасці. Аж ізноў лезе той самы барадаты жыд ды як наваліцца на мяне: «Што ты,— кажа,— адзін рассеўся? Іншым не трэба, ці што? Злазь!»
    — Дурны ты, кажу, дурны. Я ж за свае крывава запрацаваныя грошы білет купіў, праўда — маленькі, але пан, дай божа яму здароўя, паказаў мне, дзе і з гэткім білецікам можна да ўнука даехаць...
    — От я табе пакажу ўнука! — крыкнуў жыд і пабег некуды.
    Аж зара навёў ён на мяне нейкіх чыноўнікаў, ці ліха іх там ведае каго, і сталі яны мяне адтуль цягнуць.
    Але не такі я ўжо дурань, хоць першы раз па гэтай паганай кабыле еду, — не даўся.
    Прыехалі на нейкую станцыю, навялі на мяне нейкіх вайсковых з аружжам людзей; тыя, дык, прызнаюся, ад разу далі рады мне, старому, і нават на вакзал зацягнулі, хацелі нешта пісаць ды і мяне пакінуць тут... чуцьчуць выпрасіўся і ледзь дабраўся, дзякаваць богу, да месца.
    В У‘ЮНЫ БЫК
    Павёў Язэп бычка-трацячка на рынак прадаваць; на дарозе спатыкае салдатаў; тыя і пытаюцца Язэпа:
    — Куды, старча, бычка вядзеш?
    — На торг прадаваць виду,— кажа Язэп, — так; нейкі няўдалы, наравісты ўдаўся, што рады даць не магу.
    — Эх, дурны ты, землячок, — кажуць салдаты, — што ж ты возьмет за гэткую злыбіпу? Аддай лепт нам яго на навуку ў горад на які год, дык прынамсі апасля жмені са тры грошы згорнеш.
    Падумаў, пачухаў патыліцу Язэп, — падумаў — згадзіўся і аддаў бычка на павуку салдатам, а сам вярнуўся дадому.
    Мінуў год; пайшоў Язэп у горад па свайго быка. Дапытаўся салдатаў, каторым аддаў сваю жывёлу на навуку, прыходзе да іх і пытае:
    — Ну, землячкі, як мой падласы? Чы добра навучыўся?
    — Ах, каб ты ведаў, — кажуць яны, — якой бяды набраліся мы з ім! Спярша — як спярша: брыкаўся, тузаўся, бадаўся, — але неяк далі рады — угаманіўся; толькі, як прыйшло ўжо да самай навукі, то так стаў ско­ра браць усё ў свой бычачы розум, што аж рогі паадпадалі, шэрсць выпаўзла, стаў хадзіць на дзвюх нагах, сло­вам, зусім падабнюсенькі стаўся да чалавека, а які разум­ны, аж дзіва!
    — Ну, я яму скора выганю тэты розум з галавы, — кажа Язэп,— толькі вядзіце мяне ў хлеў, дзе ён стаіць!
    —• Звар’яцеў ты, чалавеча, чы што? — кажуць салда­ты,— праўда, чакаў ён цябе, але жыць болей з намі не захацеў: дагадзіць яму не маглі патрапіць, перабраўся ён цяпер па сваю кватэру і, чутно, папаў у вялікія чыноўнікі.
    — Пакажыце тыкеля, — просіць Язэп, — дзе ён жыве, а я ўжо сам дам рады — нябось, пастронкі моцныя ўзяў.
    Салдаты завялі Язэпа, паказалі дом, куды ісці, а самі ўцяклі. Язэп, убачыўшы на дварэ нейкага чалавека, пытае, дзе тут жыве бык?
    — Не бык,— адказвае той,—а Быкаў; вунь у тыя дзверы ідзі.
    Раскруціўшы пастронак і прыгатаваўшы пугу, смела Язэп адчыняе адны, другія дзверы і апынуўся ў вялікім пакоі, дзе ўбачыў абедаўшага за сталом пана.
    — Табе чаго? — пытае той.
    Язэп, падміргваючы адным вокам, зарагатаў і кажа:
    — Іш ты, Падласы, які ласун! Нябось, не спазнаў гаспадара?
    — Вон пайшоў! — крыкнуў пан, выскачыўшы з-за стала.
    — Быську-быську, — стаў усцішваць Язэп разгневанага пана, але той рынуўся на яго з кулакамі.
    Язэп, доўга не чакаючы, закінуў на пана пастронак, зацягнуў яго ды давай акладаць пугай...
    Немаведама, чым бы гэта скопчылася, каб не збегліся на крык людзі і не абаранілі пана.
    ПАДЛАСЕНЬКІ
    Прыждаў Падласы сынка падласенькага, а з практыкі жыццёвай ведаў добра стары Падласы, што цяперашнім часам з бычачым розумам далёка не зайдзеш. Вось, параіўшыся са сваёй жонкай — Красуляй, надумаўся ён аддаць свайго сына ў навуку. Аддаць-то аддаць, ано чым заплаціць? Раіліся, раіліся — нічога. Падласы, як рупны бацька, і кажа: «Прадам хоць сваю скуру, абы толькі вучыўся сынок».
    Выбраўся Падласы ў глаўны горад, да важнейшага разніка, дый кажа: «Купляй ты, скуралуп, маю скуру— за сабачыя грошы аддам, абы з сына свайго, бычаняці, зрабіць чалавека».
    Стаў шчупаць скуралуп Падласаву скуру і пачаў яе, як і прыстала на добрага купца, ганіць: і лінялая яна, і вуграватая, і абмуляна шмат, усёй цаны — рубель. Артачыўся спачатку Падласы, бо ведаў добра, што разнік лжэць, і хоць, праўда, скура вельмі абмулена, але нашто тое — па юхтовыя боты хоць куды; аднак жа мусіў і на рубля прыстаць, бо скуралуп заверыў, што цяперашнім часам з бычаняці і за дзесятку зробіш чалавека, каторы пасля будзе браць вялікія грошы, і за іх, быкоў, заступіць, каб не так памулівалі ім скуру.
    Старгаваўшы ледзь не задарма валовую скуру, разнік скамандаваў яму стаць задам да сцяны і, падрэзаўшы каля рагоў і ног скуру, залупіў яе на два бакі, прывязаў да прымацаваных у сцены гужоў дый кажа: «Ну, братка, панатужся дый вылазь». Напрогся Падласы і —■ хоць боль узяў — вылез аблуплены. Глянуўшы на апаўшую скуру, жаль ахапіў Падласага: успомніў ён, як гэтую рыжую на левым баку лапіну не раз лізала яго Красуля; успомніў, як на курчавую каля рагоў яго шарсціну ласа спаглядалі ялаўкі, але чаго не зробіш дзеля дзіцяці: абы чалавекам стаўся. Вярнуўся ў хлеў аблуплены да