• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Не спаў гэтай ночы павук, а назаўтра, надумаўшыся, зрабіў і наставіў новых яшчэ дзесяць сетак...
    ГАДУНЕЦ
    Каля крыжавых дарог пад узгоркам разрасліся кусцікі: пад’яловец, сухадрэўка і лаза. Кусцікі былі дробныя. Гулялі ветры лютыя і абрывалі лісточкі з іх; праляталі навальніцы страшэнныя і крышылі галінкі іх; каціліся паводкі глыбокія і падмывалі карэньчыкі ім. Дрэнна, зусім дрэнна стала жыць кусцікам...
    Вось у цёмныя ночкі сталі шаптацца паміж сабой кусцікі, каб як долю сваю паправіць. Раіліся, раіліся і ўрэшце прыдумалі ўзгадаваць паміж сябе такое велізарнае дрэва, каторае бы густымі лістамі сваімі ад ліхіх ветраў закрывала іх, вялікімі галінамі сваімі ад страшэнных навальніц сцерагло, тоўстымі карэннямі сваімі ад глыбокіх паводак бараніла.
    Траплялася не раз — памяталі кусцікі, — як паміж іх заляталі зярняты з вялікіх дрэў, але яны і ўвагі на іх не звярталі: паляжыць гэтакае насенне, паваляецца, і то вецер далей яго гоне, то яно засохне і згіне. Але цяпер — пасля наряды — на першае зерне, якое да іх трапіла, сыпнулі кусцікі сваімі лісточкамі і іголачкамі і, гэтак прыкрыўшы, сталі шанаваць і сцерагчы яго. 3 пестуна на другі год — на вясну — паказаўся расток, і пагнала яго ўгару. Цешыліся кусцікі і, каб даць выгоду свайму гадунцу, не жалеючы, падсыпалі і падсыпалі яму то лісточкаў сваіх, то іголачак.
    Шмат год прайшло з таго часу, але ўсё ж ткі прыждалі кусцікі, калі іх гадунец — дрэва разраслося на здзіў высокае, на здзіў шырокае, на здзіў густое. Надзея кусцікаў, што вось-вось цяпер настане для іх новае, спакойнае, лепшае жыццё, цешыла іх бязмерна.
    I праўда. Таўстое карэнне, вялікія галіны, густыя лісты баранілі іх ад ворагаў: паводак, навальніц, ветраў, — але гадунец гэты закрыў ім і... сонца.
    I — пагінулі кусцікі!
    СУД
    Эх, браточкі, кепска стала жыць на свеце, калі ўжо за курыцу сусед суседу анэгдысь * калом галаву пашчапаў, ды пасля за гэтую самую курыцу (ведама, спусціўшы адзін другому юху) будуць цягацца па следавацелях ды па судах. А што за шкоду зрабіла курыца? От, вырвала на гародзе бурачкоў на пядзі тры. А ім, гэтым задзіракам, колькі гэта курыца будзе каштаваць? Цэлага падцёлка, калі не больш! Ияма цяпер памеж маладых дабра.
    А вось паслухайце вы, якія ў нас даўней былі суды. Нябожчык Янка (вечны пакой яго душы), «махляром» што звалі, забраў са свайго аўса двох быкоў Рыгора Канцавога; праўда, аўса з’есці — мала з’елі, але шмат стратавалі; дома пагадзіцца — не пагадзіліся, напісаў пахтар * прашэнне, і пайшло ў суд.
    Цешыўся і я з гэтага, бо ўжо колькі часу, як І на маіх шнурах пасля ночы атава была стратавана — не іначай — як гэта работа Рыгоравых Лысага І Падласага! Але, не злавіўшы за руку, не кажы, што злодзей. Шмат было гутаркі аб гэтых быках у вёсцы, толькі мне Сталючонак падшапнуў, што, як уночы хадзіў на рунь пільнаваць зайца, бачыў на маёй атаве кабылу ўдавы Габрэлі хі. Эге, думаю сабе, недачаканне: злаўлю і я.
    Павячэраўшы, зараз абуў лапці, насунуў кажух дый ціхенька шусць праз сенцы на гумнішча, гоцнуў праз плот ды борздзенька на мяжу і бух!.. Ляжу... чакаю...
    Толькі першыя пеўні прапяялі, як чую: едзе нехта на маю атаўку. Мусіць, і адной малітвы не паспеў бы чалавек прагаварыць, ходзіць ужо Габрэліхі кабылка па маёй атаве і хрумшчыць, аж пена ідзе, а за аброць трымае ды водзіць сама Габрэліха. Здуру пагарачыўся я і, не пачакаўшы, каб бліжэй мяжы падышлі яны, крыкнуў, скокнуў да кабылы. Але і Габрэліха, каб яе паралюш, спрыт-
    па была кабеціна: як бач, па кабылу ды ўскочку наўцёкі. Гнаўся я, гнаўся, але па ночи куды там!.. Назаўтра, чуць свет, узяў я старасту, двох панятых, і следам якраз давялі. Прызналася і Габрэліха, але заплаціць за шкоду не хацела. Падаў я на суд.
    Праз якіх два тыдні прыходзяць нам павесткі: і Рыгору з Янкам, і мне з Габрэліхай — усім на адзін дзень. Паехалі. Міравы суддзя быў у нашым участку немец, і надта цяжка было з ім разгаварыцца, мала нашай гутаркі ён разумеў, а мы яго яшчэ менш.
    Выклікае на сам перад Янку з Рыгорам і пытае:
    — Ну, как біль?
    — Не, — кажуць, — ваша скародзе, далібог, мы не біліся...
    — Балван, — закрычаў суддзя, — я спрашываю, ка­кой патрава?
    — Не, — кажа Янка, — не па траве, а па аўсе, ваша скародзе, хадзілі Рыгоравы быкі.
    — Какой бік?
    — Лысы і Падласы, ваша скародзе.
    — Болван, мошэннік! — яшчэ горш закрычаў суд­дзя. — В прошэні кафаріт воль, а теперь — бік! Сам не знаеш, хто імел потрава! Ідіте дамой! Мне время нет! Дело кончено!
    Выйшлі Рыгор з Янкам, а я стаю і дрыжу: не іначай як пахтар наплутаў у прашэнні і замест быкоў упісаў валоў. Ах, каб яго ліха! А калі і ў маім прашэнні змяніў ды замест кабылы напісаў каня? Стаю, дрыжу і языка ў губе забыўся. Стаю, шапчу, каб не збіцца з панталыку: «.Кабыла, кабыла, кабы...» А тут якраз кліча мяне з Габрэліхан! Выйшаў я... стаю... дрыжаць калены (першы раз на суд папаў), бачу — і Габрэліха збялеўшы стаіць. «Кабыла, кабыла, кабы...» — шапчу я, аж тут трах! Міравы і пытае:
    — Ну, как?
    — Кабыла, — кажу, — ваша скародзе.
    — Как кабыла, кто?
    — Габрэліха — ваша скародзе.
    Але ўжо ані вочы мае не бачаць, ані вушы не чуюць... стаю... дрыжу... як праз туман бачу — суддзя смяецца дый зноў пытае:
    — Кто кабыла? Кто?
    — Удава, Габрэліха, Ваша скародзе! — Але ў вачах неяк весялей мне робіцца; мусіць, справу выиграю, бо суддзя замест гневу смяецца ды ізноў да нас:
    — Ну вот і карашо, ты, — кажа, хоць і мужчына, но маленькі, а она хоць і баба, но, правда, большая кабыла. Так вы лучше так... без суда. Зачем суд? Помертесь!
    Глянуў я на Габрэліху, зірнула яна на мяне. Стаім, чакаем, што будзе.
    — Но, ідіте, -— кажа, — в корідор — помертесь! На то соседі — зачем суд?
    Выйшлі мы ў калідор. Глянуў я на Габрэліху дый думаю сабе:
    «Кепска будзе. Хоць віна і яе, але як прыйдзецца да меры, дык рады не дам — баба рослая!»
    Сталі мы гэтак бокам. Узняўся я на цыпачкі, і так на корх не хапае. Габрэліха, каб ёй дна не было, дагледзела гэтую штуку дый кажа:
    — Не, суседзе, гэта не мера. Калі суддзя сказал! памерыцца, дык трэба памерыцца як мае быць. Суддзя лепш ведае, што і як трэба да справы. Давай плячыма станем.
    Як сталі плячыма, а баба яшчэ ўчапілася за маю бравэрку ды цісне ўніз, каб на цыпачкі не ўзняўся, — дык куды там! Бадай, не на ўсю галаву ніжэй я росту. Уздыхнуў я, але што ж зробіш — воля божа! Вярнуліся ў камеру, а тут суддзя і пытае:
    — Ну, как?
    — Памерыліся, — кажам, — ваша скародзе!
    — Вот і хорошо! Ідіте, — кажа,— з богам домой, дело кончено, я ошень рад!
    Выйшлі мы. Толькі... але што там валаводзіць? Хочаце ведаць, які канец? Думаеце, што зараз, як цяпер вы, маладыя, зараз у з’езд, у палату, у Пецярбург? Ані думаць! Да Бэркі трапілі і Рыгор з Янкам, і я з Габрэліхай. Што і як там было?.. Ат, было як было, але з таго часу не ездзілі на суд.
    ВАЖНАЯ ФІГА
    (Ахвярую добрым свякро^кам)
    — А што, каб цябе паляруш, мая ты кветачка, каб табе дух заняло, мая ты ягадка, — усціхла, нябось, — спакарнела! Не шкодзе, не шкодзе!! Але што я бяды набралася, пакуль гэтага, мае вы кветачкі, дабілася; што я стыду, злосці і слёз глынула?! Матачцы боскай, мае вы ягадкі, іх ахвяровываю.
    Бо як жа ж! Падумайце самі: гэтакае, шануючы бога і людзей, шчанё, што яшчэ і малако на губах не абсохла, — будзе пад мой нос — свякровін нос, — мае вы кветачкі, фігу падтыкаць?! Няма што казаць: усцешыў мяне сынок, усцешыў — чаго па старасць прычакалася! А ўсё, бывала, прыставаў да мяне: «Мамка, мамка, вазьму я Агатку, хоць маладая, але не бедная, цялушку, дзве авечкі, парасё і 30 рублёў пасагу дадуць, і дзяўчына гладкая, як качалачка, і гаспадарная, і рунная...» — «Бяры, — кажу, — сынок, мая ягадка, хоць і Агатку — па мне што? Не я, а ты, Сымонка-дзіцятка, будзеш з ёй жыць; я ўжо старая, нядужая і вады вам не замучу». Рупная? Праўда, што рупная: парупілася матчын нос, мае вы кветачкі, фігай падціраць! А спытайцеся, за што? Вось паслухайце, мае вы ягадкі.
    Спачатку, — як толькі Агатка ўзяла ўсю хатнюю гаспадарку ў свае лапы, — ішло і ціха, і складна — от ведама як спачатку. Раніцай, бывала, прыставіўшы абед, пабяжыць каровы падаіць, свінням замяшаць, ну і падойдзеш да прыпечка па-даўнейшаму, мае вы кветачкі, гаршкі паправіць, пераставіць, у каторы солі падсыпеш, у каторы вадзіцы падліеш... Прыбяжыць Агата, угледзіць і зараз, мае вы ягадкі, на мяне накінецца: «Нашто, мамка, чапаеш? Нашто груцу перасаліла? Нашто квас, як памыі, вадой развяла?» I пойдзе, і пойдзе сыпаць! А то, часам, сынок як выйдзе з сахой ды замарудзіць на
    палудзень, так зараз яна, Агата, значыцца, мае вы ягадкі, тыц у печ — скварку выцягне, стравы чабохне ў міску. «Fla, — кажа, — мамка, з’еш крыху, старая ты, можа млосна зрабіцца... а я паляту з спарышамі к Сымону на поле». — «Што ж ты, — кажу, — нявестачка, каб цябе трасца, мая ты ягадка, такая ўважная на маю старасць, а там Сымонка спрацаваны, галодны, як воўк, чакае — абыдуся без тваёй ласкі»,— ды бразь ёй міску пад нос!.. Праўда, першыя дні, бывала, нічога не адкажа І пабяжыць; але іншым разам здарылася ізноў прыпазніцца Сымону на полі... Наліўшы спарышы і не гледзячы, не чакаючы ўжо на мяне, паляціць... Чакаю я, чакаю, мае вы ягадкі, аж злосць ужо мяне добра забірае, і як толькі на парозе пакажацца нявестка, ну і дам ёй тады дыхту! Во як жа, мае вы ягадкі, кінуць галодную старую матку, а самой ляцець з ядой перш да мужа; мо там І стравы сама нацурболіцца, а ты хоць зубы на паліцу кладзі. Ну і тыцнула я ёй раз фігу пад нос адну-аднюсенькую, а яна, мае вы ягадкі, мах па фізе; і то жалься божа, якая гам была фіга. Я ёй тады другую, трэцюю, аж і яна мне тыц пад нос фігу, ды якую?! Махнула я па фізе дый не папала, а што махне яна, то якраз урэжа. Як пайшлі гэта мы частавацца, мае вы ягадкі, фігамі, дык аж пакуль не вярнуўся Сымонка і не расцягнуў нас. 3 таго часу, мае вы ягадкі, амаль не кожны дзень пайшлі фігі, аж рукі сабе наадбівалі: то за яду, то за печ, то за про­мешку, — дый мала за што — ведама — жыўшы ў адной хаце.
    Не змагла сцярпець я гэтай паняверкі, дай, думаю, схаджу да земскага —■ пажалюся... Праўда, ісці прыйшлося далёка — вёрст 18, але неяк зацягнулася і ўсё як мае быць расказала яму.
    «Ну, — кажа, выслухаўшы мяне, земскі, — во што я табе скажу: па судах цягацца табе няма чаго, дый грошы трэба, а я і так раду дам: не лезь да печы, а лепш на печ, сядзі ды прадзі і не перашкаджай працаваць