Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
Раніцай — халадком — ісці было нішто, але пад паўдня стала прыпякаць, ногі пачалі млець, а тут яшчэ вяровачка ад торбы з хлебам муляе плечы Пранука. А ў дарозе, вядомая рэч, зразу зусім не чутно цяжару, а прайдзі толькі далей, дык і хунт пудам здаецца!
Перакідваў Пранук торбачку з аднаго пляча на другое, перакідваў, дый так нічога: рэжа!
— Вось каб цябе ліха! — стаў наракаць Пранук. — Сам чуць цягнуся, а тут яшчэ і хлеб нясі...
-— Не ты мяне нясеш, а я цябе нясу, — адзываецца хлеб з торбы.
Забыўся Пранук І на дзіва, што хлеб загаварыў, толькі яшчэ горш узлаваўся:
■— Дык ты гэтак?! Мала таго, што на плячах маіх ляжыш, — яшчэ агрызацца ўздумаў? Вось жа паглядзім, хто каго нясе! — дый бразь торбу з хлебам аб зямлю, а сам ажно ходу са злосці падбавіў.
Ішоў Пранук, ішоў доўга; але штораз часцей садзіўся спачываць, штораз часцей уздыхаў, штораз часцей сплёвываў і, не прыждаўшы яшчэ вечара, вельмі ўсцешыўся, угледзеўшы здалёку на дарозе карчму.
Зайшоў, дастаў капшук, вытрас з яго апошнюю залатоўку, што з дому ўзяў, каб было чым хлеб свой падкрасіць у дарозе, ды аддаў яе цяпер на хлеб і, ласа сухі яго грызучы, дагадаўся ўрэшце, хто каго нёс: ці ён — хлеб, ці хлеб — яго.
НАГРАДА
Прыгнаныя з усіх старой гасударства дактары і шаптуны ўжо лічылі, што толькі некалькі гадзін аставалася жыць іхняму цару цароў — Султану. Ніякай надзеі на ратунак не было: надышла апошняя ноч жыцця яго.
Ажно пад поўнач да канаючага Султана прыляцеў, як шалёны, з пляшкай нейкага зелля першы яго міністар і, прыпаўшы на адно калена перад хворым, крыкнуў:
— Выпі, пане наш, гэтае зелле і будзеш здароў!
Султан выпіў і назаўтрае ўстаў здаровым.
Цешыўся, але не дзівіўся народ, што першы міністар вылечыў Султана, бо каму ж і быць найразумнейшым, калі не першаму міністру?
Султан, клікнуўшы да сябе збаўцу свайго ад смерці, міласціва кіўнуў яму галавоіі і кажа:
— За тое, што выратаваў ты мяне ад смерці, даю табе маёнтак на паўмільёна рублёў.
— О, цар цароў! Ласка твая вялікая, — адказаў першы міністар, — але не я заслужыў яе, бо лякарства гэтае даў мне мой памошнік!
— Памошнік? — здзівіўшыся, пытае Султан. — Клікні ж яго да мяне. Але як ты падаў мне лякарства, так І назначаная награда няхай будзе пры табе.
Прыйшоў міністраў памошнік і, сагнуўшы калені, кажа:
— О, пане мой! Заслуга не мая: зелле даў мне мой сакратар.
—-Калі даў гэткага добрага зелля твой сакратар, то твая вялікая заслуга, што ўмееш падбіраць сабе такіх разумных людзей, і за гэта даю табе сто тысяч рублёў, а сакратару выдай 50 тысяч наградных.
За колькі гадзін убягае шчаслівы сакратар да Султана і, пакаціўшыся яму ў ногі, кажа:
— О, сонца маіх вачэй! За такую вялікую ласку жыц-
цё я сваё гатоў аддаць, але не я заслужыў яе, бо лякарства даў мне старшы мой лёкай.
— Добра, — адказаў Султан, — свае грошы вазьмі і карыстай з маёй ласкі, а касіру майму прыкажы даць лёкаю твайму 10 тысяч рублёў.
Ускорасці ізноў убягае сакратар да Султана і кажа:
— Лёкай мой прызнаўся, што зелле гэнае даў яму кухар.
— Даць і кухару, — кажа Султан, — наградных тысячу рублёў.
Кухар, атрымаўшы грошы, пабег да міністра, кінуўся яму ў ногі і, як на споведзі, прызнаўся, што лякарства не ён зрабіў, а даў яму крамнік, дзе ён усё купляе.
Пачуўшы гэта ад міністра, Султан пераслаў крамніку сто рублёў.
Да слёз разжалены ад такой ласкі, крамнік пабег у Султанавы палац і шчыра выказаў, што лякарства гэнае даў яму знаёмы шавец, каторы прыходзіць да яго крамкі купляць цыбулю і хлеб. Зрабілі даклад Султану, а той па сваёй міласці вялікай даў прыказ паслаць шаўцу гасцінца: адзежы і боты.
Бясконца цешыўся шавец з адзежыны, але боты былі старыя, і латаць ён іх не хацеў; апроч таго, яго грызла сумление за незаслужаную награду, бо лякарства тое даў яму знаёмы негр-жабрак, каторы ніякае апраткі не меў; і вось гэты шавец аддаў жабраку старыя боты...
I ходзіць цяпер збаўца Султанава жыцця хоць голы, але ў ботах...
ПРЛТЭСТ
(Адкрыты ліст у рэдакцыю «Н. И.»)
«Мы, ніжэйпадпісаўшыеся, аддыхаючы ці то грэючыся пасля цяжкай і сумленнай працы пад лавай або стадом у хаце,’не раз чуем, як нашы гаспадары чытаюць niсаную ў ix мове газету «Нашу Ніву», у каторай часта ўспамінаецца слова «брахня». Брахнёй, як мы заўважылі, называець «Наша Ніва» выдумкі і лгарствы, якія прыдумваюць нейкія там нанятыя за грошы людзі. Проціў гэтага мы пратэстуем.
А пратэстуем вось чаму. Што іншага — выдумка і лгарства, што іншага — брахня. Брэшам толькі мы, сабакі. Дык ведайце, што брахня — не выдумка І не лгарства, бо ніводзін сумленны сабака ані за грошы, ані без дай прычыны брахаць не будзе; гэта могуць пасведчыць нашы гаспадары. Дык не маеце права пас зневажаць, раўнуючы да гэных паноў, аб каторых пішаце.
Бываюць, праўда, і паміж нас (але зусім мала!) гіцлі, каторыя, каб убіцца ў хату, дзе чуюць яду, і пажывіцца, пачынаюць быццам шчыра брахаць. Гаспадар, разумеецца, выгляне праз дзверы: што за неспакой? А той лодыр шусь яму пад ногі і ўжо каля стала хвастом круце! Гэткі прайдоха шмат шальмоўства робіць, бо пакуль суседнія сабакі добра яго не распазнаюць, дык не раз i ix падвядзе, пачаўшы брахню, і другія падымаюць напрасную трывогу. Гэткі гад у нас, так, як і ў вас, завецца правакатарам. Розніца толькі ў тым, што ў вас гэткаму пану кланяюцца, вітаюцца з ім і грошы плацяць, а наш брат, калі свайго гэткага спаткае, дык і хвастом не кране, а ўсёй заплаты ім, калі гаспадар палкай перацягне...
Бываюць яшчэ паміж нас так званыя ляпайлы (але не брахуны!). Ляпайлай завуць у нас прыдуркаватага або падслепаватага сабаку, каторы прывык таптацца толькі па адных і тых самых, змалку знаных яму сцеЖ’ 100
ках; дык калі такі бядак паткнецца на сваёй дарожцы на які-колечы ражончык ці што якое (мала хто можа кінуць што туды?), вось ён, спалохаўшыся, і адскоча ўзад дый, не разнюхаўшы добра, у чым справа, пачынае ляпаць ды ляпаць — дзень і ноч.
Але з ляпайламі, а яшчэ менш з правакатарамі мы, сабакі-брахуны, нічога супольнага не маем.
Лыска — Міхалкі Канцавога, з вёскі Граек;
Разбой — Тадора Серадняка, з вёскі Булькаў;
Жук — Сцяпапа Крывога, з вёскі Засілля, і другія.
Па іх просьбе ліст напісаў і за неграматных распісаўся
Ядвігін Ш.»
ВАРОНА
На шырокім і даўгім пазадворку было весела і крыкліва.
Найважнейшым па чыне лічыў сябе, разумееца, індык. Зважна, хоць і не без страху азіраючыся ва ўсе бакі, пад’язджаў ён, нашупырыўшыся, час ад часу на скрыдлах, а з вялікай натугі бледнаватыя гузакі на галаве яго то чырванелі, то ажно рабіліся сінімі, урэшце, белымі, але затое, калі, бывала, тукане — вылае, як і прыстала на важны чын, на той момант ціхлі, прыслухаліся і дзівіліся ўсе; але толькі на момант.
Гусі — страшэнныя пляткаркі — доўга вытрываць моўчкі не маглі і адзываліся, спяшаючыся адна перад другой як мага больш нагагатаць, першымі.
Чырвоны з велізарнымі косамі пявун, маючы пад сваім загадай не мала хоць і слабейшага роду падданых, таксама не надта быў падатны ўступаць хоць бы і самому індыку: ляпаў сябе па баках скрыдламі, дзёрся на ўсё горла ды, скрывіўшы набок галаву, доўга потым прыслухаўся да рэхвы свайго, як яму здавалася, вельмі пекнага голасу, а на астатак — для форсу — хоць на адным скрыдле — пад’язджаў і ён.
Качкі, не могучы ўтрымаць на сваіх кароткіх ножках раскормленае цела сваё, пераміналіся з нагі на нагу і, як больш спакойныя, бо здаволеныя з свайго жыцця, нізка ўсім кланяючыся, паддаківалі ўсім.
Толькі галубы ды павы ні на што не звярталі ўвагі, нічога быццам не бачылі, не чулі; не да таго ім было: адны былі заняты толькі любоўю, другія — толькі сваімі зікратымі хвастамі.
Рэшта, усялякая дробязь, якая круцілася і на пазадворку і па бліжэйшых, сумежных кустах і дрэвах, пішчала, крычала, свістала, і трудна было разабрацца, ці
каторыя з-паміж іх адзываліся да старшых з пашанай, ці з лаянкай, ці мо зусім з кпінамі.
Але гоман быў страшэнны. Страшэнны тым больш, што час быў веснавы, кожпая з асобку грамада выбірала сабе лепшае, выгаднейшае месца; ішлі звадкі, бывалі бойкі; мелі свае клопаты, мелі і радасці; рыхтаваліся да новага жыцця, спадзеючыся прыбытку сям’і...
Рупнейшыя — ужо прыждалі гэтай сабе пацехі; іншыя — з дня на дзень чакалі, і, як на гэтых, так асабліва на першых спаглядалі ўсе з зайздрасцю і пашанай.
3 зайздрасцю, але без пашаны спаглядала на гэта ўсё адна толькі варона.
Скуль гэта варопа тут убілася, якім парадкам трапіла ажно сюды — ніхто добра не ведаў, а яшчэ менш ведала аб гэтым яна сама.
Хадзілі толькі чуткі, што — як гэта варона сядзела яшчэ ў гпяздзе разам з сваімі братамі і сёстрамі—наляцеў каршун. На кліч бацькоў зляцеліся цэлыя хмары варання; завязалася бітва з ворагам страшэнная, але раз’юшаны каршун да гнязда такі дабраўся, некаторых там пакалечыў, адну штуку выцягнуў, а наша варона, хоцъ добра лётаць яшчэ не ўмела, але ткі першая выскачыла з гнязда. Сасна была высокая, дык, шлёпнуўшыся вобземлю, пабілася мопна. Хоць боль браў вялікі, але страх быў яшчэ болыпы, і вось яна то бокам, то скокам уцякала ад гэтага страшнага месца наўгад—абы-што найдалей, ажно пакуль пе прыбілася да таго месца, дзе быў птушнік.
Тут, забіўшыся ў куст, сядзела бедная варона, пакуль голад не прымусіў яе вылезці. Праціснуўшыся праз дзірачку ў плоце, яна са зламаным скрыдлам, з выкручанай нагой скокнула колькі разоў наперад, прысела, уцягнула шыю, задзерла крыху галаву і моўчкі разінулася.
Пазадворкавае птаства, занятае кожнае сваімі асабістымі справамі, толькі цяпер агледзелася і спанатрыла * чужынца.
Аб вароннім родзе чулі ўсе, некаторыя, як, напрыклад,
куры, качкі — не адну справу ўжо мелі з варонамі, аде каб гэта варона сама адна-аднюсенька адважылася залезці сярод усёй гэткай грамады свойскага птаства — проста дзіва!
Тым часам гусі ўспелі столькі ўжо ўсяго наплясці, што ўсіх агарнуў страх.
— Тут нешта будзе, будзе, будзе! —■ адазваўся індык і наваг на скрыдлах пад’ехаць не адважыўся.
— Клопат, клопат, — прарочыла квактуха.
— Пад-вох! Пад-вох! — дзёрся певень.
— Так, так, так! — кланяючыся на ўсе бакі, з усімі згаджваліся качкі.
— Сся, сся! — усцішваў асцярожны качар.
Усе круціліся ўвокал вароны, каторая, быццам уросшы ў зямлю, ані краталася з месца, а толькі галаву паварочвала ў той бок, дзе большы паднімаўся крык, і, час ад часу зачыняючы дзюбу, каб перамачыць слінай засохшае горла, зноў яе шырока разяўляла, углядаючыся на ўсіх не то са страху, не то з хітрасцю сваімі бліскучымі чорнымі вочкамі.