• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    На стале чакала іх ужо поўная міса кваснага млека, але хлопец зняў з плеч катомку, дастаў адтуль кавалак каўбасы, лусту пытляванага хлеба і надпачаты паўбутэляк гарэлкі ды, паставіўшы на стол, коратка адазваўся:
    — Калі ласка.
    — Бач: малады, а розум — як у старога: з такім за­пасам і ў дарозе не прыстанеш. Нясі, Зося, чарку, — весела ўжо адазваўся Мікола.
    Мужчыны выпілі раз і другі. Зося саўсім не дакранулася, а што падарожны — піць болей адмовіўся, Мікола сам перакуліў яшчэ пару чарак, а тады ўсе трое ўзяліся да млека.
    Мікола забыўся і аб паясніцы сваёй, і аб спарахнеўшым нутры, праз увесь час гаварыў, кпінкаваў, а што і
    хлопец гутарлівы быў, — вячэра для іх ішла шпарка і вясёла. Адна Зося маўчала і толькі прыслухоўвалас.я, калі падарожны стаў гаварыць аб сваім жыцці і праектах на будучыню.
    Было іх — Дубінскіх — чатырох братоў; бацькі — беззямельная шляхта — жылі на выгадных арэндах, добра і багата, але па смерці бацькоў ■— хоць сыны былі ўжо дарослыя — гаспадаркі ўтрымаць не патрапілі і пераязджалі на штораз меншыя і меншыя фальваркі, і жыць было штораз трудней; калі ж яшчэ два старшыя браты пажаніліся, у хаце пачалося такое безгалоўе, што і вытрываць нельга было. Прыйшлося дзяліцца. Стар­шыя браты — кожны паасобку — пабралі ў арэнду невялікія сялібы; самы малодшы прадаў сваю частку і выехаў у Амерыку, а вось ён — Васіль — таксама прадаў сваю долю і больш года прабаваў шчасця на фабрыках у горадзе. Аднаму пражыць неяк жа можна, але каб што сабраць, адлажыць — аніяк не ўдаецца; усё тая гарадская зараза — пацягнешся з кампаніяй то туды, то сюды — грош той і ляціць услед. Добра, што хоць тую сваю долю не растранжырыў; ды І сама работа не па душы: да зямлі цягне. Цяпер выправіўся да старшых братоў даведацца амерыканскага адраса брата і напіша, каб той яму месца нарыхтаваў. Калі працаваць, дык каб было за што, каб было з чым у край вярнуцца ды зямлі хоць маленькі кавалак купіць, абы не цягацца ўвесь век па чужых сметніках.
    Мікола, слухаючы Васіля, штораз часцей і ніжэй ківаў галавой: І дзеля таго, што ён згаджаўся з думкамі хлопца, І дзеля таго, што яго саўсім разабраў сон.
    — А ведаеце вы што, — неўспадзеўкі голасна адазваўся Мікола, — заўтра хіба дажджу не будзе, дармо што расы няма — гэта бывае: на ўсходзе разабралася. Пойдзем мы спаць, а сена заўтра знясём. Дай, Зося, нам пасцілкі -мы з госцем на сена пойдзем, а ты сабе туг расправляйся
    Зоею яшчэ менш абходзіла сена, чым бацьку, — яна ахвотна выправіла іх спаць, і сама, крыху спарадкаваўшы са стала, улеглася.
    На сене хлопец прабаваў яшчэ завесці гутарку са старым, але ўскорасці пачуў, як Мікола моцна захроп; закруціўся тады і сам пасцілкай і хутка заснуў. Сон, відаць, быў і смашны, і моцны, бо раніцай Зося чуць раскратала бацьку.
    — Татка, а татка, дождж пачынае пырскаць — сена замокне, — шаптала яна, каб не разбудзіць падарожнага.
    — Дождж? Гэткі-то ўсход чысты быў — скуль жа ён узяўся?—дзівіўся, праціраючы вочы, Мікола, але з сена, відаць, не меў ахвоты вылазіць — чухаўся і крактаў дальш: — Ось, ліха падало; гэткае-то сухое сена — дарэмна праца наша прападае, цягайся пасля з ім...
    Тым часам прачнуўся і Васіль, страпянуўся, хутка саскочыў з тарпы і выбег на двор.
    — Дождж толькі-толькі пачынае, як імжака нейкая,— адазваўся, варочаючыся, хлопец.— Давайце борздзенька насілкі — мы з паненкай як віш яго ўпратаем, а дзядзька толькі заграбайце за намі ўслед — нічога яму не станецца: усярэдзіне сухутанька.
    Ахвочасць хлопца прынадзеіла і Зоею зараз скончыць тэту работу — збыць яе з рук. Хапіла насілкі, і бяжком кінуліся з Васілём да копак. Работа ішла спраўна, жвава; ажно пот выступіў у маладых работнікаў, але неўзабаўкі, перакідваючыся паміж сабой жарцікамі, сухое сена апынулася пад страхой, і толькі пагрэбкі, якія сабраў, мармочучы нешта сабе пад нос, стары Мікола, былі як бы прыпаўшы расой. Гэта злажылі асобна. Здаволеныя, усе пайшлі ў хату. Зося кінулася цяпер толькі да печы варыць абед, але Васіль, не чакаючы на яго, дастаў з катомкі рэшткі сваіх падарожных харчоў, паўбутэлек з астаўшайся на дне гарэлкай, і селі з Міколам паснедаць. Тым часам дождж на добра расслініўся; у далёкую дарогу пехатой не было як і думаць. Васіль
    застаўся чакаць поўдпя — мо разбярэцца. Паабедаўшы, Стрончык, не столькі з рупнасці, як разласаваны крош­кам гарэлкі, каб было з чым паказацца ў мястэчку, узяўся сваім звычаем за бандарства. Госць і тут прыдаўся: ён хутка і лоўка прырыхтоўваў абручы і, ужо гатовыя да работы, падаваў іх старому.
    Так, гутарачы то аб тым, то аб сім, працавалі разам да поўдня. Дождж не сціхаў, Васіль нібыта стаў збірацца ў дарогу, але лёгка даўся Міколу ўгаварыць застацца да заўтрашняй раніцы. Папалуднаваўшы, Стрончык падмовіў госця схадзіць разам у мястэчка. Хоць дождж імжыць, але то ж недалёка — не размокнуць. Звязаўшы дробны пасудак вяроўкай і закінуўшы на плечы, выправіліся нацянькі і неўзабаве апынуліся перш-наперш, разумеецца, у Лейбы.
    Выпіўшы пару бутэлек піва, якое Мікола паставіў, выправіўся ён разнесці заказчыкам пасудзіну, а госця папрасіў зачакаць на яго, і тады разам пойдуць дахаты.
    Як толькі Васіль застаўся адзін, стары Лейба, разу­меецца, зараз жа падсеў да яго і стаў распытваць: а скуль? а хто? а чаго? а куды? І г. д. Паказалася, што Лейба знаў бацькоў Васіля — Дубінскіх. Калісь-то — як малады яшчэ быў — на вёрст сто ўвакол усіх знаў, — лёнам гандляваў; купляў лён і ў Дубінскіх,— важныя былі людзі. Дзеці — браты Васілёвы, падзяліўшыся, зглумілі гаспадарку — збяднелі. Добра, што хоць адзін з-паміж іх паехаў у Амерыку — там чалавекам будзе жыць. Справядліва, што і Васіль выбіраецца туды, але калі думае пасля зноў варочацца, каб працаваць на зямлі — лезці ў хамут, то — паводлуг Лейбы, няварта і ехаць. Такі хамут і цяпер без Амерыкі можна лёгка нажыць, абы была крыха грошаў на пачатак — за што рукі зачапіць, а сяліб колькі хочаш — цягні лямку.
    Але Васіль не гадзіўся з думкамі і радамі Лейбы. Лямкі не баіцца — цягнуць гатоў, але не ў чужым, а ў сваім уласным хамуце. Мае крыху і запасу ў кішэні, але
    не столькі, каб і зямлю купіць і гаспадарку завесці — на што-колечы адно толькі хопе.
    I на гэта лякарства нойдзецца, — перапыніў Васіля стары Лейба, — і то тут — над рукой: жаніся, васпан, з Зосяй.
    3 якой Зосяй? — спытаўся здзіўлены Васіль.
    — Аз дачкою таго гаспадара, у чыёй хаце сягоння начавалі. Яна адна; бацька стары — нядуж; зямлі хоць невялікі кавалак, але добры, пры мястэчку — толькі што запушчаны каня свайго не маюць, але і доўгу няма. Чысты, як золата, на пачатак І досыць, абы паручыла,— зямлі можна прыкупіць, побач пусташ кавалкамі прадаецца. Не трэба толькі зважаць, што людзі чаўпуць...
    Але ў тэты момант увайшоў Мікола і перашкодзіў разважанню старога карчмара. Васіль глянуў на Стрончыка, як бы цяпер толькі першы раз з ім спаткаўся.
    Стары Мікола, пачуўшы грошы ў кішэні, зразу павесялеў, стаў строіць жарты з Лейбам і ўрэшце, разышоўшыся, заказаў селядца з перцам і паўбутэлек, дый заселі з Васілём у баковачцы. Пры чарцы гутарка начала кру­шина сваім звычаем — аб цяжкім жыцці, і ўрэшце з’ехалі зноў на гаспадарку. Але цяпер Васіль уважней выслухваў жалі Міколы, цікавіўся, колькі чаго засяецца, што лепш родзе, які бывае ўмалот, колькі сена збіраецца, чы можна каня прахарчаваць і г. д. Стрончык на ўсё дэтальна адказваў. Няўдачу у сваёй гаспадарцы тлумачыў адным: трэ было б каня, упражку, плуг купіць — на гэта ўсё патрэбна гатоўка — зразу яе не вылажыць, а тут капейка капейку дагнаць не можа. Ды і ахвоты няма брацца за работу на старасць. Для каго? Адна дачка; хто яе возьме — зямлю возьме, — чы ж гэтага мала? Варштат гатовы, хай жа сам справе начэнне і працуе. А ён — Мікола — і вады не замуце маладым; яму толькі абы цёплы кут, лыжку стравы, а на свае выдаткі яшчэ сам запрацуе — ось, хоць бы гэтым самым бандарствам.
    Так калякаючы, скончылі пачастунак Стрончыка.
    Васіль паставіў пару бутэлек піва, Мікола зпоў хацсў браць паўбутэлек, але хлопец адмовіўся і старога адгаьарыў, але, выходзячы, сам узяў і гарэлкі, і дзве бутэлькі чорнага салодкага піва і схаваў за пазуху.
    Па дарозе Стрончык паказаў свой участак зямлі, лужок, які трэба яшчэ было скасіць, кудравінку бярэзніку, каторая расла на яго ўласным полі, і ўжо змяркаючы прыйшлі ў хату. Зося глянула на іх зукоса і ўцешылася, што вярнуліся не п’яныя, як гэта найчасцей бывала з бацькам, калі адзін хадзіў у мястэчка збываць свой тавар.
    Дзяўчына закраталася каля вячэры. Мікола, падышоўшы да печкі, заглянуў у гаршчок, які паставіла Зося на прымурку, і зморшчыўся.
    — А ведаеш, дачушка, што? — загаварыў, як бы ласячыся, стары, — хацелі мы з гасцём пападвячоркаваць у Лейбы, дык ён выправіў нас дахаты: спяшайцеся, кажа, там Зося яешню пячэ.
    — Няўжо ж так Лейба нічым вас і не пачаставаў? — спытала, засмяяўшыся, дзяўчына.
    — Хай ён на кучкі свае тое з’есць, — нібы ў злосці адказаў Мікола, — даў рыбу з перцам і вады — рыба выпіла ваду, а нам толькі перац застаўся. От, каб ты сапраўды, падкінуўшы трэсачак, колькі яек пасадзіла на скавараду — даліпан не пашкодзіла б; куры, кажуць, надта нясуцца, калі на захадзе яйкі на скаварадзе сквірчаць.
    — Як, татка, хочаце, па мне незабава,— адказала, зноў усміхаючыся, дзяўчына і жвава ўзялася да работы.
    Не столькі Стрончык хацеў той яешні, колькі знайсці прычыну дабрацца да таго запасу Васілёвага, аб якім ведаў і баяўся, каб тое дабро не ўцякло заўтра разам з хлопцам у дарогу.
    Як толькі яешня была гатова і мужчыны заселі на лавак, Васіль дастаў паўбутэлек, піва і, усё гэта паставіўшы на стол, адазваўся:
    — Каб куры нясліся, трэба, каб гаспадыня разам з намі і яешню ела, і таго, што людзі добрыя да яешпі ўжываюць, — скаштавала.
    — Праўда, праўда, — патакнуў стары і, клікнуўшы да стала дачку, падаў ёй першую чарку. Зося спачатку аднеківалася, але ўрэшце, узяўшы ў руку чарку, адвярнулася на старану, сербанула крыху і, зморшчыўшыся, сплюнула.
    — Козамі сена травіць — толькі глум, — заўважыў бацька, — лепш садзіся ды еш.
    Зося, прысеўшы збоку, стала пакрышачцы моўчкі есці. Выпіваючы і закусваючы, Стрончык расказваў местачковыя навіны, якія чуў сягоння, разносячы свой тавар па хатах, а Васіль, нібы слухаючы, ківаў галавой, але ўсю ўвагу сваю звярнуў на дзяўчыну, пільна на яе ўглядаючыся.