• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    — А ведаеш, дзядзька, што? — адважыўшыся, пачаў Васіль, — хоць гэта, можа, і не выпадае так з бухтубарахту, крыху не па-людску, ды і вы мяне, а я вас мала знаем, а так мне здаецца, каб прынялі вы мяне да дачкі сваей — Зосі, — зжыліся б неяк і гаспадарку паставілі як след.
    — Што ж? Я нічога проці цябе не маю, — падумаўшы, адказаў Мікола, — толькі не ведаю — як Зося? Яна ў мяне дуропая, свае фанабэрыі мае.
    — Разумеецца, так зразу мо яна І не прыстане, але каб я крыху тут пажыў, пазнаёміўся, каня купіў бы, наймаць не трэба было б, папар пара даўно паднімаць, a і нашчот той пусташы пранюхаў бы, — праектаваў Васіль.
    — Хіба добры запас маеш? — асцярожна спытаў Мікола.
    — 3 падзелу бацькаўшчыны восемсот прыйшлося — гэтыя ў мяне ў цэласці, — прызнаўся Васіль, — а па дробныя расходы крыху з фабрычных заработка)" абрэзаў.
    — Ого, ладны грош, — пахваліў Стрончык. — Што ж—заставайся; бяры тым часам, братка, ад папару на запашку — я ўсё роўна сам не дам ужо рады, а там пабачыш — Зоею трэба ўламаць.
    Так гутарачы, абышлі пусташ, зайшліся і разбілі пракосы, урэшце завярнуліся дахаты. На парозе спаткала іх Зося і моўчкі, пытаючым поглядам уставілася на бацьку. Мікола паспешна загаварыў да дачкі:
    — Бачу ўжо, бачу, што казюрышся, але бо такая справа выйшла, што і смех казаць: тэты наш госць, аблажыўшы ладны кавалак лугу, сам прапаў некуды; я — шукаць, я — гукаць — як у ваду ўваліўся; ледзь следам, як той гончы, вынюхаў яго і прывёў назад.
    ■— Даганяючы ■— не нацалуешся, — коратка сказала Зося.
    — Каб жа мяне хто цалаваў — не ўцякаў бы, — адазваўся Васіль.
    — Ды і так ён не толькі не збіраецца ўцякаць, а нат маніцца ў суседства да нас прыстаць: пусташ аглядаў, зямлю думае купляць, дык пакуль усё гэта правядзе — не мае куды дзецца — хоча да нас тымчасова хоць у падсуседзі.
    — Хата таты — як захочаце, так і зробіце, ■— зноў коратка адказала Зося.
    Стары, знаючы характар свае дачкі, не хацеў зразу адкрываць карты. На ўсё свой час прыйдзе, думаў ён.
    Папалуднаваўшы, мужчыны пайшлі да работы: ста­ры — парадкаваць сена, а Васіль — да касы. Цяпер уся гутарка круцілася толькі аб будучай гаспадарцы. Першнаперш трэба было купіць каня, упражку, калёсы, плу­жок — гэта грунт. Парашылі, не адкладаючы, у першае таржышча, якое адбываецца кожны аўторак у мястэчку — усё гэта набыць. Васіль разважыў, што так зразу — у два-тры дні прыступаць са сваімі праектамі да жанчыны — няма што І патыкацца — усю справу можна сапсаваць. Трэ было перш паказацца, чаго ён сам варт, а калі б ужо так нічога і не выйшла (хоць ён гэтага не спадзяваўся) — ну, што ж? Запражэ каня, з’ездзе ў горад, забярэ свае там рэчы, якія цяпер не мог на плячах валачы, па дарозе ў Стрончыка захопіць свае манаг-
    кі на воз і гайда да братоў — там будзе відаць, што рабіць, пакуль спішацца з малодшым братам. Прападзе крыху часу, крыху працы — не бяда; малады, вольны — ён гэта мала цаніў, а мо І гаспадаром стацца — на тое рызыка!
    За работай пры сене два-тры дні прайшлі няўзнак; надышоў аўторак; мужчыны, нічога не кажучы дзяўчыне — чаго, — выбраліся ў мястэчка. Сонца ўжо садзілася, калі Зося, здзіўлёная, угледзела, як бацька з Васілём, пад’ехаўшы да хаты на чорным коніку, злезлі з воза, знялі плуг і сталі вымаць нейкія клумкі (гэта былі крупы, мука, акраса і інш., якія купіў Васіль, як харч, на сваю долю). Пасля, выпрагшы каня, завялі яго на свежаскошаны луг і навязалі. Праз увесь вечар толькі было і гутаркі — колькі прасілі, колькі давалі то за таго, то за другога каня і як урэшце дабілі торгу зразу і з канём, і з упражкай, і з калёсамі, а плуг купілі ўжываны ў каваля.
    Назаўтра чуць свет — яшчэ Зося ляжала на палку,— калі праз акно пачула ўжо голас Васіля, як той нокаў на каня. Хлопец араў папар, а Мікола стаяў збоку і прыглядаўся.
    Рад быў стары. От так: каб хто араў, сеяў, збіраў, а яму і дачцэ хоць бы частку даваў — абы пражыць — адкараскаўся б ад даўнейшай цёмнай кампаніі — не тая ўжо пара — спакойна б дажываў веку, а на расходы ў Лейбы і лыжак настругаў бы — хапіла б з яго.
    Зося, углядаючыся на работу Васіля, задумалася. Келішковаму сяброўству, усім тым гутаркам, якія за іэтыя дні вяліся паміж бацькам і Васілём — яна значэння не прыдавала: прычапіўся стары да хлапца, бо той быў яму на руку, разумеецца, ніякага толку з гэтага выйсці не можа: у бацькі сем пятніц на адным тыдні. Але цяпер бачыла, што тут ужо не жарты, не пустая гутарка, а нешта ды ёсць, і яе дзявочае сэрца чула, што тут спра­ва не толькі ў гаспадарцы, не толькі ў зямлі, а справа і
    ў ёй самой — Зосі. Але ўсё гэта яе мала палохала: знала бацьку добра і была пэўна, што ён проціў яе волі нічога не зробіць дый не захоча рабіць, а што гаспадарка будзе ісці, як у людзей — гэта нат яе цешыла, тым больш што сам Васіль дакучлівым не быў і ў хаце ні ў чым не замінаў, а што будзе пасля — тады тое будзе. Тым часам яна была занята сваімі, важнейшымі для сябе, думкамі: уступіць так лёгка Алёксу Прузыне, гэтай Сальнічышцы — яна не ўступіць. Што Гуронак так збэсціў сына за яе бацьку — дарма. Зося была пераконана, што Гуронку не столькі аб гонар сваёй сям’і ішло, колькі аб тыя зялёныя куфры, якія стаялі ў каморцы Прузыны, а яшчэ больш аб тыя трубкі палатна ў куфрах, у каторых былі закручаны, як хадзілі чуткі, бліскучыя пабразгачы. Але Зося не будзе Зосяй, калі з гэтага што выйдзе.
    ПІ
    На сялібе Міколы Стрончыка работа закіпела. Людзі не маглі надзівіцца, як усё хутка змянялася: дзе ляжала, як тара, крушня каменняў — следу яе не засталося; лазовыя кусты, якія з даўніх гадоў распаношыліся па сенажаці — счэзлі дазвання; там зноў дзірван заблішчаў роўнымі, як пад шнур, свежа паднятымі скібамі. Васілю Дубінскаму ўходу не было: як той галодны, дарваўшыся да хлеба, так ён пасля гарадскога жыцця рваўся да зямлі. Гледзячы на яго, нат стары Мікола раскратаўся і шчыра яму памагаў у працы. Зоею ад гэтых усіх перамен ажно страх нейкі агортваў, але разам з тым захоплівала яе і радасць ад таго ладу, які запанаваў на полі і ў хаце. А яшчэ больш усцешылася яна, калі бацька сваіх даўнейшых сяброў адправіў з нічым: прыехалі яны сваім звычаем адвячоркам, шаптаўся Мікола з імі гадзіны са дзве, пасля чаго тыя выехалі той жа ночы без ніякага балявання, а назаўтра стары, хоць быў крыху як бы не
    свой, але ўзяўся зноў за работу — ладзіць барану, якая патрэбна была ўскорасці да скарадзьбы.
    Кожны будні дзень работа ішла аднолькава і жыццё плыло роўна, тым больш выдзяляліся нядзелі і святы. Пасля абеду мужчыны ішлі ў мястэчка; там у Лейбы — у гэтым местачковым клубе — збіраўся розны народ: было з кім иагутарыць, было з кім і выпіць. Васіль, прывыкшы ў горадзе да таварыства, ахвотна праседжваў тут і заводзіў знаёмствы. Местачковыя хлопцы спярша крыху чураліся «прыблуды», як япы спачатку пазывалі Васіля, але атэстацыя Лейбы, што ён зпаў яго бацькоў, што тэта былі гаспадары і «важныя» людзі, перамагла і супакоіла местачковых алегантаў; не малое значэнне мела яшчэ і тое, што Васіль не толькі не галіўся на чужую чарку, але нярэдка падстаўляў І сваю ўласную; калі ж выпівалі кампаніяй, Васіль заўсёды без торгу і спрэчак акуратна плаціў не толькі сваю, але і Стрончыкаву долю. Ужо з гэтага аднаго ўсе варажылі, што ў хуткім, бадай, часе на сялібе Міколы не абойдзецца без вяселля. Такія чуткі яшчэ больш сталі расці, калі на ігрышчах пачалі разам паказвацца Васіль і Зося.
    А тым часам паміж Васілём і Зосяй справа не так гладка ішла, як гэтага жадаў хлапец, а за апошнія часы нават дзіўна неяк стала заблытвацца.
    Праўда, спачатку Васіль не толькі не налягаў, але І гутаркі не наводзіў аб сваіх сардэчных інтарэсах. Гэта супакоіла крыху дзяўчыну, і ўскорасці яна, можна сказаць, здружылася з Васілём. Жартавалі, смяяліся, наг у рабоце кпінкуючы, памагалі адно другому, гаварылі аб усім і ўсіх — толькі не аб сабе. Гэткія адносіны саўсім здаволілі Зоею, але не Васіля. 3 кожным днём ён штораз больш і больш прывыкаў бачыць яе каля сябе; не на дні, а ўжо на гадзіны лічыў час спаткання з Зосяй. Найлепш аб гэтым пераканаўся Васіль, калі ездзіў па свае рэчы ўгорад.
    Седзячы ў Лейбы з кампаніяй, яму здавалася, што
    гэта гарадскі навык цягне яго да людзей, але цяпер зразумеў, што гэта саўсім не тое. Ад Лейбы — калі хаця — за паўгадзіны ён мог быць зноў пры Зосі, і гэта свядомасць блізкасці яе — супакойвала хлопца. Але калі ён ад’ехаў на пяцьдзесят вёрст ад той хаты, дзе жыла Зося, розныя думкі ажно пражылі яго мозг: не спаў усю ноч, а назад гнаў каня да Стрончыкавай сялібы, як на пажар.
    Угледзеўшы ўрэшце Міколу і Зоею, ён так з імі вітаўся, так аб усём распытваўся, — як бы немаведама колькі часу не бачыліся. Аніяк не мог даць веры, што праз тэты час нічога не змянілася, і заглядаў у вочы то старому, то дзяўчыне з недаверствам: ці не крыюцца яны перад ім з чым-колечы, аб чым не хочуць прызнацца.
    Агледзеўшы ўсю гаспадарку, нагаварыўшыся даволі, вечарам Васіль крыху супакоіўся, але калі кінуўся, змучаны дарогай, на сена спаць, замест сну — трывожныя думкі зноў захапілі хлопца: куды дзеўся той спакой, які панаваў даўней у душы, пытаў ён сябе. I калі стаў удумвацца, разбірацца ў цяперашнім сваім палажэнні, то пераканаўся, што прычыны неспакою не ў грошах, частку каторых успеў расшорыць *, не час, патрачаны на чужую гаспадарку, не зямля, не тая пусташ, якую марыў набыць — не, •— усё гэта толькі тыя нітачкі, якія накручваюцца на адзін і той самы клубок, а клубок адзін: Зося. Яго трэба разблытаць. Калі будзе пэўнасць якая з Зосяй, тады будзе пэўнасць і цэль усёй працы, а тады — само сабой — вернецца І спакой. Выхад, значыцца, застаецца адзін: разгаварыцца з Зосяй як найхутчэй, не адкладаючы — заўтра раніцай. Але раніца як бы ахаладзіла той імпэт, які быў агарнуў яго ўчора звечара. Няпэўнасць — чым І як скончыцца найважнейшая для яго цяпер спра­ва — адбірала адвагу: ось, у нядзелю пойдуць на вечарынку ў мястэчка — тады і разгаварыцца найлепш будзе, — ніхто не перашкаджае. Прыйдзецца, праўда, чакаць яшчэ два дні — што ж зробіш — пры рабоце час
    праляціць нязначна, а там усё будзе ўжо вядома і скончана.
    Аднак мыляўся Васіль: тыя два дні, якія, спадзяваўся, шпарка пройдуць, як на злосць, цягнуліся бесканечна, а кожная работа, за якую бы ні браўся, так не спорылася, што проста з рук валілася. Калі ж урэшне надышла нядзеля і збліжаўся час выбірацца на вечарынку, то Васілю раптам захацелася, каб зноў вярнуліся і субота, і пятніца. Яго цвёрдая пастанова неадкладна разгаварыцца з Зосяй зноў пачала неяк слабець, таяць.