Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
Ідучы сцежкай — нацянькі ў мястэчка, хлопец такі быў маўчлівы, сумны, што дзяўчыне ажно жаль зрабілася і, хочучы крыху яго раскратаць, пачала паджартовываць:
— Відаць, Васіль, нечага забыўся ў горадзе, што такі маркотны вярнуўся; а мо што там страціў, прымерам — сэрца?
Васіль ажно вочы вытрашчыў: гэта ж і ёсць пачатак, якраз той пачатак, які яму аніяк не даваўся, і, баючыся яго згубіць, паспешна загаварыў:
— Згадала, Зося, згадала: страціў я сэрца, толькі не ў горадзе, а тут — на сялібе вашай страціў, і сэрца страціў, і спакой страціў, закапаў іх тут глыбока-глыбока.
Зося спахмурнела. Яна не рада ўжо была, што ўдалася ў жарты, якія выклікалі якраз тое, чаго дзяўчына так не хацела, так баялася. А Васілю здалося, што найцяжэйшая для яго хвіліна ўжо мінула, цяпер быццаіМ грэбля прарвалася — словы плылі ўжо самі:
— Бачыш, Зося, нідзе я не мог усядзець, з нікім не мог ужыцца. 3 братамі не паладзіў — разышоўся; у горадзе службу добрую меў, вясёласці і гульняў хапала — дакучыла, кінуў, а ось тут зайшоў, як звычайны падарожны — падначаваць толькі, а глядзі, што сталася: цяпер ужо і сабакамі не выганіш мяне адсюль. За гэтых колькі тыдняў так прывык, так прывык, што нікуды не хочацца: ані горад мяне не цягне, ані радня свая,
з каторымі жыў ад дзяцінства. Зямля, думает, ваша спадабалася? Гаспадарка гатовая? На іх, думает, ганюся? Ані думаць! Я гроты маю: магу купіць і зямлю, і гаспадарку завесці. I куплю. Гэту пусташ побач з вашай сялібай куплю, абы ты, Зося, захацела; і гаспадарку завяду, абы ты, Зося, захацела; і працаваць — як той вол, працаваць буду, абы ты, Зося, захацела... Бацьку твайго шанаваць буду, а табе, Зося... служыць буду...
Зося маўчала.
■— Я не гультай, не зломак, — пачаў дальш Васіль,— не бадзяка І не прыблуда...
— А ведает, хто цябе першы назваў прыблудам?— перапыніла Зося, — Прузына Сальнічышка. Яна перад усімі не інакш як прыблудам звала цябе — з яе і пайшло.
— От шэльма, рапуха! — вылаяўся Васіль.
— Праўда, што рапуха: у яе вочы, як у жабы. Ты яшчэ не ведает, што гэта за цаца!
Зося рада была, што гутарку можна было звесці на што другое, і начала расказваць, жаліцца:
— Падросткам яшчэ я была, пабягу, бывала, у мястэчка — ведама — пагуляць хочацца малой, прыстану да местачковых равесніц, а паміж імі ўжо тады Прузына рэй вадзіла, ■— як толькі мяне ўгледзе, так зара І накінецца: «Не лезь, брыда, да нас, пайшла вон!» Ды нагой, ды нагой, як таго сабаку. Я толькі зацісну кулачкі ды бягу плачучы дамоў. Яна заўсёды мне дакучала: і змалку, і падросшы, і цяпер; усе плёткі на нас — з яе; праз яе мне сорамна было ў мястэчка паказацца — усю моладзь проці мяне падбухторвала...
— От погань, я ёй пакажу! — зноў вылаяўся Васіль.
— Помніш, Васілька, ■— дальш гаварыла Зося, цешучыся, што так варожа настройвала хлопца проці сваёй ненавісніцы, — помніш, як ты на першай вечарынцы хацеў з ёй ісці гуляць, а яна адвярнулася ў другі бок і кажа да дзяўчат (ты мо і не чуў, а я блізка стаяла —
чула): «Не мела работы — такому прыблудзе толькі гарадскія сметнікі прыбіраць, а не з дарэчнымі дзяўчатамі гуляць...»
—■ Паб’ю, даліпан, паб’ю! — крыкнуў ужо Васіль, заціскаючы кулакі.
—■ Што ж з гэтага, што паб’еш? — разважала Зося.—Ты пачнеш — на табе і скончыцца: табе яшчэ болып можа ўляцець: за яе браты і хлопцы заступяцца — яна ж з імі гарэлку п’е, як роўная. Такая ўжо п’яніца —• па бацьку пайшла; кожную вечарынку падвыпіўшы. Памставаць пасля будзе, хіба табе, Васіль, прыйдзецца ўцякаць адгэтуль.
— Недачаканне! — сярдзіта адазваўся Васіль. — Не я ёй, а япа мне ўступе з дарогі.
Цяпер ішлі ўжо моўчкі. Васіля апапавала злосць. Так уся гутарка з Зосяй складна пачалася, а тым часам нічым не скончылася. Загаварылі аб гэтай, каб на яе ліха, Прузыне, і ён нічагусенькі не даведаўся, не дабіўся ніякага адказу нашчот сваёй справы ад Зосі. Трэба было б дапытацца ўрэшце, але цяпер ужо аніяк не мог прыдумаць, з чаго пачаць. Зося была рада. Рада была, што, не даўшы ніякага адказу хлопцу, так лёгка выкруцілася, дый цешылася, што так лоўка пад’юдзіла яго проці Прузыны. Што Васіль мог нарвацца — гэта яе саўсім не абыходзіла, абы-толькі Прузыне дасталося.
На вечарынцы народу было, як і заўсёды, шмат. Васіль, далучаючыся то да адной, то да другой кампаніі, моцна падвыпіў і, ходзячы за Прузынай, дапякаў яе розным! слоўцамі. Дзяўчына пажалілася двом братом сваім. Тыя, таксама добра выпіўшы, заступілі дарогу Васілю,— слова за слова — пачалася лаянка, а пасля ўжо і скакаць адзін да другога сталі. Немаведама, чым бы гэта ўсё скончылася, каб не падбеглі хлопцы і не расцягнулі завадыякаў.
— Хлопцы! — адазваўся з кута бацька Прузыны, каторы, шукаючы прычыны да выпіўкі, не прапушчаў Hi-
воднай вечарынкі, — знаеце мяне: гарнец стаўлю, толькі зараз выкіньце гэтага валацугу!
Закруцілася нешта ў вачах Васіля, у вушах зашумела, і не агледзеўся, як апынуўся ён на дварэ перад зачыненымі дзвярамі. Пачаў лаяцца і барабаніць кулакамі ў дзверы, у сцены, але выбегла Зося, хапіла яго за руку і пацягнула за сабой дамоў. Васіль, лаючы і кленучы ўсіх, ішоў за дзяўчынай, як паслухмянае дзіця. Зося старалася яго супакоіць:
— Дарэмна ты на ўсіх наракаеш, Васіль; тут ні хлопцы, ні браты, ні нат стары бацька не віноўны: гэта ўсё Прузына настроіла, яна адна.
— Не дарую, пакуль жыў, не дарую! — бурчэў над нос п’яны хлопец.
На другі дзень Васіль, сярдзіты, хмурны, узяўся да работы. Цэлы тыдзень працаваў ён, мала з кім гаворачы; калі ж надышла зноў нядзеля, пашаптаўся аб нечым з старым Міколам, зараз пасля абеду запрог свайго коніка, і, сеўшы ўдвух, мужчыны выехалі за вароты.
Зося была неспакойна гэтай няведамай дзеля якой прычыны паездкай; розныя думкі прыходзілі ёй у галаву: праз увесь дзень, здавалася, месца не магла сабе знайсці.
Сонца ўжо садзілася, калі вароты зноў скрыганулі і на двары паказаўся знаёмы конік. Зосі крыху адлягло, але дапытваць не хацела. Тым часам мужчыны, вясёла гутарачы, упарадкавалі каня і ўвайшлі ў хату.
— Ну, Зося,— першым адазваўся Мікола,-—барыша добрага захапілі па дарозе, давай толькі хутчэй закусіць чаго, бо цэлы дзень галодныя былі, як сабакі.
— Не трэ было цягацца цэлы дзень, — сказала Зося, думаючы гэтым выклікаць прызнанне, куды і чаго ездзілі.
— Мусіць-то, трэба было, калі цягаліся, — коратка адказаў бацька.
Васіль, усміхаючыся, адпячатаў пляшку, наліў чарку і падаў дзяўчыне:
— Заўтра, Зося, бярэмся за новую работу, дык выпі, каб ручыла.
— Не ведаю я нічога, якая там у вас работа, дык І піць не буду, — адазвалася, нібы загневаная, Зося.
Але мужчыны, сеўшы за стол, п’ючы і закусваючы, сталі расказваць, перабіваючы адзін другому, куцы і чаго ездзілі.
Ездзілі ў двор да камісара нашчот гэтай жа пусташы прапытаць. Камісар вельмі ахвотна прыстаў на продаж, бо толькі клопат яму з гэтай зямлёй: ніхто не хоча там жыць і брацца за яе, а да двара яна не прылегла. Пытаўся, смеючыся, чы не баяцца яны, што пусташ няшчасце ім прынясе, але Васіль адказаў, што ў ніякія забабоны не верыць і здания не баіцца; хацеў бы нат яшчэ гэтай восені азіміны там пасеяць. Камісар І на гэта даў рады: абы-толькі сысціся з цаной і даць задатак, то сеяць можна, а ўвосені — як збяруцца з поля — свабаднейшым часам, паедуць у горад і ў натарыуса ўсё акуратна апішуць, тады і рэшту грошы палажыць трэба будзе. Грошы саўсім невялікія: за паўвалокі (з сенажаткай, што прытыкае да рэчкі) чатырыста ўгаварыліся, а Васіль дамагаўся яшчэ ад камісара надкінуць дрэва на будову з дворнага лесу — у гэтых жа грошах. Камісар абяцаўся пагаварыць з панам і думав, што можна будзе якую капу пнёў дастаць. Словам, усё пайшло гладка і добра. Паўсотні далі задатку, і распіска ў кішэні Васіля.
Зося, слухаючы ўсё гэта, маўчала. Нейкая таемная трывога агортвала яе.
Назаўтра, чуць свет, Васіль з Міколам былі ўжо на новым полі; абыходзілі яго нязлічаныя разы ўздоўж і ўпоперак, раіліся, праектавалі, дзе, што і як рабіць, урэшце выбралі кавалак пад жыта, якое яшчэ гэтай восені Васіль маніўся пасеяць; а што з пары ўжо зыходзіла на першую ворку, выбралі мякчэйшы грунт, дзе маніліся пробаваць шчасця сеяць у адну раллю не падмешваючы.
Вярнуўшыся на абед, седзячы за стадом і сёрбаючы зацірку, Васіль важна адазваўся да дзяўчыны:
— Трэба, Зося, каб ты полудзень прыносіла мне туды — на поле: дзень ужо невялікі, цаліну дзерці — работа няспорная — шкода часу адпрагацца, то зноў запрагацца і траціць час на пераходку, а каню пад нос гатовай травы дам.
— Гэта ж усёй хады праз маргі два-тры, — засмяяўшыся, адказала Зося, але, угледзеўшы, што Васіль спахмурнеў, дакінула:—Па мне — можна і паднесці — часу хапае.
Васіль сам добра ведаў, што на такую мэту яды няварта было насіць, але яму хацелася гэтага заходу; яго цешыла, што ось які заняў ён ужо абшар, ажно на поле яду прыходзіцца насіць.
Хлопец як бы з новай сілай, з новай ахвотай узяўся за работу. Працаваў шчыра, да поту, але меў і награду: гэта той полудзень, які яму прыносіла на поле сама Зося. Яны тут, сеўшы дзе ў цяньку пад дрэвам, самнасам — удваёчку маглі свабадней аб усім паміж сабой гаварыць. Калі ж, здаралася, Зосі не было часу, а яду прыносіў стары Мікола, Васіль тады найлепш адчуваў, як ён прывык да гэтай дзяўчыны, як яму цяжка, не пабачыўшы яе, не перакінуўшыся слоўцам з ёй, дацягнуць да вечара.
Але колькі раз ні наводзіў Васіль гутаркі так, каб дабіцца яснага адвету ад Зосі, тая заўсёды спрытна ад гэтага выкручвалася і пачынала гаварыць аб Прузыне. За кожным разам старалася Зося распальваць як найбольш злосці, нянавісці, пометы ў Васіля да гэтай дзяўчыны. Паводлуг слоў Зосі, няма чаго гаварыць і думаць цяпер аб вяселлі; гэта ж Васілю нельга і паказацца ў мястэчка, сорамна ў вочы людзям глянуць пасля той знявагі, якая спаткала яго на апошняй вечарынцы; людзі пальцамі будуць вытыкаць, што выкінулі хлопца за дзверы, як шчэпку якую. Трэба перачакаць — няхай гэта
ўляжацца, забудзецца крыху. Прузына мае злосць на Зоею, што хлопцаў ёй адбівала і адбівае, але хоць гэта няпраўда, будзе памставаць, цюкаць на іх, як на сабак,— якое ж гэта жыццё будзе, калі з хаты носа не будзе як выткнуць. Трэба чакаць.
Чаго Зося спадзявалася і чаму адцягвала з адветам Васілю — былі на гэта ў яе такія-сякія прычыны.