Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
А чакаць Зосі было тым больш цяжэй, што Васіль стаў гвалтоўна прыставаць рабіць які-колечы канец дый назначыць дзень шлюбу.
— Ніякай перашкоды цяпер хіба ўжо няма,— дык чаго ж яшчэ цягнуць? — угаварваў Васіль дзяўчыну,— дый разлучаць тое, што ўжо злучана, няма каму.
— Ніхто нас не толькі не злучаў, але нат і не сватаў,— выкручвалася Зося.
— Сасватала нас Прузына, яе смерць злучыла нас,— сур’ёзна адказаў хлопец.
Зося змаўчала. Яна сцягвала цяпер з адказам толькі дзеля таго, што хацела яшчэ раз параіцца з Алёксам.
Спаткаўшыся ўрэшце з ім у назначаны дзень у Янкеліхі, Зося стала плакаць і наракаць на сваю долю. Алёкса з набалеўшым сэрцам слухаў гэтых жаляў і стараўся, як мог і чым мог, уцешыць дзяўчыну.
— Плакаць і бедаваць тут пічога ўжо не паможа,— разважаў ён,— такі ўжо, відаць, лёс, што трэба расстацца, дык каб расстанне гэта прынамсі было добрае,
бо што ж больш застаецца? Калі б нат удалося яму і выкруціода ад гэтап выправы ў Амерыку — жаніцца ім цяпер ніякім чынам нельга, хоць бы нат са стараны бацькоў перашкоды не было, бо тады — няма што і гаварыць — усе ў адзін голас закрычаць: «Ось бачыце, каму патрэбна была смерць Прузыны!» I бацькі нябожчыцы могуць прычапіцца, зварухнуць паліцыю і гатовы запратаць маладых у турму. Алёкса гэтага не хоча і на такую рызыку не пондзе: калі не можа даць шчасця Зосі, дык не хоча, каб яна праз яго пакутавала, і хоць надта яму будзе цяжка, балюча, але свету завязваць дзяўчыне не будзе: хай ідзе замуж за Васіля — хлопец не кепскі, а ён — Алёкса — з’едзе з гэтай старонкі, каб і вочы яго гэтага не бачылі, каб і сэрца свайго дарэмна не крывавіць. Цяпер толькі трэба пастарацца, каб хоць тэты кароткі час, які застаўся да выезду Алёксы,— выкарыстаць: нагледзецца, нацешыцца сабой, каб было што ўспомніць і на чужыне.
Зося, слухаючы Алёксу, хоць яшчэ горш разжалілася, але чула, разумела, што хлопец кажа праўду: штата выхаду няма. Хан жа будзе і так-— ёй цяпер усё роўна. Да выезду Алёксы заставалася не больш трох тыдняў; хай жа Васіль рыхтуецца праз тэты час да вяселля; хай усім сам займецца І з’едзе да братоў сваіх, мо у горад, чы яшчэ куды, каб не замінаў тут ёй — Зосі. Гэтыя тры тыдні — яе тыдні. Знайсці прычыну ісці ў мястэчка цяпер будзе лётка: мала чаго трэба дзяўчыне перад вяселлем,— дык будуць спатыкацца тут — у Янкеліхі, а мо яшчэ дзе — абы часцей, як найчасцей... а пасля? Пасля няхай едзе сабе Алёкса туды — у Амерыку, а тут — пад той час будзе вяселле. Будзе вяселле для ўсіх, а для яе — Зосі — гэта будуць хаўтуры— xavтуры яе мараў, яе маладога жыцця, хаўтуры першага і апошняга кахання.
Зося, варочаючыся дадому, ужо не думала аб тым, што будзе пасля, па вяселлі,— цяпер у галаве яе раіліся
толькі гэтыя тры тыдні, якія заставаліся да расстаішя з Алёксам, і гэта адно як бы ажывіла дзяўчыну.
Васіль, глянуўшы на яе, зразу прыкмеціў гэту перамену і ажно здзівіўся.
— Відаць, Зосі пешта пашэнціла ў мясгэчку, гэтак узрадаваная вярнулася,— сказаў ён дзяўчыне.
— Зг.адаў, Васіль,— адказала, услыхаючыся, яна,— пашэнціла — на булкі,— і стала выкладаць румяныя «халкі» на стол.
— Прыеліся ўжо гэтыя жыдоўскія прысмакі,— каб так скаштаваць караваю — бадай, лепш было б,— адазваўся Васіль, збоку ўзіраючыся на дзяўчыну.
— Я і ад караваю не адмовілася б, каб так хто гатовенькі па стол паставіў,— сказала Зося.
— Цьфу! — неўспадзеўкі адазваўся стары Мікола, стругаючы начоўкі,— дальбог, збрыдала ўжо слухаць! Што гэта цяпер за мода пайшла: нейкія загадкі, нейкія дагадкі — ліха ведае чаго і аб чым валаводзяць-валаводзяць, а толку ніякага: чы туды, чы сюды!
— Бацька, ведаеш,— загаварыў Васіль,— чуць не ад першага дня, як я сюды папаў, чаго і чаму тут застаўся, а і Зосі я ўжо не раз казаў.
— Казаў, дык і годзе! — перапыніў Стрончык Васіля, а пасля звярпуўся да дачкі:—А ты, Зося, што звадзіла хлопца? Кажы: так чы не? Толькі не валаводзь!
— Не ведаю,— начала дзяўчына,— як татка.
— Як татка? Як татка? — перадражніваў Мікола Зоею,— а вось, як татка: Васіль,— крыкнуў ужо стары да хлопца,— гоцні на каня і мігам да Лейбы! 3 пустымі рукамі мне не варочайся! Разумеет?!
Хлопец ажно падскочыў з радасці, і толькі пяты яго замігацелі.
— Ну, Зося,— адазваўся Стрончык,— я са сваімі прыладамі магу і ў сенцы выбрацца, а ты завініся тут: прыбяры ў хаце, абрус засцялі ды вазьміся за скавараду, каб, пакуль вернецца Васіль — усё было гатова.
— Мне незабава,— адказала, увіхаючыся па хаце, дзяўчына.
I праўда. Калі Васіль вярнуўся, то застаў ужо пасвяточнаму прыбраную хату, а на стале цэлую заставу: і сыр, і масла, і нарэзаная скаромніна, і паўнюсенькая скаварада яшчэ пырскаючай яешні. Хлопец таксама выступіў не абы-як: паставіў чатыры бутэлькі піва салодкага, кварту простай гарэлкі і пляшку нейкай чырвонай салодкай баўтухі.
Баляванне зацягнулася да ночы, дык паспелі ўсё абдумаць, абгаварыць, як, калі і што трэба зрабіць, а на астатак так падвыпілі, што ўсе перацалаваліся, а стары Мікола сплакаўся, як бабёр.
Вяселле назначылі праз месяц. Васіль даў Зосі пяцьдзесят рублёў, каб дзяўчына справіла ўсё патрабнейшае як для сябе, так і для хаты. Стары Стрончык падраджаўся направіць печ, бо ўжо моцна павыбівалася і брыдка выглядала, і выбеліць хату. Сам жа Васіль перш-наперш меўся з’ездзіць да сваіх і папрасіць іх на вяселле — як бы не было — а браты родныя, ды і госці з іх будуць важныя: хай пабачаць тутэйшыя ганарыстыя мяшчане, якую ён мае радию; а пасля маніўся паехаць у двор да камісара, адтуль з ім у горад І зрабіць признание на пусташ.
Гэткім чынам зразу сконча ўсе свае справы, каб пасля вяселля не трэба было нікуды рыпацца, а пільнаваць хаты і сваей уласнай ужо гаспадаркі.
Назаўтра ад самага рання Васіль стаў збірацца ў дарогу і ледзь цяпер успомніў, што трэба ж і да бацюшкі — каб там якой задзержкі не выйшла, але гэта ён надумаў уладзіць па дарозе — бо ехаць да сваіх прыходзілася праз мястэчка.
Калі свежая булачка хлеба была ўжо спечана, кавалак скаромніны і дзесятак яец згатаваны, Васіль, спакаваўшы ўсё, спаўдня выбраўся ў дарогу. Стары Міко-
ла, крэкчучы, стаў пэцкацца каля печы, а Зося яшчэ гэтага ж дня злётала ў мястэчка.
Вярнуўся Васіль ледзь на шосты дзень: чатыры дні ўправіў "на дарогу, а ў братоў пагасціў усяго дні два. Але вярнуўся павесялеўшы: хмурнасць, якая лягла за апошні час на твар хлопца, як бы счэзла. Браты прынялі вельмі добра: хвалілі, што не распусціў грошы, што адрокся горада і Амерыкі, а найбольш хвалілі, шго набыў сабе вечнасць, і абяцалі на вяселле прыехаць. Прывёз Васіль і пасылку і ліст да брата ў Амерыку І прасіў Зосі, каб аддала іх,— каго лепш знае з тых, што выбіраюцца за мора: а ну ж удасца знайсці, бо брат Васіля жыў у Нью-Йорку, дзе мелася затрымацца І местачковая кампанія. Сам жа Васіль, не трацячы часу, даў толькі суткі аддыхнуць кашо і выбраўся да камісара канчаць з пустошай.
Больш трох тыдняў ад часу балявання страціў Васіль на свае паяздушкі і вярнуўся дахаты ўсяго за некалькі дзён да вяселля. Печ была ўжо наладжана, хата выбелена, спарадкавана было і каля хаты, толькі Зоею сваю знайшоў бледную, спахмурнеўшую, маўчлівую.
Зося праз увесь час, пакуль не было Васіля, амаль не штодня бывала ў мястэчку. Калі стары бацька выгаварваў ёй гэтыя палятушкі, дзяўчына заўсёды знаходзіла чым выкруціцца: шыла яна сукенку ў мястэчку, дык трэ было то нечага дакупіць, то прымераць і г. д. Усе гэтыя прымеркі адбываліся, разумеецца, у Янкелевай Двэркі, дзе праседжваў гэтыя часы і Алёкса. Калі надышоў урэшце апошні дзень перад выездам у Амерыку, Двэрка набралася нямала страху, бо Зоею прыйшлося адліваць вадой, а калі крыху ачуняла і ўбачыла нагнуўшагася над сабой Алёксу, катораму даўно пара было ўжо ісці, абхапіла яшчэ раз яго за шыю і прашаптала:
— Помні, Алёкса: калі не вернется, а першы будзе
ў мяне сын,— падгадую і прышлю яго па цябе хоць на край свету.
У той дзень позна вечарам Зоею падвяла пад самую хату Двэрка, а Стрончык, глянуўшы на белы з пасінеўшымі вуснамі твар дачкі, спужаўся, улажыў яе, накрыў кажухамі і праседзеў каля яе ўсю ноч. Зося — спала чы не — але пралежыла ціха, спакойна да раніцы, а пасля, устаўшы, узялася каля сваёй работы, наракаючы толькі на боль у галаве. Дні праз тры прыехаў і Васіль, калі Зося ўжо крыху пакрапчэла.
Васіль справіў вяселле, якога б не пасаромеўся і багацейшы стары местачковы гаспадар. Гасцей было паўнюсенька, а ўсім хапала і напіткаў і яды. Шмат у гэтым памаглі два старшыя браты Дубінскія, каторыя, прыехаўшы на дзвюх маляваных брычках, навезлі поўныя лубкі сыраў, каўбас, пірагоў і іншых прысмакаў. Праз тры начы чатырох найлепшых з ваколіцаў музыкаў рэзала не сціхаючы. Гулялі і весяліліся ахвоча ўсе — усе, апрача Зосі і... Васіля.
V
Жыццё .маладых Дубіпскіх спачатку паплыло роўна, спакойна, ціха — мо нат праз меру ціха.
Стары Мікола на сялібе сваёй ужо прывык і да адзіноты і да ціхаты, але яму патрэбна было хоць час ад часу гвалтоўнай перамены гэткага спакойства: з нейкім жалем успамінаў ён цяпер сваю даўнейшую кампанію, з каторай і дома не раз добра баляваў і ездзіў у свег «бандарыць», а ўрэшце — хаця б тыя адведзіны местачковага клуба — Лейбы, куды да вяселля частавата вадзіў яго Васіль на пачастунак, але такога жыцця, якое настала цяпер, Мікола аніяк не мог зразумець і бурчэў:
— Чы тут у нас, людцы добрыя, было вяселле чы хаўтуры? Маладыя — ні за парог, да іх — ніхто клямкай не бразне, паміж сабой — гэтаксама маўчаць, гэта
ж чалавек мовы людской забудзешея!
Але па гэтыя нараканні не адзываліся ні Зося, ні Васіль.
Зося, што толькі прыналежала гаспадыні, спраўляла жвава, спраўна; нічога ёй не трэба было прыпамінаць,— ніякага закіду нельга было зрабіць. Прыглядаючыся, аднак, да працы маладой кабеты, можна было легка прыкмеціць, што не ахвота, пе любоў да гэтай работы кіруюць Зосяй, а абавязак. Кожную работу старалася яна пазбыцца як найхутчэй, каб выгадаць сабе хоць невялічкую вольную хвіліну часу. Забівалася тады дзе ў куток і моўчкі, не варухаючыся, ціханька сядзела, як бы ўсім чужая ў хаце.
Васіль працаваў, як шалёны: ад цёмнага да цёмнага кідаўся ён ад адной работы да другой, як бы баяўся застацца без занятку. У хату днём ускакваў толькі з’есці і, ні словам пе адзываючыся, зноў выбягаў да работы.