• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Тым часам на сялібе Стрончыка Зося мыла і шаравала сталы і лавы, чысціла і прыбірала ў хаце, як перад вялікім святам, а стары Мікола, запрогшы каня, выпраўляў у царкву кумоў.
    — Якое ж імя малой?—дапытваліся кумы, закручваючы ў хустку дзіцянё.
    — Якое бог даў, якое воля яго прызначыла,— першым адазваўся сам Стропчык.— Нашто гэтыя людскія выдумкі? Даўней гэтага не было, а дзеці гадаваліся, як дубы.
    Зося не пярэчыла.
    Кумы, прыехаўшы ў мястэчка, не знайшлі бацюшкі дома — паехаў да хворага. Прыйшлося чакаць амаль не да вечара, дык вярнуліся пазнавата. А што больш яшчэ непакоіла і Зоею і Міколу, што Васіль не варочаўся.
    Ужо добра сцямнела, калі паказаўся Васіль — праз лад гутарлівы, праз лад вясёлы — і стаў, выцягваючы з торбы, стаўляць на стол пляшкі гарэлкі, піва, мёду, але, глянуўшы на жонку, стрымаўся,— ногі шырэй расставіў, вочы вытрашчыў:
    — Зося, табе што? Хворая ты? Гэта ж на тваём твары крывінкі не відаць! Зося, што табе сталася? — дапытваўся ён.
    — Адчапіся ты,— адазваўся за дачку разгневаны Miкола,— кабета за цэлы дзень спрацавалася, а тут людзі галодныя чакаюць столькі-то часу, а ён прападае ліха ведае дзе!
    — Зара, зара ўсё будзе! — заварушыўся Васіль, адпячатваючы адну за другой пляшкі.
    Пачалося баляванне. Пілі за здароўе бацькоў, дзеда, кумоў; пілі, каб дзіцянё добра гадавалася, каб вялікае вырасла і г. д.
    — А пакажэце ж вы, кумка-галубка, мне гэтае дабро,— адазваўся Васіль.
    Кума не надта цвёрдымі нагамі выскачыла з-за ста­ла, падхапіла дзіцянё і, густаючы яго перад самым но­сам бацькі, стала прыказваць:
    — Глянь, глянь, татка, на нас,— якія мы ўдалыя: цельна беленькае, чысценькае, шчочкі чырвоненькія, вочкі сіненькія, як тыя ягадкі на вярху сядзяць...
    — Як то на вярху? — спытаў, углядаючыся на дзіця, Васіль.
    — А ты, татка, добра прыгледзься на нас: мы гэтымі вочкамі хлапцоў будзем зводзіць, унукаў прычакаеце, пацеху на старасць будзеце мець! Вось мы якія! — распіналася кума.
    — Якое ж вы імя маёй дачцэ далі? — спытаў Васіль.
    — Імя? Пекнае імя! — адным словам — імя,— расхвальвала дальш, стараючыся прыпадабацца, кума,— Ужо так бог судзіў, што на яе долю выпала такое імя: Прузына, Прузына!
    — Што-о-о?? — падымаючыся з-за стала, саўсім ціхім голасам выгаварваў Васіль.— Што-о-о?? Прузына?? Хто? Прузына? Хто? Мая дачка — Прузына??
    I раптам дзікім, страшным голасам крыкнуў:
    — Пру-зы-на!!! — I хістаючымся кронам мінуў хату і выйшаў.
    — Пру-зы-на!!! Пру-зы-на!!.— спярша ў сенцах, а пасля ўжо на дварэ чуваць быў гэты дзікі, страшны, пейкі жаласліва-шалёны крык.— Пру-зы-на-а-а!!! — і... сціх.
    За сталом — струхлелі. Спярша — і кумы і Мікола не надта звярнулі ўвагу на Васіля, от, думалася ім, на-
    піўся, дык і выпраўляе авантуры, але пачуўшы той крык —крык не то бязмернага болю, не то бязмерпаіі роспачы чы жудасці,—■ яны пачулі, зразумелі, што тэты крык не п’янага чалавека, а хіба... шалёнага.
    Зося збялела, як хустка: рукі яе дрыжэлі, вочы гарэлі, зубы ляскалі. 3 вялікай труднотай яна выгаварвала словы:
    — Тата... татачка... бяжэце хутчэй... хутчэй... бяда будзе... няшчасце будзе... я ведаю... бяжэце, татка... Васіля даганеце...
    Але Мікола Стрончык знерухомеў. Ен ніяк не мог зразумець, што тут сталася, у вушах яго адбіваўся яшчэ нейкі нялюдскі — быццам выццё дзікага звера — крык Васіля, а перад сабой бачыў Зоею — Зоею, дачку — раптоўна захварэўшую, з пасінеўшымі дрыжачымі вуснамі, з мяртвецка-белым тварам, з дзіка-вар’яцкімі вачыма.
    — Ты гэта, Зося, пакінь, супакойся: Васіль нікуды дзенецца, нічога яму не станецца; выпіў залішне — на дварэ хутчэй пройдзе,— супакойваў Мікола дачку, хоць сам супакою ў душы не меў і сам сваім словам мала верыў.
    Кума заварухалася каля Зосі: паіла яе халоднай вадой і, закідаючы рознымі слоўцамі, старалася як мага ўсцешыць маладую кабеціну.
    Мікола выйшаў урэшце на двор. Гукануў раз, другі і трэці, але ніхто не адзываўся. Патаптаўся крыху і, нічога не дабіўшыся, вярнуўся ў хату.
    u— Цемра страшэнная — дзе ж там што ўбачыш; клікаў — не аказваецца. Прыйдзе, нікуды дзенецца,— прынадзейваў стары.— Мо папёр у мястэчка? Вядома, загуляў чалавек — вернецца.
    Але Васіль не варочаўся. У хаце рабілася жутка.
    Зося ўпрасіла кумоў, каторых меў адвезці ў мястэчка Васіль, заначаваць. Тыя ахвотна згадзіліся, тым больш што іх таксама агарнуў нейкі таемны страх.
    Ноч выдалася бесканечна доўгай. Чуць толькі сві-
    таць стала, Зося ўпрасіла бацьку схадзіць у мястэчка даведацца пра Васіля.
    Стрончык сабраўся і выйшаў, але неўзадаўжкі вярнуўся ў хату назад і, моўчкі, грузна апусціўшыся на лаву, стаў моцна сапці.
    Усе сталі дапытваць старога, што сталася, што так хутка вярнуўся, але Мікола спачатку нешта такое марматаў, што і разабраць было трудна, і толькі пасля некаторага часу, крыху супакоіўшыся, стаў гаварыць — і то як бы сам да сябе.
    — ... Яно ж усё роўна: прыйдзецца, відаць, ісці ў мя­стэчка... надта бо дзіўна: учора звечара сам сваімі вачыма добра бачыў, як усё было на месцы — цалюсенька... а сягоння — гляджу: тырчаць адарваныя ў гару... жарт — гэткая-то сіла! Скуль яна ўзялася ў яго? Абухом забіваў, а тут як бач — рукой паўзрываў!.. На адным цвіку пат кавалак сукна целяпаецца — жыўцом вырва­на... акурат з бравэркі Васіля... скуль яно там узялося?.. Дзіўна, надта дзіўна...
    — Аб чым гэта, татка, гаворыце, хто і што забіваў абухом? Якое там сукно целяпаецца? Васіля, кажаце? Дзе яно? Ніяк не магу зразумець,— дапытвалася Зося.
    — Бо табе і разумець не трэба —лепш дзяцей сваі.х глядзі, і ўсё,— ужо злосна буркнуў Мікола.
    — Ды вы, татка, нешта ведаеце, толькі, відаць, сказаць не хочаце. ІІІто з Васілём сталася?--пастайвала Зося.
    — Што сталася? Што сталася? — пачаў пездаволеным голасам Стропчык, — а паралюш яго ведае, што з ім сталася? Яшчэ сам добра не ведаю: толькі так — адны дагадкі і то дурныя. Бо хто ж, калі не ён, паўздзіраў гэтыя дошкі? На якое ліха?
    — Якія дошкі? Якія дагадкі? — перапыпіла яго Зося.
    — Якія дошкі? Вядома, якія,— дальш бурчэў ста­ры,—дошкі пааддзірапы са зрубу студні, што гэты вар’ят некалісь-то сам пазабіваў... па якое ліха? Учора
    былі на месцы, а сягоння ўгару тырчаць. Чыя ж гэта работа, калі не яго?
    Зося, глыбока і цяжка ўздыхнуўшы, прашаптала:
    — Я гэта ведала...
    Мікола, дачуўшы, прычапіўся:
    — Што ведала? Што ты ведала? Чаго ж ты маўчала, калі ведала? Кажы, кажы цяпер! Вас даўно нейкі чорт круціў! Я ткі казаў, што і ён вар’ят, і ты з ім звар’яцееш!
    Зося, апусціўшы нізка галаву сваю, маўчала, слязіны пачалі капаць адна за другой.
    — Ігнат,— адазваўся Мікола да кума, устаючы з ла­вы,—хадзем, братка, разам: трэ пераканацца, а мне аднаму неяк моташна. Мо ў нас па хрэсьбінах дурасць толькі ў галаву лезе, а Васіль сядзіць сабе ў Лейбы, п’янствуе ды пасмяхаецца з нас.
    Мужчыны выйшлі. Зпайшоўшы доўгі шост, падышлі да студні, адагнулі яшчэ больш дошкі на старану, і Miкола першы, перагнуўшыся праз зруб і глыбока запусціўшы шост у студню, стаў ім то ў адно, то ў другое месца тыркаць у ваду, але ўскорасці з нейкім не то страхам, не то гідасцю выпусціў з рук шост І сам выпрастаўся.
    — А каб ты лепш гэткі на свет божы не радзіўся! Валацугам быў і як валацуга скончыў,— прамовіў Miкола і звярнуўся да Ігната:— Папрабуй ты, куме, мо толькі мне выдае так.
    Ігнат, злавіўшы шост у рукі, таксама стаў ім баўтаць у студні і таксама хутка адвярнуўся.
    — Не інакш — ён,— цвёрда сказаў кум.
    Вярнуліся ў хату. Зося толькі глянула на іх і ні сло­вам не адазвалася. Мікола кляў цяпер, як чалавек, катораму зрабілі — быццам на злосць — вялікую крыўду. Самае горшае, самае цяжкае было цяпер для яго ўжо не смерць зяця, а што трэба было ісці ў мястэчка — да паліцыі; а іншага выхаду не было, бо пасля можна было
    яшчэ горшай бяды набрацца. Крэкчучы і не перастаючы лаяцца, Мікола з Ігнатам выбраліся ў мястэчка, а кума засталася пры Зосі і старалася як мага ўсцешыць кабету, але Зося, здавалася, нічога, што ёй гаварылі, не чула і нікога не бачыла.
    Стрончык, ідучы ў мястэчка, стараўся сам сябе падшукаць: што вось ён прыйдзе туды і найдзе Васіля здаровага, хоць моцна п’янага, вылае яго за неспакой, які ім нарабіў, нат піць з ім з гневу не будзе, але пасля ўсё скончыцца добра і зноў будуць жыць па-даўнейшаму... Але ў мястэчку ад учарашняга ніхто нідзе Васіля не бачыў, і ўсе мары Стрончыка разляцеліся, як туман...
    Праз пару гадзін Мікола варочаўся на сваю сялібу побач з панятымі, а наперадзе ішоў ураднік.
    Пачалася самая звычайная ў такіх выпадках завіруха і цяганіна: дасталі з студні цела Васіля, прыкрылі яго, паставілі варту; пасля пайшлі дапросы, пратаколы; потым прыехалі доктар з фельчарам, парэзалі мертвяца, і зноў пайшлі пратаколы, і ўрэшце, прызнаўшы, што самагубства ўчынена сп’яну,— пазволілі пахаваць нябожчыка.
    Праз увесь тэты час Мікола думаў толькі аб адным: каб як хутчэй адкараскацца ад гэтай зграі чынавенства. Зося — пат не магла аб чым-колечы думаць; хадзіла як бы моцна ўчадзеўшы. Лле калі ўрэшце скопчылася ўся гэта цяганіна і Зося засталася толькі з бацькам у хаце, прыйшлося хоцькі-няхоцькі добра разважыць, як жыць далей. Во калі даўней ім удваіх было жыць цяжкавата, то цяпер з двойма дзяцей прыходзілася прынатужыццг яшчэ больш. Праўда, Япачку ішоў ужо дзесяты гадок, хлопчык на свой век быў і рослы, і шустры, але здароўем — хударлявы, і з яго ніякай помачы ў хаце нельга было спадзявацца нат у бліжэйшы час, хіба — каб пазбыцца лішняй лыжкі пры місцы — аддаць куды за падпасыча, але на гэта ні за што не згаджалася матка: праз меру любіла яго, каб гэтак рана запрагаць яго ў
    хамут. Прузьшка — яшчэ больш была на перашкодзе матцы, бо звязвала ёй рукі, не даючы свабодна адхінуцца з хаты і заняцца работай на полі.
    Калі, бядуючы, дачка з банькам цэлымі днямі ўкладалі розныя планы, зайшло новае здарэнне, каторае яшчэ змяніла іх палажэнне.
    Тыдпі праз тры-чатыры пасля смерці Васіля саўсім неўспадзеўкі прыехаў да іх брат нябожчыка — Адам Дубінскі — з Амерыкі. Ён ужо паспеў пагасціцца ў старшых сваіх братоў, а цяпер выбраўся на некалькі дзён да малодшага, каторага найбольш любіў.
    Смерць брата, ды яшчэ такая страшная смерць, на Адама зрабіла страшэнна цяжкае, разумеецца, уражанне, тым больш цяжкае, што ён у душы сваёй не верыў, каб прычынай няшчасця была гарэлка, ён гэта душой сваёй прачуваў, што тут крыецца нешта горшае, чым п’янства,— страшнейшае, але падымаць тэту справу, заводзіць напова следства не хацеў, бо не спадзяваўся дабіцца праўды. Схадзіў на магілу брата, зайшоў пасля ў мястэчка, заказаў дарагі памятнік, заплаціў з тары 1 ўсе грошы, а распытаўшыся аб знаёмых пябожчыка, папрасіў іх дапільнаваць паставіць тэты памятнік і напісаць яму аб гэтым павэдлуг адраса ў Амерыку, бо ані Зосі, ані Міколу не надта верыў: яны выдаліся яму зусім няпэўнымі.