• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Але насунуліся доўгія, цёмныя асеннія вечары, і ў хаце — пры той мяртвоце, якой веяла жыццё на сялібе Стрончыка,— рабілася жутка. Мікола не вытрываў: узапасіўшы абручоў і сабраўшы патрэбнае бандарскае начынне, выбраўся ў мястэчка; там лучыў якраз на доб­рую пару: кожны гаспадар патрабаваў перад зімой наладзіць то.тую, то іншую пасудзіну, дык бандарскіх заработкаў было і даволі і добрых. Апрача заплаты, не адна гаспадыпя і яешпяй і чаркай гарэлкі пачаставала старога бондара, абы-толькі дагадзіў майстар у рабоце; вечарамі і святам праседжваў Стрончык у Лейбы, куды — каб скараціць доўгія вечары — сцягваліся і местачковыя жыхары, і тут не раз угаварваўся на новую работу, а пры гэтым пе абыходзілася, разумеецца, без пачастункаў; ды Мікола сам меў цяпер за што і пры чым пасядзець за шынкаровым стадом, бо ткі завяліся свае ўласныя пабразгачы, дык час схадзіў гладка, шпарка і вясёла.
    Вярнуўшыся дахаты, здзівіўся Мікола, калі даведаў-
    ся, што больш месяца яго тут не бачылі; здзівіўся Miкола яшчэ больш, што ў хаце за тэты час нічога не змянілася — от як бы ўчора толькі выйшаў: Васіль — хонь ужо снег быў на дварэ — праз увесь дзень не спатыкаўся ў хаце, хіба толькі пры ядзе; Зося сядзела таксама моўчкі пры кудзелі. Стрончыку пасля местачковага шуму свой дом выдаўся яшчэ больш глухім, пустым, маркотным. Пры вячэры стары бацька стаў расказваць местачковыя навіны, з-паміж каторых найцікавейшае было тое, што некаторыя мяшчане атрымалі ўжо лісты з Амерыкі ад сваіх, якія выехалі яшчэ гэтай восені ра­зам з Алёксам. Стрончык раіў і Васілю даведацца на пошту: можа, ад брата якая вестка ёсць.
    — У нядзелю схаджу: шкада часу траціць у будні дзень,— сказаў Васіль і, устаўшы з-за стала, зняў са сцяны каромысла, зачапіў імі вёдры і выйшаў з хаты.
    Мікола, заўважыўшы, што Васіль няхутка варочаецца, адазваўся да дачкі:
    — Што за ліха, куды ён запрапасціўся?
    ■— Чы ж, татка, не бачыў,— загаварыла Зося,— што наша студня забіта дошкамі? От, уроіў сабе, што са студні цягаць ваду боязна, бо можна ўваліцца; перастаў сам браць адтуль ваду і мне забараніў; але я, разумеецца, не зважала на гэтыя выдумкі і ўкрадкам ад яго цягала ваду са студні, ён тэта даследзіў, насцягваў дошак і забіў цвікамі. Цяпер сам носе ваду ажно з рэчкі — гэткую-то даль!
    — Звар’яцеў чалавек, звар’яцееш і ты з ім! — ажно крыкнуў са злосці Стрончык.
    — Хворы ён; не чапайце, татка, яго — не кажэце яму нічога,— прасіла бацьку Зося.
    — Ды мне што? — ужо спакайней адазваўся Мікола.— Хай цягае сабе ваду гэтую хоць з мора, абы цябе не ганяў.
    Надышоў урэшце і Васіль, выліў ваду ў высокі цэбар і зноў, стукаючы вёдрамі, моўчкі выйшаў з хаты.
    Мікола плюнуў раз і другі, вылаяўся пад носам і лёг спаць.
    У першую нядзелю пасля прыходу Стрончыка Васіль схадзіў на пошту, дзе знайшоў ліст ад брата з Амерыкі. Вельмі тэта яго ўсцешыла, ажывіла. Пацягаўся з радасці па мястэчку, каб спаткаць знаёмых, пахваліцца перад імі добрым братам. Зайшоў урэшце да Янкеліхі і накупіў дахаты булак і баранкаў. Двэрка напала, жартуючы, на яго, што трымае маладую жонку хіба пад замком, бо нідзе яе не відаць; што гэтак жывучы кабета можа здзічэць, дык як вырвецца — гатова бяды нарабіць. Ось, хай канешна прышле сваю Зоею да яе — даДвэркі —тут засталіся нейкія рэшткі ад строяў, якія шыла сабе яшчэ перад шлюбам.
    — Прыйдзе пара, што маладой кабеціне патрэбны будзе і маленькі шматочак,— закончыла, усміхаючыся да Васіля, Двэрка.
    Вярнуўшыся дахаты, Васіль перш-наперш сказаў Зосі, аб чым гаварыла яму Янкеліха, а пасля стаў расказваць, аб чым пісаў брат яго ў сваім лісце, каторы Васіль успеў ужо некалькі разоў прачытаць.
    Адамчык — як называў свайго брата Васіль — вельмі ўзрадаваўся і з весткі з краю, і з пасылкі. Знайшоў яго ў Нью-Йорку Алёкса досыць лёгка, паводлуг адраса, і аддаў усё ў цэласці. Алёкса яму вельмі спадабаўся: ціхі, спакойны, статэчны *,— дык падгаварыў яго, каб застаўся працаваць у тым самым складзе, дзе і ён — Адамчык. Праца лёгкая, і плата добрая. На складзе ў іх адны гузікі: і вялікія і малыя, надта дарагія і саўсім танныя, рознага сорту, рознага колеру — але адны толькі гузікі. Ось іх трэба паводлуг запатрабавання-заказу адлічваць, пакаваць, адпраўляць. Цяпер разам ужо працуюць, разам ядуць, разам нат жывуць—-у адной кватэры. Апрача платы, бываюць і гасцінцы на святы, а што пяць гадоў плата павялічваецца амаль не ўдвая. Там ёсць такія, што дваццаць ПЯЦЬ гадоў ужо праслужылц дык 174
    бяруць такія грошы, што не ведаюць, што і рабіць з імі. Але найбольш усцешыў Адамку той пачок, што прыслалі з дому. Склікаў ён сваіх знаёмых землякоў і частаваў сырамі, маслам, скаромнінай, а найлепш спадабаліся каўбасы, хоць іх болын нюхалі, чымся елі; а адзін стары — служыць ён у тым жа складзе гузікаў — з Ашмяншчыны родам — адрэзаў кавалачак каўбасы, здзёр скурку,— мяса з’еў, а скурку закруціў у паперку і схаваў у кішэнь: штодня, кажа, пакуль не выветрае, перад сном нюхаць буду — родны край прысніцца — нашыя пясочкі з пад’ялоўцам; гавора, смяецца, а вочы — паўнюсенькі слёзаў. I смех і нейкі жаль, боль глядзець было на гэтага ашмяншчука. Год ад году адкладае ўсё свой выезд у сваю старонку — усё тых грошаў праклятых хочацца больш сабраць, каб там зямелькі купіць і гаспадарку завесці. I Адамчык не маніцца хутка варочацца: ажно пакуль не збярэ столькі, каб пасля на сваём у выгодзе можна было б жыць. Калі прыедзе перш — то толькі даведацца сваіх, пагасціць ды зноў назад.
    Апавядапне Васіля слухалі ўважна і Мікола, і Зося, хоць маладую кабеціну больш рупіў наказ Двэркі. Зося добра памятала і ведала, што ніякіх сваіх шматочкаў там яна не пакінула — забрала ўсё, але калі Янкелішка наказвала, то, відаць, нейкая там іншая справа, а ёсць, і яна, не адкладаючы на другі дзень, выбралася ў мястэчка. Там спаткала яе вялікая ўцеха: па імя Двэркі прыйшоў ліст з Амерыкі ад Алёксы для Зосі. Нічога, праўда, Зося не даведалася з гэтага ліста новага, апрача таго, што ўжо чула ад Алёксы; але калі Двэрка адчытвала гэты ліст, то Зося ажно расплакалася з радасці, бо гэта яе пераконвала, што ткі Алёкса там — недзе за нязмерна вялікім морам, памятуе, думае аб ёй — аб Зосі, і яна, узрадаваная, вясёлая, вярнулася дахаты, а што і Васіль пасля весткі ад брата зрабіўся крыху гутарлівейшым, дык у хаце Стрончыка трохі павесялела.
    Аднаго разу Зося ў гутарцы ўспомніла неяк Прузыну; Васіль зразу спахмурнеў і нейкім балючым голасам адазваўся:
    — Слухай, Зося: калі жывым хочаш мяне бачыць — ты мне і слова такога нат не выгаварвай! Чуеш, Зосяэ
    Зося змоўкла, а Васіль, стукнуўшы дзвярмі, выйшаў і праз увесь дзень не паказваўся ў хаце.
    Праз усю зіму Мікола займаўся бандарствам, у чым шмат яму памагаў і Васіль, дык мелі і жывую капейку, якой абганялі драбнейшыя патрэбы свайго штодзённага жыцця. 3 прыходам вяспы зноў настала гарачая пара для Васіля, тым больш што прыходзілася ўжо абсеяць не толькі сялібу Стрончыка, але і куплёную пусташ, а што работа каля запушчаных здаўна дзірваноў была цяжкая — прыйшлося прынаняць крыху работніка. 3 касьбой таксама было цяжкавата, бо стары Мікола мала ўжо што памагаў; але найгорш прыйшлося з жнівом, бо якраз пад тэты час Зося прыждала, калі ў хату завітаў новы госць — шустры, ёмкі хлопчык; але сама матка запядужала, і хвароба гэтая працягнулася праз усё жніво. Васіль і не агледзеўся, як на хваробу жонкі, хрэсьбіпы малога Яначкі і на рабочыя рукі растала некалькі чырвоных паперкаў. Спадзяваўся на добры ўраджай,— але і той падвёў, а тут яшчэ конь захварэў, кормнае свінчо немаведама з чаго згінула, і калі насунулася другая зіма, заработкаў з бандарства ўжо не ха­пала; прыйшлося не раз зачапіць гатовую — даўнейшага запасу — капейку. Круціў галавой Васіль, але маўчаў. Настала жыццё — якім найчасцей бывае жыццё: з яго неспадзеўкамі, драбніцамі, недастачамі. Да гэтага ўсяго далучалася штораз новая бяда: амаль не штогод Зося дарыла Васілю дзіцянё, і ўсё дочкі, але гэтая ўцеха кожны раз была нядоўгая: прыйдзе на свет божы, паквілікае пару тыдняў, чуць успеюць ахрысціць — і гатова — новы курганок прыбывае на мясцовым могільні-
    ку. Завёз туды ўжо Васіль цэлую сямейку: Марыльку, Ганульку, Агатку, Стэфку, Кацярыну.
    Людзі аб гэтым усяляк баялі: адны — упэўнялі, што гэта з уроку; іншыя — зноў бачылі причину няшчасця ў той пусташы, якую набыў Дубінскі. Васіль і Зося бачылі ў гэтым кару божую, але нат адазвацца адно дру­гому аб такой думцы не важыліся і ўдавалі перад са­бой і перад людзьмі, што вераць іх гутаркам. А калі стары Мікола стаў нагаварваць завесці Зоею да знахара, Васіль ухапіўся за гэты праект з вялікай ахвотай.
    3 таго часу пачаліся ўсялякія парады з рознымі знахарамі і знахаркамі. На ўсё гэта, разумеецца, патрэбны былі зноў грошы і грошы. Даўнейшы запас Васіля скончыўся. Гаспадарка не ручыла: выціснуць што-колечы з яе было трудна; прыйшлося ўлезці ў доўг. Васіль штораз больш рабіўся маўчлівым, маркотным дый часта стаў прападаць з дому, варочаючыся позна і моцпа выпіўшы. Хатнія спачатку маўчалі, але пасля пачаліся лямапты Зосі і нараканні Міколы.
    А тым часам у хаце надышлі зноў радзіны і зноў — дачка. Толькі па гэты раз дзіцянё прыйшло на свеу божы рухавае, здаровае, і бабулька, каторая была пры хваробе Зосі, цяпер не магла нахваліцца:
    ■— Каб мне столькі дзяпькоў шчаслівых, колькі дзе­тах прайшло праз мае рукі, а гэткай здаровенькай, чыстай дзяўчынкі не здарылася мне бачыць! Будзе пацеха бацькам — унукаў прычакаеце,— падхлёбывалася бабулька, ведаючы з практыкі добра, што гэткія пахвалы дарма не прападаюць: пападзе і лішняя скварка, і лішняя чарка.
    Але на гэты раз словы бабулькі як бы спраўджаліся: мінуў тыдзень, другі і трэці, а ў дзіцяці не паказвалася ніякіх тых хвараблівых азнакаў, якія з’яўляліся пры міпулых радзіпах. Матка таксама ўстала парой і без ніякай хворасці. Стары Мікола заціраў рукі з радасці: іэта ён пастроіў знахараў, гэта ён параіў,— і вось бачы-
    це, што выйшла? — зразу як рукой усё зияло! Васіль таксама крыху павесялеў, мо кара божая мінула? Мо і ўсё жыццё цяпер пераменіцца на лепшае?
    У хаце быццам павіднела.
    Назначылі хрэсьбіны. Васіль выбраўся ў мястэчка, запрасіў і прыслаў дахаты кумоў, а сам застаўся парабіць такія-сякія пакупкі дый выпіць крыху з радасці, што ўжо ўсё перамянілася, усё пайшло на лепшае.