Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
I от з таго часу, Як лічыць пачалі, Звер і птушкі нават— Тыя замаўчалі...
I не дзіва, брацця: Цяпер наш Рыгорка Кожны пень абліча 3 любога прыгорка. ...Казаў: спала — пушча. Толькі дзед Завала, Як у сад знаёмы, Цягне там, бывала. Пакуль пройдзе выган Ды шнурамі поле,
Моліцца і боскай Аддаецца волі;
А як толькі ступіць На край лесу цёмны,— Гоц праз пні, калоды, Як той непрытомны! Бо у пушчы сцежак, Hi дарог не будзе; Хто не знае лесу, Той, як бач, заблудзе! Hi Завале сцежак, Hi дарог не трэба. Стрэльбачку на плечы, Люльку, кусок хлеба... Тут сасна-таўстуха, Дуб зараз пузаты, Там — часаў з павалы Упорку да хаты;
Скора будуць ёлкі Тры зараз зламаны, Далей — корч рагаты, Добра дзеду знаны: Дзесяць год мінула —• Пахаваў старуху, Калядамі потым Тут забіў маруху *. За карчом жа скора Будзе там палянка,— Некалі стаяла Тут чыясь зямлянка; Драбняк за палянкай Цягне яшчэ з гоні, Тут, загнаўшы летась, З’елі ваўкі коні.
Потым бор высокі — Сасна у сасонку!..
Слухае дзед вухам У адпу старонку: Нібы нехта шэпча, Нібы хтось смяецца, Нібы сціха плача — Так усё здаецца... Дзед на тэты шэпты, Крадучыся ціха, Стаў бліжэй падходзіць — Не баіцца ліха!
Выйшаў на паляну Стары дзед Завала, Туды-сюды глянуў — Чуць тады світала; Праз палянку рэчка Бяжыць, шуміць, плача; Дзед па пнёх праз рэчку На другі бок скача; А там пень дубовы Ростам з чалавека — Выпалена сэрца, Стаіць, як калека.
У дзюпле рассеўшысь, Як у сваёй хаце, Стаў вымаць дзядуля Тут сваё багацце: Порах, шрот, пістоны I кавалак хлеба, Стрэльбачку паставіў, Глянуў ён на неба: Там — высока недзе — Хмаркі, як каточкі, То як вол лабаты Або нібы бочкі...
Змяняюцца хмаркі: То з іх лось рагаты,
To з ix птах вялікі, To шнурамі хаты... А ужо і путча Стала прабуджацца,— Некамусь ды трэба Першым адазвацца. Аж тут калі плёхне У віры пры рэчцы: Шчупаку паснедаць Нехта пападзецца! Потым на балоце На сасне-старушцы Глушэц заіграўся, Як смалой на пужцы. Хіба што глухі ён, Бо, каб прыслухаўся, Сваёй песні пэўне Сам бы застыдаўся! Гэтакую песню Першы дрозд-спявака Прыняў за знявагу Свайго брата-птаха: На шчыт елкі сеўшы, Стаў свістаць, смяяцца, Што той песняй можа 3 салаўём раўняцца. Цецярук хоць сватам Глушцовым лічыўся, Але з стыду, злосці I ён расхадзіўся: Шыкнуў ды стаў лаяць Як мага ён свата,— Не меў ён ляпшога Да лаянкі хвата. Гаспадар у лесе — Дзяцел наш насаты —
He любіў, каб сварка Выхадзіла з хаты. Як абухам, грукнуў У сухую елку.
Каб уцішыць сварку, Каб не было згелку *, Памачніцы-жоўны Тут жа затрашчэлі,— Дзятлаву каманду, Відаць, зразумелі.
I, як макам сеяў, Так прыціхла путча, Толькі рэхам недзе Адазвалась гушча... Доўга дзяцел слухаў, Наставіўшы вуха,— Зляцеў пасля ў кузню I стаў каваць глуха. Як бы на каманду Путча заіграла: Песні, шум і гоман,— Слухаў дзед Завала... Павіднела лепей Ужо на паляне,— Змерыўся дзед вокам, Стрэльба дзе дастане; Рука затраслася, Як у цэль ён змерыў, Але б яшчэ трапіў У добрага звера. Сядзіць і чакае, У свет глядзіць далёкі; Бач, ляціць і заяц, Белы, касавокі;
Толыгі што займацца Гэтакай скацінай,
Чалавек раз знаўся 3 лепшаю звярьшай! Зморшчыўся і плюнуў Знехаця Завала: Непривычны біць ён Што бы ні папала!
I стаў зноў чакаць ён... Сонна паднялося... Выстраліць сягоння Дзеду не прыйшлося! Але і спяшацца Не было да кога: У хаце не пакінуў Нічога мілога...
I з дзюпла дзед вылез, Лёг на сонцы грэцца, Уздыхнуў, успомніў, Як яму жывецца... Слезіна па твары Скацілася з вока,—■ Ой, бо тыя думкі Ляцелі далёка... Вельмі, ох, любіў ён Думачкі думаці, Праўду ад няпраўды Дзяліць, разбіраці... Любіў з дзікай пушчай Гэтым падзяліцца,— Са сваймі, з людзямі, Не мог неяк зжыцца.
Зашумеў бор цёмны... Хто шум той пазнае? Чы ветрык павеяў, Чы хтось паклікае?..
ёсць у гэтым шуме Доля І нядоля, Енкі ёсць, што кажуць, Злая дзе няволя...
Ёсць у гэтым шуме Плач як бы сіроткі I крык нейкі ціхі, Страшны і кароткі...
Даўно было гэта. Хадзіць чуткі сталі, Аб вялікай волі Усе заталкавалі. Многа гаварылі, Што загляне сопца (Толькі памажэце!) У ваша ваконца. Народ йшоў у пушчу Па долю другую,— Пайшоў і Завала Шукаць яснасць тую. I пайшла ўзрастаці Магіла к магіле... Ваўкі з груганамі Костачкі дзялілі.
Свайго свой пужаўся У сваёй старонцы... I, хоць паднялося, Не прыгрэла сопца!
Калі там вярнуўся Дзядуля дадому?
I як там дабраўся?
He знама нікому. Адно з таго часу, Калі хто пытаўся, Дзе гэта дзядуля Так доўга бадзяўся? — А, сачыў магілкі,— Так ім дзед гавора,— Дзе касцей звярыных, Як пяску ў моры. Пятая дзе пушча, Сем балот як пройдзеш,— Калі справядлівы,— Там іх тады знойдзеш. Кожны звер чы птушка, Калі смерць пачуе, Цягнецца і там жа Днюе і начуе.
Там ёсць і бальніцы, Калі хвор каторы, Гнёзды пухам сланы I выгодны норы. Бацяны за бабак, Фельчарам — ласіца, Дохтарам — сам вожык, Служкаю,— сініца; Пестуны 1 за нянек, Лось — дзеля парадку, Бабры пры будове, А дзік каля статку; Мядзведзь за сядзелку, Крукі за спявакаў;
Свірна воўк пільнуе, Каб не было браку; Свежага ліс мяса
1 Вядома, што мядзведзіца пакідае пры сабе сына за няньку для малых дзетак з другога прыплоду, і такіх нянек завуць пестунамі.
Туды дастаўляе; Рысамаха млекам Кублы налівае.
Зерне носяць птушкі, Чаплі цягпуць рыбу, Галубкі — вадзіцу — У сваю сялібу;
Удод у засекі Насыпае бобу, А сарока зелля На кожну хваробу; 3 барсукамі выдры У стог сена носяць, Казлы на хаўтурах 3 жонкамі галосяць. Старшынёю — ястраб; Пасланцы — вавёркі Лётаюць, пільнуюць, Ад зоркі да зоркі.
Кожны звер ці птушка — Там яны пры чыне — Мусіць працаваці. Аж пакуль не згіне. Адной не прымаюць Толькі там зязюлькі, Што сірот кідае, Зараклася люлькі.
Есць яшчэ будынак Там зусім асобны, Добра збудаваны, Цёплы і аздобны; Стыдна і прызнацца, Karo там хаваюць У такой выгодзе I бяды не знаюць: Без зубоў сабаку
I каня-калеку!
За век службы людзям Тут знайшлі апеку... Гэтак любіў баяць Стары дзед Завала,— Можа, многа праўды, Можа, зусім мала?..
Ішоў год за годам, Ішоў чарадою,— Дзед штодзень у лесе Летняю парою. Завале без пушчы, Пушчы без Завалы — Як бы не ўсе дома, Як бы чагось мала! Адны песні пелі, Адны думкі мелі, Друг дружка без слова Добра разумелі;
Аж так і дапелісь Да канца пустога: Ой, не строіць жартаў Путча, знаць, з нікога! Адной штось нядзелькі (Была, помню, бура: Па высокім небе Хмура йшлі за хмурай), Як пабрыў дзядуля У свой лес знаёмы, Так больш не папаўся На вочы нікому.
Што з ім, бедным, стала? Трудна адгадаці: У беларускай пушчы Гэта, брат, не ў хаце!
Мо пярун агністы Яго абязвечыў, Можа, звер пашчупаў Косткі чалавечай?!
А можа, дастаўся У той будынак з байкі, Дзе коні-калекі, Без зубоў сабакі?..
я
НАРЫСЫ. УСПАМІНЫ. АРТИКУЛЫ
■
ЛІСТЫ 3 ДАРОГІ
I
Вільпя. Немеж — ваколіца. Немеж — двор.
Немеж — сяло
Здаўна жадаў я,— а думкі мае ляцелі і ляцелі за гэтым жаданнем,— каб як-колечы вырвацца з-паміж цесных І душных вулачак горада па прастор, на волю; пацягацца па родным краю, зпаёмых адведаць, незнаемых спазнаць; заглянуць пад саламяныя стрэхі ў тыя куткікуточкі, аб каторых столькі-то пішуць, седзячы ў горадзе. Вось усё гэта, што я сам бачыў і чуў, тымі думкамі, якія навеяла на мяне мая дарагая старонка, і хачу з вамі дзяліцца.
27 мая пад вечар выбраўся я з Вільні па Ашмянскаму тракту. Хоць горад і мінуў ужо даўно, але неяк праз доўгі час не пахла вёскай: абапал тракту, як даўней — бярозы, так цяпер абселі дарогу тракціры, піўныя... Справа — Ліпскі, злева — Шопен; справа — Шопен, зле-
ва — Ліпскі, дый так усцяж... I стаяць гэтыя рассаднікі «культуры» гарадской, як на варце, як разінуўшаяся страшная звярына ляпа, каб не прапусціць, каб глынуць тую рэштку медзякоў падпіўшага селяніна, каторую не здалеў у яго выціснуць горад; тую рэштку, на каторую дома — у сяле — чакае мо галодная сям’я...
Дарога пясчаная; ісці цяжка... Прыглядаюся да пасеваў. Як на падгародную зямлю — ураджаі зусім не цікавыя: жыта рэдкаватае, саломка тоненькая, каласкі дробныя; ярына, відаць, прыпазніліся з сяўбой, дык не паспела скарыстаць з запасу зімовай вільгаці, а цяпер яшчэ ўдарыла суш, вось І засела, жоўкнуць стала. Дый, відаць, тутэйшыя хлебаробы думаюць, што калі навязуць яны гарадскога тлустага гною пад збожжа, дык і пазадкі радзіць будуць: зямля выраблена дрэнна, насенне нячыстае, ды гной добра не прагніўшы; вось і ўссела трава — як луг расце, а збажыны — па каліву. Гародаў, садкоў — з чаго найбольшы можна было б мець даход каля горада,— не відаць; аж дзіва, як людзі не ўмеюць яшчэ карыстаць з таго, што ім само ў рукі сунецца. Чы ж бы ім гэта не патрэбна было? Чы ім мо яшчэ задобра жывецца? Бо кажуць, што толькі бяда ўсяго вучыць...
Па дарозе наганяю нейкага старца. Разгутарыліся. Відаць, нейкі адстаўны ваяка, бо зара пакіраваў гутарку на палітыку, на ванну. Павэдлуг яго, хаця цяпер вайны і не чутна, бо толькі турак бунтуе ды адганяе ўсіх чужынцаў што найдалей ад сваёй граніцы, але ўсе царствы рыхтуюцца да страшэннай бойні. «Немец,— кажа ваяка,— на хвасце едзе...» — «Як-то,— пытаю,— на хвасце?» — «3 гораду ідзеш, а нічога не ведаеш?» I, як бы са злосцей, пачаў далей тлумачыць мне ваяка ўсю палітыку. Англічанка, вядома, шыбчэй за рыбу ідзе і па вадзе і пад вадой; яна, бач, першая выдумала і пад неба лётаць з войскам: уссадзіць батальён салдатаў і чатыры гарматы на такую машыну і коціць куды вочы гля-
дзяць. Ад англічанкі налаўчыўся і японец. Той хоць малады, але хітрэй за ўсіх. Яшчэ не так даўно быў ён пад кітайцам. Меў Кітай 12 царстваў пад сабой, з каторых дзёр, як той скуралуп, падаткі; паміж такіх падданых быў і японец. Цяжка была японцу няволя, і вось ціханька, моўчкі стаў ён вучыцца, народ свой прасвячаць; край стаў багацець, ажно пакуль у сілу не ўбраўся. Вось прысылае Кітай аднаго году свайго казначэя да японца дань збіраць, а японец і кажа яму: «Едзь ты, крывапіўца, да свайго цара і скажы, што годзе яму нашу кроў смактаць: нічога не дамо, а хоча — хай сілай папрабуе, войска прышле; сваей тады крыві нап’ецца!» Так І выйшла. Прыслаў Кітай войска, дык японец такую ім лазню справіў, што тыя ў сваёй крыві тапіліся. 3 таго часу японец стаў вольным народам. I цяпер японскі парод разумней за ўсіх; там і чужынцу добра жыць, бо, перацярпеўшы сам няволю, спагадае другім і не няволіць нікога; а дзе што карыснае чы разумнае на свеце прыдумаюць, зара і ў японца ёсць. Так і з машынамі да лятання. Пасля лётаць навучыўся француз, аўстрыяк, а цяпер ужо і немец, падла, ззаду на хвасце едзе; таксама, значыцца, саджае батальён салдатаў і гарматы бярэ І лётае, як той нячысцік. Ускорасці, бадай, І мы навучымся. Не ведаю, як доўга плёў бы мне гэтыя свае басні стары, каб не прыйшлося яму звярнуць на іншую сцяжынку — дадому, а я паплёўся далей і думаў: якія ж яшчэ пачую я глупствы ў глухіх, далёкіх кутках роднага краю, калі тут гарадскі, можна сказаць, жыцель гэткі-то цёмны? I чаму такая цемната?