• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Падбіраюся да вёскі Козевічы. Здалёку блішчыць яна, новенькая, як з іголачкі, як аднаго дня будаваная, але, увайшоўшы ў яе, ажно мароз прабег па маім целе: апрача двух канцавых двароў, скрозь валяюцца кавалкі абгарэўшых бярвенняў. Яшчэ І году не мінула, як праляцеў над гэтай вёскай чырвоны пятух. У гадзіны дзве, апрача двух, як ужо успамінаў, двароў, зніштожыў усё: хаты, гумны, свірны, хлявы — усё змёў дачыста. Здавалася, што бяда павінна была навучыць людзей розуму,— дык не! Зноў страху на страху панасаджвалі, а што было б скарыстаць з бяды: будаваць, дык акуратна
    будавацца, балазе што той самы граф, каторы ўпіраецца даць пянькі са два на мост, тут усім сялянам дрэва за паўцаны адпусціў. Зямля тут гладкая, роўная, — хай жа бы рассяліліся на хутары — усё роўна будавацца; але не, — зноў збіліся ў кучу. Он, людзі, людзі! Брахня, відаць, старая прыказка, што гора ды бяда — усяго навуча. Да козеўчан гэта не прыстае, — на тое яны І козеўчы!
    На падвячорак дацягнуўся да вёскі Чапуні. Вёска вялікая, чыстая; заходжу да першай лепшай хаты прасіць малака, за мной яшчэ са трох падарожных сялян усунулася ад дажджу схавацца, бо ткі добра пачынаў ужо сцёбаць. У хаце разгутарыліся. Падарожныя варочаліся з лугоў, што закупілі ў дварэ. Лугоў тут прадаецца гібель. Графскіх, як казалі яны, на тысяч дзевяць дый налібоцкіх — на 15 тысяч рублёў. Арэнда нішто, хоць нядаўна яшчэ паднялася на іх цана. Хто ж падняў, як бы вы думалі? Нагналі яе самі ж сяляне. Даўней, аблюбаваўшы каторы кавалак, прыйдзе наш брат купляць, то ўжо другі на карк яму не лезе, цаны не перабівае, не псуе; а цяпер усё пайшло іначай: паназначылі таргі — ліцытацыі; хмара мужыкоў набіваецца на гэтыя зборышчы, дый давай адзін аднаму боты шыць: пачнецца, здаецца, з малога, той надкіне залатоўку, той сэракоўку, іншы і ўвесь рубель, а там яшчэ двузлотку, яшчэ грыўню, і так гонюць і гонюць адзін перад адным, ажно пакуль з якіх рублёў трох не даедуць да 20-ці; з пяці — нагоняць трыццаць, і хоць прыпацеюць мужычкі, але такі тысяч наскладаюць. Не хацелася мне неяк сядзець даўжэй у гэтай хаце І, хоць дожджык пырскаў, — пацягнуў далей. Абапал дарогі лугі і пасекі, пасекі і лугі, і так амаль не да самай вёскі Бярэзіны, што над гэтай рэчкай стаіць. Але тут пераняў мяне такі дождж, што хоцькіняхоцькі прыйшлося хавацца ў будку з яловай кары, зробленай для вартаўніка пры сплаўным лесе. Сядзім скорчыўшыся ды гутарым. Работы (як мне казаў стораж)
    ёсць шмат з дрэвам, — і, завіхаючыся, можна ў дзень рубля выгнаць; іншым разам і за рыбу што-колечы перападае. Ловяць яе тут найбольш восцямі ўночы з агнём, ало год ад года рыбы штораз менш і менш, дый І тая драбнавата. Трапляецца часам госць з Нёмна — сом, але таго не іірадасі: трэфны * ён, дык жыды не купляюць, самім прыходзіцца есці. Вось якраз майму новаму знаёмаму на прошлым тыдні папаўся самок пудкі са два, дык праз колькі часу варылі яго. Хоць тлусты сом, аднак смак не вялікі.
    Дождж сгаў сціхаць; падышло яшчэ трох падарожпых, І мы сталі выклікаць з другога берага паромшчыка. Тон, угледзеўшы, што ўсяго пас чатырох, паляніўся цягнуць паром, а, выплехаўшы з большага чаўна ваду, пад'ехаў па ім па нас. Перабраўшыся на другі бок і заплаціўшы па капейцы ад носа, разышліся мы хто куды. Я ўзяўся ўправа праз лес на Любчу. Апошняя гэта ўжо тут мая пераходка праз Ашмянскі павет. Спачатку ідзе нізіна; на ёй лісцясты лес: вольхі, асіны, бярозы, паміж імі зрэдзь дубы і клёны, але чым далей, тым зямля вышэйшая, і пачынаецца ўжо баравы лес, толькі то з таго, то з другога боку трапляюцца лагчыны — імшарыны; але ўскорасці ўсё гэта канчаецца, і перад маімі вачамі незмяраныя абшары раўніны, а там — удалі — на ўзгорку блішчаць, як зачарованыя, агромністыя белыя муры любчапскіх палацаў; ад іх, быццам доўгія пальцы, цягнуцца ўніз шнуры местачковых шэрых хат. Любча, гэта ўжо ў Навагрудскім павеце — па тым беразе Нёмна (ён тут аддзяляе Віленскую ад Мінскай губерні). Не зважаючы на тое, што я сягоння адмахаў ужо чатыры мілі, усё падбаўляю дый падбаўляю ходу: хацелася яго скарэй угледзець. Вось, Ён-Ён — Нёман наш! Стаю, гляджу і вачам сваім не веру. I не такі шырокі ён, і не такі глыбокі, а такі ціхі, спакойны, здаецца, быццам і не кратаецца ён, а толькі, калі, распрануўшыся, кінуўся я ў яго чыстыя воды, калі ступіў на яго мяккае дно, тады толькі
    спазнаў я, колькі ў гэтай злуднай * пакоры крыецца страшэннай патайнай моцы! Не толькі плысці, ісці нават проці вады не было змогі. Доўга сядзеў я, задумаўшыся, над берагам Нёмана. Доўга ўслухіваўся я да дзіўных, чароўных шэптаў яго берагом сваім... Аб чым ён шаптаў?? Ціха. Скажу вам. Я падслухаў гэтыя шэпты. Я зразумеў іх. Гэта Ен, Нёман наш, падшэптываў, вучыў... як павінны працаваць яго беларусы...
    VIII
    Любча (Навагрудскі пав. Мінск. губ.)
    У Любчу трапіў я якраз на другі дзень пасля пажару, каторы бушаваў тут у чэрвені месяцы. Згарэла хат 50 і ўсе халодныя будыніны пры іх. Усяго шчасця, што агонь пачаўся, калі не спаў яшчэ народ, а то магло б пайсці з дымам усё мястэчка, бо хоць пажарная дружына і ёсць тут, але слабавата, і да яе мала нешта прылучаецца мяшчан, асабліва нашых, — усё найбольш жыды. Страхоўкі возьмуць пагарэлыя ўсяго тысяч 17. Наогул, значыцца, на кожнага гаспадара прыйдзецца па паўчварта соткі, за гэтыя грошы цяперашнім часам не ўскрэснеш! Цяжка, праўда, плаціць вялікую страхоўку, а вялікая яна дзеля таго, што страховыя хаўрусы глядзяць на тэту справу не як на помач народу, а як на гандаль, на каторым стараюцца зарабіць што найбольшыя працэнты; але пакуль па нашых вёсках ды мястэчках будуць, як дагэтуль, будаваць страху пры страсе з пальнага матэрыялу, а абарона ад пажараў слабая або зусім яе няма, — дык прыходзіцца з апошняга плаціць, але страхавацца трэба на вышэйшыя грошы.
    Трапіўшы ў Любчу, захацелася мне — ведама — глянуць зблізку на белыя агромністыя муры дверных пала-
    цаў і на тамтэйшыя парадкі. Заўсёды чалавек спадзяецца ў такіх вялікіх дварох угледзець што-колечы цікавае і карыснае для сябе: мо дрэўка фруктовае іначай вядзецца, мо кусцік які новы з ягадамі, мо будыніна на новы лад пастаўлена, чы прылады якія гаспадарскія нязнаныя заведзены. Падходжу да брамы, ажно ўжо і навіна ёсць: вісіць дошчка, а на ёй напісана: «Вход воспрещается». Здарылася мне, помню, некалісь то быць каля Маладэчны; бачыў я там на адной дворнай браме доўгую, шырокую дошку з такім надпісам: «Міласці просім!» Зразу знаць было, што там жыве і чалавек і наш брат-славянін, сэрца каторага для госця, як адчыненая брама... А тут бог іх ведае, што за людзі!
    Прызнаюся, зразу адпала ў мяне ахвота да гэтых «браніраваных» палацаў, і я завярнуўся пацягацца па мястэчку, балазе якраз выпаў тарговы дзень і народу шмат сабралася. Памеж усіх сялян зразу кідаюцца ў вочы шчарсунцы ў нацыянальных сваіх апратках: у муж­чин белыя доўгія балахоны, падпяразаныя шырокім тка­ным або ласіным паясом, і саламяныя шырокія капелюшы сваёй работы. Кабеты ў самадзялковых спадніцах, белыя з вышыўкамі кашулі, гарсеты наверх; на галаве крамная хустачка, да рагоў каторай папрычапляны сва­ёй работы кутасікі; хустачка гэта ўкруг твару прыстае гладка, але на вярхочку самай галавы падкладаюць паперу, дык выглядае начыпурыўшыся; на шыі паначапляны пацеркі.
    На рынку шмат рагатай скаціны І коней. Скаціна вельмі пекная; найбольш галяндэрскага і швыцкага, хоць і не зусім чыстага, заводу. Штуку на рублёў 60—80 знайсці не трудна. Коні складныя і не малый, але на даражэйшыя цэны не было відаць. Казалі мне, што з вясны наводзяць сюды лепшых коней, але перакупшчыкі ўжо выпаласкалі іх за граніцу. У нас заўсёды так: чы лепшая жывёла, чы лепшае зерне — усё забяруць, пазвозяць, ды яшчэ за паўцаны, бо ніхто з наших сялян праў-
    дзівай цаны і не чуў, і не даведаўся, — а нам пакідаюць адны выбіркі, быццам мы чы не ўмеем працаваць добран скацінай, чы з’есці сытнейшае мяса або спажыць лепшай мукі не патрапімо. Толькі мы з заграніцы нічога людскага не пажывімся, а калі што і прывязуць адтуль, дык дзяруць, ажио скура трашчыць.
    Добра, што Любча мае хоць тую славу, што гадуе добрую скаціну і коней; праўда, славіцца яшчэ Любча і добрымі гулякамі ў карты — прэферанса... Мае Любча і крамаў шмат, асабліва аптэчных; чаму іх столькі туг набралася (бо ёсць і аптэка), каго яны лечаць чы калечаць? — тэта ўжо іх сакрэт. На іншых вуліцах мястэчка панатыканы высокія сухаватыя тычкі; хто можа не сплючы сніць, таму можа здавацца, што з іх будуць прысады... Дык усяго тут хапае, не хапае толькі вучылішч. Мястэч­ка вялікае, а школа тут усяго адна, дык вучанікоў набіваецца паўнюсенька. Скончыўшы гэтую школку, хлопцам няма куды дзецца, каб далей вучыцца, бо гарадскога вучылішча няма; нямашака, ведама, ніякіх і прафесіянальных школ. У горад ехаць няма за што, дома аставацца няма пры чым, дык усе, хоцькі-няхоцькі, пхнуцца ў Маладэчненскую вучыцельскую семінарыю, каб пасля душыцца разам з дзяцьмі ў нізкіх, цесных вясковых хатках, бо з будынкамі над новыя школы не так-то скора ў нас рупяцца.
    IX
    Сенна — Шчорсы (Навагрудскі пав. Мінск. губ.)
    3 Любчы выбраўся я на другі дзень пад вечар. Дзень выпаў пекны, дык грамадка новых знаёмых выйшла разам са мной прайсціся крыху. Пры вясёлай гутарцы і не агледзеліся, як адмахалі вёрст сем—да Сенна.
    Гэтую вялІзпую дворную маетнасць раскупілі цяпер малымі часткамі сяляне. Справядлівае гэтаму двару лрыдумаў нехта прозвішча — Сенна: куды ні глянь — сенажаці і сенажаці, і то не абы-якія, а ў пояс! Іду ў двор. Вось прысады; некаторыя ў колькі абхватаў, векаеыя дрэвы ляжаць ужо на баку, парэзаныя на дровы. Ад параднай брамы асталіся толькі слупы; да іх прычэплены цяпер простыя вароты. Заходжу на дзядзінец. Густа абсаджаны ён рознымі тутэйшымі і загранічнымі кусцікамі. Яны ўжо адцвілі. Адцвілі апошні раз: сякера і рыдлёўка выцерабяць і выкарчуюць іх. На гэтым месцы рассядуцца таўстапузыя буракі і капусцяныя галовы. У глыбі відаць загранічныя дрэвы. Далікатная пілачка садоўніка выцацкала іх у розныя формы. Цяпер стаяць яны падцярэбленыя, пакалечаныя, толькі чубкі ўгары тырчаць. Іх сукі пайшлі на паркан, каб падзяліць даўнейшы абшар саду на кавалкі новым гаспадарам. У садзе, паміж выпешчаных фруктовых дрэвак, паўнюсенька парэчак, агрэсту, вішань, слівак; а вось і ліповая алея; густая яна. Пні ліпы праз доўгі, відаць, час абрэзаны былі мала чаго вышэй росту чалавека, дык сукі, густа сплёўшыся, спушчаюцца ажно ўніз; зверху таксама спляліся, як страха. Hi дождж, ні сонца туды не дабяруцца; ідзеш быццам праз тунель — цёмна. Недалёка гэтых ліп глыбокія ямы; месцамі засыпаны япы цагляпым грузам. Гэта быўшыя мураваныя скляпы, у каторых мо пераховывалі бочкі з загранічпымі дарагімі вінамі. Над скляпамі гэтымі стаялі дзераўляныя палацы, каторыя быўшы паи, разабраўшы да апошняга бярвенца, забраў адгэтуль з сабой. Важная памятка. Далей стаяць муры і муры: доўгія, шырокія, аграмадныя,—іншыя ў два этажы; клопат новым гаспадарам зямлі: шмат месца займаюць; дык прадаюць іх цяпер на разборку, абы за што, каб толькі як пазбыцца гэтага замінішча. Супроціў быўшых палацаў — зноў прысады; цягнуцца яны неда­лёка, — толькі да магілы даўнейшых тутэйшых паноў.