• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Тутака мова беларуская трымаецца яшчэ добра; хаткі вясёленькія, зямля добрая, але, ведама, як і ўсюды, скупа яе.
    XIV
    Валожын—Чэрнева
    3 Першаёў пайшоў я на Валожын. Дарога цягнецца гарыстая; зямля ўраджайная, але, відаць, тутэйшыя людзі гэтым яшчэ не здаволены, бо скрозь ужываюць лубін і гэтак яшчэ больш узбагачваюць сваю зямліцу. Праўду тут кажуць: дай зямлі, то яна табе ўдвая аддасць.
    Валожын блішчыць здалёку. Бадай, ніводнага жыда няма на свеце, каторы не знаў бы ці хаця бы не чуў а Валожыне. Найважнейшая тут жыдоўская духоўная школа, і найважнейшымі лічацца валожынскія рабіны. Не толькі з усёй Расеі чы Еўропы, але з усяго свету — з Амерыкі, Японіі нават прыязджаюць сюды вучыцца на рабінаў. Але, праўду кажучы, і жыды тутэйшыя неяк зусім інакшыя за тых, якіх мы спатыкаем па гарадах чы мястэчках нашых. Не трайкочуць яны, як тыя сарокі, чу­жой мовай; не надзімаюцца, як індыкі ў павіх пёрах, абы-толькі як паказацца не тым, кім яны папраўдзе ёсць; не, яны моцна трымаюцца сваёй веры, звычаяў, мовы і нават старасвецкіх апратак. А толькі такіх людзей можна і шанаваць, каторыя, не чураючыся свайго, не ўшываюцца ў чужую, прадажную скуру...
    Зайшоўшы нанач да аднаго тутэйшага жыда, стаў я распытвацца яго аб тутэйшым жыцці. «Не ведаю,— кажа ён,— добра аб гэтых справах, бо дагэтуль жыў у Дзісенскім павеце і нядаўна адтуль вярнуўся, але спытайцеся хіба майго бацькі». Гляджу я на яго, вытрашчыўшы вочы: кпіць чы дарогі пытае? «Колькі ж вам год, пытаю?» — «Я самы малодшы сын,— усміхаючыся, адказвае ён,— і то, дзякаваць богу, ужо пераваліў за сем дзесяткаў!» Ну, думаю, сабе, калі такі малодшы сын, які ж будзе бацька? Ажно прыходзе і той. Праўда: старэнькі, сівенькі, але чорствы яшчэ, а які рухавы, гутарлівы, дый жарцікі нават трымаюцца яго! Скора мы з ім
    разгутарыліся. «Пачакайце,— кажа да мяне стары,— пакажу вам і сваю маладзіцу — агонь кабета! Праўда, яна крыху маладзейшая за мяне, бо я даязджаю да соткі, а як мы жаніліся, мне ішоў пятнаццаты, а ёй чатырнаццаці не было...» Бачыў я і тэту маладзіцу: прыбраўшыся ў святочныя старасвецкія атласовыя апраткі, выходзілі яны разам у школу (якраз пятніца была) богу маліцца. «Ну, ну,— клёпаючы па плячах жонку, жартаваў стары,— жвавей, паненка, спраўляйся, лягчэй сту­пай, а то падумаюць, што старая баба нейкая сунецца».— «Вось бачыце,— кажа да мяне старушка,— ён заўсёды такі: хіба пастарэе і блазнаваць не пакіне!»
    Справядліва — па-старадаўняму, відаць, зжылі гэтыя людзі свой век, калі ў гэтых гадах ад іх мовы вее такая пагода, спакой...
    Пазнаёміўся я з тутэйшай грамадкай нашых беларусаў; невялічкая, праўда, яна, але, відаць, шустрая, і, калі будзе рупіцца, многа можа яна зрабіць... Жалею, вельмі жалею, што не давялося мне бліжэй усіх іх пазнаць, хоць адзін вечарок з імі прасядзець, пагутарыць, але знаю добра аднаго з-паміж іх з лістоў і твораў яго, прысыланых у рэдакцыю, і адно толькі скажу: дай божа, каб «Наша Ніва» каласілася такімі...
    На другі дзень, выйшаўшы каля поўдня з Валожына, дацягнуўся захадам у двор Чэрнева. Заходжу прасіцца нанач, ажно калі сталі вылятаць з усіх куткоў двара сабакі ■— вялікія, малыя, кудлатыя, гладкія, усялякай масці, усялякага стану, ды калі сунуцца да мяне,— дрэнна, думаю, можа скончыцца: лыткі як лыткі — за дарогу падсохлі, дык не ўгрызуць, але маё куртатае падарожнае адзенне можа-ткі яшчэ пакарацець! Давай я з імі ў млынка гуляць, ажно пакуль не выйшла нейкая паненка ды не пачала кожнага з гэтых брахуноў па прозвішчу выклікаць, ратуючы мяне з бяды. Якіх толькі там не было гэтых прозвішч, дык і не ўспомню! Нейкія Жолькі, Молькі, Жучкі, Сучкі, Знайды, Гайды, Фінкі, Мінкі — усіх і не пералічыш!
    XV
    Гарадок—Аляхновічы
    3 Чэрнева пацягнуўся я гарамі ды ўзгоркамі да Гарадка. Зямля тут хоць цяжкая, але добрая. Народ жыве не бедна, але да прасветы ахвоты не мае; затое да сварак і лаянкі — першы. Як жыву, дзе не быў, не здарылася мне чуць гэтакай лаянкі, гэтакай брыдасці, як у ваколічных вёснах Чэрнеўскага двара! I то не паміж хлапцоў, а паміж маладых дзяўчат! Скуль яны гэтага набраліся? Кажуць, што такую адукацыю наносяць салдаты; але ж салдаты ёсць па ўсіх вёснах; ці ж бы дзяўчаты тутэйшых вёсак толькі і здатпы былі да гэтай адукацыі?
    Па дарозе ў Г'арадок паміж дварамі Чэрневам і Пранцэйкавым ёсць невялічкі засценак, у каторым, як кажуць, жыве слізкі чалавек. «Як-то, пытаюся, слізкі?»— «А так, кажуць, як яго не зловіш, як не прыціснеш, здаецца, павінен быў бы аддыхнуць... пасядзець, а тут глядзіш — ізноў выслізнуўся, ізноў дома...»
    Я сам знаю слізкіх людзей і шмат на шляху сваёй дарогі чуў наракання ад спакойных людзей на гэтых уюноў і, праўду кажучы, добра не разбяруся, дзе тут віна: чы што гэтакі чалавек сам слізкі, чы тыя рукі, каторыя яго дзяржаць, слізкія? Бадай, што адзін варт грыўні, а другі — залатоўку без дзесяткі...
    Гарадок — мястэчка маленькие, бруднае, беднае. У ваколіцы яго ёсць, праўда, двары вялікія, багатыя, але, як гэта і па іншых мястэчках бывае, найдзецца некалькі шышак, што ад гэтых двароў разбохаюцца унь як, а другія сохнуць, гібеюць. Так і ў Гарадку. Торжышчы тут зусім слабый, і толькі гандлёўшчыкі коньмі кратаюцца нішто. Асабліва шанцуе глаўнаму іх правадыру. Гэтак ужо вядзецца на гэтым белым свеце: калі шанцуе, то шанцуе.. Мае ён вялікія ласкі ў багатага пана, што жыве побач з Гарадком, мае вялікія ласкі і ў бога, бо,
    кажуць, пппым разам гэтаму гандляру коні валяцца А неба...
    Каля Гарадка пазнаёміўся я з адным маладым хлопцам-беларусам. Хлапец, як і найбольш нашы маладыя хлопцы, відаць, добры, да кніжкі рупны, а і да пяра складны, але што ж, калі яго пісанне было не ў роднай мове, дык кашлява * яно і выглядала. Толькі нядаўна спаткаўся я з яго подпісам у «Нашай Ніве»; прызнаюся, вельмі ўцешыўся: прыбыў нам яшчэ адзін таварыш, а на яго працу для нас я маю надзею.
    3 Гарадка стаў падбірацца я да Аляхновіч. Гэта яшчэ першая жалезнадарожная станция, якую натрапіў я на сваей дарозе, бо хоць адмахаў ужо больш 400 вёрст, але трымаўся праз увесь час болей глухіх куткоў, і толькі раз здарылася прайсці праз рэльсы і то воддаль ад станцыі.
    Чым бліжэй падыходзіў я да станцыі, тым больш спатыкаў па дарозе народу. Тут ужо інакшы абарот маюць людзі: усё больш б'юць на заработкі каля чыгункі: то каменне, то дрэва возяць. Мо так мне здалося, але быццам і народ сам нейкі інакшы: не такі шчыры, болей на хітрыкі здатны, а што мова беларуская, то штораз гор­шая. Чутны ўжо былі гудкі, калі І не агледзеўся я, як насунулася хмара, ды такі ўрэзаў дождж, што пакуль дапёр я да самых Аляхновіч, сухой ніткі на мне не асталося; а тут і вечар на дварэ. Сунуўся я ў адну карчму, у другую — ані прыступу, скрозь купцы нейкія сядзяць. Праўда, усяго іх там двух чы трох, але такія, відаць, шырокія, што за імі не прыступішся нават абсушыцца, абагрэцца. Іду ў вёску прасіцца нанач да гаспадара. У адной хаце кажуць — месца няма; у другой — гаспадара няма дома, дык жонка баіцца пушчаць незнаёмага; прашуся ў трэцюю, каб хоць куль саломы даў ды пазволіў у адрыне пераначаваць. «У нас цяпер куль саломы трыццаць капеек варт, ды я не ведаю, хто вы такія»,— адказвае той.
    He двузлоткі мне было шкада, але нейкі такі жаль сціснуў за сэрца, што толькі глянуў яму ў вочы і, слова не сказаўшы, завярнуў на станцыю. Не ведаю, што гэтаму чалавеку паказалася, дагнаў ён мяне і стаў прасіць нанач у хату, але я ўжо не вярнуўся.
    Хоць сабе і ў цёплую летнюю ноч, але калі чалавек змокне, як тая анучына, што хоць круці, дык так дрыжыкі прабіраюць, ажно зубамі ляскаеш. Так і са мной цяпер было. Прыйшоўшы на станцыю Аляхновічы, мокры, ззяблы, не мог я месца сабе дзе знайсці, каб хоць абсушыцца, абагрэцца. Поезду ніякага на той час не было, дык на вакзале пуста, глуха. Заганяючы эканомію, быццам канаючы, чуць міргае ліхтарня, за буфетам нейкая паненка з панічом у пашаптушкі забаўляюцца; стораж з мятлой з кута ў кут скрабе цяжкімі ботамі; нейкі падарожны, выцягнуўшыся на лаве, ёрзае па ёй дый чухаецца,— вось і ўся кампанія. Папрабаваў было і я, падлажыўшы кулак пад галаву, прылегчы — спачыць, але лава зроблена быццам з кантовых лат, дык праз мокрае адзенне ажно ўпіваюцца ў цела гэтыя канты,— не ўляжыш. Саджуся, прабую пісаць,— прыцемна, ды пальцы, як граблі, тырчаць — ані сагнуць. А на дварэ цемрасць, дождж. Сонна, ляніва, скрыгаючы, прысунуўся на стан­цыю таварны поезд. Увайшоў кандуктар і, сеўшы за стол, лыпнуў увокал раз-другі чырвонымі заспанымі вачамі і заснуў. Поезд, крыху пастаяўшы, павалокся далей, а кандуктар усё яшчэ спаў, падсвістваючы ды кудактаючы час ад часу, як асіпшая курыца. Прачнуўся ён, праўда, скора, але поезда ўжо не дагнаў, так і астаўся. I цяпер яшчэ дзіўлюся сам з сябе, чаму я не разбудзіў яго ў пару? Але тады нейкая злосць на яго захапіла мяне. Бо як жа ж! Спіць, як пшаніцу прадаўшы, а поезд ідзе ў Вільню. У Вільню! I зразу агарнула мяне такая жуда, такая страшэнная падпала ахвота адрачыся ўсяго, сесці на тэты поезд і апынуцца паміж сваіх у Вільні, што птушкай, здаецца, пераляцеў бы туды! Ненадоўга — не:
    от так толькі — на момант, глянуў бы на іх, сціснуў бы моцна, шчыра ды ізноў назад!.. Ужо не холад, а цяпло нейкае ўдарыла на мяне... Выйшаў на двор, дождж стаў сціхаць, неба — выпагаджвацца. Тым часам паязды часцей сталі падкачваць да станцыі, але народу — прыязджаючых і ад’язджаючых — зусім мала. I не дзіва. Найбліжэйшае — вёрст восем — мястэчка ад гэтай станцыі — Радашковічы; адтуль столькі ж вёрст, колькі і ў Аляхновічы, да другой станцыі гэтай самай жалезнай дарогі — Радашковіч, дый туды праведзена шаша, дык каму ж ахвота вытрасаць духі, ездзячы ў Аляхновічы. 3 другой стараны Аляхновіч — пад Вільню, станцыя Ута пры самым мястэчку Красным, і туды нямала народу набіраецца, дык нашто і для каго ў гэтых Аляхновічах нядаўна вымуравалі агромністы вакзал і ўлялюкалі на гэта тысячы рублёў, чараўнікоў бы спытаць...
    XVI
    Путнікі—Дакшняны—Удранка—Бахметаўка— Прудзішча. Дом
    Яшчэ і віднець не пачынала, калі я, сабраўшы свае манаткі, пусціўся са станцыі Аляхновічы далей у дарогу. Зямля тут хоць гарыстая, але цяжкая, дый размачыла яе, дык ногі так і коўзаюцца ў балоце. Гэтак прашлёпаў я вёрст пяць — да Путнікаў. Стала віднець. Вёска вялікая; ураджаі добрыя; нідзе пе бачыў я столькі панасяваных канапель, як у гэтых Путніках. Смела можна сказаць, што пры добрым ладзе паміж путнічан маглі б яны свае каноплі і пяньку не пудзікамі перакупшчыкам прадаваць, а зразу вагонамі высылаць на якую-колечы фабрыку. Спазналі б яны тады і розніцу ў цане і сваю сілу для грамадзянскай справы. Варта каля гэтага паклапа-