• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Выслухаўшы гэткую прамову, мы зараз жа злажылі параду, на каторай прыйшлі да праканання, што хоць і дрэнна, што нас разбіваюць на такія маленькія гурткі, але працівіцца бескарысна.
    Грамада загудзела. «Твярскія — сюды! Смаленскія — да нас! Каўказ — гой!» — громка адзываліся галасы.
    Самымі моцнымі, багатымі і найлепш арганізаванымі былі ў тыя часы — твярскія, смаленскія і каўказскія зямлячаства.
    Нас — менчукоў — была жменька невялікая, дык прыйшлося лучыцца з правінцыямі, прымерам — са случакамі і інш.
    Гэткім чынам уся грамада арыштаваных раздзялілася на дзесяць партый, і нат устанавілі чарод, хто за кім мае ісці.
    Роўна праз гадзіну, як казаў той чын, паказаўся ат-
    рад паліцэйскіх і па камандзе акружыў першую партию; маніліся ўжо скрануцца, але паміж студэнтаў адазваліся галасы:
    — Стойце, пачакайце — дайце развітацца — мо больш не прыйдзецца спаткацца.
    Прашкоды ў гэтым паліцэйскія не рабілі, нат крыху адступіліся на старану.
    Сумнае гэта было развітанне: моцна ціснулі адны другім рукі, іншыя зноў — шчыра цалаваліся, а калі ўрэшце скранулася акружаная отражай першая партыя, інстынктыўна неяк усе як адзін гуканулі сваё дарагое: «Gaudeamus».
    Партыю павялі не праз бліжэйшыя дзверы, а праз увесь манеж — у дзверы другога канца.
    Калі ўжо гэтая малая грамадка шчазала ў шырокіх дзвярах, з усіх старой чутно было: «Бывайце здаровы! Бывайце здаровы, таварышы!» — а шапкі ляцелі высока ўгару.
    Гэткім парадкам і з тымі ж самымі цырымоніямі за кожным разам правадзілі партыю за партыяй. Бралі іх не ўслед адну за другой, а пачаканкамі — праз кожную паўгадзіну.
    Нашая грамадка стаяла на прадапошнім месцы, але калі надышоў наш чарод,— раптам выйшла новае распараджэнне: апошнюю, якая стаяла за намі, партыю павярнулі назад і павялі праз бліжэйшыя дзверы, а мы гэткім спосабам апынуліся ўжо толькі самі адны.
    Што каму-колечы ды трэба быць апошнім — саўсім зразумела, але як-ніяк гэта рабіла на нас цяжкае ўражанне, і тая паўгадзіна, якую нам прыходзілася чакаць,— выдалася нам бесканечна доўгай. Ну, але прыждалі: вывелі і нас.
    Не было, праўда, з кім нам ужо развітвацца, не было каму нам песні спеці, не было каму слоўца дарагога кінуць на дарогу... Але ж мы самі сабе прапяялі, самі сабе гуканулі «ўра!» і рыхтаваліся ўжо ісці праз бліжэйшыя
    дзверы, але нас завярнулі, павялі праз увесь манеж і вы­вел! праз другія — дальшыя дзверы.
    Мы толькі пасля даведаліся, якія былі прычыны, што адных выводзілі праз адны, другіх — праз другія дзверы.
    Пры бліжэйшых дзвярах сабралася, не зважаючы на позні час, шмат публікі, якая вельмі прыхільна спатыкала і праводзіла кожную нартыю студэнтаў.
    Гэта не былі тыя студэнты, якія ўжо сядзелі ў манежы, але саўсім новыя трупы, каторыя нейкім таемным спосабам гуртаваліся і праходзілі пад манеж, дамагаючыся, каб і іх забралі, каб і іх упусцілі ў тэту будыніну дзяліць разам долю таварышаў. Але іх не толькі не забіралі, а разгапялі, каб не было вялікага ліку арыштаваных.
    Як толькі публіка даведалася, што з манежа студэнтаў выводзяць праз другія дзверы, яна шуганула туды, а паліцыя кінулася на хітрыкі і вывела адну партыю праз бліжэйшыя дзверы. Публіка зноў сыпанула назад; тады нас — апошнюю трупу-—і вывелі праз далейшы ход.
    Як толькі высунуліся мы за дзверы, зараз жа — апрача паліцыі — акружылі нас яшчэ і конныя жандары.
    Ісці было вельмі дрэнна, бо вялі нас сярэдзінай дый такімі глухімі вулічкамі-закавулачкамі, дзе веснавое балота даходзіла да костачак. Пасля яркага электрычнага святла цемра, у якой мы апынуліся, выдалася нам яшчэ гусцейшай, і прыходзілася ўжо, не зважаючы ні на што, хлёпаць па змешаным з балотам снегу.
    Куды нас вялі?
    Масква — настолькі горад велізарны, настолькі раскінуты і блытаны, што спанатрыць што-колечы па тым кірунку, у якім нас вялі, было немагчыма.
    Вядуць? Ну і добра: няхай вядуць! Куды! Не ўсё роўна — куды...
    На гэта ж мы ішлі, гэтага жадалі, дабіваліся. Правоў
    сваіх даходзілі, крыўды сваёй шукалі, таварышаў сваіх — пятроўцаў — з няволі выручаць хацелі.
    Што залежала ад нас — зрабілі ўсё, што маглі, дык чаго бедаваць? чаго журыцца? Хлёпай па балоце — некуды захлёпаеш...
    Крыху з нуды, а больш з агітацыйнымі замерамі пачал! мы знаёмства заводзіць са сваімі апекунамі-паліцэйскімі. Зачапіў і я свайго суседа — гарадавога. I вось — на табе: новы зямляк знайшоўся: з Менскай губерніі і павета Менскага — трапіў ажно сюды! Разгаварыліся; і, разумеецца, разгаварыліся крыху шчырэй, чымся гэта выпадала арыштаванаму са сваім дачэсным начальствам.
    Гутарылі мы паміж сабой ціханька, чуць не шэптам, аглядаючыся на бакі, каб нас не падслухалі іншыя гарадавыя, а тым больш •— жандары.
    Ад новага свайго знаёмага даведаўся я, што нас вядуць у Бутыркі. Куды дзелі іншыя партыі — ён не ведаў, і — па той шчырасці, з якою мне ён прызнаваўся, можна было даць веры, што і сапраўды ён больш нічога не ведае. Усё было роблена шыта-крыта.
    Але ж што найбольш мяне здзівіла, калі тэты самы гарадавы адазваўся:
    — Эх, барын, барын! Каб я ведаў, што мне прыйдзецца весці свайго земляка ў Бутыркі — галавой бы лепш налажыў! Не смачнае там жьщцё; а мы чулі, што ідзяце вы за праўду; шкада нам вас!
    Нам жа ўсім так ужо дакучыла мясіць гэтае балота, што хацелася як найхутчэй дабрацца хоць якога-колечы прыпынішча. А тут здарылася яшчэ новая прыгода.
    Міналі мы нейкі цёмны, крывы завулачак, як нехта з цемры п’янаватым голасам крыкнуў:
    — Стой! Хто ідзе? Стой!
    — Студэнтаў арыштаваных вядуць,— адазваліся галасы з нашай грамадкі.
    — Студэнтаў арыштаваных? — здзіўленым голасам
    зноў крыкнуў нязнаны.— Стойце ж, і я з вамі пайду — і я студэнт.
    Чутна была шлепаніна па балоце няпэўных крокаў, і ўрэшце, хістаючыся на бакі, далучыўся да нас рослы студэнт.
    Ані паліцэйскія, ані жандары ніякай прашкоды яму не рабілі. Не ўсё роўна: адным болей — адным меней. Але тэты, модна падпілы, сам зараз жа стаў прыставаць да жандараў.
    — Чэрці вы лазатыя!—крычаў новы наш сябрук,—■ арыштоўваць-то вы дасужыя, а вясці не ўмееце: гэта ж тут пекла, а не вуліца! Стойце: дайце закурыць! Кажу — стойце: курыць хачу.
    Жандарскі афіцэр, які ехаў наперадзе крокам, стрымаў каня, і, разумеецца, стрымаліся ўсе. Пачаліся жар­ты, смех, сталі частавацца папяросамі, а наш новы сябра ўсё прыставаў да паліцэйскіх і жандараў, каб і тыя курылі. I калі праз некалькі мінутаў наша грамадка скранулася ў далыпую дарогу, то неяк ішла весялей, шпарчэй і ахвотней; ахвотней мо дзеля таго, што, як казалі нам нашыя праважатыя — хутка прыйдзем ужо на месца.
    I праўда, не зважаючы на цемру — перад намі вырысоўваліся ўжо велізарныя, грозна-сумныя муры Бутыркаў. Там, відаць, чакалі нас, бо — як толькі падышлі мы бліжэй — замігацелі, забегалі ліхтаркі, вароты сціха расчыніліся, і нас увялі спярша на двор, а пасля павялі нейкімі таемнымі ходамі, пакуль урэшце не трапілі мы ў велізарны, слаба асвечаны пакой. За доўгім сталом сядзела нейкае начальства.
    — Пазвольце запісаць вашыя прозвішчы і адрасы,—■ адазвалася да нас начальства, і, убачыўшы, што ніхто з нас не мае да гэтага ахвоты, начальнік зноў загаварыў:
    — Вашыя таоорышы ўсе запісаліся, дык і вам нічога іншага не застаецца, як споўніць гэтую фармальнасць,— і пры гэтым ён падсунуў нам паперу, на якой і
    сапраўды быў спісак наших арыштаваных таварышаў.
    Спірацца, само сабой, не было чаго. Як толькі кончылася гэтая цырымонія, началыіік зноў звярнуўся да нас:
    — Цяпер будзьце ласкавы аддаць усе, якія хто мае пры сабе, вострый рэчы: нажы, ножыкі, пінцэты і інш. падобныя. Вобыску рабіць не буду — веру на ваш гонар. Аддавайце смела, нічога не прападзе, і вам пасля вернуць вашыя рэчы. Вашыя таварышы таксама дабравольна споўнілігэта.
    Такая далікатнасць жандара нас вельмі здзівіла, а разам з тым зрабіла добрае ўражанне. Мы споўнілі яго жаданне.
    Цяпер далі нам новых правадыроў, і зноў прыйшлося ісці цёмнымі калідорамі, крутымі ўсходамі. Чым вышэй падымаліся ўгару, тым чутней далятаў да нас аднекуль вялікі гоман галасоў. А як толькі ўвайшлі мы на трэці наверх, перад намі расчыніліся дзверы. Не ўспелі мы яшчэ іх пераступіць, як дружнае, громкае «ўра! ура! ура!» — спаткала нас.
    Тут былі ўсе нашыя таварышы з манежа. Не маглі мы нацешыцца, што нашая сямёрка зноў злучылася ра­зам, дык гуканулі сваё дарагое:
    Gau-de-a-a-a-mus i-gi-tur
    Juwencs dum su-u-u-mus.
    Пяялі, як хто мог і як хто ўмеў, але пяялі ўсе, а ўсіх было 412.
    БУТЫРКІ
    Бутыркі!!
    Колькі ж светлых, чыстых, ідэйных душ згінула ў тваіх — Бутыркі — праклятых, грозных мурах!! Колькі?? Ці ёсць змога падлічыць?? Не. Ды навошта лічыць?!
    Петрапаўлаўка — у Пецярбурзе, Бутыркі — у Маскве — ось тыя два сіты, праз каторыя прасейвалася ўся
    іптэлігепцыя быўшых паддапых быўшага Рассйскага гасударства.
    Бутыркі!!
    Бутыркі,— а сапраўдная назова: «Цэнтралыіая перасыльная Бутырская турма» — гэта была быццам дачасная дамавіна. Калі і выпушчалі адтуль на волю, дык вока паліцэйскага, жандара ці шпіка мела вас у сваёй апецы.
    Але саўсім, бадай, неспадзеўкі здарылася тагачасная авантура.
    Ось — узбунтаваліся пятроўцы. lx захапілі амаль не ўсіх. На другі ж дзеііь загарэлася ва універсітэце. Моладзь — не то што дабравольна, але проста гвалтам —• дабівалася арышту, дабівалася турмы.
    Першая партыя арыштаваных універсантаў — тэта быў толькі пачатак. I калі тэту партыю загналі ў ма­неж,— то, як мы пасля даведаліся,— прыходзілі цэлымі групамі студэнты, дабіваючыся, каб і іх арыштавалі. Але такога «прыказу» не было, і іх толькі разганялі.
    Але якое ж жыццё было ў нас —тых 412-ці, якіх загналі ў Бутыркі.
    Памяшканне •—калі тэта можна назваць памяшканнем — далі нам на трэцім паверху турмы. Гэта былі два велізарныя калідоры, пад простым кантам, пры якіх было дваццаць восем камераў. Камеры — гэта адны меншыя, другія большыя — пакойчыкі, і там пас, трэба пахваліцца, пе запіралі, але далі поўную волю: куды каторы хочаш.
    Мы — менчукі,— з кампапіяй, якая далучылася да пас, заарандавалі апошнюю — 28 камеру.
    Што ў такіх камерах было? Голыя драўляныя на­ры— і толькі. Праўда — яшчэ было нешта: тысячы, а мо мільёны, выбачайце, плюскваў *.
    Ну, але трэба было неяк жа даваць сабе рады. Пер­шую ноч ніхто і пе думаў укладацца спаць, ішла гутарка, ішлі нарады. Варты ніякай пры нас не было, дык