• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Нашыя лугі — для нас цвітуць; нашыя каласы — для нас щэпчуць; нашыя рэчкі — для нас гудзяць; нашыя лясы — для нас шумяць, а нашыя сумныя песні—для нас і толькі для нас звіняць І — будуць звінець!..
    Чулі вы гэткую песню:
    Ой ляцелі гу-у-у-сі
    Ды з-пад Белай Ру-у-у-сі...
    Зацягнуў прыцішаным нізкім тэнарам сваю песню, але зараз жа гэтая мелодыя абарвалася і пачуўся сухі, цяжкі, надрываючы грудзі кашаль.
    Усе заслуханыя ў першыя словы песняра цяпер трывожна аглянуліся на яго: не зважаючы на цемру, якая абхапіла ўжо нашую камеру, убачылі мы, як у руках песняра міганула белая хустачка, якой ён пачаў старанна выціраць свае вусны...
    Адзін са студэнтаў — медык — хутка саскочыў з нараў і — кінуўшыся ў калідор, прымчаў адтуль вады і падаў кашляючаму таварышу. Той, напіўшыся і цяжка дыхаючы, яшчэ больш ціхім голасам зноў пачаў:
    — Не магу я пяяць, не магу —у грудзёх не ўсё, відаць, у парадку, ну але гэта міне. Я вам хоць так — без мелодыі ўспомню некалькі родных нашых песняў.
    I пачалася дэкламацыя беларускіх песняў...
    Плылі яны — адна за другой плылі...
    Не пяяў жа ён іх, а толькі словы гаварыў, а здавалася, што словы гэтыя плывуць, зліваюцца ў адну мелодыю — мелодыю жалю, скаргі, болю... Здавалася — ось-ось недзе рэха павінна было адклікнуцца... не — не адклікнуцца: рэха заплакаць павіннанаўзрыд заплакаць...
    Раптам нехта адазваўся:
    — Стойце, браткі, пачакайце: знаная мне гэтая пес­ня — яшчэ нянька навучыла; хочаце — спяю яе?
    Усе, разумеецца, згадзіліся. Знайшліся і другія, каторыя ўспомнілі іншыя песні.
    I ось, бадай, ці не першы раз — як Бутыркі — Бутыркамі —у грозных іх мурах, у цемры закратаванай камеры — пачулася, палілася сумная беларуская песня!..
    3 якой увагай, любоўю, пашанай услухоўваліся мы да малазнаных тады яшчэ мелодыяў!..
    Пяялі саўсім прыцішаным голасам, як бы баючыся, каб хто не падслухаў іх, каб з чужымі людзьмі не прый-
    шлося дзяліцца песпадзеўкі зпойдзепым дарапм скарбам...
    Пашто, каб хто чуў: пяялі мы сваё роднае і пяялі — толькі для сябе.
    Як жа хутка мінула нам гэтая ночка! Колькі новых планаў навеяла яна! Колькі новых зярнятак закінула ў нашыя маладыя душы! Колькі новых неспадзяваных думак нагнала яна ў нашыя гарачыя галовы!!.
    Ужо добра развіднела, калі разышліся мы, каб сапачыць крыху на наіпых цвёрдых парах; але на сапачынак надзея была слабая; кожны з нас рупіўся ранен падняцца, каб як пайхутчэй зноў сысціся са сваімі начнымі таварышамі. Цяпер бо гэта жменька маладых людзей такая сталася паміж сабой блізкая, дарагая, род­ная; так сцэментаваліся нашыя жаданні, пашыя мэты, што нам спешна было згаварыцца паміж сабой ва ўсіх дэталях—дробязях будучай нашай супольнай працы.
    Дык, апрача агульных сходаў з усімі таварышамі, гэта новая нашая жменька мела саўсім асобныя свае нарады, на каторых абгаварваліся ўжо толькі свае справы.
    Першымі найважнейшымі пастаповамі па гэтых па­радах былі ось якія:
    1)	Заснаваць тут жа — у Бутырках — Першы Бела­руси! Гурток Моладзі ў Маскве;
    2)	Якім бы то ні было спосабам — легальным ці не­легальным — тварыць Беларускае друкаванае слова;
    3)	Пад час летніх вакацыяў ісці ў Беларускі на­род— будзіць і пашыраць паміж яго нацыяналыіую свядомасць;
    4)	Знайсці ў Маскве канспіратыўную кватэру, дзе можна было б перыядычна збірацца на нарады аб далейшай сваёй працы.
    На чале гэтага гуртка стаў студэнт-юрыст В...іч, ро­дам з-пад Слуцака (здаецца, сын валаснога пісара).
    Гэта і быў якраз той самы бландын, які першы рас-
    пачаў тут з намі сваю дзіўную гутарку, прамовіў для пас дзіўнымі словамі і які першы запяяў нам родную беларускую песню.
    Другім сябрам новага гуртка быў таксама студэнтюрыст — Т...КО, з Магілёўшчыны, які з часам стаўся знамянітым адвакатам і чуць не трапіў у прэдседацелі расейскагі гасударственнай Думы.
    Рэшта сяброў былі то з Меншчыны, то з Вітэбшчыны і інш. старон.
    Ну, але не ў гэтым апавяданні месца ўспамінаць аб той працы, якую вёў пасля гэты гурток, і аб той долі, якая спаткала яго пасля ў жыцці...
    Вернемся цяпер ізноў да нашага агулыіага штодзёнпага жыцця ў Бутырках.
    Жыццё гэтае і сапраўды сталася і штодзённым, і буднічным: другі тыдзепь ужо распачалі мы свайго турэмнага жыцця, а пераменаў ніякіх не было; не было ніякіх колечы вестак, каторыя маглі б пранікнуць з таго — цяпер далёкага, недаступнага да нас свету — праз гэтыя тоўстыя сцены і моцныя жалезныя краты.
    Сядзелі і... чакалі.
    Слабаватая сухая яда, нехват чыстага, здаровага паветра, дрэнны, нявыгадны сон — усё тэта як-ніяк адбівалася на здароўі арыштаваных, а разам з тым, разумеецца, і на цэлым настроі: газеты — не мелі ўжо таго размаху, канцэртанты трацілі свежасць сваіх галасоў, пад час чахарды — не з такой лёгкасцю скакалі, і нат коні «жандараў» не так ужо падбрыківалі...
    Сядзелі і... чакалі.
    Цяпер збіраліся больш у тых камерах, дзе ўсім вядома было, што ёсць «весельчакі». Гэтыя тыпы бываюць скрозь, а што ж і гаварыць, што паміж студэнтаў у тыя часы хапала іх, колыіі хочаш. Такі чалавек не толькі сам ніколі не сумуе, а патрапе яшчэ запяць, насмяшыць, развесяліць цэлую грамаду людзей.
    Колькі там праўды ў яго словах, апавяданнях-пры-
    годах, анекдотах — яму толькі ведаць, але так вам ёя усё гладка раскажа, што быццам і сапраўды сам ёл там быў, чуў і бачыў...
    Каля нікога столькі не збіралася ахвотнікаў-слухачоў, як каля аднаго добра ўжо старога студэнта-матэматыка, каторы нешта аніяк не мог скончыць свайго факультэта.
    Тады гэткія, як іх называлі, «вечныя студэнты» дажывалі ўжо свой час, бо ўскорасці забаранілі «сядзець уволю» ў універсітэце, а трэба было або скончыць яго ў прызначаны тэрмін, або пакідаць навуку.
    Не думайце толькі, што тагачасныя апавяданні былі зафарбаваны ў такі колер, запраўлены такімі прыправамі, у якіх толькі і смакуюць не то што цяперашняя моладзь, а нат — падросткі — чуць не дзеці. Калі ж і здаралася, як тады казалі — «жучка падпусціць», — то рабілася гэта ў такой форме, што слухаць можна было без брыдасці, без гіду.
    Для прыкладу ўспомню тут хоць пару апавяданняў.
    Ось сядзіць на нарах тэты самы «заслужены» матэматык; увокал яго цэлая грамада, а ён, закінуўшы ажно на плечы свае доўгія,— як смоль — чорныя валасы — І, быццам расчэсваючы тонкімі, белымі пальцамі бараду, пачынае:
    — Эх, браточкі мае, дзеткі мае, да чаго мы дажыліся? Здрабнелі мы, здрабнелі: нат выдумаць нічога не можам, каб нуду сваю разагнаць! А ось паслухайце, якія даўней былі паміж нас востранькія хлопчыкі.
    Быў тады я на першым яшчэ курсе. Калі распачаліся экзамены для канчаючых наш факультэт, пайшоў і я паглядзець І паслухаць, як там будуць «рэзаць».
    Найбольш цікавіліся ўсе, як пройдзе экзамен Мікіце. Гэта быў велізарны — як мядзведзь — студэнт, каторага зналі і звалі ўсе проста — Мікітам. Знаў ён астралогію лепш самога лектара, і за гэта прафесар яго надта не любіў. Усе былі пераконаны, што на экзамене Мікіце
    прыйдзецца туга, бо прафесар «рэзаць» умеў: спытае неспадзеўкі якое глупства, і... хлопец спёкся.
    Дык не дзіва, што, як толькі выклікалі Мікіту — усе ажно заварушыліся. За сталом, апрача экзаменатараў, сядзелі там яшчэ нейкія «свяцілы навукі» — словам, цэлая цырымонія.
    Але ўсе гэтыя ягомасці — як не бралі ў ляшчоткі Мікіту — той ані запнуўся: на ўсе пытанні адказваў, быццам кпінкуючы, але з такой глыбокай знаёмасцяй, што ўсіх здзівіў сваімі адказамі.
    Здавалася, што ўжо канец, ажно прафесар — лектар Мікіты, крута павярнуўшыся да яго, раптам пытае:
    — А вы бачылі месяц? (луну)
    Усе ажно жахануліся: каб задаваць такое пытанне канчаючаму факультэт студэнту — гэта было больш, чым свінства.
    Глянулі мы на Мікіту: збялеў, маўчыць, толькі сваімі бліскучымі вачыма пільна ўглядаецца ў прафесара.
    А той зноў:
    — Месяц вы бачылі?
    Мікіта, памаўчаўшы яшчэ хвіліну, спакойна адказвае: — Пане прафесару, месяца я не бачыў.
    У прафесара ажно вочкі загарэліся: злавіў, думае; ды ізноў да Мікіты:
    — Як, як? Месяца вы ніколі не бачылі?
    — Прызнаюся: не бачыў. Шмат аб ім чуў, яшчэ болып чытаў, магу вам вылажыць усе навуковыя аб ім даныя і выказаць свой асабісты погляд, але яго самога бачыць — не даводзілася.	.
    .. Неспадзеўкі ўся справа перакулілася: Мікіта — спакойны, пэўны сабе — быў як пабядзіцель; прафесар — з трыумфатара — папаў у пастку: палажэнне яго было та­кое глупае, што не ведаў, як з яго выкруціцца; пачырванеў як рак, ёрзаў на крэсле, вусны яго дрыжэлі.
    Усе добра зразумелі, што трапіла каса на камень.
    На зале пачуўся, сілай глушаны, смех; прафесары
    таксама кусалі сабс вусны, каб не страціць павагі і не рассмяяцца.
    — Як жа так,— звярнуўся экзаменатар да сядзячых за стадом прафесараў,— ён месяца не бачыў!
    Тыя—■ як бы ў адказ, што на гэта нічога не папішаш — рукамі толькі развялі, але маўчалі.
    Нічога не заставалася больш і пану лектару, як толькі замаўчаць, і то замаўчаць саўсім у гэтым універсітэце, бо, каб уцячы ад свайго сораму — прыйшлося па­данца ў адстаўку.
    3 таго часу, як казалі, пан прафссар зненавідзеў месячык і больш ніколі на яго не глядзеў,— закончыў расказчык.
    Студэнты-слухачы зарагаталі і сыпанулі воплескамі.
    Стары матэматык пат не ўсміхнуўся, зноў толькі паправіў свае доўгія валасы і дальш распачаў:
    -— У тыя часы, як вам вядома, сярод нашых было шмат пігілістаў: адны — з праканання, а больш — толькі імі прыкідваліся; а якраз тады была мода ў маладых дзяўчат насіць залатыя крыжыкі на шыі. Насілі іх па прыгожых істужках, а яшчэ часцей — на дарагіх ланцужках.
    Рабілі гэта не столькі, бадай, з набажнасці,— бо пашто ж крыжыкі выстаўляць напаказ,— колькі для аздобы.
    Ось аднаго разу ідзе гэткая панначка з крыжыкам на белай шыйцы па Цвярскім бульвары, скромна апусціўшы вочкі. Як на ліха — насустрач валіць гурба падвіпіўшых студэнтаў.
    Убачыўшы дзяўчыну, зірканулі адзін на другога, пераміргануліся і раптам — двох з-паміж іх высунуліся наперад, падышлі да дзяўчынкі і са словамі «выбачайце» — пакланіліся і ўзялі — адзін ■—з адной, другі — з другой стараны — пад рукі і затрымалі яе.
    Тая, разумеецца, спужалася, але хлопцы ўпэўнілі незнаемую, што нічога страшнага тут не будзе.
    Рэшта кампапіі студэптаў выстраіліся ў чарод і сталі адзін за другім падыходзіць з вялікай павагай да панначкі.