• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    гаварыць можна было смела і свабодпа аб чым хочаш, і дзеля гэтага мы не агледзеліся, як шпарка мінула тая першая ночка.
    Адно толькі што нас трывожыла — гэта лязгание па каменных усходах. Куды і па што ганялі гэтых няшчасных кандальшчыкаў — мы толькі даведаліся пасля: неспадзявана вялікі лік нас — новаарыштаваных — прымусіў турэмнае начальства гусцей сціснуць даўнейшых сваіх нявольнікаў, і ось, калі ярчэй звінелі гэтыя канда­лы, на нас веяла не толькі сумнота, але нейкі жаль, трывога, гроза, і нашыя маладыя галасы прыціхалі...
    Прыждалі ўрэшце раніцы. Цяпер можна было ўжо лепш разгледзіцца, куды нас засадзілі.
    Бутырская турма -— чатырохкантовы гмах; моцна закратаваныя вокны з усіх камораў выходзяць усе на невялічкі панадворак, пасярод якогастаіць маленькая царква. Праз некаторыя вокны з калідора можна ўбачыць круглыя высокія вежы, у каторых трымаюць так званых «адзіночных». Ось і ўсё; вуліцы, а значыцца, і вольных людзей не ўбачыш.
    На нашым калідоры, амаль не проці 28-й камеры — была зроблена загародка, за ёй—умураваны велізарны кацёл, у каторым чуць не праз увесь дзень была гатаваная вада, з якой можна было рабіць сабе гарбату.
    Нам — як «прывілегерованым» — палагалася ў суткі па дзесяць капеек на душу, але ж, пэўна, гэтых грошай хапіць не магло, тым больш што ішлі яны праз некалькі рук; з гэтых крохаў жывілася і турэмная кантора, жывілася і кухня, дык яда была надта дрэнная. Але арыштаваныя — усе як адзін — высыпалі свае запасы кішанёвыя ў адну кучу, а што знайшліся, разумеецца, і хлоп­цы багацейшыя, дык сума злажылася ладная. Цэлымі скруткамі закупілі гарбаты, цукру, каўбасаў, сыроў, хлеба, булак і іншай дробязі. Кубачкі да гарбаты, міскі і лыжкі драўляныя выдалі нам казённыя, нож даваў-
    ся толькі адзін на ўсіх, і то выбарнаму з-паміж нас старшыні. Аб відэльцах, само сабой, і ўспаміну не было.
    Але на яду самую мала хто і звяртаў увагі. I як ні дзіўна пакажацца, а мы, седзячы ў турэмных камерах, карысталі, нат цешыліся з волі і свабоды. Бо ці ж у тыл часы пазволілі б сабрацца некалькі соткам студэнтаў? Праўда — нас зачынілі, але ж пры нас ніхто не стаяў, йіхто не падслухоўваў.
    У камерах была духота; прыйшлося паадчыняць вокны. Разам са свяжэйшым ветрыкам даляцела да нас добра знаная песня:
    Быстры, как во-о-олны, Дни нашей жи-и-изни...
    Скуль тут гэтая песня? Кінуліся да закратаваных вокнаў. Дзе перш не ўдалося адчыніць акна, там цяпер зазвінелі шыбы... А песня — дарагая наша песня — плыла...
    Мы праз краты праціснулі універсітэцкі мундзір і завесілі яго на акне. Праз момант з другой стараны — толькі паверхам вышэй, заблішчэў таксама вывешаны праз акно мундзір студэнтаў Пятроўска-Разумоўскай Акадэміі.
    — Ура! Ура!! — гуканулі мы ўсе.
    — Ура! Ура!!—у адказ пачулі мы ад пятроўцаў, і громкія воплескі пасыпаліся з абедзвюх старой.
    Гэта былі шчырыя прывітанні тых, якія ішлі ў турму за адну і тую самую справу.
    Але гэтымі воклікамі, гэтымі песнямі зацікавіліся, відаць, і ўсе, якіх доля загнала ў гэтыя муры.
    Не мінула і пару гадзін, як паказаліся ў нашых вокнах нітачкі з запіскамі. Пісалі да нас чужыя людзі — і па сваіх поглядах і па сваіх мэтах — гэта былі звычайныя праступнікі. Палітычныя сядзелі ў вежах, і з імі завязаць зносіны было не так лёгка.
    Але затое з нашымі таварышамі — пятроўцамі — перапіска ў нас да паўдня наладзілася саўсім акуратна.
    Як лоўка і хутка пераляталі запіскі з аднаго на другі канец Бутыркаў — трэба было толькі дзівіцца. 3 таварышамі — пятроўцамі— мы, разумеецца, перапісваліся ў сваіх справах: хто арыштаваны, якія планы на будучыню, чаго цвёрда трымацца, а ад чаго можна і ўступіць і інш.
    Ад праступнікаў атрымоўвалі мы найбольш аднолькавыя лісты: спярша ішла падзяка, пасля — павіншаванне, што не ўзбаяліся мы турмы, урэшце нараканні на несправядлівы, прадажны суд, а на астатак просьба прыслаць крыху грошай.
    Спярша мы, праўда, пасылалі — колькі маглі, але ўскорасці так густа сталі сыпацца такія ж самыя пісулькі, што здаволіць іх не было ніякай змогі.
    Былі і другога зместу лісты: нам прапанавалі ўзбунтавацца дый сваю помач, каб разбіць турму. На гэта згадзіцца, само сабой, мы не маглі, бо добра разумелі, што толькі пальецца лішняя кроў, будуць лішнія афяры.
    Была агульная пастанова цярпліва чакаць далейшых выпадкаў.
    А выпадкі гэтыя пачаліся з першага дня.
    Наш сябрук, які далучыўся па дарозе ўночы п’яненькім, цяпер ачухаўся і стаў бунтаваць.
    — Не хачу,— крычыць ён,— сядзець у турме, у пек­ле гэтым! Я на сходзе не быў — мяне забралі з вуліцы! Не мелі права!
    Мелі ці не мелі права — аб гэтым смешна было, і спірацца: ці ж у тыя часы для жандараў было права? Ды тэты хлопец сам жа гвалтам ускочыў да нас. Дык аб чым было гаварыць?
    Але справа не ў тым. Нам самім такі сябра быў не на руку. Калі ён інакшых поглядаў, дык пашто яму быць паміж нас? Тым больш што яго асабіста ніхто добра не знаў, ніхто не мог паручыцца за яго, які гэта чалавек.
    Трэба было, зпачыцца, пазбыцца яго. Лле як жа гэта зрабіць? Пастанавілі дабівацца ад начальства турэмйага, каб яго —■ або выпусцілі, або хоць забралі ад нас і пасадзілі асобна.
    Пачалі мы ляпаць у тыя дзверы, якія зачынялі нашыя калідоры. Паказаўся нейкі стораж; праз яго выклікалі начальніка турмы, і справа пайшла зусім лёгка: начальнік адразу згадзіўся выпусціць на волю непажаданага для нас таварыша.
    Прыкрае, цяжкае, вельмі цяжкае ўражанне зрабіў на нас тэты выпадак, ну — але нічога не зробіш: у найлепшай сямейцы могуць быць калекі...
    Чакалі нас выпадкі яшчэ горшыя, яшчэ больш балючыя.
    Паказаўся нейкі чын і стаў выклікаць прозвішча ўсіх жыдкоў, якія былі паміж нас.
    — Пашто гэтая штука? — спыталіся мы.
    — Ім трэба з’явіцца ў турэмную кантору,— адказаў чын.
    — Пашто? — зноў пытаемся.
    — Там выясніцца,— адказалі нам.
    — Без агульнай нарады і пастановы яны адгэтуль не выйдуць! Прыйдзіце праз паўгадзіпы,— рашуча ска­зал! мы.
    Нарада. Сабраліся ў найбольшай камеры, але і там, разумеецца, цесна было.
    Спярша былі галасы, каб не выпушчаць таварышаў, але самыя жыдкі запратэставалі проціў гэтага, каб ча­сам не вызваць гэтым піякага непажаданага прымусу з боку турэмнага начальства.
    Праз паўгадзіны яны выйшлі і... ужо не вярнуліся.
    Як пасля мы даведаліся — іх усіх адразу выслалі на «родину». Гэта значыцца, што іх паразвозілі пад апекай жандараў да бацькоў, і там здалі іх пад распіскі...
    Балюча было і нам — менчукам: са жмепькі нашага зямлячаства вырвалі вельмі сімпатычнага, любёнага
    ўсімі жидка X...— сына тагачаснага менскага казённага рабіна.
    Звалі мы яго Аркашкай і, апрача таго, за тое, што гаварыць ён мог толькі або пісклівым, дзіцячым голасам, або басам,— звалі яшчэ «першы тэнар у Расіі, ён жа і бас...».
    Трэба яшчэ адзначыць і такі выпадак.
    У турэмнай канторы па спісках агледзеліся, што паміж арыштаваных ёсць прозвішчы сыноў вельмі знаных не толькі ў Маскве, але і ў расейскім грамадзянстве асобаў.
    Ці толькі само турэмнае начальства аб гэтым парупілася, ці мо хто яшчэ са стараны — у Маскве націснуу спружынку, але ж прыйшоў да нас начальнік турмы і, выклікаўшы некалькі гэтых чалавек, заявіў ім, што яны свабодныя і могуць хоць зараз выйсці з турмы.
    Але тыя наадрэз адмовіліся карыстаць з гэткай асобнай ласкі.
    — Выйдзем толькі разам з усімі і долю сваіх таварышаў будзем дзяліць да канца,— заявілі яны.
    Гэткія словы, гэткія іх пастановы ўсе спаткалі громкімі воплескамі і дружным «ура!».
    Калі надышла пара палуднаваць, двух арыштантаў, звонячы кандаламі, прынеслі велізарны цэбар з капустай. Было ў ёй нат крыху мяса, але сам тэты цэбар такі быў брудны, абхляпаны нейкай тлустасцяй, што не кожны адважыўся на гэткі трактамант *. Найбольш карысталіся з гарачай вады: была гарбата, былі свае такія-сякія харчы, і гэтым падмацоўваліся.
    А што найважней: былі маладыя годы, чыстае сум­ление і вера ў будучыню.
    Першы дзень прайшоў для нас шпарка, а дзеля таго, што мінулую ноч не спалі, дык паўкладаліся рана. Але які там мог быць сон: нары, як я ўжо казаў, голыя, дык прыйшлося, распрануўшыся, частку адзежыны палажыць пад галаву, частку — пад бок, а часткай — на-
    крыцца. А да таго так лезлі да нас з усіх шчылінкаў чырвоныя звяркі і так яны нам дакучалі, што трудна было вытрываць.
    Раніцай нас спаткала неспадзеўка.
    — Гляньце, таварышы, гляньце,— адазваліся тыя, што раней усхапіліся з нараў,— яшчэ адзін мундзір — наш мундзір — універсантаў—вісіць проціў нас.
    Кінуліся да аконных кратаў — праўда: якраз на дру­гой старане — там, дзе сядзелі пятроўцы, толькі паверхам ніжэй — блішчэў у акне студэнцкі мундзір.
    Дзякуючы наладжанай ужо ў нас таемнай пошце, неўзадаўжкі ўдалося нам спісацца з новымі арыштаванымі таварышамі.
    Як даведаліся мы, гэтую партыю забралі таксама з універсітэцкага саду, дзе яна сабралася і не згадзілася разысціся, дамагаючыся свайго арышту, каб дзяліць долю сваіх таварышаў.
    Іх таксама, як і нас, загналі спярша ў манеж, а ўжо толькі ноччу перавялі ў Бутыркі.
    Як толькі развіднела, яны ўбачылі на нашай стара­не вісячы мундзір, дык — каб паведаміць аб сваёй тут прысутнасці,— вывесілі і свой мундзір.
    Амаль не праз цэлы дзень ішла паміж нас перапіска: хацелася ведаць, колькі іх, ці ёсць знаёмыя, што чутно наогул у Маскве і г. д.
    Свежа арыштаваных было чалавек са трыста, але збіраюцца новыя партыі, якія маюць дамагацца таго ж самага арышту.
    Апрача перапіскі, мелі мы ў гэты дзень яшчэ адпу, але вельмі прыкрую занятку: выпісаўшы праз турэмпае начальства цэлы яшчык сернікаў, пайшлі мы вайной з агнём на нашых ворагаў — чырвоных звяркоў. Мы так шчыра і заядла вялі гэту барацьбу, што і ляжаць і спаць на нарах стала спакайней.
    Мінула яшчэ адна ночка; і зноў неспадзеўка: прывялі яшчэ адну партыю студэнтаў-універсантаў.
    Цяпер ужо лік арыштаванай моладзі даходзіў да паўтары тысячы.
    Гэта, відаць, устрывожыла маскоўскае начальства, і больш яно, як мы пасля даведаліся, арыштовываць — хоць і былі зборышчы моладзі — не важылася. Іх проста разганялі, і толькі.
    Як доўга прыйдзецца нам сядзець — хто ж гэта мог згадаць? 3 ядой неяк жа ў нас наладзілася: не елі сыт­на і смачна, але і не галадавалі. Для нас сталі прысылаць грошы. Хто іх прысылаў — мы не ведалі.
    — Приказано передать,— чулі мы ад начальства, і толькі.