• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    13.	Сямействы чэшскія павінны дружыць паміж са­бой.
    14.	Кожын чэх павінен старацца быць ці то ў чэшскім тэатры, ці то на народным свяце.
    15.	Чэх павінен сцерагчыся ўсяго таго, што можа зняважыць яго нацыянальнае пачуццё.
    16.	Чэх павінен купляць чэшскія вырабы і гэтак памагаць сваім рамеснікам.
    17.	Сям’я чэшская пав'пша моцна трымацца сваёі’і зямлі і не пушчаць яс ў чужыя рукі.
    18.	Грошы ці то складаць, ці пазычаць, толькі ў чэшскіх банках.
    19.	Чэшская сям’я павінна сумленна спаўняць нацыянальныя павіннасці.
    20.	Кожин чэх павінен карыстаць з свайго права пры выбарах.
    21.	Пад час народнай перапіскі ўся сям’я павінна запісвацца чэхамі.
    22.	Бацька, матка і старшыя хатнія пяхай запісваюццца ў чэшскія суполкі.
    23.	На нацыяналыіыя патрэбы кожын чэх хай дае сваю складчину.
    24.	Несвядомых сваёй нацыянальнасці чэхаў старацца перацягпуць на карысць роднага краю.
    Якіх яшчэ спосабаў ужываюць чэхі для ўзросту свай­го краю, шмат месца і часу заняло б спісаць, але і з гэтых правілаў каб мы хоць тыя спаўнялі, якія наша змога!
    На гэта трэба не толькі ахвоты, але, яшчэ раз скажу, і грамадзянскай адвагі, каторай 25 лет таму назад не хапіла Марцінкевічу. Раздабыцца на яе пара!
    ХТО ЧЫМ МОЖА — ХАЙ ДАПАМОЖА!
    Як бы доўга ні вісеў звон,— маўчыць ён толькі да часу: ускалыхніце яго сэрцам, ударце, а скрытая ў ім моц адзавецца і пакоціцца ўдаль...
    Так бывае і з народам. Сілай можна яго прыглушыць; праз доўгі час будзе ён цярпець, маўчаць, але адабраць, зніштожыць адкрытую ў ім моц,— ніхто і нішто не здалее. Ускалыхніце яго сэрцам, ударце, а патайная, дзіўная моц адзавецца і рэхам пакоціцца ўдаль...
    Так і з намі — беларусамі. Цярпелі мы многа, маўчалі доўга, але ўскалыхнулася сэрца, ударыла ў душу народа, а скрытая ў ім моц адазвалася, загрымела і пакацілася рэха з канца ў канец роднага краю...
    Такім сэрцам для нас —наша беларуская газета. У ёй нашы думкі; у ёй нашы скаргі, нашы ўцехі; у ёй наша родная мова. Родная мова — гэта кроў народа: пакуль жыве яна — жыве народ. «Наша Ніва»— гэта люстра жыцця беларускага народа. Праз яе мы спазнаём сваіх братоў з усіх старой і куткоў не толькі Вялікай Беларусі, але і братоў сваіх далей загнаных у далёкія чужыя краі. Для ўсіх іх «Наша Ніва»—гэта прыстанішча; бо, як пісалася ўжо не раз у ёй, не прыналежа яна да таго невялікага гуртка людзей, каторыя працуюць у самай рэдакцыі, а прыналежа да ўсяго бе­ларускага народа. Дык народ — сам народ, а не рэдакцыя, дасць адвет перад гісторыяй Беларусі за долю свайго першага дзіцяці — першай роднай газеты — гэтага огнішча беларускай справы. Ад народа, ад яго правадыроў залежа, каб гэта огнішча не загасла, каб агонь яго не толькі ярчэй шыбаў угару, але І каб вечна гарэў. Але кожны добра разумее, што сама па сабе га­зета вымагае накладу працы, накладу грошай, дык прымака, а не родны сын сваей бацькаўшчыны будзе той,
    каторы, маючы змогу, не ўспамагае яе. Шмат жа ёсць яшчэ паміж нас такіх, каторыя з усёй душы хацелі б далучыцца да агульнай працы над адраджэннем і ўзростам роднага краю, але помач гэта для іх неприступна. Дык вось нам трэба ўзяцца за такую работу, да каторай маглі б прыналежыць не толькі багаты, але І найбяднейшы; не толькі пісьменнік, але І бязграматны про­сты рабочы. Мы павінны пачаць будаваць такі гмах, да закладкі каторага мог бы дакінуць кожны сын Беларусі сваю цэгліну.
    Такім гмахам можа быць толькі Народны Беларускі музей.
    У ім павінны мы складаць, збіраць скарбы-памяткі даўно мінуўшага і цяперашняга жыцця і развіцця беларускага народа.
    Калі тэты гмах стане і ці стане ён пры нас — бог ведае, бо народ, каб ступіць адзін крок наперад, не раз патраціць цэлыя вякі гадоў, але даць пачатак, рабіць па сваёй сіле закладку,-— можам і мы.
    Якія ж скарбы мы будзем складаць? А вось якія. Mo ў каго знойдуцца старадаўнія кнігі, паперы, малюнкі, разьба якая; мо аружжа, пасудзіна, мэбля даўнейшай работы; мо старасвецкія нацыянальныя вопраткі, тканіны, прыкрасы якія-колечы і мо прылады гаспадарскія і г. д. Кожная такая рэч, калі яна адна ў каго-колечы і пераховываецца, ані карысці, ані вартасці вялікай не мае; зусім іншая справа, калі ўсё гэта збярэцца ра­зам— у адно: разглядаючы гэтыя памяткі, перад намі быццам аджываюць, устаюць нашы прадзеды са сваімі прывычкамі, звычаямі; мы як бы заглядваем у тое далёкае, даўно мінуўшае жыццё, ад каторага нас аддзялілі цэлыя вякі, і тады спазнаем, куды мы самі ідзём...
    Іншая зноў справа, што зложым мы ў музей — у тэты скарбец народны з нашага цяперашняга часу. Тут мы павінны помніць, што ўсё, што бы мы цяпер ні сабралі, мае значэнне не толькі для нас саміх, але і для будучы-
    ні — для нашага патомства: як для нас на старадаўніх памятніках адбіваецца старадаўняе жыццё з яго культурай, так на тых рэчах, каторыя мы цяпер зложым, адаб’ём пячатку культуры і працы нашага часу, нашага жыцця для будучага патомства.
    Для нас жа, апрача таго, мела б гэта яшчэ адно вельмі важнае значэнне.
    Шмат у нас ёсць гаспадарскіх прылад сваёй выдумкі, сваёй работы, ужываных у якой-колечы ваколіцы, а зусім не знаных у другой старане.
    Шмат ёсць І розных мясцовых вырабаў, аб каторых далей мала хто ведае.
    Шмат марнее ў глухіх кутках Беларусі і здатных працаўнікоў ці то да сталяркі, ці слясаркі, ці то да рысунку, ці так да якой-колечы работы.
    Дык вось, каб усе яны прысылалі ў музей свае вырабы, свае пробныя работы, то з гэтага злажылася б быццам паказная выстаўка.
    Праз гэта не адзін мо знайшоў бы сабе добрыя заработкі і выбіўся на важнага майстра. Іншыя, угледзеўшы якія-колечы вырабы ці карысныя прылады, мо б завялі ў сябе ці выпісвалі іх у вырабшчыка і г. д.
    Гэткім парадкам мы не толькі лепш спазналі б свае сілы, але і ўзрастала б наша культура.
    Добра было б, каб нашы браты-беларусы, што жывуць на чужыне, прысылалі нам адтуль такія мясцовыя прылады, каторыя варта і карысна і нам у сябе заводзіць.
    Разумеецца, што ніякія фабрычныя вырабы не могуць мець якога-колечы значэння, бо іх знойдзеш і ў магазінах, а толькі вырабы дамовай, мясцовай работы, і то прысылаць трэба не такой велічы, якой яно ўжываецца, а толькі зусім невялічкі, але акуратны мадэль яго.
    Апрача таго, у музеі павінны быць засушаныя ўсялякія травы, кветкі, матылі, жукі і розныя кузуркі з надпісам, дзе і калі знойдзены і як завуцца. Таксама
    важна было б мець высушаныя і напханыя скуркі ўсялякіх птушак і звяроў (хоць іх галовы) нашай Беларусі.
    Кожны тады мог бы не з рысунку, а ў натуры бачыць сваіх шкоднікаў і прыяцеляў.
    Для гісторыі Беларусі вельмі добра было б мець дэтальныя апісанні (найлепш апісваць у мясцовай мове), партрэты, планы нашых вёсак, засценкаў, аколіц, іх граматнасць, промыслы, звычаі, мова, гаспадарка І г. д.
    Словам, трудна нават пералічыць, успомншь усё тое, чым можам і чым павінны мы багаціць свой Народны Беларуси! Музей.
    Але перад намі яшчэ адно пытание: куды пасылаць і куды складаць гэтыя наши скарбы? Клопат тэты — хоцькі-няхоцькі— прыходзіцца зваліць на рэдакцыю. Пакуль што памяшчэння мо хваце ў самой рэдакцыі; мо апытаюць прыватную дзе кватэру, гаспадар каторай згадзіўся б да часу прымаць падсыланыя рэчы, а як збярэцца гэтага болей, тады супольна параімся, што І як рабіць дальш.
    Дык шчыра ж возьмемся за працу над культура» і ўзростам роднага краю, але і захаваўшы ж яго род­ным — Беларускім!
    Хто чым можа — хай дапаможа!
    У справе гэтай, так важнай для нас, вельмі хацелася б выслухаць рады і думкі сваіх прыяцеляў і чытачоў. Пішыце ў рэдакцыю «Н. Н.», а хто ласкаў да мяне: пачт. ст. Радашковічы Віленск. губ. Ядвігіну Ш. у Карпілаўку.
    н
    ПЕРАКЛАД
    и
    я
    У, Гаршын
    СИ НАЛ
    I
    Сёмка служыў сторажам па чыгунцы. Ад яго будкі да адной станцыі было дванаццаць, да другой дзесяць вёрст. Вярсты чатыры ад яго будкі пабудавалі летась фабрыку; з-за лесу яе высокі комін чарнеў, а бліжэй, апроч суседніх будак, не было і хат.
    Сёмка быў чалавек хворы і слабы.
    Дзесяць гадоў перад гэтым быў ён на ванне; служыў ён дзеншчыком у афіцэра і цэлы паход быў з ім. I галодны бываў ён, І мёрз, І на сонцы пёкся, і праходзіў ён вёрст па сорак і пяцьдзесят у дзень у гарачыню і ў марозы; траплялася і пад кулямі быць у бітве, але, дзякаваць богу, ніводная ні зачапіла.
    Стаяў раз полк на першай лініі. Цэлы тыдзень з туркамі перапалка была: ляжыць наша лінія, а цераз
    далінку — турэцкая, і ад ранку да вечара страляюць. I афіцэр Сёмкі быў на лініі; усякі дзень тры разы насіў яму Сёмка з палкавых кухань, з рова, гарачы самавар і абед. Ідзе, бывала, з самаварам адкрытым месцам; кулі свішчуць, у камені ляскаюць; страшна Сёмцы, плача, а такі ідзе. Паны афіцэры вельмі яго хвалілі: заўсёды ў іх была гарачая гарбата.
    Вярнуўся ён з паходу цэлы, толькі ў руках і ў нагах ламаць начало. Нямала бяды прыйшлося яму з той пары перажыць. Прыйшоў ён дадому — банька стары памёр; сынок быў, чацвёрты гадок меў, і тэты захварэў і памёр; асталіся з жонкаю ўдвая. Не ўдалася ім і гаспадарка, да і цяжка з апухшымі рукамі і нагамі поле араць. Нельга ім было жыць у сваім сяле; пайшлі яны ў свет шчасця шукаць. Быў Сёмка з жонкаю і па лініі, і ў Херсоні, і ў Допшчыпе; нідзе шчасця не зпайшлі. Пайшла жонка служыць, а Сёмка, як і перш, усё хадзіў.
    Давялося яму раз на машыне ехаць; на адной стапцыі бачыць — началыіік на яго ўглядаецца. Пазналі адзін аднаго. Гэта быў афіцэр таго палка, у каторым ён служыў.
    ■— Ты, Сёмка? — кажа ён.
    — Так точна, ваша благародзіе, я той самы і ёсць.
    — Ты як сюды папаў?
    Расказаў яму Сёмка: так, кажа, і так.
    — Куды ж цяпер ідзеш?
    — Не магу знаць, ваша благародзіе!
    — Як жа ты, дурань, не можаш знаць?
    — Так точна, ваша благародзіе, дзеля таго, што падацца няма куды. Работы якой шукаць трэба, ваша благародзіе.
    Паглядзеў на яго начальнік станцыі, падумаў і кажа-
    — Вось што, братка, астанься ты пакуль што на станцыі. Ты, здаецца, жанаты? А дзе ж твая жонка?
    — Так точна, ваша благародзіе, жанаты; жонка ў горадзе ў купца служыць.
    — Ну, дык пішы жонцы, каб прыязджала. Дармовы білет пастараюся. Тут у нас адна дарожная будка будзе свабодная, папрашу ўжо за цябе начальніка.
    — Дзякую вельмі, ваша благародзіе,— кажа Сёмка.
    Астаўся ён на станцыі. Памагаў у начальніка на кухні, дровы сек, панадворак, платформу падмятаў. Цераз два тыдні прыехала і жонка, і паехаў Сёмка ў цялежцы ў сваю будку. Будка новая, цёплая, дроў колькі хочаш, гародчык невялічкі ад даўнейшага стоража астаўся, І зямлі морг з бакоў насыпаў быў.