• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Што каторы падойдзе — скіне шапку, набажна тры разы перажагнаецца, а пасля, нагнуўшыся, цмок у крыжык ды зноў перажагнаецца.
    Пасля зноў, далікатна пакланіўшыся, і зноў са сло­вам! «выбачайце» — дзяўчынку адпусцілі па свабоду.
    Апрача апавяданняў — цешылі мы сябе яшчэ песнямі-экспромтамі. Зазвычай пачыналі мы з якой-колечы стара-студэнцкай песні. Найбольш ходкай была:
    Есть в столице Москве
    Один шумный квартал, Что Козихою он Прозывается.
    От зари — до зари,
    Лишь зажгут фонари, Вереницею там Студенты шатаются...
    I сапраўды — нідзе так густа не было ў Маскве студэнтаў, як на гэтай Казісе. Квартал ад універсітэта, забудаваны пераважна старэнькімі драўлянымі дамочкамі, дык кватэры былі танныя — якраз падхадзячыя да студэнцтва.
    Пасля гэтай песні — пераскаквалі на другую.
    Эх вы, синие мундиры, Обыщите все квартиры; Обыскали квартир триста — Не нашли социалиста...
    Дальш пачыналіся ўжо экспромты: хто што прыдумае — запявае, а агульны хор падхватвае прыпеўкай:
    Гей, гей, хо-хо-хо!
    Черная галка,
    Чистая полянка,
    Ты же, Марусенька, Черноброва — Чему не ночуешь дома?
    Успомню тут хоць некалькі экспромтаў:
    Вышнеградский ум высок — И из спичек выжал сок.
    Вышнеградскі — тагачасны міністр фінансаў; ён завёў акцизу на сернікі.
    Негодяй из негодяев —
    Это с... сын — Бердяев...
    Бярдзяеў быў тады начальнікам сыскной паліцыі.
    Есть еще один таковский — Генерал-майор Юрковский...
    Юркоўскі — тагачасны маскоўскі паліцмайстар.
    Был еще один такой — Это граф министр Толстой.
    Талстой быў міністрам прасветы.
    I гэтак дальш — экспромты сыпаліся без канца: Hiкому не даравалі; а чым каторы быў вастрэйшы, тым дружнейшымі спатыкалі воплескамі.
    Але калі бывалі гадзіны весялосці, то настаў такі час, калі яны счэзлі.
    Апрача загарадкі, аб каторай я ўжо ўспамінаў, з катлом для гарачай вады, быў яшчэ прыпынак, куды хадзілі мыцца.
    Ось неяк адзін са студэнтаў, пайшоўшы туды, угледзеў праз ражок тамачнага акна, як з круглай вежы паказаўся «адзіночпы». Яго, відаць, выпусцілі «на прагулку». Арыштант гэты меў кавалачак абмурованага двара, па якім меў права хадзіць праз паўгадзіны — раз у дзень; а на дварэ гэтым былі высока зложаны дровы; ось ён і ўзабраўся на гэтыя дровы дый стаў даваць знакі студэнту. Той, не разумеючы гэтых знакаў, даў зараз жа знаць таварышам. Усе, разумеецца, хто толькі мог стоўпіцца (умывальня была велізарная), кінуліся да таго акна; шыбы паляцелі ў адзін момант;
    знайшліся паміж нас такія, каторыя дасканальна маглі разгаварыцца пальцамі.
    Даведаліся мы, што няшчасны чалавек сядзіць у гэтай вежы ўжо дзесяць гадоў! Сам ён са Смаленска — быўшы семінарыст, засуджаны як палітычны праступнік. Выгляд яго быў страшэнны: высокі, худы — як шкілет, твар і рукі — чорныя, як зямля, сам абросшы — як звер які.
    Жутка, да таго жутка было глядзець на яго, што шмат у вачах каго блішчэлі слёзы.
    Тэты бедны сказанец* меў да нас адну просьбу: спяяць яму студэнцкія песні.
    Само сабой, праз увесь час грымела песня за песняй, пакуль яго не загналі ў гэтую праклятую вежу.
    Назаўтра дарэмна мы чакалі: яго больш не выпусц:лі, спанатрыўшы, відаць, што мы з ім завязалі зносіны.
    Тэты чалавек на нас усіх зрабіў такое сільнае ўражанне, што і жарты нашыя замоўклі... і песні спыніліся.
    Жутка, балюча было на душы... Да таго жутка, да таго балюча, што, здавалася, сорамна было глянуць адзін другому ў вочы.
    — Чаму, Івася, не выеш? — пыталіся мы свайго сябрука.
    — Дур-рра-кі — выць магу толькі па сабе, а тут во што трэба! — і ён грозна патрос сваімі велізарнымі ку­лакам!.
    Прыціхлі мы. Сядзелі і... чакалі. Ладзіліся, праўда, да тэатра — ролі з памяці распісалі, але неяк і да гэтага ахвота адпала: сядзелі і чакалі.
    Ажно ўрэшце прыждалі. На пачатку трэцяга тыдня — неяк пад вечар — прыйшоў да нас начальнік турмы і сказаў нам збірацца; па чалавек 20—25 маняцца нас вывозіць конкаю ў Маскву.
    Ну што ж — добра і гэта: вывозіць дык вывозіць — годзе ўжо гэтай турмы. Збіраніна была не клапатлівая — кожны сабраўся ў момант. Чакалі мы нядоўга.
    Нас — партию за партыяй — што паўгадзіны— сталі вывозіць і раскідаць па ўсёй Маскве, каб не маглі сабрацца ўграмаду.
    Вывозілі праз усю ноч, але вывезлі не ўсіх: васемнаццаць чалавек пакінулі.
    У тэты лік папаўся і я.
    Спадзяваліся і мы спачатку, што нас вывезуць апошнімі, ажно выйшла неспадзеўка: прыйшоў начальнік турмы і заявіў, што мы застанемся тут, дый яшчэ паль­цам паківаў, што цяпер нас не чатырыста, а васемнаццаць, дык рады сабе дасць.
    Гэткая абяцанка не магла, разумеецца, не зрабіць на нас прыкрага ўражання, але знайшоўся паміж нас адзін чалавек, каторы патрапіў усіх нас развесяліць: гэта быў сын знамянітага ў той час паэта — графа А... Т... Ен так патрапіў усіх разварушыць, што неяк забыліся мы на сваё скрутнае становішча.
    Назаўтра нас — гэтых васемнаццаць чалавек — паразвозілі: частку ў адзіночныя камеры, скуль пасля, дзякуючы вялікай мсцнай пратэкцыі — выпусцілі; частку — саслалі, а трох згінула ў Петрапаўлаўцы.
    У той жа год скасавалі Пятроўска-Разумоўскую Акадэмію.
    Доля вывезеных на концы студэнтаў была рознаяадным прыйшлося гнаць той самы курс другі год; другіх паразганялі па іншых універсітэцкіх гарадах, а былі і такія, каторым прыйшлося і саўсім з універсітэтам развітацца.
    Трэба яшчэ адзначыць, што разруха паміж студэнтаў была не толькі ў Маскве: перакінулася яна, як гэта і заўсёды бывала, ва ўсе універсітэцкія гарады. У той год разруха гэтая дайшла да асабліва вялікага размаху, і хоць не ўсіх, але частку сваіх жаданняў — дабіліся — афяры не прапалі дарма.
    У чэсць гэтых афяр закончу свае ўспаміны — тым, з чаго пачаў:
    Gaudeamus igitur
    Juwenes dum sumus...
    В. МАРЦІНКЕВІЧ У ПРАКТИЧНЫМ ЖЫЦЦ1
    Навука такіх «вучыцялёў чалавечаства», каторыя кажуць: «Ты жыві, як я вучу, а не як жыву», не можа быць трывалай і ў жыццёвай практыцы ўмацавацца не можа. Народу трэба пратоптаных сцежак, а не намаляваных на паперы; таптаць жа іх у нас, калі нават І ёсць змога, часта нехват ахвоты, а яшчэ часцей — адвагі.
    Бадай, не ахвоты, а адвагі не хапіла і ў нашага бацькі беларускай літаратурнай мовы — нябожчыка ДунінаМарцінкевіча.
    У 1877-8 гадах давялося мне жыць пад страхой на­шага песняра: дачка яго вучыла невялічкую грамадку дзяцей. Вучылі нас там па-расейску, па-польску, пафранцузску, вучылі розных навук, але ані гісторыі Беларусі, ані нават беларускай мовы мы не чулі...
    Мо гэтага нашы бацькі не вымагалі, мо нават не хацелі, але ўсё ж ткі ў дзіцячай памяці (а былі паміж нас і ладныя падросткі), як на мяккім воску, пясняр беларускі павінен быў сваю пячатку выціснуць. Марцінкевіч гэтага пе зрабіў. Мы нават яго твораў не ўмелі. Калі ж, бывала, прыязджалі суседзі-госці, то чулі мы, як толькі зрэдку перакідваліся яны з гаспадаром, быццам жартам, беларускімі слоўцамі, як гэта і цяпер вядзецца паміж дробных памешчыкаў (да каторых прыналежаў і Марцінкевіч), калі хочуць паказаць сваю дружбу, сваё «запанбрацтва».
    Умеў нябожчык заахвочвань нас да навукі, умеў строіць жарты, быў для нас вельмі добрым; любілі і шанавалі яго акалічныя сяляне і суседзі, але з пісаннем сваім, з думкамі сваімі ад усіх запіраўся ў каморку! I хоць каваў ён там беларускую жывую мову, хоць ён першы паказаў, што мова гэта не цяжкая, не тапорная, за якую яе ўважалі *, а гладкая, гібкая, пявучая, лірычная, багатая ў словы і звароты, каторых хватае выка-
    заць нават такія чароўпыя творы, як Міцкевіча; хоць ён першы сеяў зярняты, усходу каторых, бадай, ці спадзяваўся сам,— але ў штодзённым сваім жыцці не меў адвагі заявіць сябе шчырым беларусам, не меў адвагі беларускую ідэю прыпасаваць да жыцця і дзеля таго не змог пацягнуць за сабой болынага гуртка блізкіх сабе людзей, не змог нават знайсці наследнікаў сваёй ідэі; і, хоць справу беларускага адраджэння зачапіў, але з месца яе не скрануў.
    I вось цяпер, калі мы перажываем 25-ю гадаўшчыну смерці Марцінкевіча, найлепшым успамінкам будзе, калі мы, сабраўшы ўсе свае сілы, не толькі пісаннем, але і жыццёвай практыкай станем пратаптваць тую зарос­шую зеллем сцежку, якую назначыў нам час, назначыла гісторыя, каторая вучыць, як павінны мы брацца за гэтую працу.
    Гляньце толькі на нашых братоў-чэхаў. У XVI сталецці нацыянальная культура чэхаў стаяла вельмі высо­ка, але пад час трыццацілетняй вайны, пасля бітвы пры Белай Гары, усе чэшскія арыстакраты і буржуазія былі або зніштожаны, або ўцяклі з роднага краю; іх месца занялі немцы. Вось з таго часу нацыянальная свядомасць чэхаў стала гінуць, і ў XVIII сталецці яе лічылі саўсім ужо прапаўшай. Але ў пачатку XIX сталецця прыглушаная гістарычнымі прыпадкамі * чэшская мова пачынае ажываць; народ — сам народ змагаецца за яе і не важыцца прыстаць хоць І да вышэйшай, але чужой культуры; ён шчыра бярэцца супольнымі, хоць яшчэ І слабымі сіламі за адраджэнне і ўзрост сваёй прыдушанай культуры. Праца была не малая, але затое цяпер чэхі, бадай, стал! найбольш свядомым свайго нацыянальнага пачуцця ! высокай культуры народам у славянскай сям’і. Нам, беларусам, варта вучыцца ў !х вытрываласці і тых спосабаў, якія яны ўжываюць І цяпер для самаабароны ад няпрошаных апекуноў.
    Мараўская суполка «Яднота» аддрукавала тысячы
    лісткоў і разаслала сваім братам-чэхам, у каторых спісаны вось якія правілы:
    1.	Кожны чэх няхай стараецца гаварыць добра пачэшску, высцерагаецца слоў і зваротаў чужой мовы.
    2.	Чэшскае дзіця павііша трымацца з дзяцьмі чэшскімі і гаварыць заўсёды па-чэшску.
    3.	Бацькі, ці то старшыя ў хаце, перад тым як аддаваць дзяцей у школу, павінйы навучыць іх дома чытаць і пісаць па-чэшску.
    4.	Чэшскае дзіця павііша хадзіць у чэшскую школу.
    5.	Маліцца і пяяць у царкве чэх павінеп па-чэшску.
    6.	Чэшская хата павінна быць прибрана чэшскімі гістарычнымі малюнкамі і партрэтамі.
    7.	Чэшскае дзіця павінна вучыцца чэшскіх прыказак, вершаў, песень і народных танцаў і гульні.
    8.	Старшыя ў хаце павінны ўспамінаць, шанаваць і трымацца народных звычаяў і святкаваць гадаўшчыны гістарычных выпадкаў у Чэхіі.
    9.	Пад час доўгіх зімовых вечароў супольна чытаць чэшскія кнігі.
    10.	У кожнай чэшскай хаце павінна быць чэшская га­зета.
    11.	Хатнім багаццем павінна быць бібліятэка чэшскіх кніжак.
    12.	Чэх павінен гаварыць па-чэшску не толькі ў сваёй хаце: хай мова яго адважна звініць на вуліцы, у краме, у горадзе — усюды. Калі да каго-колечы звяртаешся з якім пытанием, насамперш звяртайся па-чэшску.