• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Узрадаваўся Сёмка: стаў думаць, як ён сваю гаспадарку развядзе, карову, каня купіць. Далі яму ўвесь патрэбны прыпас: флаг зялёны, флаг чырвоны, ліхтарні, трубку, малаток, ключ шрубы падкручваць, лом, лапату, мяцёлак; далі і дзве кніжачкі з правіламі і распісаннем, у якую гадзіну машына ідзе. Спачатку наш Сёмка і начэй не спаў, усё распісанне чытаў: машына яшчэ цераз дзве гадзіны будзе ісці, а ён абойдзе сваю часць, сядзе на лавачцы каля будкі і ўсё глядзінь і слухае, ці не трасуцца рэльсы, ці не шуміць машына. Навучыўся ўжо ён на памяць і правілы: хоць і дрэнна чытаў, па складах, а ўсё ж вывучыўся.
    Было гэта ўлетку; работа не цяжкая, снегу з насыпу адграбаць не трэба, ды і машына на гэтай дарозе не часта ходзіць. Абойдзе Сёмка сваю вярсту два разы у дзень; дзе-нідзе шрубкі папрабуе падкруціць, пясочак падраўняе, масткі агледзіць і ідзе дадому, гаспадарку сваю ўпыняць. У гаспадарцы ў яго толькі заўсёды замятка была: што ні задумае зрабіць, аб усё дарожнага майстра трэба прасіць, а той начальніку дакладвае; пакуль прашэнне вернецца,— пара і пяройдзе. Пачалі Сём­ка з жопкаю нават тужыць.
    II
    Прайшло месяцаў два; начаў Сёмка з суседзямі-старажамі знаёміцца. Адзін быў стары-старэнькі; усё на ягэ месца новага назначыць прыбіраліся; ледзьве з будкі вылазіў. Другі будачнік, што бліжэй да станцыі, быў чалавек малады яшчэ, але худы і жылясты. Спаткаліся яны з Сёмкам першы раз на насыпе, пасярэдзіне паміж будак, у абходзе. Сёмка шапку зняў, пакланіўся.
    — Добры вечар,— кажа,— суседзе!
    Сусед глянуў на яго бокам.
    — Добры вечар,— кажа.
    Адвярнуўся і пайшоў далей.
    Спаткаліся пасля іх бабы. Прывіталіся Сёмкава Тацяна з суседкай; тая гэтаксама многа не гаварыла, пайшла. Угледзеў раз яе Сымон.
    — Што гэта,— кажа,— у цябе, маладзіца, муж не гаварлівы?
    Памаўчала баба, пасля кажа:
    — Аб чым яму з табой гаварыць? У кожнага сваё... Ідзі сабе з богам.
    Прайшоў я"шчэ з месяц; пазнаёміліся суседзі.
    Сойдуцца Сёмка з Васілём, суседнім сторажам, на насыпе, сядуць на беразе, люлькі закураць і гутараць аб сваім жыцці. Васіль усё больш маўчаў, а Сёмка аб сваёй вёсцы і аб паходзе расказваў.
    — Нямала,— кажа,— гора на сваём вяку прыняў, а веку манго не бог ведае колькі. Не даў бог шчасця. Ужо каму якую долю бог дасць, так яно і бывае. Гэтак яно, братка Васіль.
    А Васіль люльку выбіў аб рэльсу, стаў і кажа:
    — Не доля нас з табою век заядае, а людзі. Няма на свеце звера, гэткага нягожага і сярдзітага, як чала­век. Воўк воўка не есць, а чалавек чалавека жывога заядае.
    — Ну, братка, і воўк воўка есць,— гэтага ты не кажы.
    — 3 гутаркі гэтак прыйшлося, вось і сказаў. А ўсё ж няма стварэння горшага ад чалавека. Каб не чалавеча злосць ды зайздрасць — жыць бы льга было. А то ўсякі ад цябе кусок адабраць стараецца ды злопаць яго.
    Задумаўся Сымон.
    — Не ведаю,— кажа,— братка. Можа, яно і гэтак, а калі і гэтак, то ўжо ёсць ад бога такое палажэнне.
    — А калі гэтак,— кажа Васіль,— то няма чаго нам з табою і гаварыць. Калі ўсякую брыду па бога звальваць, а самому сядзець ды цярпець,— то гэта трэба, братка, не чалавекам быць, а скацінаю. Вот табе і ўвесь мои сказ.
    Навярнуўся і пайшоў не развітаўшыся.
    Устаў Сёмка
    — Суседзе! — крычыць, — за што ж ты лаешся?
    Не адвярнуўся сусед, пайшоў. Доўга глядзеў на яго Сёмка, пакуль у далінцы на павароце стала Васіля не відаць.
    Вярнуўся ён дамоў і кажа жонцы:
    — Ну, Тацяна, і сусед жа ў нас: звер, не чалавек.
    Але анасля не пагневаліся яны; спаткаліся ізноў і, як і сперша, пачалі гутарку, і ўсё аб тым самым.
    — Эх, братка, каб не людзі... не сядзелі б мы з табой у гэтых будках,— казаў Васіль.
    — Што ж у будцы... нішто, і ў будцы жыць можна...
    — Жыць можна, жыць можна... Эх ты! Многа жыў, мала нажыў: многа глядзеў, мала бачыў. Беднаму чалавеку, ці там у будцы, ці дзе, якое там жыццё, ядуць цябе жывадзёры гэтыя, увесь сок выціскаюць, а як састарэеш, выкінуць, як шалупіну якую свінням на корм. Ты якую пенсію бярэш?
    — Ды невялікую, Васіль; дванаццаць рублёў.
    — А я трынаццаць з палавінай. Скажы ты мне, чаму гэта так? Па правілу ад праўлення ўсім адно назначана:
    пятпаццаць рублёў у месяц \ дровы, газа... Хто ж Гэта нам з табоіі дванаццаць або трынаццаць з палавінай назначыў, скажы ты мне? А яшчэ кажаш, жыць можна! Ты раздумай: не аб паўтара там або тры рублі гутарка; хоць бы і ўсе пятнаццаць плацілі. Быў я на станцыі прошлага месяца. Дырэктар дарогі (важная асоба пры чыгунцы, інжынер) пераязджаў; вось яго бачыў я; меў я гэткі гонар убачыць. Едзе сабе ў асобным вагоне; выйшаў на платформу, пахаджае... Ды не астануся я тут надоўга; пайду куды вочы глядзяць.
    — Куды ж ты пойдзеш, Васіль? Пры хлебе хлеба не шукаюць. Тут у цябе І хата, і цёпла, і зямлі крыху ёсць. Жонка ў цябе работніца, дасужая...
    — Эх, паглядзеў бы ты на зямлю маю. Hi каліўца на ёй няма. Пасадзіў быў вясной капусту, ды і то дарожны майстар прыехаў. «Гэта, кажа, што такое? Чаму без дакладу? Чаму без пазвалення? Выкапаць, каб і ду­ху яе не было». ГГяны быў. Другі раз і нічога б не сказаў, а тут убілася: «тры рублі штрафу»...
    Памаўчаў Васіль, пацягнуў люльку і кажа ціха:
    — Каб яшчэ крыху, прыбіў бы яго да паўсмерці.
    — Ну, суседзе, і гарачы ты, я табе скажу.
    — Не гарачы я, а па праўдзе кажу І думаю. Пастой, прыжджэцца ён у мяне, чырвоная морда! Да самага начальніка лініі жаліцца пайду. Паглядзім!
    I папраўдзе пажаліўся.
    Ill
    Прыязджаў раз начальнік дарогу аглядаць.
    За тры дні пазней паны важныя з Пецярбурга меліся па дарозе пераехаць: рэвізію, бач, рабілі, аглядалі, ці
    1	Плата, здаецца, і вялікая, але пры чыгунцы трэба і ўдзень рабіць, і ўночы не спаць; там няма ні свята, ні буднага дня; машына не глядзіць, хоць на першы дзень Вялікадня йдзе і трэба быць гатоваму; апроч гэтага трэба жыць па сваім хлебе.
    ўсё ў парадку, вось перад іхнім прыездам трэба было ўсё ўпарадкаваць. Пяску падсыпалі, падраўнавалі, шпа­лы перагледзелі, шрубкі падкруцілі, слупы падмалявалі, на пераездах загадалі жоўтага пясочку падсыпаць. Суседка-старажыха і свайго старога выправіла траву чысціць. Працаваў Сёмка цэлы тыдзень; усё ўпарадкаваў і на сабе халат паправіў, вычысціў, а медзяную бляху цэглай гэтак адцёр, што аж зіхацела на сонцы.
    Рабіў і Васіль.
    Прыехаў начальнік дыстанцыі на дразіне чатыры работнікі корбу круцяць; кольцы шумяць, шэсцерня гудзіць; ляціць цялежка вёрст па дваццаць у гадзіну, толькі калёсы выюць.
    Паляцеў да Сёмкавай будкі; падскочыў Сёмка, адрапартаваў па-салдацку. Усё ў парадку знайшлося.
    — Даўно ты тут? — пытае начальнік.
    — Ад другога мая, ваша благародзіе...
    — Добра. А ў сто шэсцьдзесятым нумары хто? Дарожны майстар, што разам з ім ехаў, кажа: — Васіль Гушча.
    — Гушча, Гушча... а, гэта той самы, што вы мелі летась на ўвазе?
    — Той самы і ёсць.
    — Ну, добра, паглядзім і ў Васіля Гушчы. Валяй!
    Узяліся работнікі за корбу; пайшла цялежка ў ход. Глядзіць Сёмка на іх і думае: «Ну, будзе ў іх з суседам гульба».
    Гадзін цераз дзве пайшоў ён у абход. Бачыць, з далінкі па насыпу ідзе нехта, на галаве як бы нешта белае нясе. Пачаў Сымон прыглядацца; бачыць — Васіль: у руцэ палка, за плячамі хатулёк маты, твар хусткай абвязаны.
    — Суседзе, куды гэта ты? — крычыць Сёмка.
    1 Цялежка на чатырох колах, каторая коціцца па рэльсах ад таго, што работнікі круцяць корбу.
    ГІадышоў Васіль бліжэй; твару на ім няма.
    Белы, як хустка, вочы дзікія, пачаў гаварыць,— голасу няма.
    — У горад, кажа, у Маскву... у праўленне чыгункай.
    — У праўленне... вось япо што! Жаліцца ідзеш? Пакінь, Васіль, забудзь...
    — Не, братка, не забудуся. Позна ўжо забывацца. Бачыш, ён мяне ў твар выцяў, да крыві разбіў. Пакуль жыць буду, не забудуся, не пакіну гэтак.
    Узяў яго за руку Сёмка.
    — Пакінь, Васіль; праўду табе кажу: лепш не зробіш.
    — Якое там лепш' Я і сам ведаю, што лепш не зраблю. ІІраўду ты казаў, што такая наша доля. Сабе лепш не зраблю, але за праўду трэба, братка, стаяць.
    — Ты ж скажы, ад чаго ўсё пачалося?
    — Ды ад чаго ж... агледзеў усё, з дразіны сышоў, у будку глянуў. Я ўжо ведаў, што будзе крэпка пытаць, усё як мае быць прыгатаваў. Ужо хацеў ехаць, а я з жалабай. Ен тады ў крык: «Тут, кажа, важная рэвізія, а ты аб гародзе жаліцца!» Я не ўцерпеў, сказаў слова, не то каб ужо вельмі што, але ён не ўпадабаў. Як дасць ён мне!.. А я стаю сабе, як бы япо гэтак І трэба. Паехалі яны, апомніўся я, абмыў сабе твар і пайшоў.
    — А як жа будка?
    — Жонка асталася. Не прагледзіць; ды чорт з імі, і з дарогай іхняй!
    Устаў Васіль, сабраўся.
    — Бывай здароў, Сёмка, не ведаю, ці знайду сабе ўправу.
    — Няўжо ж ты пехатой пойдзеш?
    — На станцыі на таварны поезд папрашуся; заўтра ў Маскве буду.
    Развіталіся суседзі: пайшоў Васіль, і доўга яго не было. Жонка за яго рабіла, дзень і ноч не спала, саўсім замарылася, чакаючы мужа.
    На трэці дзепь прыехала рэвізія: машина, багажны вагон і два вагоны першай клясы, а Васіля ўсё няма. На чацвёрты дзень угледзеў Сёмка ягоную жонку: твар ажно азыз ад слёз, вочы чырвоныя.
    — Вярнуўся муж? — пытае.
    Махнула баба рукой, нічога нс адказала і пайшла v свой бок.
    IV
    Навучыўся Сёмка некалі яшчэ хлопцам з каліны дудкі рабіць. Выпаліць дротам у палачцы сярэдзіну, дзіркі дзе трэба прарэжа, на канцы пішчык зробіць і гэтак важна наладзіць, што хоць што хочаш іграй. Рабіў ён, як меў час, дудак многа і праз знаёмага кандуктара ў горад на рынак пасылаў. Давалі яму за штуку па чатыры грошы.
    На трэці дзень па рэвізіі пакінуў ён жонку ў хаце спатыкаць вячорны поезд, што ідзе а шостай гадзіне, а сам узяў ножык і пайшоў у лес палак сабе нарэзаць; дайшоў ёп да капца сваёй часці; у тым месцы дарога зразу заварачвалася. Спусціўся ён з насыпу і пайшоў лесам пад тару. За паўвярсты было вялікае балота, а каля яго пайлепшыя кусты для яго дудак раслі. Нарэзаў ён палак цэлы пук і ідзе дадому.
    Ідзе ён лесам; сонца ўжо заходзіла; усюды ціха, як у мёртвым царстве; чуе толькі, як птушкі чылікаюць ды сухі лом пад нагамі трашчыць. Падышоў Сёмка яшчэ крышку; скора і чыгунка, і здаецца яму, быццам ён чуе, як недзе жалеза аб жалеза звоніць. Пайшоў Сёмка скарэй. Папраўкі тагды ў іхнім участку не было. «Што б гэта значила?» — думае ён.
    Выходзіць ён на край лесу, перад ім чыгунка падымаецца; наверсе, на насыпе, нейкі чалавек, бачыць ён, нешта робіць. Пачаў падымацца да яго Сёмка ціха; думаў — шрубы нехта красці прыйшоў. Бачыць — І ча-