Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
—■ Так — рэвізор,— казаў дальш пятровец,— і то не адзін рэвізор — іх соткі: нашу акадэмію ўсю акружылі жандары і арыштавалі ўсіх — усіх, апрача некалькіх, якія прыпадкам былі ў Маскве (Пятроўска-Разумоўская Акадэмія знаходзілася пару вёрст за горадам, і ўсе студэнты жылі там у агульных памяшканнях). Вам хіба трэба ведаць, каб прыняць адпаведныя крокі,— кончыў пятровец і як раптоўна ўскочыў, так і раптоўна выскачыў ад нас.
Як пярун на нашыя галовы звалілася гэтая вестка.
Што падгатоўка паміж студэнцтва да выступу з пэўнымі вымаганнямі ўступак ад тагачаснага ўрада ішла — гэта было вядома амаль не ўсім студэнтам, але яшчэ варажылі, каб цяпер — на вясну — перад самымі экзаменам! мо лепш не выступаць, а адлажыць к налеццю. А ў пятроўцаў з сваім начальствам выйшла спрэчка, студэпты пагарачыліся крыху, і... сталася.
Цяпер не пара ўжо было разважаць, а брацца за работу, за арганізацыю, за агітацыю паміж універсантамі. Але перад намі была яшчэ ўся ноч. Не спалі мы гэтую ноч...
Назаўтра паміж 12—2 на нашим факультэце ішла лекцыя фізікі. Старэнькі, худзенькі прафесар Сталетаў чытаў так ціха і так лаканічна, што на яго гадзінах прыходзілася вуха трымаць войстра, каб не прапусціць ні аднаго слова, і такая бывала ціхота, што чутно было, як неспадзеўкі заляцеўшая муха звініць. Але не тое сталася сягоння: пад час лекцыі ўвайшоў нейкі не малады ўжо, з доўгімі валасамі студэнт і, падышоўшы да першых лаваў, уткнуў некалькі запісак. Запіскі гэтыя паляцелі з рук у рукі. У іх пісалася: «Таварышы! сягонняшняй ночы ўсіх пятроўцаў арыштавалі! Вы дасканальна памятаеце, як пятроўцы хутка адклікаліся на ўсе патрэбы і выступленні нас — універсантаў. Цяпер чарод за намі. Усе, як
адзін, павінны мы выступіць на абаропу пашых правоў і на абарону нашых таварышаў — пятроўцаў: або няхай асвабодзяць іх, або няхаіі і нас забіраюць! Дык на сходку! На сходку — у сад універсітэцкі!»
Прафесар не мог не прыкмеціць несиакойнага руху паміж студэнтаў, але лекцыі сваёй не спыняў, пакуль з верхніх лаваў, да каторых ужо дайшлі запіскі,— не адазваліся:
— Таварышы! Годзе яго слухаць — пара на сходку!
Аўдыторыя заварушылася —• пачала гудзець. Сталетаў, паглядаючы на ўсіх, замоўк.
3 верхніх радоў пачалі збягаць, зрабілася завіруха: адзін за другім сталі выбягаць за дзверы аўдыторыі. На калідорах таксама была вялікая суматоха. Адусюль чуўся адзін і той самы клік:
— На сходку! На сходку!
Праз двор беглі ўжо студэнты: адны — у сад на сход, другія... давалі драпака за вароты — на вуліцу.
У садзе універсітэцкім сабралася ладная кучка студэнтаў; знайшліся, разумеецца, аратары, каторыя зараз жа пачалі ўзбірацца на нейкія выпадкова там стаяўшыя скрынкі, на дрэвы нават, і адтуль ліліся прамовы. Паміж студэнцкіх бліскучых мундзіраў сталі ўвіхацца нейкія падазроныя тыпы штацкія, якія пілыіа слядзілі за прамоўцамі. А прамоўцы ставілі варункі ясныя: або выпушчайце пятроўцаў, або бярыце нас і садзіце разам з імі Ў турму.
ІІаказаўся рэктар, але на яго ніхто і ўвагі не звяртаў: не толькі не слухалі яго прамовы, але нат свістаць пачалі. Г'эта прымусіла пана рэктара як найхутчэй схавацца.
Прыйшоў тады інспектар Д.„, каторага студэнты вельмі любілі і паважалі, і таксама пачаў прамову, але зпаць было, што гэтыя словы гаварыў ён толькі «по долгу службы». Ясна адчувалася, што будзь тэты чалавек цяпер студэнтам, дык сядзеў бы таксама, як вунь той кас-
маты студэпт, па дрэве, трымаўся за галіпу і крычаў бы, трасучы кулакамі.
Інспектара выслухалі— уважна, але моўчкі. Скончыўшы сваю прамову, ён неяк нязграбна махануў рукавом каля свайго вока...
Ці не было ў гэтым воку чаго непатрэбнага ды, крый божа, забароненага?.. Крута павярнуўся інспектар і пайшоў ва універсітэцкі гмах.
Прамовы не памаглі: студэнты цвёрда стаялі на сваім; відаць было, што зговару не спадзявацца.
Тады... тады скрыганулі жалезныя вароты, якія зачынялі ўніверсітэцкія двор і сад ад Маховай вуліцы, і раптоўна ўляцела конная жандармерыя.
— Разайдзіцеся, гаспада,— крыкнуў начальнік атрада.
— Hi за што! — гуканулі студэнты.
— Так мы вас забяром,— прабаваў настрашыць начальнік.
— Бяры: даўно пара, каб цябе самога чорт забраў!— адказалі студэнты.
Пачалася кароткая каманда:
-— На-а-а-хвост! Кру-у-гом •— арш!..
Адзін момант — і ўсе студэнты былі акружаны; конь прытуляўся да каня так шчыльна, што, здавалася, паміж іх і муха не праціснецца. Тэты манеўр, не зважаючы на дрэвы ў гэтым месцы, зроблены быў так спрытна і складна, што некаторыя студэнты заляскалі ў далоні на «брава», чым выклікалі агульны смех паміж арыштаваных і вялікае здзіўленне жандараў.
Праўда, у тэты самы час здарыўся і саўсім іншага характару інцыдэнт: адзін з-паміж жандараў наляцеў праз лад ужо блізка на аднаго студэнта, а той — калі не зацюкае на жандара, як на ваўка: «ага — ціў-у яго! ага — ціў-у!» дый у дадатку яшчэ і плюнуў проста на яго. Жандар агледзеўся ўвокал, дастаў хустачку і, абцёршыся, саўсім спакойна адазваўся:
— Какой вы шутник.
Чаму не нагайка, а гэткі мядовы адказ спаткаў адважнага студэнта — прычыны трэба шукаць, разумеецца, не ў далікатнасці жандара, а ў тым настрою Масквы да студэнтаў наогул, які выказаўся тады ў апошні час.
Каб тэты настрой лепш зразумець, прыходзіцца крышку збочыць з гэтага апавядання.
Даўней, бадай, нідзе не было такога варожага настрою да студэнтаў, як у Маскве: дробнае купецтва, мяшчанства і асабліва маскоўскія мяснікі — інакш і не гл<ядзелі на студэнтаў як на с і ц і л і с т а ў, якія ідуць і проці бога, і проці цара-бацюшкі,— а гэта лічылася найвялікшым праступкам. Амаль не за кожным разам, як толькі пачынаўся бунт студэнтаў,— на іх выпушчалі цэлыя банды хуліганаў-мяснікоў, і тыя з вялікай ахвотай і нат са смакам кідаліся — як азвярэлыя — з нажамі на моладзь, і пачыналася дзікая расправа...
Але ось — пад той час — студэнты ўрэзалі такіх пару штук, што і купецтва, і мяшчанства, і разнікі — толькі губу разявілі ды рукамі развялі і галовамі, як бараны, трэслі,— а ўцяміць нічога не маглі.
А справа была гэткая: студэнты даведаліся, што ў Сібіры 1 памёр сасланец — ідэал тагачаснай моладзі — аўтар «Что делать?» — Мікалай Чарнышэўскі. Трэба было выкарыстаць тэту смерць для дэманстрацыі. Студэнцкая дэлегацыя спярша звярнулася да свайго начальства, каб пазволілі адслужыць паніхіду ў сваёй універсітэцкай царкве. Як і трэба было спадзявацца,— начальства універсітэцкае на гэта не згадзілася. Тады тая самая дэлегацыя, а за ёю ўжо і цэлая хмара студэнтаў — пайшлі вуліцамі да дома генерал-губернатара з тым жа дамаганнем.
Генерал-губернатарам у Маскве тады быў князь Даў-
1 Відавочная недакладнасць. М. Чарнышэўскі памёр ў Саратаве, ужо вярнуўшыся з ссылкі (заўв. укладальніка).
гарукі — той самы, аб каторым пасля яго выезду з Масквы казалі: «Даўгі — засталіся, а рукі — гіаехалі...» Чалавек ён быў някепскі, але таксама не мог адважыцца даць пазваленне памаліцца за душу палітычнага ссыльнага.
Усё гэта было толькі вада на млын моладзі. Набожная Масква загудзела: бязбожнікі студэнты хочуць ісці ў царкву спраўляць паніхіду (па кім — добра не разбіраліся), а начальства не пушчае. Што за ліха?!
Але моладзь надумала выкарыстаць тэты выпадах да канца.
Таго ж вечару колькі студэнтаў, пераадзеўшыся ў цывільныя вопраткі, пайшлі ў маленькую царкву, якая, бадай, і цяпер яшчэ стаіць на рагу Пушкінскага бульвара, і закупілі на заўтрашні дзень паніхіду па «рабе божым — Мікалаю».
Старэнькі попік саўсім не разбіраўся ў палітыцы дый, пэўна ж, ніколі аб ніякім Міколе Чарнышэўскім і не чуў: урэшце, студэнты і не называлі прозвішча, а толькі імя нябожчыка,— дык на ўсё ахвотна згадзіўся.
Назаўтра зрання каля царквы круцілася толькі некалькі чалавек моладзі. Пачалася паніхіда. Ажно — адкуль тое бралася—калі стаў валіць сюды народ—цэлымі групамі, шарэнгамі і наўздзіў: універсанты, курсісткі, пятроўцы, акадэмікі і г. д.— адна моладзь. У царкве студэнцкі хор, нікога не пытаючы, падмяніў царкоўны хор. Бацюшка струхлеў, але паніхіду, бедны, правіў далей. Моладзь у царкве не тоўпілася і запрудзіла вуліцы і часць Пушкінскага бульвара. Стала збірацца і розная публіка.
Наляцелі жандары, паліцыя, але што ж было рабіць? Уся моладзь, скінуўшы шапкі, спакойна і паважна стаяла, быццам малілася. Разганяць ці арыштоўваць — вельмі рызыкоўная была штука: як гнаць з паніхіды? з царквы? а тут яшчэ нехта крыкнуў на паліцыю:
— Шапкі далоў! Далоў шапкіі
17*
25Р
Прыйшлося і шапкі скінуць і — хоць мо зубамі скрыгаталі, але трэба было прастаяць ціха да канца паніхіды і таксама нібыта маліцца.
Надзея, што нешта ды будзе пасля паніхіды — таксама не збылася: моладзь спакойна, у парадку разышлася, і прычапіцца да чаго-колечы нельга было.
Шмат гутаркі было аб гэтай паніхідзе, пакуль забыліся, супакоіліся. Ажно тут новы выпадак, яшчэ паважнейшага складу, саўсім ужо збіў з тоўку ворагаў студэнтаў.
18-га лютага 188... г. некалькі цывільных, добра адзетых чалавек, зайшлі ў найвялікшую ў Маскве царкву — Хрыста Спасіцеля і закупілі, багата заплаціўшы, паніхіду на заўтрашні дзень за супакой душы «раба божага— Аляксандра»...
Калі ж на другі дзень пачалі з усіх бакоў вялікай Масквы паказвацца гурткі моладзі і кіравацца ў адным напрамку ■—да царквы Хрыста Спасіцеля,— паліцыя і жандары знюхалі, што тут ёсць нейкі падвох, і кінуліся да царквы. Там ішла паніхіда, і ўжо крыху сабралася народу. Царкву зачынілі і паставілі варту, каб нікога туды не пушчаць.
Прыпазніўшаяся моладзь таўклася групамі на царкоўным пляцы і гутарыла з публікай.
— Што тут такое? — дапытваліся маскоўцы.
— А што ж,— адказвалі студэнты,— сягоння 19 лютага — дзень асвабаджэння сялянаў, ось мы і хацелі адправіць паніхіду па цару асвабадзіцелю, а бачыце — пам не пазваляюць.
Жыхары былі абураны страшэнна: як так? Бязбожнікі-студэнты хочуць маліцца за цара, а ім не пазваляюць!
I ось з таго часу адносіны да студэнтаў саўсім змяніліся як маскоўскага купецтва, так і мяшчанства, а нат ' разнікоў: замест нянавісці з’явілася нейкая спагаднасць. А зважаючы на агульны настрой маскоўскіх жыхароў, 260
прыходзілася і паліцыі, і жандарам стрымоўвацца з сваімі звярынымі імпэтамі.
Цяпер, выказаўшы некаторыя прычыны «новага курсу» да бунтаў студэнтаў, перайдзем далей да нашага загаловачнага апавядання.