• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Ляснула ўся падмога не толькі для налібочанскіх, а і для іншых з суседніх вёсак сяляп. Сталі кідацца людзі на іншыя заработкі — дрэнныя заработкі: пайшлі зладзействы, суды. А ў гэтых старонах людзі да судоў, відаць, ласы, бо калі выбраўся я з Налібок і пусціўся праз Пруды і Камень на Івянец, то куды, было, ні зайдзеш — усёй гутаркі, што аб судах, а я, прызнацца, і не люблю, і баюся іх, як агня, дык пёр як мага, каб як скарэй мінуць гэтыя песпакойныя старонкі, і тады толькі супакоіўся, калі ўгледзеў Івянец. А і спачыць было па чым і было дзе: з Налібок у Івянец— ладны кавалак, а трапіў да такіх людзей, што не ў кожнага сваяка так будзе...
    XII
    Івянец—Люцынка
    Івяпец— старасвецкае мястэчка. Сведчаць аб гэтым два велізарныя з баштамі * муры даўнейшых каталіцкіх манастыроў. Кажуць, быццам злучаны яны надземным ходам. Кажуць,— а чы праўда, чы не—хто ведае. Мы нічога не ведаем. Не ведаем, што ёсць на зямлі, а не то што пад зямлёй. Не ведаем нават, хто жыве на гэтай зямлі,— чыя яна бацькаўшчына. Спытайцеся нашага селяніна-беларуса, хто ён, дзе жыве, а пэўна пачуеце такі самы адказ, які І я скрозь чуў. «Тутэйшы,— скажа вам,— я!» Мы нічога не ведаем дый не цікавімся ведаць. Смех сказаць, але мы — хоць з апісання — па кніжцы лепш І болей можам ведаць аб якім кавалку зямлі ў Афрыцы ці Аўстраліі, чым, напрыклад, аб Віленскай губерні. Адна толькі пацеха ёсць для нас, ды і тая дрэнная: не мы адны — беларусы — гэтак спім у шапку, спяць у Расеі ўсе; вось і не дзіва, што, напрыклад, у Сібіры адступаюць чы аддаюць загранічным багачам абшары зямлі
    ў арэнду, як ката ў мяху — за нішто, бо не ведаюць, якое багацце выпушчаюць з рук сваіх; а тыя чужынцы, заграбаючы наши мільёны, з нас жа кпяць. Загранічныя вучоныя людзі не толькі кожны куточак, кожны шматочак роднай зямлі зведалі і дэтальна апісалі, але едуць у далёкія нязнаныя краі, трацяць час, грошы, а іншым разам і здароўе, каб узбагаціць свой край, свой народ навучнымі ведамасцямі. Там яны не толькі прыглядаюцца да цяперашняга жыцця і звычаяў, але, рыючыся глыбока ў зямлі, адкапваюць даўнейшыя, спрадвечныя памяткі і з іх-то спазнаюць гісторыю даўнейшага жыцця народаў. Як багацце краю залежыць ад спазнання яго самога, так мінуўшая гісторыя народаў — гэта адкрытая кніга, з каторай можна даведацца аб усіх прычынах развіцця І упадку гэтых народаў; па гэтай кнізе — па гэтай вяковай практыцы, мы павінны вучыцца, як нам трэба кіравацца ў цяперашнім жыцці, каб будаваць лепшую сабе будучыну. ёсць і ў нашым краю шмат і на зямлі, і пад зямлёй старадаўніх забыткаў, каторыя адкрылі б нам вочы не на адну цёмную пляму нашага мінуўшага жыц­ця, але мы не рупімся аб гэтым. Так і з Івянецкімі манастырамі. 3 часам гэтыя манастыры перакулілі на цэрквы. Адна з іх згарэла. Тырчаць толькі высокія башты яе — цяперашні прытулак буслаў, дый месцамі ацалеўшыя сцены; у сярэдзіне — пры сценах гэтых відаць яшчэ абломкі амбоны і даўнейшыя фігуры нейкіх святых. Тамтэйшыя каталікі, не маючы касцёла, гадоў пяць таму, стараліся, каб ім вярнулі гэту рудэру *, і меліся яе давясці да парадку. Каталікі нядаўна пабудавалі да часу невялічкі касцёл пры сваім могільніку. Успомніўшы аб ім, успомніў я праваслаўны і жыдоўскі могільнікі. Месцы пад іх адведзены недалёка мястэчка пад узгоркам амаль не супраціў адзін другога. Праваслаўны могільнік без ніякага плота; жыдоўскі — гладка і моцна абгароджаны. Відаць, што і на гэтым свеце адны любяць прастор, другія прывыклі да... «чарты аседласці»...
    Вельмі спадабаліся мне хаткі івяпецкіх мяшчан... просценькія яны, іншыя і старэнькія, але чысценькія; дзенідзе садочкі; у якое аконца ні глянь — паўнюсенька вазонаў, кветак; добрая варажба: не благі той чалавек, хто любе хараство, і я вельмі жалею, што не меў часу больш і лепей пазнаць івянчан.
    Івянец мае сваю славу — заслужоную славу: вырабляюць тут кафлі да печы і розную гліняную пасудзіну; усе гэтыя вырабы вельмі аздобныя; рысунак пекны і арыгінальны. Але мы, калі і маем што добрае, то не ўмеем з гэтага выкарыстаць: івянецкім фабрыкантам трэба было б канешне мець па мястэчках і гарадах свае хаўрусныя склады ўсялякіх сваіх вырабаў; толькі такім па­радкам можна было б павялічыць продаж, расшырыць свае фабрыкі і даць заработкі мясцовым здольным мулярскім работнікам, каторыя цяпер мусяць цягацца па све­пе, шукаючы працы на кавалак хлеба. Апрача таго, усялякія вырабы павінны мець на кожнай пасудзіне сваю фабрычную марку на чыстым тавары і асобны знак на браках; так робіць кожная лепшая і справядлівая фабрыка. Варта даваць час ад часу і абвесткі ў газетах, які тавар ёсць на складзе і па якой цане прадаецца. Усялякі гандаль вымагае рупнасці, спрыту і заходу каля яго, а у нас гэтага часта нехват. У Івянцы спаткаўся я з некаторымі людзьмі, што шчыра спагадаюць беларускай справе; пільна слядзяць за ўзростам яе і працуюць над беларускай граматыкай. Памажы ім божа! Вельмі добра было б, каб гэткія працы прысылалі ў рэдакцыю, дзе, як мне вядома, ужо ёсць шмат сабранага матэрыялу, а чым яго будзе болей, тым лепей, лягчэй І акуратней можна будзе ўзяцца за гэту вялікую і важную працу.
    Выгодна спачыўшы і смачна папалуднаваўшы, з Івянца пусціўся я пуцявінкамі адшукаць тую хатку, пад страхой каторай некалісь-то ламаў свае пальцы, каб як нагрэмзапь першую літару. Шмат з таго часу вады ўплыло, ох, шмат! Шасцёра нас там было: тры дзяўчынкі (адна
    з іх ужо ў магіле) і тры хлопчыкі; я быў найменшым — гадкоў сем меў; вучылі нас розных навук, нават музыкі. Наша вучыцелька (вечны ёй ужо пакой!) і яе бацькі так умелі падахвочываць нас да навукі, што кожны з нас наперабой браўся да яе. Гэта было ў 187... гаду ў фальварку першага беларускага песняра — Вінцука Марцінкевіча — Люцынцы... Памятаю я і Люцынку, і яе гаспадара: старэнькі ўжо тады быў, але надта добры, вясёлы, жартаўлівы. Памятаю і вялікі куфар, куды хаваў ён сваё пісанне, паўнюсенькі быў, але мала выйшла гэтага пісання адтуль у свет: па смерці Марцінкевіча стары дом згарэў, пайшла з дымам і большая палова працы гэтага заслужанага для нашай бацькаўшчыны чалавека. Дзіўлюся я цяпер, як мог ён столькі працаваць, калі цалюсенькі дзень у гэтым самым доме дзеці—адны барабанілі на фартап'яне, другія — галасілі над кніжкай, іншыя — дурэлі: музыка, смех, гоман, крык, а ніколі, бывала, сло­ва благога не скажуць ні ён сам, ні яго жонка-старушка, ні дачка — наша вучыцельніца. Любілі яны нас,— чулі гэта нашыя дзіцячыя душачкі, ды і мы іх з усяго сэрца кахалі, шанавалі, як родных бацькоў. На кожны важнейшы, бывала, дзень — нябожчык пісаў для нас усіх — дзяцей якую-колечы камедыю, мы яе вучыліся, з’язджаліся госці, і ішло прадстаўленне. Памятаю доўгія восенныя вечары... памятаю цікавыя апавяданпі аб родпай бацькаўшчыне і аб далёкіх халодных краях, куды злая доля заганяе шмат людзей... Збіўшыся ў кучку, слухаем мы гэтыя дзівы, а нябожчыца, жонка песняра, ціхачом уцірае слязіну; шчымелі нашы сэрцы, у грудзях нешта бунтавалася. Але скончылася тут наша навука: нас паразвозілі да бацькоў. Цяпер, ідучы, калі здалёку ўгледзеў я Люцынку, таксама як некалісь-некалісь, зашчымела маё сэрца, у грудзях нешта бунтавалася, але ўжо не кулакі заціснуліся, а толькі скацілася па твары слязіна...
    ...Бывае, находзяць думкі — іншы раз ■— вясёлыя, то
    ізноў — сумныя, але такія дарагія, такія патайныя, што чалавек ажио аглядаешся, быццам баішся, каб хто не падслухаў, не падгледзіў, не дагадаўся іх, бо іх ведаць ніхто не павінен — ніхто!..
    ХІП
    Люцынка—Першаі
    На месцы старога згарэўшага дома ў Люцынцы стаіць цяпер новенькі зграбненькі дамочак — зусім на манер местачковага. Зграбненькі ён зверху, чысценькі — усярэдзіне; мэблі пекныя, мяккія,— сядзіш, як на пярыне; фартап’ян аж блішчыць, але... усё ж ткі не мяняў бы я на яго тую даўйейшую старэнькую згорбленую пад амшалай стрэхай хатку... Ніяк не магу я прывыкнуць да цяперашняга ладу на свеце: то фарніркай наложаць, то палітурай пацягнуць, глядзіш — здаецца, усё быццам і добра, а што там пад гэтым лоскам, што ўсярэдзіне,— і не разбярэш... У Люцынцы жывуць цяпер унучкі нашага песняра, вось і стаў я іх дапытваць, чы не засталося якіх памятак па ім, але апрача партрэтаў ды рваных кавалачкаў пісулек,— нічога няма: усё агонь забраў. А было гэтага, помню, паўнюсенькі велізарны куфар. Прасіў я цяперашніх паняў Люцынкі, каб былі ласкавы сабраць і спісаць, якія самі памятаюць, чы мо радня, або суседзі, усе ведамасці аб нябожчыку сваім дзеду. Нямала, ба­дан, іх сабралася б і пэўна вельмі б былі цікаўныя; асабліва за часоў, калі Марцінкевіч вёў дружбу з вялікім песняром-лірыкам, каторага, хоць і пісаў па-польску, таксама ўзгадавала Беларусь — Уладзіславам Сыракомляй (праўдзівае прозвішча яго — Людвіг Кандратовіч). Абяцаць абяцалі і пэўна абяцанку захочуць споўніць. Жыве яшчэ недалёка Люцынкі пан Ж---, каторы таксама дру-
    жыў з нябожчыкам песняром нашым, лётаў я і туды, але дома не застаў — у Мінску быў. Хадзіў і па акалічных засценках, рады засцянковічы ўспамінаць свайго песняра, але твораў яго добра не памятаюць, а снісаных знайсці не мог і толькі ў нейкі месяц атрымаў пісульку, што адшукалі там на маю просьбу «Дудара» І «Дажынкі».
    3 нейкім жалем і болем сэрца пакідаў я Люцынку (апошні хіба ўжо раз), мінаючы тут памятную мне ліпу, у цяні каторай столькі-то раз грамадка наша палудиавала (і па сягонняшні дзень памятаю люцынскія халаднічкі, а запяканы хлеб як успомню, здаецца, і цяпер пах з яго ідзе); пад ліпай гэтай не раз даводзілася і мне стаяць з галіной у колькі раз большай за сябе на варце, каб ба­ран! божа ўтелерку з ядой чы ў міску не ўвалілася муха, бо тады квіт ядзе, так іх нябожчык брыдаўся. Мінуў я добра знаёмую горку — зераслі ўжо сцяжынкі на ёй,— там над ручайком у пясочку часта капаліся мы, ляпілі і пяклі пірагі, муравалі печы; там жа не раз знаходзілі старый макеты і нейкія бляшкі... Знайшліся б пэўна і цяпер яшчэ і манеты, і бляшкі, хваціла б і пяску на печы і пірагі, але не знойдуцца мінуўшыя годы!!.
    3 Люцынкі пацягнуўся я пуцявінкамі па Першаі. Як малюнкі, то на ўзгорку, то пры лясочку панасаджаны дзе-нідзе хаткі; быццам хаваюцца яны ад людзей, каб не стрывожылі той цішы, якая вее ўкруг іх... Вось і Пер­ша!: вялікая вёска, касцёл, двор; тут жа і палацы першайскага графа Тышкевіча.