Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
Кругу дзеля гэтага каваля даў-то даў,— але нанач дацягнуўся да в. Кармэляны. Чуць-чуць упрасіўся нанач, бо тутэйшыя сяляне, глянуўшы на мае падарожныя куцыя мэшты *, прызналі мяне за мар’явіта *, і прыйшлося перад імі добры экзамен дзяржаць... Але ў гумно — на салому, дзе я начаваў, прыбег — і прыкуцнуў побач мяне сын гаспадара ды давай перапрашаць за цемнату сваіх бацькоў... Веска вялікая, дый жылі б нішто, каб не суседні сялянскі адвакат, каторы смокча даходы сабе з прашэнняў і гэтым дыхае, апрача таго, завяліся тут распуста і зладзейства, ды шнуравая гаспадарка даканчвае, а перайсці на хутары — згоды няма. За Кармэлянамі горы і ўзгоркі штораз малеюць, каменняў менш, дарогі штораз лепшыя: роўныя, гладкія. Чубочкі лясоў то з тон, то з другой стараны, але толькі чубочкі. Ледзь падходзячы да вёскі Цілйксіны, пачынаецца як мае быць лес — лес казённы. Заходжу да лесніка, прашу кіслага малака, бо на такой спякоце толькі і ахвота да яго. Маладзенькая гаспадынька стаўляе яго поўную міску і стог бліноў кладзе, а маленькі гадавы хлопчык круціцца каля яе спадніцы дый просіць: «Мама, мама! Дай кароўяга малака!» — «Хадзі,— кажу,— разам будзем есці». — «Не,— адказвае хлопчык,— у цябе кіслае малако — бычачае, а я кароўяга хачу — салодкага!» Падзякаваўшы гаспадарам за «бычачае» малако, крапчэйшымі ўжо нагамі пайшоў я далей. Поле змяняецца: гор штораз менш, раўніна, каменняў няма, а во лес — першы лес, у каторым можна было знайсці добры день і смашна ў ім храпануць... За лесам зара рэшткі агромністых муроў старадаўняга манастыра — Нарвеліійкі. Цяпер яшчэ стаіць вялізная званіца, але на месцы самога манастыра стаіць ужо толькі крыж. Ніжэй жа збудаваны новы вялікі на два этажы дом з агародам і садам навокал. Тут вучаць цяпер маладых дзяўчатак розных гаспадарскіх работ. Як пчолкі, увіхаюцца яны то з палівачкамі, то з лапатачкамі каля градак і дрэў... Дай божа
ім трапіць на добрую сваю гаспадарку, а навука іхняя дарма не прападзе... Вось скора і Сурвелішкі; пачынаюцца вялікія дворныя абшары. Ураджаі лепш за сярэднія. Тут ёсць бровар і фабрика дахоўкі. Гэта яшчэ першыя фабрычныя заводы, якія папаліся мне па дарозе з Вільні. Ад Сурвелішак недалёка ўжо і Трабы — верст 5. Зямля штораз горшая: пясочкі глыбейшыя і глыбейшыя, сасоннічак нізенькі каранжаваты *, скрозь кусты пад’ялоўцу, жыта слабейшие, нізкае, з дробнымі каласкамі, ярыну пазапякала. А вось і самыя Трабы — у нізіне маленькае, брудненькае мястэчка, толькі ўсёй красы — пекны новы касцёл. ёсць тут і пошта, дык трэба карыстаць з яе і канчаць пісаць.
IV
Трабы—Такарышкі—Даўнары—Бакшты
У Трабы папаў я на торжышча. Дзень быў жыдам 1 святочны, але народу сабралася. Торг найбольш ішоў на скаціну: кароў і коней. Цэны на іх трымаліся добрыя: чуць што лепшая кароўка — 40—60 р.; копь добры — рублёў 80, а то і больш. Жыта, ячмень, авёс, можна сказаць, у адной цане — кап. 65 за пуд. На торг ласа спаглядалі нашы жыдкі, але, апрача як сваімі піўнымі шыночкамі, нічым болей у дзеле прычаснымі не былі. Глядзеў я і дзівіўся з тутэйшых мужчын: спякота была страшэнная, а яны — хто ў карацейшых, а хто і зусім у даўгаполых суконных цяжкіх світках цягаліся, быццам
1 У тэксце некаторых твораў пісьменніка, прысвечаных паказу дарэвалюцыйнага жыцця, сустракаецца слова «жыд». Паколькі гэтае слова ўжывалася тады як бытавое і за ім не стаяла знявага чалавека яўрэйскай нацыянальнасці, рэдкалегія палічыла магчымым пакінуць яго ў творах даўно памёршага аўтара без змен.
пакутуючыя душачкі, абліваючыся потам, па калдобінах местачковых вуліц. Ці ж бы ў іх не было дома белага лёгкага балахона, якія скрозь носяць нашы беларусы? За Трабамі ізноў, як перад мястэчкам, пацягнуліся пяскі і пяскі, каранжавыя сасонкі і кусточкі пад’ялоўцу. Гадоў восем таму назад тутэйшыя і акалічныя сяляне каля каляд пачыналі ўжо купляць хлябок, але потым за намовай і прыкладам новага гаспадара суседняга двара — Бокшышак кінуліся сеяць яны лубін, і цяпер не толькі хапае хлеба, але і ў запасе які пудзік калі-пекалі астаецца. Вёрст 5—6 ад Траб зямля быццам крыху цямнее; поле выглядае весялей; раўніпа — скрозь. Здалёку відаць Такарышкі: двор і вёска. У двары агромпісты паравы млын. За колькі міль цягнуцца сюды падводы з розным дабром, шмат трацячы часу і па дарогу і не раз чакаючы сваёй чародкі. Так здарылася якраз пры мне: не хапіла нейкай падмазкі да машыны, і млын стаў, а вазы прыбывалі і прыбывалі. Чаму підзе пяма тут моды ставіць, калі вады нехват, ветракоў? Я ведаю — бачыў пекаторыя пашы старопкі, дзе толькі ветракамі і абходзяцца. Вёскі там велізарныя, і кожная з іх мае такіх млынаў 5— 6. Чы ж бы ў гэтай старане быў іншы вецер? Трэба толькі добрага майстра, а не партача паставіць да работы. I хай хоць адна вёска, каторая што найдальш ад гэтага паравога млына, хоць бы хаўрусам — супольна папрабавала збудаваць добры вятрак, што пэўна скора верне кошт, а пасля будзе даваць і даход і вялікую выгаду. За Такарышкамі, мінаючы адну вёску — Даўнары, уцешыўся я, угледзеўшы, як дагадаліся тутэйшыя сяляне разумна выкарыстаць з таго балота-шляму, каторы панакідалі яны каля сваёй вёскі, чысцячы равы каля дарогі І ямы, дзе мочаць пяньку. Вось кожны з іх, разраўнаваўшы сабе кавалачак шляму, абгарадзіў,— і там пазасаджвалі варыва, высадкі. Маладчынкі — даўнарскія гаспадынькі!
Падбіраюся ўжо бліжэй Бакшт: штораз трапляюцца
іншыя зусім вопраткі, чуваць і вялікую розніцу ў самой мове. Дагэтуль ад Вілыіі па тых вёсках і засценках, каторыя мне давялося прахадзіць — амаль не ўсе каталікі, дык і мова іх, асабліва па засценках, зафарбавана крыху польскімі словамі, але толькі крыху і то найбольш тымі фанабэрыкамі, каторыя, сустрэціўшы новага чалавека, хочупь паказаць, што яны не такія, як усе; але калі гэтага самага франта падслухаеш з-за плота, як ён з жонкай лаецца, то ўжо, будзь пэўны, не пачуеш там ніводпага польскага слова. Мова беларуская ўжываецца скрозь зусім такая, якой піша і ўжывае цяпер «Наша Ніва». Наогул шмат лепей знаюць сваю родную мову кабеты, чым мужчины. Таксама надта добра гукаюць па-беларуску і тутэйшыя даўнейшыя жыды. Здарылася мне сустрэціць у адным месцы старую жыдоўку, каторай, за часоў яе моладасці, за пейкія-то мусі грашкі, муж так адбіў глузды, што тая, бедная, з таго часу аглухла. Дык вось, не чуючы здаўна навамоднага калецтва ў тутэйшай мове, у памяці яе засталася толькі даўнейшая — чыстая беларуская. Ну і праўда: аж міла было слухаць: гутарка яе як вада плыве, словы зычныя, і мяккія, і плывучыя, і спеўныя. 3 вялікай ахвотай доўгі час я з гэтай жыдоўкай прасядзеў і слухаў... Чуць не забыўся я сказаць аб адным слове, якое я тут скрозь чуў. Тут не скажуць нідзе, пачынаючы, бадай, ад самой Вільні: адна вярста, дзве вярсты, а — адзін вёрст, два, тры вёрст І г. д. Вось усёй розніцы І было дагэтуль, але каля Бакшт пачуў я зусім неспадзяваную навіну. Тут захавалася яшчэ старадаўняя беларуская форма ў вымове некаторых слоў, не скажуць — валы, гады, сталы, але — валэ, гадэ, сталэ; захаваліся тут і беларускія вопраткі: кабеты іншыя носяць яшчэ каптуры з навушнікамі, а наверх завязваюць хустку,—• спераду гладка прыстае яна да валос, а ззаду — каля патыліцы — тарчаць два ў розныя бакі моцна накрахмаленыя рагі. Спадніцы самадзялковыя, у кашулі верх перада і наплечнікі (нараменнікі)
вышываныя ніткамі або цэлыіымі кавалкамі паркалю; на гэта надзяваюць найбольш чорныя чы гранатовый гарсэты, а наверх белыя доўгія балахоны. Бадай, такы самыя белыя балахоны носяць і мужчыны. Але вось відаць ужо і Бакшты. Як у абручы, укруг апаясана цёмным лесам, стаіць вёска, раскінуўшыся на 2—3 вярсты на гладкай, як стол, раўніне. Гэткай аграмаднай вёскі на сваёй дарозе я яшчэ не сустрэціў. Адно толькі добра, што хаты яе не скрозь цесна пабудаваны, а параскіданы месцамі далёка адна ад адной. Гэта, бадай, адна з найважнейшых прычын, што калі і быў які тут пажар, то даволіўся ён не такімі вялікімі абшарамі, як па іншых месцах. Сяляне тутэйшыя ўсе праваслаўныя, і мова іх страшэнна пакалечана расейскімі словамі, а яшчэ дзіўней, што побач гэтых расейскіх слоў трапляюцца і зусім польскія, якіх мне не здарылася чуць нават паміж беларусаў-каталікоў. Так, напрыклад, замест пятніца кажуць — пёнтэк, мест вялікі — велькі, іншыя кажуць мест лаві — лапай, хоць гэта «лапай» чуў я толькі паміж плытнікаў,— быць можа, прывязлі яны яго з Гродны чы Коўны. Мужчына, сустрэціўшы, іначай не адазвецца, як здраства; затое кабеты і дзеці «пахвалёнага» ўжываюць. Таксама паміж дзяцей і кабет і сама мова зусім іншая: ані крыху не чуваць у ёй расейшчыны, дык скуль узялася і бярэцца яна паміж мужчын? Чы і тут не тая самая прычына, якая паміж беларусаў-каталікоў: хочуць людзі праз сваю цемнату паказацца не тым, чым яны ёсць, і зусім калечаць сваю родную мову. Дык што ж ты з імі зробіш? Без дурняў, кажуць, свет не можа абысціся... Але жаль, вялікі жаль я маю да тых, што як тыя курчаты, вылупіўшыся пад саламянай страхой, за апошнія бацькоўскія крывавыя грошы прыждалі надзець модныя куртатыя з бліскучымі гузікамі курткі дый цяпер чураюцца сваёй роднай мовы! Але калі ўжо дагэтуль мова беларуская захавалася і жыве, то І жыць будзе; а мова — гэта душа нацыянальная парода, калі ёсць такая
душа, то ёсць і гаспадар яе — гэта сам народ, а як не гіне парод з нацыянальнай душой, так не загіне беларускінарод!
Дык не чурацца, не заракацца трэба гэтага народа, а ісці на сустрэчу яго жаданням, яго думкам. Хай кожны, каму дораг свой родны край, загляне хоць у бліжэйшыя вёскі, загляне над надгніўшыя стрэхі хатак, хан дзеліцца сваімі думкамі, радамі, вестачкамі, а пэўне сустрэне там прыхільнасць... Хай кожны святлейшы чалавек ідзе паміж гэтага народа і запальвае паміж яго светач навукі, свядомасці, справядлівасці і гэткім парадкам сплачвае хоць частку таго доўгу, які ён зацягнуў перад роднай сваёй старонкай, каторая ўскалыхала і ўзгадавала яго!
V
Бакшты—Заберазь
Як з самых Бакшт, так і з усёй бакштанскай воласні нямала моладзі рассыпаецца па ўсіх кутках роднай Беларусі. Бацькі сваіх дзяцей, каторыя скончаць тутэйшыя школкі, як мага з астатку высылаюць іх вучыцца далей: найбольш на народных вучыцялёў, а за апошпія часы сталі пасылаць і ў фельчарскія школы. Дык каму ж, калі не той моладзі трэба шанаваць сваю бацькоўскую мову і шырыць свядомасць і пашанасць паміж сваіх братоў-беларусаў да свайго краю, да ўсяго блізкага, роднага? Але ў нас побач з прасветай часта, узяўшыся за рукі, ідзе і цемната. Так, памятаю я карэспандэнцыю ў «Наша Ніву» з гэтых самых Бакшт. Пісалі, што сход валасны пастанавіў закрыць усе піўныя ў Бакштах, ну І закрылі. Вось, думаў я, светлы народ! Разглядаюся цяпер па вёсны,— праўда, нідзе ніводнай піўной вывескі.