Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
Але чы ведаеце, што з гэтага выйшла? Даўней, каб трапіць у піўную, трэба было знаць грамату, каб расчытаць вывеску, а цяпер і няграматнаму добра, бо куды ні зайдзеш — усюды трапіш на шыночак. I хто ж іх падтрымлівае? Тыя самыя, што крычалі на сходзе проці піўных! Як таргуе тутэйшая манаполька— не то што сказаць, але І падумаць страшна: не дзесяткі і соткі рублёў гіне, але тысячы і дзесяткі тысяч згарае там кожны месяц цяжка запрацаваных грошаў! Скуль жа яны бяруцца? Зямля тут хоць і добрая, але свае надзелы тутэйшыя сяляне даўно ўжо, дзелючыся, парэзалі на маленькія шматочкі, дык пават пры добрым ураджаі і так яшчэ нрыходзіцца прыкупіць хлеба. Але ёсць туг сплаўная рака Бярэзіна; за нейкую вярсту прылучаецца і другая сплаўная рэчка — Іслач, дык дрэва ідзе сюдыма страшэнная моц і заработкаў шмат, абы ахвота; падросткі і тыя зарабляюць, а сталыя ды болей спраўныя да работы за лета, апрача ўсіх расходаў, па сотцы адкладаюць; але шмат ёсць такіх, каторыя толькі і працуюць на манапсльку... Апрача бакштан, праўда, і суседнія вёскі гэтай воласці акуратпа зносяць сюды падатак на гарэлку. А трэба ведаць, што ўсіх душ у бакштанскай воласці тысяч з дзевяць, вось «з міру па нітачцы, а голаму сарочку» і шыюць... А вядома, што дзе большае п’япства, там і родны брат яму Суд — векавечны. Як я чуў, у бакштанскай воласці цяпер неразабраных яшчэ судоў каля паўтары тысячы! Паўтары тысячы! Запас нішто? Кслькі-то яшчэ днёў, рабочых днёў страцяць, змарнуюць тутэйшыя сяляне на гэтыя суды? Але на гэта тутэйшы народ не глядзіць, яму не шкода рабочага дня, бо тут не толькі святы, але прысвяткі, градавыя, ледавыя і ўсялякія зголадовыя святкуюць дні. Калі падлічыць, што тутэйшая воласць у год прасвяткуе толькі 10 лішніх дзён, а на 9 тысяч жыцялёў толькі будзе трэцяя частка здатных да работы,— значыцца, тры тысячы, то ў год прападае рабочых дзён на адну тэту во-
ласць 30 тысяч дзён; лічучы па два злоты дзень, страты ў год воласць будзе мець 9 тысяч рублёў.
Ёсць тут хаўрусная крама; з вывескі відаць, што храму тэту адкрыла «Общество «Крестьянин» при содействии члена Государственной Думы Замысловского». Што супольнага мае гэта хаўрусная крама з бакштанамі — так я і не даведаўся, бо каго толькі ні пытаў, чы прыналежыць ён да гэтага хаўрусу, кожны кажа: «Не паша гэта справа, не ведаем!»
Каля самых Бакшт круціцца Бярэзіна; на ёй, недалёка валаснога праўлення, ляжыць па самай вадзе плывучы мост; казна бярэ арэнду за права лавіць рыбу ў гэтай рэчцы, ну дык і мост сама ўсё маніцца будаваць ужо пяты год. I я, стоячы над гэтым мастом, доўга думаў: разувацца чы не? Але, узяўшы на адвагу, пусціўся ў сваіх хадаках; праўда, вады паўнюсенька ў іх набраў. Выбраўся на бераг; тут жа пачынаецца і Заберазь. Вёска таксама не малая — больш вярсты цягнецца; вуліца шырокая, хаты нішто, а што найважнейшае, перад кожнай хатай пасаджаны дрэвы: ліпы, клёны, бярозы і іншыя; і глядзець прыемна, і ад пажару вялікая абарона. Жаль толькі, што мала зусім фруктовых дрэў відаць. Аж дзіва, як людзі так мала дбаюць аб сваёй выгадзе і карысці. Тут я зайшоў да адных вельмі гасцінных гаспадароў і заваліўся ў іх на колькі дзён адсапнуцца. А так і пара: йацянькі ад Вілыіі да Заберазі больш сотпі вёрст.
VI
Заберазь—Шыльві
Як суседняя вёска — Бакшты, таксама і Заберазь мае агромністыя абшары пад выганамі. Сотні коней, рагатай скаціны і свіпней бадзяюцца па гэтых выганах. Я ка-
жу: бадзяюцца, а пе пасуцца, бо і што ж іншага маюць рабіць яны на гэтых голых бубнах? Выганы гэтыя займаюць найбольш нізкія, з вясны заліваныя вадой тарфяныя месцы; ёсць, праўда, і вышэйшыя, пясчаныя кавалкі, але ўсё гэта выбіта, перабіта, вытаптана, выпалена гусіным гноем, і пажыва з гэтай пашы зусім малая, хіба толькі для коней гультаёў, для нядойных кароў; гэта толькі выгада для гаспадароў несвядомых або таксама гультаёў, а згуба для самога гаспадарства. Бо ткі разважыўшы: каня, каб моцным быў дый мог працаваць, ці карову, каб давала малако, тутака прыкормліваюць дома — з рук; гэта прыкормка і ёсць уся іх падмога і пажыва; дык, выганяючы добра накормленую дома жывёлу на пусты выган,— гэта значыцца пазбывацца таго, што ў нас найпатрэбнейшага ёсць у гаспадарстве — гною. А трэба ведаць, што гэтыя выганы — гэта не пачынаныя яшчэ куты багацця: месцамі ляжаць глыбокія залежы торфу, месцамі цягнуцца глыбокія ямы і равы, паўнюсенькія тлустага шляму. Маючы пад рукой такія гнаі, можна лёгка ўзбагаціць зямлю на доўгія гады і падтрымаць імі сваё гаспадарства.
Не ў «лістах» аб гэтым месца гаварыць, што і як трэба ўзяцца каля гэтага; але пакуль не будзе паміж сялян згоды, еднасці, хаўрусоў, пакуль не пазбудуцца яны няволі сваёй — шнуравой гаспадаркі,— датуль трудна штоколечы і зрабіць. Хай пакуль што карыстаюць з гэтых выганаў хоць гаспадынькі: падкурстайце *, як гэта вы, калі хочаце, умееце, сваіх мужыкоў, каб нацягалі вам увосень шляму на агароды дый загаралі яго; а калі ўдасца дастаць торфу, то пакіньце ў кучках яго праз зіму, а на вясну растрасці і загараць,— дык прыжджацё добрага варыва, асабліва капусты і буракоў. I яшчэ адна рада таксама для гаспадынь. Чаму гэта вы так мала гусей гадуеце, а качак і зусім блізка не відаць? Гэткія выганы ды яшчэ са сталай вадой і балацінамі — якраз падходзіць месца для гадоўлі такой звярыны; і даход лад-
ны можна мець, і не адну пярыну сабраць дачцэ на пасаг. Праўда, гусей трэба падкармліваць калі-нікалі аўсом; ну, але бывае час, калі мужык малоціць авёс, дык гэта ўжо ваша, гаспадынькі, справа, каб яму менш было з тока насіць у свіран... не кажыце толькі, што гэта я вас навучыў, бо другі раз не будзе як і паказацца мне туды... Карыстайце, пакуль вашы мужыкі спяць!.. А як скора яны прачнуцца? Гэта ўжо ляжыць найбольш на сумленні мясцовых народных вучыцялёў: людзі добра граматныя, ім прыступны ўсялякія кніжкі; яны аддалі свой час, сілы сваіх маладых гадоў на прасвету народа,— хай жа і гэтай справай займуцца, хай і для сталых будуць яны светачам культуры роднага краю. Гэта ўжо іх справа заахвоціць, выстарацца, каб сход адпусціў якую дзесяціну зямлі з выгану. Адна дзесяціна гэтага абшару — ці ёсць яна, ці няма — і знаку ніякага не будзе, а тым часам з яе можна зрабіць адкрытую, добра зразумелую нават для няграматных сельскую гаспадарскую кніжку: парэзаўшы тэту дзесяціну канавамі, рассыпаць выкапаную зямлю на гэтым самым палетку і зрабіць тут пробнае поле. Калі каторы вучыцель стаў бы адказвацца, што ён не гаспадар і на гэтым не знаецца, то я веры не дам, не святыя гаршкі лепяць — абы ахвота! Можна напісаць, паслаць нават жменьку зямлі на пробу ў якуюколечы гаспадарскую газету, апісваючы ўсе мясцовыя варункі, а пэўна аніводная рэдакцыя не адкажацца даць сваю раду; можна выпісаць усе патрэбныя кніжкі, можна ўрэшце паехаць у бліжэйшы двор, дзе вядзецца культурная гаспадарка, І там пэўна не адкажуцца ад рады і помачы,— і вось гэткім парадкам можна залажыць праў. дзівы рассаднік культуры. Справа вельмі важная, і вялікую заслугу будзе мець той, хто першы ёй займецца. Пакуль не будзем мець пры воласцях і вучылішчах такіх пробных палеткаў, датуль слабая надзея, каб сяляне нашы адракліся старасвецкага спосабу гаспадаркі, а пайшлі культурнай пуцявінай.
Але годзе гэтых рад, бо вось на стаде не ўгаманілася яшчэ і сквірчыць верашчака, як вір; каля яе ладны ўжо стажок бліноў, а яшчэ ўсё расце і расце ён угару... Трэба ткі добра каля іх міласці завіхнуцца перад дарогай.
«Як не еў — дык не мог, як пад’еў — дык ні рук, ні ног»,— таксама і са мной; але цягнуся неяк к шчасцю лесам — халадок; будзе мне тут яго шэсць вёрст усцяж. Люблю лес. Толькі вочы мае прывыклі да даўнейшых, «некультурных» лясоў, а тут то з левага, то з правага боку — наіскось лысеюць дзялянкі. Не ўсмак гэткае гаспадарства, відаць, звярыне І птушкам: пуста, ціха ў лесе. Хоць кажуць, што дзікі тут цягаюцца і бульбе бліжэйшых лесу сялян ад іх не раз добра дастаецца; задарма прыходзяць капаць, а за сваю фатыгу, што выкапаюць, то з’ядуць,— на гаспадарскіх, значыцца, харчах... Але вось і лес канчаецца; я так не сустрэціў нічога жывога. На скрап лесу — у ягадах угледзеў я дзяўчат; пытаю дарогі. «Дарога,— кажуць яны,— тут найбліжэйшая адна: першая паваротка палева, а там — прасцюсенька, але тудой трудна прабрацца — мост нягодны, лепш ісці ўкруг, хоць накладу і зробіце вярсты 3—4, але смялей»,— «Воз мой не цяжкі,— кажу, смеючыся,— усяго што на плячах».— «Дарма, што не цяжкі,— адказваюць яны,— там і з пустымі рукамі дрэнна перабрацца». От, думаю сабе, вядома, бабы —• пужлівае населле; што за такі мост, каб пехатой не прабрацца! Бяруся, прайшоўшы з вярсту, крута ўлева, качу простай дарогай, ажно і мост. Тпр-ру. Стой! Рэчка Шыльвянка не шырокая, але глыбокая — не пройдзеш; «папаў як у нерад: ні ўзад ні ўперад»; назад — сорамна дый далёка варочацца; упе’рад — неяк адвага адпала. Ажно прэць нейкі жыд — тоўсты, вялікі, з чырвонымі вачыма; лыпнуў ён імі на мяне дый, нічога пе кажучы, стаў на першую перакладзіну; выцягнуўшы наперад палку, пастукаў ёй па другой перакладзіне дый гоц на яе, адтуль памацаў кіем трэцюю і на тую скок; пасля прысеў, ухапіўся за яе рукамі дый, 22g
спусціўшы ўпіз ногі, давай імі баўтаць, ажно пакуль не трапіў на палю, што чутачку з вады тарчала; стаў тады па яе, адсапнуўся дый на другую паліну перабраўся, пасля і далей. Эгэ, думаю сабе, і з мяне ж на гэта добры фізік, толькі не ведаў, скуль пачынаць спярша, дый услед за гэтым жыдам давай гэткія самыя штукі выкідаць. Сапе жыд, кракчу я, але ўжо і над другі бераг падабраліся; там ізноў, як па драбіне, чапляючыся то за гнілыя калодкі, то за бераг, выбраліся на зямлю. Глянулі мы адзін на аднаго дый не здзержыліся— зарагаталі! Пачалася гутарка. Даведаўся я, што гэты жыд гадоў ужо з восем як поўзае па гэтым мосце. Мост прыналежыць да двара Шыльвёў графа Мілеўскага, але граф даказваець, што мост гэты павінпа ладзіць казна, а казна звальваець на графа — і гэтак валтузяцца ўжо колькі гадоў, а тым часам бедны народ колькі то лішніх вёрст накладу штодня робіць. Хто ж верне яму гэтыя «прагоны»? Закарбаваў * і я на іхнія душачкі чатыры вярсты.
VII
Козеійчы—Чапунь—Карукі Любча