Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
Іду; піўныя штораз радзей; здалёку відаць ужо ваколіца Немеж; зямля штораз лепшая, і ўраджаі весялей глядзяць. А вось і двор — Немеж. Агромністыя муравапыя пакоі, абсаджаныя лесам (паркам), і вялізная, таксама мураваная, стайня, дый усе будынкі вялікія, быпцам цяжкія, як вялікая і цяжкая была праца тых дармовых рук, каторыя некалісь стаўлялі гэтыя будынкі...
Але дармовых рук — не стала: зараслі грацавапыя сцежкі *; дзічынай узпяўся даўней падчышчаны лясок; павыбіваныя шыбы глядзяць, як страшныя, запаўшыя вочы смерці... Даўно адцвілі тут кветкі... Сумны двор!.. Мінаю яго; зварачваю з тракту ўбок, бяруся пад сяло Немеж — 9 вёрст ад Вільні. Вось і яно; захавалася ў лагчыну паміж гор і ўзгоркаў. Зямля тут хоць і цяжкая, але добрая; ураджаі — аж люба глядзець, асабліва жыта. Сяляне хоць крэкчуць і наракаюць на цяжкое жыццё, але будынкі ў іх выглядаюць добра; жывёла сытая; дзепідзе блішчаць садочкі. Заходжу да адпаго гаспадара, прашуся нанач; з ахвотай прымае ёп мяне, зара па стаде паказалася малачко, хлеб; пачалася вячэра і гутарка. Даўней тут было ўсяго 18 хат, цяпер пайшоў прыплод — ёсць іх ужо 54; зямлі штораз скупей, дык усё поле—нават папарнае — прыходзіцца засяваць, а пашы зусім няма, і пастуха не прымаюць; кожны сваю скаціну ў руках водзіць па сваіх сцежачках ды ўзмежках і гэтак мучыцца. Уся вёска — каталікі, але мова чуваць скрозь беларуская, і толькі некаторыя зусім непатрэбна калечаць яе не то польскай, не то немаведама якой. У вёсцы ёсць 2-класнае міністэрскае вучылішча, але варункі жыцця не даюць як мае быць карыстаць з яго; бо, як толькі дзіця крыху падрасце і мае ўжо 12—14 год, бацькі бяруць яго з сабой на заработкі ў лес: то кару яловую дзерці, то пілой цягаць. Яшчэ тутэйшыя сяляне зарабляюць капеек 40—50 за воз каменняў, каторы цягаюць у Вільню, а адтуль прывозяць на свае земл.і гарадскі гной — найбольш з суметнікаў. Не агледзіўся я, як за гутаркай мінула і поўнач, схапіўся з лавы, падзякаваў за вячэру ды пайшоу спаць у гумно на пахучае сена.
11
Немеж — сяло. М. Рудоміна — двор Паўлова
Сонца яшчэ ледзь узнімалася, калі я, сабраўшы свае невялікія манаткі, пусціўся 28 мая нацянькі з Немежа ў Рудоміна. Перарэзваючы Ашмянскі тракт, якраз выпала мне ісці каля памятніка палкоўніку расейскаму Дзееву. На памятніку напісана: «На семь месте покоится прахъ полковника Деева, начальника Казанского пех. полка, убіеннаго 31-го июля 1794 года при усмирении возмущения въ Вильне».
У памяці тутэйшага народа захавалася аб гэтым палкоўніку такая легенда. «У 1794 годзе Дзееў браў штурмам Вільню, жыцелі бараніліся як мага, але ніякія кулі не бралі палкоўніка. Ён збіраў іх каля сябе, вымаў з кішэні чы апраткі, калі туды траплялі, і сыпаў імі, смеючыся і жартуючы, пад ногі сваіх салдатаў. Салдаты дзіваваліся і цешыліся ды лезлі за сваім правадыром у агонь. Але вось на Астрабрамскай вуліцы выйшаў нейкі малады чалавек і, узяўшы ў два пальцы маленысі беленые! прасты гузічак, пстрыкнуў ім у палкоўніка, а той і зваліўся. Падхапілі салдаты палкоўпіка і на прасцірадлах неслі яго аж на тэту тару (тут стаяла частка войска); тут Дзееў сканаў, тут яго і пахавалі галавой на Маскву. У 1866 годзе памятнік аднавілі, але ўжо пасунулі яго крыху вышэй самой магілы. У сто гадоў пасля яго смерці тут быў вялікі ваенны парад і малебствы, і ў гэты дзень яго магіла завалілася. Яе прыказалі закідаць каменямі і засыпаць. Так і зрабілі. Знак, дзе магіла завалілася, і цяпер відаць».
Ёсць яшчэ каля Немежа вялікая гара — Казловай завецца. Тут некалісь-то быццам аблюбаваў гэта месца змей, каторы глуміў шмат народу. Змея, аднак, удалося змагчы, і закапалі яго на гэтай самай гары.
Дарога ў Рудоміна круціцца вузенькай сцяжынкай
паміж красуючага жыта. Пахне гэта краса не то хлебам, не то мёдам — смачна пахне. Мястэчка відаць здалёку. Прыходжу туды. Мястэчка маленькае, мізэрнае. Есць, праўда, царква, новы драўняны касцёл, ёсць прыхадская школа, маленькія бедныя крамкі, чыстая манаполька і некалькі шыночкаў — піўных. Заходжу па хатах купіць малака — няма; хлеба — няма. Народ бедны, голы — як бізун. 3 чаго ж жывуць гэтыя шыночкі? — пытаю я сам сябе, і думкі — адна другой сумней — ціснуцца да маёй душы... Купіўшы жыдоўскую булку, цягнуся далей. Мінаю крывыя старажытныя хаткі, могільнік і выбіраюся на трабскі гасцінец. Дарога вельмі аднастайная. Поле ўсё гарыстае; ураджаі скрозь добрыя; вёсак не відаць, а толькі шляхоцкія ваколіцы і засценкі; жывуць, відаць, не бедна: будовы добрыя; садкі і агароды ў парадку; гумны вялікія; у некаторых платы і граніцы павыкладаны каменнямі, бо такі гэтага дабра штораз болей і болей. Але маеты, маеты! Рэчак, праўда, тут няма ніякіх, але ёсць канавы нейкія дзе-нідзе, ну і масткі праз іх паложаны. Расказаў бы я вам аб гэтых масточках як след, але дарма не хачу. Бо калі людзі плацяць грошы, каб паглядзець нейкія там ламаныя штукі, дык каб мне плацілі, майго і апісання хваціла б, якія я, пераходзячы праз тэты чысцец, выкідаў штукі. Я і ў прысяды ішоў, я і жабку скакаў, і чаго ні рабіў,— вось неяк бог усцярог, ногі цэлыя пранёс. Як тут іпшыя ездзяць і ходзяць па гэткіх мастках — мо іх абмінаюць — не ведаю: не давялося бачыць, толькі ведаю, што пасля кожнага такога мосціка ішоў я шукаць даўнейшых тутэйшых пушч лясных, каб у іх цяні адсапнуцца крыху. А сонца страшэнна пячэ. Увойдзеш у лес, схаваеш у день нос, у патыліцу пячэ, схаваеш патыліцу — у нос смаліць. Вось табе І пушчы! Гэй, гэй, пушчы мае, у песнях-казках апяваныя! Хто ж там наздзекаваўся над вамі, што нават бярвенца на аршыновы масток вы даць ужо не можаце??! Гэй, гэй!..
Як было, так было, але ўжо і Паўлова відаць, гэта чатыры мілі ад Вільні, а я яшчэ і ў локаткі цягаўся. Пара і есці і спачыць, а тут і сонца чым ніжэй, тым шыбчэй, здаецца, ляціць уніз за лес, за горы, уніз ляціць, вось і схавалася яно...
Ill
Паўлова—Тургелі—Гемза—Савайцішкі—Кармэляны— Цішканы—Нарвелішкі—Сурвелішкі—Трабы
Паміж, як вокам сцягнуць, лугоў красуючых, паміж, як вокам сцягнуць, палеткаў збажыны, паміж векавых дрэў стаіць двор Паўлова. Сумны двор. Таўстыя, аграмадныя мураваныя сцены яго быццам заскляпілі ў сабе ўсё былое, мінуўшае і... маўчаць. Маўчаць яны, сумма пазіраючы на штораз новых і новых гаспадарсў сваіх, на новыя парадкі, і... маўчаць. Але не маўчыць гісторыя аб іх...
У 1767 годзе тэты двор — тады званы Мэрэчам — купіў ад Корсака Павал-Ксавэры граф Бжастоўскі і ад першага свайго імені назваў яго Паўлова. Новы пая зволыііў тады ўсіх сваіх падданых дворных мужыкоў ад прыгону; даў ім вольную волю; напісаў правы, кіруючыся каторымі сяляне даходзілі прасветы і свядомасці грамадскага жыцця. Мелі тады сяляне свае школы, суды, банк, доктара, розныя агульнаграмадзянскія інстытуцыі; мелі свой як бы сейм пад прадсядацельствам свайго пана і войска (міліцыя зямянская). Дык жылі тут і кіраваліся сваімі законам!, мел! сваю «аўтаномію», прызнаную і зацверджаную глаўным канстытуцыйным сеймам 4 красавіка 1791 года. Але, як мінае вецер І бура, так мінулі светлыя, ясныя дні для Паўлова... Калі перамяніліся гаспадары тутэйшага краю, дык і ў Паўло-
ве сялянам вярнулі паншчыпу, каторая панавала моцпа па ўсяму краю. У 1795 годзе Паўлова прадалі Мошынскаму, а даўнейшаму ўладзельцу прыйшлося выехаць за граніцу, адкуль ён вярнуўся ў свой родны край у 1798 годзе. У канцы 1827 года Бжастоўскі памёр, і пахавалі яго ў Рукойнях. Памятнік, што стаяў над магілай гэтага светлага чалавека, якіх мала было ў нашай старонцы, згінуў. Кажуць, быццам яго прадалі за 18 рублёў...
Цяпер Паўлова ўжо зусім у іпшых руках. 3 нейкім жалем і болем у сэрцы мінуў я Паўлова... Здалёку — на ўзгорку блішчыць тургельскі новы касцёл. Сонца пячэ, духата — чуць погі перастаўляеш, але так-сяк дацягваюся да Тургель. Мястэчка маленькае, бруднае; піўных — пропасць, чутно праз адчыненыя вокны крык, лаянкі... Хоць ногі падкашваюцца,— мінаю Тургелі. Зара за мястэчкам цягнецца жыта— ды якое! Сцяна сцяной! Такога ад самой Вільні нідзе не бачыў. Кладуся з ахвотай на ўзмежак каля яго аддыхнуць крыху. Пытаю падарожнага«Чыё жыта?» — «Ксяндзова,— кажа,— ён у нас першы гаспадар! Год у год у яго ўраджай».
У Тургелях ёсць міністэрская школа, ёсць 1 фельчар. Даўнейшы пап суседняга двара Паўлова — граф Бжастоўскі палажыў жалезны (ненарушаны) капітал, з каторага працэнты ідуць на тургельскага вучыцеля (75 руб.) і на фельчара (200 руб.). Векавечная І рэдкая гэта памятка!
Сапачыўшы крыху, пацягнуўся я да бліжэйшай вёскі — Гемзы. Па дарозе трапілася першая яшчэ рэчка ад Вільні — Марачанка, дык першы раз давялося выкупацца — і то лежачы ў ёй, бо вады і да кален не хватае. У Гемзе трапіў я, як і ўсюды трапляў, на добрых гасцінных гаспадароў і тут астаўся начаваць. Назаўтра падышоў сюды з суседняй вёскі — Шастакоў, адзін чалавек, і вось, сабраўшыся грамадкай, пайшла ў нас гутарка то аб тым, то аб сім. Вельмі разумный словы гэтага шастакоўскага селяніна добра ўрэзаліся мне ў памяць. «Гор210
ка,— казаў ён,— нам жыць: і зямлі пехват, і пашы жывёле нехват, але мы самі дабаўляем да гэтага жыцця яшчэ палыну. Няма ў нас, беларусаў, народнай свядомасці, няма ў нас грамадзянскага жыцця, няма ў нас прасветы, дык ні за што марнеем. Гляпьце,— кажа гэты шастакоўскі селянін,— на вашы вопраткі! Гэта ж фабрычны тандэт з анучын вашых, што падбіраюць анучнікі па вашых сметніках і адсылаюць на фабрыкі, а там іх расчосваюць, прадуць, фарбуюць і ткуць ды вам жа гніллё ваша потым па крамах прадаюць! А вы, дурныя, франтуеце ў іх, чураючыся сваёй моцнай, чыстай, самадзялковай пражы! Чураецеся яе, як чураецеся сваёй роднай, бацькоўскай, пекнай і багатай мовы беларускай, калечачы яе то на польскі, то на расейскі лад...» Люба было слухаць гэтага чалавека, І я з ахвотай бы з ім даўжэй засядзеўся, але трэба было цягнуцца далей. Пайшоў я пацянькі, выкупаўся яшчэ раз у ЛАарачанскай рэчцы і кінуўся па старану, — да Савайціійак — да аднаго каваля: ён нядаўна купіў сабе шматочак зямліцы, дык хацелася мне паглядзець яго новай гаспадаркі.
Прыходжу. Хатка новая, канчае ён гумно ставіць, ужо садочак залажыў, абсеяўся. Спатыкаю гаспадара каля кузні. «Скуль?» — пытае. «3 Вільні»,— кажу. «Чы не з «Нашай Нівы?» — зразу да мяне. Гляджу, высалупіўшы вочы, з чаго ён пазнаў. «А хто ж нас, гаротных, праведае, калі не нашаніўцы? — пачаў гутарку каваль. — Дзякуй вам! Садзіцеся, пагутарым, хоць часу і нехват: да гумна нанятый людзі — трэ пільнаваць і памагаць». Зразу гутарка наша наплыла, як вада, быццам паміж добрых, старых знаёмых. I не дзіва: чалавек свядомы, чытае газеты, ведае, што на свеце робіцца, і кінуўся на сваю мазольную працу, прыгатаваны на ўсялякія неспадзеўкі. Купленая зямля цягнецца доўгім, вузенькім шнурам, выпаласкана дачыста, але гэты каваль патрапіць даць сабе раду: накуе ён і сабе і суседзям дабра і прасветы! Бог табе, братка, хай памагае!