Ядвігіна Ш.
Выбраныя творы
Ядвігіна Ш.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 410с.
Мінск 1976
Вярнуўшыся на сялібу, Адам зразу звярнуўся да Зосі:
Што ж думаеце, братава, дальш рабіць? Хто цяпер гаспадарку ў вас павядзе? Бо, як бачу, бацька ўжо крыху цяжкават на гэта.
— Мы самі яшчэ добра не ведаем, як будзем жыць,— адказаў Мікола за Зоею,— трэба добрых людзей паслухаць, параіцца...
— Што добрыя людзі найдуцца — то пэўна, асаблі-
1 3 тары — у сэнсе паперад.
ва калі гэтай рады пачне шукаць сама братава,— углядаючыся на дародную кабету, прамовіў Адам,— для гаспадаркі мо гэта будзе і лепш, але не для дзяцей. А я вам вось што параю,— пачаў дальш Адам,— Яначка слабенькі — не скора прыдасца ён вам у гаспадарцы, дык аддайце вы мне яго, у Амерыцы пры мне ў людзі выйдзе; з часам вернецца, дык яшчэ і матцы на старасць дапаможа. Скрыўджаны-то пэўна што не будзе — я ж ткі родны яго дзядзька.
Мікола ажно вочы вытрашчыў на такую неспадзяваную прапазыцыю.
На твар Зосі быццам полымя шуганула.
— А Алекса Гуронак з вамі працуе... разам? — ціха, не гледзячы на Адама, спыталася Зося.
— Разам, а што? Чаму гэта пытаецеся, братава? — уважна глянуўшы на кабету, спытаўся Адам.
— От, так сабе... толькі так... усё ж ткі лепш будзе дзіцяці, весялей гадавацца паміж сваіх, чымся паміж гэных заморскіх,— тлумачыла Зося.
— Хоць заморскія, а людзі яшчэ лепшыя мо за нас; па гэтым не бядуйце — ды там апрача Алёксы яшчэ ёсць шмат народу з нашай старонкі — паміж сваіх будзе. Дык, доўга не думаючы, скажыце: так ці не, бо і я не маю часу доўга тут сядзець, трэ на службу варочацца.
— Няхай будзе так,— ціха-ціха адказала Зося.
Стары Мікола ажно падскочыў на лаве.
— Ось, не спадзяваўся, каб ты так лёгка расставалася з сваім Яначкам,— крыкнуў ён.— Дзіва, адно дзіва — ды і толькі! Ну і маткі цяперашнія!—дакінуў на астатак.
— Ані матцы, ані дзеду няма чаго дзівіцца і шкадаваць гэтай пастановы — будзьце пэўны і спакойны. А вырасце дачка — і аб ёД не забуду: як адно, так і другое —■ братава кроў. Дык завініцеся ды прырыхтуйце, што толькі патрэбнейшае хлапчуку, а аб рэшце — сам дам рады,— закончыў Адам.
Не дальш як на другі дзень малы Яначка сядзеў ужо на возе побач з Адамам Дубінскім, і нат слёзкі яго высахлі, слухаючы аб тых дзівах, якія прыйдзецца яму ўскорасці ўбачыць за морам.
VI
Першыя дні пасля ад’езду Адама з Яначкам Зося хоць крыху паплаквала, але разам з тым і цешылася, што тое, аб чым некалісь-то ўспамінала Алёксу,— споўніла: сына адаслала да бацькі. Адаслала дзіця, бо чакаць і спадзявацца, што хутка Алёкса вернецца сам сюды — пакуль што не было ніякай надзеі: ён пісаў да Зосі праз Двэрку некалькі разоў, што варочацца дахаты, пакуль жыве яго бацька, не думае, бо старому зноў мо захочацца муштраваць яго па-даўнейшаму, дык будзе ў хаце толькі калатня, ад якой у Амерыцы ўжо адвык; але як не стане бацькі, то зараз жа кіне ўсё, абытолькі як найхутчэн спаткацца з тымі, без каторых так маркотна яму было па чужыне. Тым жа часам бацька Алёксы — Мікола Гуронак хоць стары, але такім яшчэ кознерам трымаецца, што, як кажуць, і калом яго не даб’еш. А што Яначку ў Амерыцы будзе як сыру ў масле— у гэтым Зося не сумнявалася, дык жаласць да сына хутка мінула; кабета ўзялася да штодзённай сваёй працы, звальваючы ўсе клопаты гаспадарскія на плечы старога бацькі.
А гаспадарскія клопаты былі не малыя: гатоўкі ў запасе—ані звания, прадаць што-колечы з гаспадаркі, апрача жывёлы,— не было, але, прадаючы жывёлу,— значыла вызбыцца з гаспадарскай сілы, зруйнаваць гаспадарку. Прыходзілася шукаць іншых спосабаў, І ось па гэтыя спосабы і выбраўся Стрончык у мястэчка. Miкола падумаў, што найлепш будзе, калі ён усю сваю зямлю разам з пусташай аддасць у запашку — напалавіну. Тады і каня І адну карову можна будзе прадаць,
дык і грош нойдзецца і работнік нічога не будзе каштаваць, а для іх дваіх хваце зерня і з палавіны. Што на запашку такую хоць хто пагоніцца — Мікола быў пэўны: пры самым мястэчку зямля, і то не абы-які кавалак, ды яшчэ гэткі-то луг пры пусташы? Але як жа здзівіўся Мікола, калі ніхто з местачковых гаспадароў аб гэтым і слухаць не хацеў.
— Брацца за пусташ? Гэта ж зглуміць не толькі гаспадарку, але і сябе згубіць,-— казалі мяшчане.— Праз што дзеці ў Дубінскіх уміраюць? Праз што Васіль у студні апынуўся? — усё тая пусташ. Лепш ужо адразу пятлю на шыю надзець, чымся туды лезці,— заключал! яны.
Гэткай адправы Мікола саўсім не спадзяваўся. Прыходзілася што-колечы новае выдумляць, дык ііа параду зайшоў да Ігната — хроснага Прузынкі.
Ігнат Курач — чалавек яшчэ малады, жанаты, але бяздзетны, меў пашану сярод людзей за сваю дабрату да ўсіх, спакойны характар, дастатак і лад, які панаваў у яго хаце.
— Да цябе, куме, па ратунак прыйшоў,— пачаў ад парога Стрончык,— бяда звалілася на мае старыя годы, а ты ўсё-ткі хросны: апекавацца павінен сіратой — Прузынкай, бо мне ўжо не доўга засталося гасцяваць на гэтым свеце, дык памажы, парай,—■ і Стрончык вылажыў перад кумам усе свае справы і скаргі.
Ігнат быў здаволены, што людзі прыходзяць да яго на параду і робяць нават апекуном дзіцяці, а да дзяцей ён меў тым большую ласку, што сваіх не меў. Папрасіў Міколу пасядзець, пагасціць, пачаставаў яго, як прыналежала, і, разабраўшы ўсю справу, ураілі ўзяць чалавека да гаспадаркі і кабету да дзіцяці, каб Зося магла заняцца работай. Мікола, падзякаваўшы і за парады, і за пачастунак, доўга не думаючы, зайшоў па глуханямую Стэфку і ўжо з ёй вярнуўся дахаты, а на другі дзень, закінуўшы катомку за плечы, пусціўся ў дарогу.
Ледзь праз тыдзепь вярпуўся дадому Мікола, а з ім прыйшоў нізкі, шыракаплечы, руды, крыху зызаваты Халімон Шарун, даўнейшы знаёмы, як казаў Стрончык. Зося, глянуўшы на Халімона, успомніла, што колісь-то гэтага чалавека ўжо бачыла і, як ёй здавалася,— у той кампаніі, якая даўней заязджала на іх сялібу баляваць, але распытваць не важылася.
3 першых зараз дзён Халімон рупна ўзяўся за гаспадарку; зручнасць і сілу меў непамерную, дык калі браўся за якую работу,— япа ў яго руках перуном ляцела; але бяда ў тым, што не заўсёды, як відаць, брала яго ахвота да гэтай работы, хоць неяк жа да зімы і дацягнуў, а тады стаў Халімон прападаць з дому па цэлых тыднях, як жа толькі варочаўся — цягнуў Міколу ў мястэчка, і там разам п’янствавалі.
Але Зосі мала гэта абыходзіла: яна жыла цяпер сваім асобным жыццём. Перш-наперш атрымала яна кароценькі ліст ад Адама Дубінскага, што ў Амерыку даехалі шчасліва і сын здароў. Пасля прыслаў ліст — як заўсёды на імя Двэркі — Алёкса; паведамляў ён Зосі, што Яначка надта яму спадабаўся, што хлопчык толькі спачатку маркоціўся, а цяпер вясёлы, сыты, адзеты і ходзе ўжо ў школу і хоць здалёку-здалёку, але моинамоцна цалуе маму. Зося з радасці то плакала, то смяялася. Прузынка, хоць была вялікая капрызніца, але гадавалася добра, а што ў хаце пакуль што ў ядзе нястачы не было, дык Зосі нічога больш і не трэба было.
Мінула зіма. 3 вясны Халімон зразу заядла ўзяўся за гаспадарку, але заядласць гэта шыбка мінула ў яго, і калі людзі даўным-даўно скончылі сяўбу, паказалася, што новы гаспадар і палавіны таго не абсеяў, што бывала абсеяна за нябожчыкам Васілём, дык гэты другі гаспадарскі год выдаўся для сялібнікаў цяжкім. Халімон прынадзейваў рознымі абяцанкамі к налеццю. Але калі надышло тое налецце, Халімон не толькі ў свабодны,
але нават у рабочы час кідаў усё і счазаў з дому на цэлыя тыдні. I такім спосабам год ад году даўнейшая гаспадарка Васіля няўзнак штораз больш і больш ішла да ўпадку.
3 Амерыкі Зося атрымоўвала лісты, хоць кароткія, але акуратна, толькі ад Дубінскага. Алёкса пісаў штораз радзей і радзей і ўрэшце саўсім змоўк; да бацькі таксама перастаў пісаць. Зося занепакоілася. Яна ўпрасіла Двэрку напісаць да Алёксы ад яе — Зосі — імені, але і на гэта адказу не было. Тады Двэрка на просьбу Зосі напісала да сваяка, каторы разам з Алёксам ў той час выехаў у Амерыку, просячы яго акуратна даведацца аб Гуронку і аб усім ёй напісаць.
Чакаючы адказу, Зося аб адным толькі думала, адпаго жадала.
— Хаця б ён жыў! Хаця б ён жыў! — быццам малілася яна.
Ажно з твару змянілася кабеціна, пакуль прыждала таго адказу. Прыждала, але саўсім не спадзявалася Зося, што вестка, якая там была аб Алёксу, магла быць для яе горшай, страшнейшай, чым сама яго смерць! Вестка гэта паласнула Зоею, як распаленым жалезам: Алёкса жыў, ажаніўся; ажаніўся няўдала: з нейкай танцоркай з тэатра, каторая ўвесь заработан Алёксы прагулівае з кім папала, а сам Алёкса жыве ў цяжкай правы, вялікай бядзе і нязмерных згрызотах.
— Папомне ён мяне! — быццам засычэла Зося, але што і як папомне — яна яшчэ сама не ведала.
Тым часам жыццё на сялібе станавілася штораз цяжэйшым. Большая частка поля ляжала дзірванамі. Каб абагнаць дамашнія выдаткі, прыйшлося прадаваць адну карову; залаталі дзве-тры дзіркі, але на іх месца вылазіла пяць-шэсць дзірак. Звязаць канцы з канцамі ўжо не ўдавалася.
Ігнат, каторы час ад часу даведваўся сваёй хроснай — Прузынкі, даўно раіў адправіць гультая Халімона, а
пашукаць рупнеіішага чалавека; настайвала на гэта і Зося, але ўпіраўся Мікола.
— Справіцца яшчэ,— прынадзейваў ён,— пасля нябожчыка, ды яшчэ гэткага, гаспадарка заўсёды не ручыць; трэба змяніць жывёлу, снасць і насенне,— расталкоўваў Стрончык.
Але як толькі прабавалі змяніць, то яшчэ горш выходзіла: старое прадавалі, грошы разыходзіліся, і новага не было ўжо за што купляць.
Халімон, каторы мала калі адзываўся, пачуўшы нараканні на цяжкія часы, сам першы загаварыў:
— Вам чаго не хапае? Яды? — дрэнь! Дастаўлю! — і, хоць надыходзіла ноч, счэз з хаты...
ПАЭМА
ДЗЕД ЗАВАЛА
Жоўтага пясочку — Ды і таго мала — Меў наш дзед па бацьку; Зваўся ён Завала.
Ліхая хацінка Саломаю крыта, Ліхая адрынка Ды адно карыта;
3 крадзенага лесу Лава, стол у хаце, Міска і дзве лыжкі — Вось і ўсё багацце! Праўда, у аборы, Як каза, кароўка
3 голаду рыкала. Звалася Чарноўка. Сваёй гаспадаркі Не любіў Завала, Так і з ёй карысці Меў саўсім ён мала.
3 стрэльбачкай на плечах Ды у зубах з люлькай Кожны дзень спаткацца Маглі б вы з дзядулькай. Саўсім яшчэ цёмна,— Так не раз, бывала, Дзед ужо ў лесе — Яшчэ путча спала... Гэтакага лесу Нам ужо не бачыць, Бо каморнік штодня 3 жыдам яго значаць; На шнуры лес рэжуць, Нумары стаўляюць... Колькі пнёў у лесе Яны пасчытаюць?!