• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    На месцы магілы вымураваны склеп; над склепам пастаўлены вялізны памятнік; на ім крыж з фігурай Хрыста, дзіўна пекнай работы.
    Сумныя думкі так і наляталі, так і ціснуліся ў душу маю, калі я пакідаў тэты двор. Сумна. Не дзеля таго сумна, што веліч гэтага двара гіне, — дый не аб гэтым толькі ў Сенне думаю я; а сумна, што гінуць гэтыя дубы не пад навалай культуры, а ад сваёй уласнай парахні... А культура? Культура дасць колькі крокаў узад. А чаму? Бо не прыйшла сюды свядомая грамада людзей, а найшлі яны ўрассыпную і жыць будуць урассыпную: не для грамады, не для агульнага дабра, а кожны сабе, кожны паасобку. I там, дзе даўпей пры добрай машыне — культурнай гаспадарцы ў адзін дзень пры малай працы клаліся соткі поўных зерня снапоў, цяпер дзеля гэтых самых снапоў пойдуць соткі людзей набіваць мазалі, надрываць свае высахшыя грудзі, класці хлебу на афяру свае здароўе, дый ад зямлі не здалеюць узяць таго, што можна. Так было, так ёсць, так будзе. Так будзе датуль, пакуль кожны з нас не зразумее, не дойдзе да той свядомасці, што нават у шчасці жыць самому і толькі дзеля сябе — нельга. Шчасце аднаго ў грамадзе такое самае ніклае, як у згоднай грамадзе няшчасце каго-колечы. Трэба, каб жаданне грамады было і маім жаданнем, яе доля — маёй доляй, яе шчасце — маім шчасцем, яе думкі — маімі думкамі, яе святло — маім святлом. Пачын культурнай працы для агульналюдскога дабра толькі гэты і ёсць. Кожная іпшая дарога — фальшывая дарога...
    За думкамі сваімі мяне і ноч агарнула, а ісці так цяжка: удзень прайшоў крыху дожджык, дык зямля тутэйшая зрабілася, як смала, — трудна нагу адарваць. Вёрст сем ад Шчорсаў прыйшлося заначаваць у вёсцы.
    Зямля тут хоць і ўраджайная, але вельмі цяжкая да працы на ёй, і, папрыклад, варыва даўней не маглі тут дагадавацца, ажно пакуль не наехаў у гэтыя стораны быўшы глаўны ўпраўляючы шчорсаўскі Ф-р. Той і шчор-
    саўскую гаспадарку наладзіў, і акалічныя вёскі шмаг чаго навучыліся і перанялі ад яго. Вось цяпер і жыць было б нішто, дык другая бяда надышла: народу прыбыла, а зямлі, як і ўсюды па вёсках, — нехват. Невялікія былі надзелы, дый тыя на шматочкі паразрывалі; ляжаць толькі някранутыя абшары пад выганамі; месца пад імі нізкае, тарфяное, дык і з пашы карысць невялікая, а каб перарабіць на поле — трэба сілы, а сілу родзіць толькі еднасць і згода — дзве найважнейшыя рэчы, каторых, як і скрозь паміж нашых сялян, тут нехват.
    Назаўтра, чуць сонца ўзнялося, я ўжо быў у Шчорсах. Апісываць дворную гаспадарку не буду: не дзіва, што ў караля жонка хараша. Дый І тут не далі б рады ніякія ўпраўляючыя, каб не мелі да помачы аднаго старога слугу. Але што нам з гэтага? Адмовіць яго — мы не патрапім, а сам ён не скора яшчэ, бадай, пяройдзе на нашу старапу. Магу толькі сказаць вам пад сакрэтам, як ён завецца: Капітал.
    х
    Шчорсы—Кроман
    Шчорсаўская зямля надта добрая, але каля яе трэба ўмела хадзіць, і да выработку япа вельмі цяжкая. Ужо на што дворная — як даведзена, a і то ў пружыновую барану запрагаюць чатырох валоў; ды якіх валоў! Шту­ка ў штуку з бараны не менш соткі рублёў варта, і ім, відаць, нялёгка прыходзіцца. Ураджаі, праўда, наўздзіў пекныя. Вырваў я без выбару каласоў дзесяць жыта дворнага (яно яшчэ тады на пні стаяла), падлічыў зярняткі: найменшы колас меў іх 28, найболыпы — 62. Даўней шчорсаўская дворная гаспадарка лічылася першай на ўсю Расею; цяпер, кажуць, тут крыху слабей ідзе;
    тым часам па іншых месцах некаторыя двары хапіліся за розум і таксама павялі гаспадарку сваю на загранічны спосаб,— вось цяпер і зраўнаваліся з Шчорсамі. А вядомая рэч, чым лепшая культура ў дварэ, тым І суседнія вёскі, прыглядаючыся, больш чаго добрага навучацца і самі лепт гаспадараць. Так і тут. Сама веска Шчорсы аграмадная: цягнецца яна вёрст сем; суцэльныя надзелы яе былі маленькія— па дзесяцін восем; цяпер жа, падзяліўшыся, найбольш ёсць трохмарговых гаспадароў. Праўда, морг тутэйшай зямлі цэніцца не менш 200 руб., бо ткі ўраджайная, напрыклад, жыта з марта нярэдка бывае сто пудоў. Але што ж, калі гэтай зямлі зусім скупа, дык і жыць цяжка. Заработкаў, не зважаючы на веліч двара, мала, бо там усё машынамі робяць,— вось яны і глытаюць ручную працу. Да прасветы моладзь, праўда, шчыра горнецца, але вядомая наша прасвета: чытаць, пісаць навучаць, а далей хоць у вір галавой: няма за што дый няма куды дзецца; усяго шчасця, калі на народнага вучыцеля выб’ецца. Пазнаёміўся я тут з некаторымі з-паміж іх, і сперша, прызнаюся, неяк ско­са яны на мяне паглядалі; але слоўца за слоўцам, дый хутка добра разгутарыліся. Спазнаў я тады, што добра толькі паскрабі палітуру, якой пацягівае сваіх вучанікоў дырэктар Маладэчненскай вучыцельскай семінарыі, то пад ёй пэўна дабярэшся да праўдзівага добрага беларуса...
    3 Шчорсаў крута павярнуў я ўлева, перарэзаў Нёман, захапіўшы, значыцца, толькі маленькі шматочак Навагрудскага павета, і апынуўся ізноў у Ашмяншчыне. Зараз за Нёманам пачынаецца, бадай, найболыны, які астаўся яшчэ ў Віленскай губерні, лес. Спачатку — Шчорсаўскі, пасля — Налібоцкі, далей злучаюцца яны з казённымі і цягнуцца ажно пад самыя Бакшты. Здаўна столькі-то наслухаўся я пра гэтыя лясы — пушчы, што з вялікай пашанай уходзіў сюды. Іду. Разглядаюся. Дарога шырокая, бітая, гладкая, абкопана канавамі, лясок
    чысценькі, добра перацярэблены, старадрэвіны і не ўгледзіш. Каб ісці ў цяні, пераходжу з адной стараны дарогі на другую. Прыслухіваюся: нідзе нічога. Толькі дзяцел чы жаўна час ад часу адазвецца, пераляціць. Бяруся штораз далей, углыб. То мінаюць, то на сустрэчу едуць фурманкі; па лесе чуваць — вясёла галёкаюць пастухі. Бачу здалёку — праз дарогу нешта сівое смарганула, за ім другое, трэцяе. Падбаўляю ходу, каб прыгледзіць — аж свінні! Не дзікія свінні, не, а самыя звычайныя: сівенькія, рабенькія, як і па нашых хмызняках пры вёсцы цягаюцца, рыюць, рохкаюць. Але бо і хаты ўжо блізка — Кроман. Каля іх стаяць слупы: граніцы Шчорсунскіх і Налібоцкіх лясоў. Кроман — гэта невялікі кавалак ворнай зямлі паміж лясоў. Тут жывуць леснікі і аб’ездчык. Недалёка хат — у катлавіне — возера Кроман. Не надта вялікае яно — вярсты дзве ў абход, але, як кажуць, вельмі глыбокае. Нядаўна яшчэ арандаваў яго жыд; плаціў сто рублёў у год за права лавіць рыбу, але цяпер нешта адрокся. Лавілі рыбу тут толькі зімой, прарубаючы лёд, невадам, але невад аршын 200 даўжыні. Рыбаловы прыязджалі нанятый з-пад Гродны. Шанцавала ўсяляк: бы­вала, што і пусты невад выцягнуць, але траплялася і па асмін сорак за раз.
    XI
    Налібокі—Івянец
    Пераначаваўшы ў Кромане, раніцай пусціўся я ў дальшую дарогу. Мінаючы слуп гранічны, глянуў я на табліцу — напісана на ёй: «Налібоцкая путча, ФальцФэйна». Узрадаваўся я, што давядзецца-такі зблізку гляпуць мне на пушчу, але, прайшоўшы колькі вёрст, і смех, і жаль нейкі агарнулі мяне. Дык гэткая мае быць
    путча? — пытаў я сам сябе. Беларуская путча? Не, пане Фальц-Фэйп; па табліцы можаце пісаць, што хаця, але зразу відаць, што не тутэйшы вы, не беларус, і беларускіх путч вам не даводзілася бачыць ды і не давядзецца,— бо іх ужо няма! Беларуская путча — ведалі людзі, дзе пачыпаецца, чулі — дзе канчаецца, але колькі яна цягнецца — ніхто не знаў, што ў яе сярэдзіне — у яе сэрцы — ніхто не бачыў! Тэты ж лес скрозь падлічаны: кожны шматочак яго абмераны, зграбна парэзаны шырокімі дарогамі — лесасекамі ў квадрацікі; абкопчаны маляванымі слупочкамі, з надпісамі амаль некалькі пядзей у ім; мала таго, скрозь ён ужо абмотаны дро­там— тэлефонам: яшчэ не паспееш чхнуць, толькі зморшчышся ў Кромане, а ўжо ў Налібоках — «будзь здароў» — кажуць. Звяр’ё і тое чуць не пад нумарамі; скора, бадан, камароў на гарцы вымераць. I гэта кажуць—путча! Чы не за тым завецца яна пушчай, што некалькі гадоў таму ўзад была аблава тут на мядзведзяў і двух забілі? Дык вось паслухайце, якая гэта была аблава. На табліцы тэты лес ахрысцілі пушчай,-—добра; а якая ж гэта, думаюць сабе хросныя бацькі, будзе путча, калі ў ёй і мядзведжага хваста няма? Трэ зрабіць пут­чу: як зарычыць мядзведзь,— вось і будзе путча. Дасталі недзе парачку маладых мядзвяджаткаў, паілі, кармілі, няньчыліся з імі і, падгадаваўшы, пусцілі ў лес дый чакаюць, што будзе. Брыкаюць, гуляюць мядзвяджаткі ў лесе, але... але, як вымерхаюцца — ходзяць, духі падцягнуўшы,— не могуць ніяк яды знайсці. Прызвычаіўшыся, як наняты, да гатовага стала, не могуць даць сабе рады, каб самім расстарацца, запрацаваць. I зрабіліся нашы мядзвяджаты на манер экспрапрыятараў: то па­стуха зловяць — абмацаюць, чы няма чаго з’есці; то падарожных пераймуць, каб чым пажывіцца. Народ стаў жаліцца. Тады прысудзілі сказніць гуляк-валацугаў, што не ўмеюць запрацаваць на хлеб. Зманілі іх ядой у нейкі хлевушок і, як гэта вядзецца, зачыніўшы ў адседцы, далі
    знаць. З’ехаліся паўбіраныя за стральцоў папы, пасталі на метах; хлевушок адчынілі, арыштанты выскачылі,— пук, стук, — і ўсё скончылася. Але чаго ж болей і трэба? Былі мядзведзі; была аблава; былі стрэлы; цякла кроў; зраненыя кідаліся, мучыліся, каналі на вачах сведкаў... Чым дрэнная гулыія? І\аб мне гэтак пашанцавала, няйначай пачынаў бы сваю гутарку паміж гасцей, як так: «Як я забіў у Налібоцкай пушчы на аблаве мядзведзя і т. д....» Ну, але мядзведзі скончыліся. ёсць цяпер яшчэ, як мне казалі, шмат у гэтым лесе дзікіх коз, дзікіх свінней, ёсць і ласі-недабіткі. Кажу —■ недабіткі, бо на іхнюю долю выпала яшчэ горшае няшчасце, чым на тых мядзведзяў. У 1905 г. некаторыя акалічныя сяляне, збіраючыся ў грамадныя банды, мест ісці дзяліць долю сваіх братоў, што за іх клалі сваё жыццё, запушчаліся ў гэтыя лясы адбіраць ні ў чым непавінным зверам свабоду і жыццё. Бедныя ласі таялі дзесяткамі; яшчэ больш умірала іх зраненых па гушчарах. Людзі гэтыя паказалі, што яны не дараслі яшчэ да свядомасці аб свабодзе і самі яе не варты. Без прычыны і толку нават зверху адбіраць свабоду і жыццё нельга. Але годзе аб Налібоцкім лесе, бо вось і самыя Налібокі. Як дагэтуль Шчорсы, Любча, Бакшты і ўсе вёскі паміж іх былі падобны да сябе з мовы, апратак, погляду нават і амаль не ўсе праваслаўныя, так Налібоцкая вёска больш падходзіць да ашмянчан з-пад Траб, тут ужо каталікі; мова беларуская, добрая, чыстая, а старэйшыя трымаюцца яшчэ і нацыянальных апратак. Зямля, мест навагрудскіх раўнін, змянілася на прыгожыя ўзгоркі, але на ўраджай — паказвае добра. Крэкчуць толькі налібочане, што гэтай зямліцы скупа; наракаюць і тутэйшыя жыдкі, старадаўнія чыншавікі: так іх аблуталі новымі парадкамі, што патрапілі ўсучыць кантракты і цяпер дзяруць з іх арэнду, якую ўздумаецца. Урваліся і даўнейшыя заработкі — закрылі старадаўнюю налібоцкую фабрыку жалезную. Не зышоўся новы пан з купцом на дровы — фабрыка і стала.