• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    ціцца; бо тут, як я даведаўся, кожны год таксама шмат сеюць канапель і амаль не кожны год добра яны родзяць. Трэба было б спісаць усіх гаспадароў, колькі каторы найменш можа мець на продаж канапель і пянькі і, падлічыўшы ўсё, даць абвестку ў якую гаспадарска-гандлёвую газету, колькі чаго пудоў і дзе прадаецца, а купцы пэўна адклікнуліся б.
    3 Путнікаў выпала мне ісці каля Дакшнян. Двор вялікі; будынкаў шмат; жыве тут толькі ўпраўляюшчы ад пана, але гаспадарка, відаць, ідзе на лад, бо ўраджаі наўздзіў пекныя. Стаяць тут і драўляныя старый пала­цы, але здавен-даўпа ніхто ў іх не жыве. Вось бы дзе, прыйшло мне ў галаву, залажыць гаспадарскую школу! Будынак гатовы, відаць, нікому не патрэбны, а і зямлі, як чуў я пра дакшнянскага пана, некалькі дзесяцін пэўна не пажалеў бы адпусціць, мястэчка блізка — вярсты дзве, чаго ж на пачатак болен трэба? Пэўна, і падмога нейкая з ваколіц знайшлася б. Калі не хто другі, то радашкоўскай Думе варта было б добра каля гэтага пахадзіць.
    3 Дакшнян, не зварачваючы ў мястэчка, перарэзаў я віленскі тракт і зайшоў у Мігаўку, адкуль, добра і як дома — выгодна перадыхнуўшы, пусціўся нацянькі пад дом. Знаёмыя мне пайшлі ўжо тут сцяжынкі! Вось цягнуцца абшары радашкоўскіх пяскоў; з году ў год штораз болей і далей заносяць яны мяшчанскія шнуры ўраджайнай зямлі, і нікому ў галаву не прыходзе бараніцца ад гэтай навальніцы; ніхто не парупіцца пасадзіць пясчанай вярбы (шэлюгі), каторая расце па гэткай сухой зямлі, а ўзросшы, затрымлівае лётныя пяскі, бо зямля над ёй займаецца дзірваном. За пяскамі гэтымі над рэчкай Удранкай, дзе да нядаўна яшчэ стаялі толькі са дзве старэнькія хаткі, цяпер наляпілі тут адзін пры адным дамкі — дачы. Месца як на дачы выбрана нішто: пры жывой вадзе, за рэчкай цягнецца пекны сасновы бор, да мястэчка тры вярсты, а да таго і тутэйшыя дачнікі, ві-
    даць, такія, каторым дагадзіць не трудна. Але дамочкі пабудаваны так, быццам адзіп другога дражніць. Як той, хто першым будаваўся, не дагадаўся адсунуцца ад дарогі, каб пяском вочы панам дачнікам не засыпала, так і ўсе зрабілі; першы некаторы прыляпіў да хаты не то гапак, не то катух, і ўсе папрылеплівалі такія самыя катухі і г. д. А каб пабудавацца на старане чы дрэвак, кусцікаў пасадзіць,— ніхто не дагадаўся. Няма што сказаць, на свае выдумкі ў нас розуму не багата, вось толькі калі дагледзілі што-колечы ў другога, дык і ўсе, як тыя бара­ны, за тое самае хапаюцца.
    Хоць з поўдпя ўжо было, калі мінуў Бахметаўку, але сонца яшчэ добра прыпякала, і, толькі дабраўшыся да казённага лесу, лягчэй стала ісці. А мо дзеля таго лягчэй, што дом блізка? — вёрст сем асталося. Падбіраючыся да яго, пачуў я фабрычны гудок. Адкуль гэта, ду­маю сабе? Ніякіх фабрык перш тут не было. Падбаўляю ходу; вось і лес канчаецца,— Прудзішча. Гляджу І вачам сваім веры не даю: недалёка дворнага млынка тырчыць угару агромністы фабрычны комін. Ого, думаю сабе, узрадаваўшыся, культура і ў наш кут наехала! Але прапала мая ўцеха, калі, бліжэй падышоўшы, пазнаў я, што гэта паравы тартак. Няхай яе кот брыкне, гэткую куль­туру! Бо ткі падумайце самі. Як пераезджая свацця, цягаецца гэткі франт са сваёй машыпай з месца на месца, дзе лясы ды работнік таннейшы. Куды прыткпецца,— цана пібы то падскочыць крыху І на работніка, і па лес; але лес увакол сябе ўскорасці выпалашча дазвапня, бо скуплівае нават такія бярвенцы, што на кроквы толькі згодны — не суцэльныя тры вяршкі ў водрубе; вось хто мае якое палена, дык і той, квапячыся на гатовы грош, прадае. Пройдзе колькі часу,— культура гэта павалочыцца ізноў далей пустошыць ваколіцы, а на яе месцы астануцца тырчэць толькі пянькі маладых, без пары пазразаных дрэў. I лесу няма, і пабразгачы, што за яго ўтаргавалі, разышліся, а каторы з сялян пры гэтай фаб-
    рыцы і зарабіў лішняга рубля, дык пасля ўдвая прыйдзецца аддаць, бо не то што на будыніну, але І на дровы да цаны на лес і прыступіцца трудна будзе.
    Ну, але годзе ўжо гэтай гутаркі: годзе гутаркі на сягоння, а цяганіны на сёлета. Вось бо ўзгорак, а там — у долі векавыя дубы, ліпы стаяць — мае дубы, мае ліпы! Сад відаць — мой сад! А ўжо пры самым лесе паміж роз­ных дрэў выглядае дамок — мой дамок! Мой! Апісаць вам яго? Як жа я апішу, калі ён мой?! Бягу, ляту да яго!.. Бывайце здаровы!!
    ДУМКІ 3 ПАДАРОЖЬІ
    Я скончыў свае «лісты з дарогі». Скончыў лісты, але не скончыў выказваць усіх тых думак, якія наляцелі на мяне ў вялікай маёй дарозе: не ў лістах ім было месца.
    Вось цяпер паспрабую я выказаць сваё агульнае ўражанне.
    Такіх цёмных куткоў, аб якіх не раз пішуць у газету нашы карэспандэнты, я не напаткаў. Народ паспеў: не такімі вачамі глядзіць ужо ён на свет, якімі глядзеў гадоў 10—15 таму назад. Праўда, з яго быццам закпілі, мігнуўшы перад вачамі блескам вясёлкі,— але як туман расплылася яна, а і без таго асцярожны беларус зрабіўся яшчэ больш неприступным да сваёй душы, да сваіх ду­мак... Адно зразумеў ён, што так жыць, як жыў дагэтуль — нельга; ён шукае новых дарог і гатоў пайсці па іх, але трэба не толькі паказаць, кудою выхад, але і ра­зам— побач пратаптваць тэту новую дарогу, бо вера на словы страціла свой крэдыт...
    Моладзь ірвецца да прасветы, але тыя рамкі, у якія ўціснута цяпер навука нашых школ, даюць столькі карысці, колькі можа мець яе галодны чалавек, калі яму вымазаць вусны салам. Ды і вучаць там, як ведама, не ў роднай беларускай мове, а ў расейскай, дык і тут такая самая пажыва, якую маюць дзеці, што вучацца ў гімназіях нямецкай ці французскай мовы, а не ўжываюць яе дома. Калі ж каторы трапіцца надта ўжо здаіны хлопец, а падмогі з дому хватае, куды ж яму кінуцца далей? Прафесіянальных школ нехват, дый у нас за мяса і жылы больш плацяць, як за грамату, вось і ўсяго шчасця, калі, выбіўшыся на народнага вучыцеля, будзе гібець дзе ў цеснай хацінцы. Бывае яшчэ горш: прыходзіцца кідаць родную старонку і шукаць хлеба на чужыне. А гэта найбольшая страта, якая толькі можа быць для вёскі; бо гэткім парадкам вызбываюцца суседзі разумнейшых
    з-паміж сябе людзей, каторыя мо патрапілі б кіраваць не толькі справамі грамадзянства, але і ўнеслі б не адзін прамень святлейшы ў сваю вёску.
    Таксама не напаткаў я вёсак, у каторых гаспадары надта ўжо дрэнна вялі б сваю гаспадарку. Беларускі му­жык дасканальна знае сваю зямлю і вырабляе яе так, як толькі можна вырабіць на шнуры, дзе і з бараной трудна завярнуцца. Калі ж і не можа мерацца сваімі ўраджаямі з фальваркамі ці дварамі, то гэта яшчэ не значыцца, што там культура зямлі вышэйшая (я не кажу, разумеецца, аб тых дварах, дзе гаспадараць на новы загранічны лад), але дзеля таго, што па дварах засейваюць толькі лепшыя кавалкі зямлі, а пусцейшыя — аддаюць на адработак, у арэнду або запушчаюць пад лес. Мужыку ж выбіраць няма з чаго: скрабе ён ад мяжы да мяжы; хіба ўжо якую нетру толькі пакідае. I ўсё ж такі з сваёй цяжкай працы пры найлепшым ураджаі выжыць сямейнаму селяніну з сваёй гаспадаркі — без заработкаў са стараны — нельга, бо сам варштат яго працы цесны. Некаторыя дабрадзеі і апекуны нашы кажуць, што зямлі му­жыку хіба хватае, калі і з гэтай, якую мае, не можа як належыць выкарыстаць. Але каб падняць даходнасць зямлі, трэба перакуліць варункі не толькі гаспадаркі, але варункі і самога жыцця нашага мужыка. А на гэта трэба працы і часу. Працы — пакуль мужык не стане добра свядомым; часу — пакуль мужык не стане свабодным.
    УСПAMI НЫ
    412
    Gau-de-a-a-a-mus i-gi-tur Juvenes dum su-u-u-mus, Gau-de-a-a-a-mus i-gi-tur Juvenes dum su-u-u-mus. Post jucund-a-am juventu-u-tem.*
    Грымеў гэты традыцыйны студэнцкі гімн, гімн — чаруючы сваёй пекнатой: чулася ў ім павага і весялосць; чулася — радасць і сумнасць. Ад гэтага вялікага акорду пекнаты, здавалася, дрыжыць усё — усё, апрача сцен: яны былі праз лад моцныя, праз лад тоўстыя — гэта былі сцены маскоўскай перасыльнай Бутырскай турмы. . .
    188.	.. год у Маскве нічога добрага для студэнтаў не прарочыў: адчуваўся неспакойны настрой. Шпікамі была запоўнена ўся Масква. Трэба было вялікай асцярогі, каб не нарвацца. Паміж сяброў Менскага зямлячаства (у тыя часы, разумеецца, забароненага) найлепшы нюх да шпікоў меў Івася. Як бы такі шпік ні маскаваўся, як бы ні падмазваўся — Івася заўсёды яго знюхае.
    Толькі, бывала, прысядзеш на лаўцы на якім-колечы бульварыку, як тут жа побач з вамі прысаджваецца тып нігіліста: валасы — доўгія, акуляры — велізарныя, круг­лый, цёмна-сінія, боты — стаптаныя, паліто — рыжае, ну, але Івасю не падшукаеш! Пацягне толькі носам, захрапе ім, як той вайсковы жарабец, пачуўшы бітву, і пачынае гудзець сваім басам:
    — I вялікі ж чалавек быў тэты Пушкін! Ён сказаў: цвёрдыя знакі (ъ) саўсім надобны да шпіёнаў: як без тых, так і без другіх можна было б саўсім лёгка абысціся, а яны тым часам прывыклі ўсюды соўгацца...
    Калі гэта прамова не памагала і шпік моцна сядзеў далей, Івася ўскакваў з лавы, адкідваў свой мікалаеўскі плашч на плечы, грамовым сваім басам гукаў на ўсю вуліцу:
    — Звозчык! Звозчык!!
    Цэлай кучай, цэлай хмарай надляталі звозчыкі, а Івася спакойным тонам дапытваў кожнага:
    — Свабодны?
    — Так точна, свабодны!
    — I ты свабодны? — пытае другога.
    — Так точна, свабодны!
    — Дык вы ўсе свабодныя?
    — Свабодны, ваша сіяцельства.
    — Ну і малайцы ж вы,— грыміць дальш бас Івасі,— шчасліўцы — зайздрую я вашай свабодзе, я ■— дык ніколі яе не маю: заўсёды цягаюцца за мной гэтыя апекуны...— і тут жа, махануўшы рукой у бок шпіка, крута паварачваўся і сваімі велізарнымі крокамі часаў у старану.
    А звозчыкі — рагаталі. Трэба ведаць, што маскоўскія звозчыкі — вельмі вострыя на язык самі — любяць, калі ім урэжуць штуку таксама вострую і смяхотную, і за гэта не гневаюцца.
    Насовывалася і ў Маскве вясна, хоць яшчэ сакавік трымаўся мопна: удзень •—плюшчэў, ноччу—трашчэў...
    Памятаю, добра памятаю той момант, калі невялікая кучка бліжэйшых сабе сябрукоў сабралася ў цеснай каморачцы свайго «раённага» на нараду. Сядзім, гутарым, самавар гудзіць, калачамі закусваем; раптам убягае да нас пятровец,—так называлі тады студэнтаў ПятроўскаРазумоўскай Акадэміі.
    — Я вам павінен сказаць вельмі неприемную навіну,— пачаў пятровец..,
    — Да нас едзе рэвізор,— перапыніў адзін з наших, паджартовываючы.