• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    Акружоныя жандарамі студэнты яшчэ самі добра не ведалі, якая доля чакае іх.
    Але ось вароты, якія ўслед за ўехаўшымі жандарамі былі зноў зачынены, яшчэ раз скрыганулі, абруч конніцы быццам рашчапіўся з аднаго боку, і... працэсія наша роўным, спакойным крокам скранулася.
    Выйшаўшы на Маховую, відаць было, што тут усё ўжо ў парадку: сама вуліца была саўсім вольная ад публікі і толькі на хадніках *, адціснутыя і адгароджаныя паліцыяй, стаялі цэлыя натоўпы народу, паміж каторага дзенідзе блішчэлі студэнцкія мундзіры.
    Прысутнасць студэнтаў паміж публікі, якая ў большасці сваёй углядалася на ўсё, як на нейкае прадстаўленне, страшэнна ўзбурыла арыштаваных; пачуліся паміж іх воклікі:
    — Бывайце здаровы, таварышы!
    — Чаго стаіцё, разявіўшы ляпы? Спяшайцеся: абед у цёткі астыне!
    — Спаць, на пярынку спаць, падлізы!
    Публіка, чуючы гэткія кпіны, стала варожа спаглядаць на сваіх суседзяў-студэнтаў і таксама паджартоўвала з іх.
    Адшчапенцам-студэнтам, відаць, не ўсмак было іх становішча: некаторыя сталі праціскацца паміж публікі, каб сысці з вочаў, але знайшліся і такія, што рынуліся наперад, распіхалі паліцыю, жандараў і з воклікам: «3 вамі хоць у Сібір!» — далучыліся да арыштаваных. Такіх спатыкалі воплескамі, ціснулі ім рукі...
    Разам сперша змяшаная грамада арыштаваных, ідучы ўжо вуліцамі, стала разбівацца на невялічкія гурткі: зыходзіліся бліжэй знаёмыя, землякі.
    Сумна было нам — невялічкаму гуртку Менскага зямлячаства, што не бачылі мы паміж сябе Івасі. Ці ж бы і ён запісаўся ў адшчапенцы? Ці ж бы і ён быў здраднікам? Не: гэтага быць не магло — хіба мо бяда якая з ім сталася...
    А тым часам можна было ўжо спазнаць па тых шарэнгах паліцыі, куды былі яны скіраваны, стоячы абапал вуліцы, што для нас пакуль што прызначаны на памяшканне «манеж».
    Манеж — гэта старадаўні вялізарны гмах, якім ганарылася Масква. Па сваёй велічы— удоўжкі і ўшыркі, па спосабу сваёй будовы (не было ўсярэдзіне ні адной падпоры, ніводнага слупа)—гэтая аграмадзіна-будыніпа не мела роўнай сабе не толькі ў Маскве, але, бадай, ва ўсёй Расеі. Тут вучыліся ездзіць на веласіпедах, аб’язджалі коней, тут адбываліся розныя гульні, выстаўкі і інш.
    Дзеля прыкладу ўспомню адну такую выстаўку — лясную. На выстаўцы гэтай былі размешчаны ў манежы цэлыя групы кветак, кустоў, дрэў; былі — альтанкі-бяседкі, прысады, шырокія дарогі, вузенькія сцежкі, скрозь абсаджаныя прыгожымі дрэўцамі, былі асобныя аддзелы розных сартоў дрэў, пачынаючы ад сасновых каранжакоў Архангельскай губ. і канчаючы сартамі паўднёвых губерняў. На той выстаўцы проста можна было заблудзіцца.
    Манеж быў саўсім блізка ад універсітэта, і мы ўжо падыходзілі да яго, калі пачулі голаснае:
    — Стой!
    Агледзеліся мы, агледзеліся нашы правадыры і нат сапраўды крыху стрымаліся.
    — ...калі кажу — прапусціце, дык прапусціце, бо, як сам пачну прабірацца — горш будзе,— грымеў на ўсю вуліцу бас нашага Івасі,— і, распіхаючы кулакамі варту, кіраваўся да нас.
    Я забыўся пахваліцца, што, апрача паліцыі і жанда-
    pay, ззаду нас была конная сотка казакоў, а па баках вуліцы шарэнгамі стаялі пяхотныя жаўнеры. Ім быў прыказ нікога не прапушчаць, але Івася — у сваёй мікалаеўскай з бабровым каўняром накідцы — такі меў гроз­ны зід, з такой пэўнасцяй пёрся наперад, што варта і не агледзелася, як той праціснуўся паміж іх і ўскочыў у гушчу студэнтаў.
    — Што ж вы, аспіды гэткія, мяне не пачакалі,— гукануў зноў басам Івася і такім сур'ёзным тонам, быццам і сапраўды гэта ад нас залежала.
    Громкія воплескі і шчыра-вясёлы рогат спаткалі новага сябрука нашай долі.
    — Ой, браткі мае, чуць не спазніўся, ажно пена з мяне пайшла,— жаліўся, выціраючы рот, Івася,— зайшоў я да знаёмых, там даведаліся, што мяне чакае, і пачалася, разумеецца, цэлая драма: уздыхалі, слязіну пушчалі, ну але прытым так смачна кармілі, што грэх было пакідаць — на тры дні авансам нагрузіўся — цяпер хоць на Камчатку! — закончыў Івася.
    Пакуль што не Камчатка, праўда, а манеж маскоўскі ўжо нас чакаў: дзверы былі расчынены насцеж, каля іх стаяла варта, як толькі мы туды ўвайшлі, то яшчэ і там нас няведама дзеля чаго акружылі гарадавыя з сваім начальнікам.
    Увесь манеж быў амаль што не пусты, бо толькі ў адным канцы яго былі нейкія падмосткі — ці то для тэатра, ці для канцэрта якога, а перад падмосткамі гэтымі паскладаны адна на адну даўгія лавы. Не было чаго чакаць: трэба было разгасціцца ў новай хаце: у адзін момант лавы парасстаўлялі, частку іх усцягнулі на падмосткі і, дзе хто папаў і як папаў — прыладзіліся.
    Некалькі сотак чалавек, калі было ў невялікім садзе універсітэцкім ці нават на вузкаватай вуліцы — выглядала на добрую грамаду людзей, але тут —у гэтай велізарнай і пустой гамерні — мы самі сабе выдаліся саўсім маленькай жменькай.
    Але разважаць над гэтым цяпер не было калі: гутарка, нарады ішлі само сабою, дый падыходзіла ўжо пад вечар, і прыходзілася падумаць, чым-колечы падмацавацца.
    Большасць арыштаваных, выходзячы з дому, ведала ўжо, што сягоння ім не вярнуцца, дык выбіраліся з запасамі, а ў каго не было — зрабілі складчыну і звярнуліся да гарадавых уладзіць тэту справу. Тыя — мо дгеля таго, што самі былі галодныя, дык спачувалі і другім, мо пагаліліся на «чаявыя» (гасцінец), але падрадзіліся даставіць. Гэта была першая зачэпка да знаёмства з нашымі апекунамі. Пасля расталкавалі і ўгаварылі іх, што пільнаваць нас тут — у манежы — няма ніякай патрэбы: куды ж мы з зачыненай будыніны маглі б дзецца? Гэта, відаць, іх пераканала, а больш, бадан, дзел:* таго, што, стоячы, ногі памлелі,— пашаптаўшыся паміж сабой, паліцэйскія адышлі набок — пад сцяну — і таксама рыхтаваліся пасілкавацца, ласа спаглядаючы на бачоначак, які на падвячорак для іх прыкацілі з кіслымі агуркамі.
    Але сталася нешта саўсім неспадзяванае.
    Студэнты, як толькі паліцэйскія адышлі на старану, параспаўзаліся, як тыя ракі, па ўсёй будыніне. Трэба ж было, як на тое ліха, набрылі яны недзе ў кутку ажно другога канца манежа на паскладаныя велісапеды. Доўга не думаючы, паўскаківалі на гэтыя машынкі—ды наўзавадкі!
    Угледзелі паліцэйскія: вочы вылупілі, рукі растапырылі... Што рабіць? Як па закону??
    Злажылі быццам спешную параду: шэпчуцца, рукамі махаюць, галовамі трасуць, нагамі прытсптваюць,— не так легка, відаць, было што-колечы прыдумаць у неспадзяваным выпадку, аб якім у інструкцыях саўсім не ўспаміналася.
    Але ось, знаць, парада скончылася: выпрасталіся, паясы тужэй падцягнулі, адкашляліся і — з оклікам: «не 264
    па л а г а е ц ц а!» — сперша трушком, а пасля наўзавадкі сыпанулі даганяць велісапедыстаў.
    Трудна было б нат выдумаць больш што камічнае, як гэта сцэнка, якой мы былі сведкамі: абшар быў велізарны, дык разгону хапала, студэнты — хлопцы спрытныя — як маланкай праляталі яны паміж напаснікаў *, а тыя — гналіся ўдагонкі, кідаліся ва ўсе бакі, круціліся ў лукаткі, пёрлі наўскось, не раз носам каторы грымнуўся, але, усхапіўшыся, зноў дальш часаў.
    А тут яшчэ арыштаваныя, якія прыглядаліся да гэіай камедыі,—давай пад’юджваць: «лаві! дзяржы! улева! управа! узад! не туды! уперад! лаві, лаві, лаві!», і вясёлы рогат рэхам адбіваўся ад пустых сцен манежа...
    3 паўгадзіны, бадай, цягнулася гэтая аблава, пакуль урэшце паліцэйскія, хоць пара з іх пайшла, не перамаглі: адабраўшы велісапеды, вярнуліся яны з гонарам на сваё старое месца.
    Але ткі праўду кажуць: бяда ніколі не ходзіць адна. Толькі адсапануліся паліцэйскія і, нарэзаўшы тоўстыя лусты хлеба, збіраліся перагнаць смагу — закусіць агурочкамі,— як тут новая бяда, новае «непредвиденное обстоятельство»: у бочцы каб хоць адзін агурок!
    Што за ліха? Зноў растапырылі рукі, зпоў вылупілі вочы і — ажно разінуліся, угледзеўшы ў руках спакойна падвячоркаваўшых студэнтаў ужо толькі хвосцікі зялёных агурочкаў.
    Зноў што рабіць? Зноў: як па закону? Зноў: парада...
    Але на тэты раз парада скончылася хутка і неспадзеўкі — гладка. Паліцэйскія— усе як адзін— дайшлі сваім уласным розумам, што агурок не велісапед: яго не дагоніш, яго — калі з’едзены — не адбярэш, дык хоць і быў жаль, мо не так у сэрцы, як у жываце, махнулі на ўсё рукой і разам са студэнтамі — шчыра — ці не — рагаталі з повай прыгоды.
    Вечарэла.
    Шэрая гадзіна заўсёды наганяе нейкую сумоту на душу чалавека.
    Тэты настрой адбіўся і на ўсёй грамадзе арыштаваных: змоўклі жарты, прыціх смех. Жменька студэнтаў забралася на падмосткі і разляглася нейкай фантастычна-красачнай групай; іншыя парасцягваліся на лавах, то пазбіваліся ў маленькія гурткі, сціха паміж сабою гутарачы. Саўсім на старане — здалёк, таксама прыціхшая, кампанія нашых апекуноў-паліцэйскіх	
    Наша ж-и-и-изнь коротка-а-а Все уно-о о-сит с собо-о-ю;
    Наша ю-ю-но-о-сть, друзья-я-я, Пронесе-е-ется стрело-о-ю.
    Срабрыстым тэнарам нехта адазваўся з доўгіх лаваў.
    Проведем-те ж, друзья-я-я, Эту но-о-о-чь веселе-е-ей: Пусть студентов семья-я-я Собере-е-тся тесне-е-ей!
    Дружна падхапіў велізарны хор.
    Не люби-и-ить — погуби-и-ть Значит жи-и-знь молоду-у-ю.
    Зноў звінеў тон самы тэнар, а пасля зноў адказ — грымеў хор.
    Настрой быў мінорны. Што ж будзе з намі далей?
    Час ад часу ўскаквалі, паказваліся нейкія чыны жандармерыі, але на ўсякія нашыя пытанні заўсёды быў адзін адказ: «Не могу знать». ЦІ мог, ці не мог ён знаць — ліха яго бяры, але гэта няпэўнасць наганяла на нас нейкую нуду. Адно, што цікавіла нас — гэта прысыланыя гасцінцы. Адкуль і хто іх прысылаў — нам не ка-
    залі, але неспадзеўкі з'яўляўся нейкі чып і са словамі «приказано передать» клаў на лаву пачкі каўбасаў, сыраў, булак і скрыначкі папяросаў.
    «Ага,— думалася нам,— значыцца мы не адны: нехта памятае аб нас, спагадае; заварушылася Масква». А гэта толькі і трэба было нам.
    Цяпер мы ўжо добра разумелі, што ані пузатае купецтва, ані хуліганы-разнікі больш не пойдуць на нас.
    Добра ўжо сцямнела, калі бліснула электрычаства, а разам з тым і сумны настрой пырснуў: зрабілася неяк весялей у манежы; гутарка і песні пе змаўкалі. Так цягнуўся час да гадзіны дзесятай вечара. Ажно ўрэшце паказаўся нейкі старшы чын і салодка-мяккім голасам адазваўся:
    — Вас будуць адгэтуль выводзіць партыямі па чалавек 30—40; куды? Хіба самі добра разумееце, што мне аб гэтым гаварыць не прыходзіцца. Але ў вашым інтарэсе, каб аддзелы гэтыя складаліся з бліжэй сабе знаёмых людзей, і я даю вам права гуртавацца самім. Для гэтага маеце яшчэ часу: першая партыя выйдзе за гадзіну.