• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ядвігіна Ш. Выбраныя творы Ядвігіна Ш.

    Ядвігіна Ш.

    Выбраныя творы
    Ядвігіна Ш.

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 410с.
    Мінск 1976
    90.21 МБ
    На канцы крывенькага местачковага завулачка, у старой хатцы, недалёка могільніку, жыла з дзецьмі ўдава Янкеліха; зарабляла яна на сваё жыццё, выпякаючы хлеб і смашныя, румяныя, траскучыя ў руках абаранкі на ўсё мястэчка і на кірмашы. Янкеліху зналі добра і мяшчане і прыяздныя. Тут можна было не толькі купіць абаранкаў на гасцінец, але — каму верыла Янкеліха — з’есці іх з фаршырованай рыбай у заванянай баковачцы пры пляшцы жоўтай саматужкі, якую прыносіла над фартухом старшая дачка — Двэрка. Ось тут — у гэтай баковачцы — ад нейкага часу і спатыкаліся Зося з Алёксам Гуронкам, які меў вялікую пашану і веру ў Янкеліхі за свой ціхі, спакойны характар і маўчлівую натуру.
    Пасля таго як стары Гуронак прабраў сына на ігрышчы за Зоею, яны пры людзях і не падыходзілі адно да другога — быццам І не зналіся, але на вечарынках заўсёды можна было знайсці зручнасць перашапнуцца, калі сысціся ў Янкеліхі.
    Што ў той бок хадзіў Алёкса або ішла Зося — ніхто і ўвагі не звяртаў: туды шмат хто хадзіў то па хлеб, то па абаранкі. Калі ж сядзелі ў баковачцы, то гэта была ўжо справа Двэркі, каторая спагадала маладым (бо І сама была маладая...), каб іх там ніхто не ўбачыў, і сама іх адтуль выпушчала, калі ў хаце не было нікога чужога.
    Але на гэтых спатканнях нічога дагэтуль не маглі прыдумаць ані Алёкса, ані Зося. Зося разумела, што калі б нат удалося ёй узбунтаваць хлопца проці бацькі, то і так да вяселля не дойдзе: стары Гуронак такі быў цвёрды чалавек, што гатоў даць данос і пагубіць бацьку,
    яе і сына свайго не пашкадуе; а хоць Мікола цяпер сядзеў спакойна, якія там даўнейшыя грашкі былі, Зося сама не ведала, а Гуронак, пэўна ж, добра іх ведаў; а да таго Алёкса баяўся бацькі свайго, як агню, і ніколі не адважыўся б пайсці проці яго волі.
    Заставалася чакаць, але чакаць чаго? Хіба мо Прузына на якое ліха нарвецца, і вяселле расклеіцца, чы мо старыя, хоць ужо старгаваліся, як дойдзе перад шлюбам да пасагу — да гатоўкі — за чубы возьмуцца, бо абодва вялікія хціўцы, і ўсё рассыплецца, а тады? А тады мо яшчэ з год адцягнецца (ужо І гэта добра!), І за тэты час мо знойдуць якую раду, а пакуль што: чакаць.
    Але калі Зося і Алёкса, не могучы нічога лепшага прыдумаць, гадзіліся чакаць, Васіль так лёгка прыстаць на гэта не мог. Як-то: ён тут загубіў свае планы і надзеі на выезд у Амерыку; ён тут улажыў столькі сваёй працы, грошаў; ён тут звязаўся ўжо з зямлёй — з гэтай пусташай, а найбольш — так прывык ужо да гэтай дзяўчыны, да той мыслі, што Зося будзе яго, што ўжо спакойным вокам глядзець на яе не мог — і цяпер чакаць? Дакуль чакаць? Што ім Прузына —• нейкая там дзеўка — зрабіць можа? А ён — Васіль — ці ж не мужчына, каб не патрапіў заступіцца тады ўжо за жонку сваю? Ды ён і цяпер гатоў гэтай гадзюцы Прузыне галаву калом рашчапіць, абы яна не замінала! Зося колькі разоў бегала ў мястэчка і казала, што няма як вочаў туды паказаць — кпяць і з яе і з мяне. Не штука строіць кпінкі перад дзяўчынай, хай папрабуюць кпінкаваць перад ім — Васілём! Праўда, тры тыдні не паказваўся ў мястэчка — такога сораму набраўся праз гэну ведзьму, рапуху, але вось няхай прыйдзе нядзеля — пойдзе сам—сам адзін на злосць ім усім пойдзе — няхай папрабуюць яго зачапіць!
    I ў нядзелю — пайшоў. Пайшоў да Лейбы, заказаў гарэлкі, піва, закускі і сам адзін засеў за стол. Сабраўшыяся там хлопцы, некаторыя скоса глянуўшы на Васі-
    ля, усміхаючыся, шапталіся, адышоўшы на старану, паміж сабой; іншыя — зразу падышлі, быццам нічога і не было, віталіся, загаварвалі, распытваліся, чаму яго так доўга не было; такіх Васіль саджаў за стол, гутарыў з імі і частаваў — частаваў, як ніколі: на месца пустой пляшкі як віш з’яўлялася поўная, піва прынеслі цэлы кошык, булку вялікую палажылі, селядцоў наставілі. Ішлі жар­ты, смехі, падыходзілі новыя хлопцы — прысаджваліся і так гулялі дацямна, а калі разыходзілася добра падвыпіўшая кампанія, апрача самога Васіля, каторы больш частаваў, чым піў, — па развітанні — Васіль заклікаў усіх на другую нядзелю — тут жа — у Лейбы.
    Дадому вярнуўся здаволены, павесялеўшы: цяпер ён ведаў, што калі будзе мець ворагаў, то будзе мець і прыхільнікаў, каторыя — у разе иатрэбы — заступяцца за яго. Так не раз бывала ў горадзе — па фабрыцы, дзяліліся на дзве варожыя сабе партыі, кожная мела свайго правадыра, каторага з усіх сіл бараніла.
    I Васіль не памыліўся: моладзь раздзялілася. Багацейшыя — трымалі старану Гуронкаў, паміж каторымі верхаводзілі два Прузыніны браты, і дзеля гэтага іх усіх называлі «сальнікамі»; бяднейшыя — прысталі да Васіля Дубінскага, і Прузына іх празвала проста «дубінамі». Дзяўчаты цягнулі да той ці іншай стараны, куды цягнула іхняе сэрца. Але паміж гэтымі партыямі пакуль што не толькі не даходзіла да бойкі, а нат не было паважнейшай звадкі. Было больш смеху і жартаў, чым злосці або нянавісці.
    Васіль цэлымі днямі працаваў цяпер на сваім новым полі, як ён называў пусташ, а ў нядзелі і святы гуляў у мястэчку са сваёй кампаніяй. Да Зосі ён штораз больш, часцей і смялей прыставаў, каб рабіць урэшце які капец.
    Не будзем ужо ваўкамі жыць, угаварваў дзяўчыну, ёсць людзі, што і нас будуць любіць і шанаваць, а што сальнікі бушуюць ■— ліха іх бяры — усё роўна ўсім людзям ніколі не дагодзіш.
    — Ты бы паслухаў, як Прузына сабак вешае на нас усіх — не тое б загаварыў, — адказвала, не маючы чым 'бараніцца, Зося.
    — Няхай толькі яшчэ раз нарвецца гэта ведзьма на мяне — заткну я ёй горла, заткну! — пагражаўся Васіль.
    Зося не ведала ўжо сама, на што спадзявацца, што рабіць? Даць адправу Васілю — не важылася, бо калі Алекса ажэніцца з Прузынай, — не сядзець жа ёй век у дзеўках, ды што ж яна будзе рабіць, калі яшчэ бацька памрэ? — усё роўна замуж ісці прыйдзецца, а за каго?— местачковыя хлопцы ганарыстыя — ці возьмуць, а з вясковымі яна ніколі ніякага знаёмства не мела, — дык больш падхадзячага і лепшага не было, як Васіль. Пры ім цяпер у хаце лад, спакой,дастатак.
    Алёкса, спатыкаючыся з Зосяй у каморачцы Янкеліхі пад дазорам Двэркі, толькі рукамі разводзіў і ніякага паратунку знайсці не ўмеў; аб адным толькі прасіў яе: пакуль ён жыў, каб замуж не ішла.
    — Хворы я, — жаліўся, прытуляючы да сябе дзяўчыну, — мо і смертачка мая не за гарамі, мо і вяселля свайго не дачакаю, хай жа прынамсі вочы мае не ўбачаць цябе з другім.
    I праўда. Алёкса — ці сапраўды быў хворы, ці з той пуды, што не далёк быў той час, калі ў хаце іх засядзе ўжо гаспадыпяй Прузына, каторую ён моцна не любіў, — спахмурнеў, асунуўся так, што нат паважнейшыя суседзі асцерагалі старога Гуронка:
    — Дрэнна, Міхале, робіш, што сына гвалтам жэніш. Ліха яго бяры і з багаццем тым, калі хлопец ужо, як зямля, счарнеў, з вачэй кепска паказвае; яшчэ гатоў бяды нарабіць — рукі, не тут кажучы, на сябе палажыць.
    — 3 вачэй яго адна глупасць паказвае, — спакойна адказваў стары, — усё тая цыганка мазгі яму закручвае, нічагусенькі — выветрае, яшчэ дзякаваць будзе, калі зажыве ў выгодзе.
    IV
    Надыходзіла восень. ІІаміж моладзі — ці то на полі, ці ў хаце — толькі тая і гутарка — хто з кім жэніцца, каторая за каго замуж ідзе, калі вяселле, хто як прыбярэцца і г. д.
    Да першага вяселля заставалася ўсяго тыдзень часу. Гэта аддаваў сваю апошнюю дачку з хаты бататы гаспадар і добры майстар — рымар Сцяпан Кудрэвіч — удавец; прымакі браць не хацеў, бо яшчэ сам ду'маў жаніцца. Усім добра было ў памяці, якія адбываліся вяселлі ў яго, калі аддаваў першыя свае дзве дачкі, бо ў Кудрэвіча і яды, і напіткаў хапала без ліку і меры і нікота не абмінуў без пачастунку, а ўжо дачуліся, што трох найлепшых музыкаў з суседняга мястэчка прыгаварыў, дык асабліва моладзь, заўчасу з радасці прытопваючы нагамі, рыхтавалася ўся.
    Не дзіва што, калі надышла тая даўно жаданая нядзеля, народ валіў да Кудрэвіча, як у царкву, а што —хоць балота было на дварэ — дзень удаўся цёплы, дзеля прастору на скокі ачысцілі і прыбралі ток, панастаўлялі лавы і зэдлі і туды выправілі музыкаў, за каторымі шуганула, як прарваўшаяся паводка, уся моладзь. У хаце за пачастункамі і гутаркай засталіся толькі паважпейшыя кабеты і мужчыны. Праз адчынепыя вокпы чутпа было, як у таку запяяла спярша скрыпка, пасля зазвінелі цымбалы, ударыў барабан і раптам падняўся такі топат, як бы людзі ўцякалі ці даганялі каго.
    Сцяпан не забываўся і аб моладзі: раз за разам насілі ў ток высокія пляшкі з гарэлкай, поўныя лубкі скаромніны і сыраў і закацілі туды велізарную бочку з півам, а дзяўчат частаваў сам гаспадар нейкім салодкім, але моцным напіткам, які прыгатаўляў вядомым толькі яму спосабам.
    Дык не дзіва, што і поўнач яшчэ не мінула, а ўжо шмат у чыёй галаве добра шумела і круцілася. Некато-
    рыя старэйшыя — хоць ноч была цёмная — сталі распаўзацца да хат, а з-паміж моладзі шмат каторыя беглі за ток — уніз да студні і там аблівалі халоднай вадой свае распаленыя галовы, а іншыя і саўсім уцякалі дамоў, ведаючы, што яшчэ будзе часу спагнаць ахвоту, бо першыя два вяселлі цягнуліся амаль не па тыдню, дык няўжо Кудрэвіч на апошняе паскупее? Апрача таго, сталі хадзіць чуткі-пашаптушкі, што сальнікі шукаюць зачэпкі з дубінамі, каб выкурыць з вяселля галапятнікаў, як яны называлі сваіх праціўнікаў, і тэта задзёрства можа скончыцца агульнай бойкай. Разважнейшая моладзь бегала ад адных да другіх і супакойвала задзіракаў, як магла.
    — Дурні вы, дурні, — гаварылі бунтаўшчыкам, — пры канцы вяселля хоць вы галовы сабе паскручвайце, але сягоння — з першага дня — гэта ж усё вяселле можа рассыпацца: пагуляць добрым людзям не дасцё.
    Гэтыя словы крыху апамятавалі гарачыя галовы, і толькі Прузына з чырвоным як рак тварам, з выкаціўшыміся наверх вачыма, добра падвыпіўшая, то шапталася са сваімі, то голасна — на ўвесь ток — рагатала.
    Васіль, пільна следзючы вачыма за Прузынай, ажно скрыгатаў са злосці зубамі, але, баючыся зноў сораму набрацца, не хацеў першы пачынаць.
    Баязлівейшыя дзяўчаты і спакайнейшыя хлонцы адракаліся вяселля і выходзілі, каб не папасціся ў кашу. Адным з першых высунуўся Алёкса, каторы, як ні круцілася Прузына, праз увесь час сядзеў хмурны, маўчлівы. Але ўсё ж такі народу яшчэ столькі засталося, што ў таку ажно горача зрабілася, а музыкам проста дыхнуць не давалі. Хлопцы, карыстаючыся, што тут не пільнавалі іх вочы старых матак і бацькоў, увіхаліся каля прыгожай і вельмі складнай да ўсялякіх гульняў Зосі, як мухі каля мёду. А Зося любіла: калі гуляць — то гуляць! I цяпер на нікога ўжо не звяртала асаблівай увагі, а час